Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
24
памяншацьтэрыторыюдзяржавы і выдавацьякія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і сойма. У аріыкуле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлівалася забарона выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута.
Таму акты аб аддзяленні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх зямель, выдадзеныя ў Любліне, належала прызнаць несапраўднымі. Апошняя выснова пацвярджаецца і граматай Жыгімонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы. Дакументы аб аддзяленні зямель не бьші замацаваныя пячаткай Вялікага Княства, што таксама рабіла іх несапраўднымі. Але мы павінны адзначыць: нягледзячы на незаконныя акты Польшчы па далучэнню часткі зямель ВКЛ да Кароны, сітуацыя складалася такая, ппо вялікакняжацкі ўрад не мог ісці на ваенны канфлікт з Польшчай перш за ўсе таму, што на значнай частцы княства гаспадарыла маскоўскае войска і самастойна весці вайну ў яго не было сілы. У такім становішчы прадстаўнікі ВКЛ вымушаны былі вярнуцца за стол перамоў з Польшчай. Супольны сойм зноў распачаў работу.
1 ліпеня 1569 г. быў падпісаны акт Люблінскай уніі.
Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прывілея-дагавора. Галоўная ідэя прывілея зафіксавана ў яго трэцім параграфе: «3 гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву».
Вышэйшым органам улады станавіўся агульны сойм, які мог збірацца на тэрьп'орыі Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так і для Вялікага Княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным: «над абодвума народамі будзе панаваць адзін кароль, абіраемы супольнымі галасамі Полыпчы і Літвы».
Аднак трэба заўва жыць, што тытул вялікага князя захоўваўся. Так, у зацверджаным акце гаворыцца: «...новы гаспадар пры выбранні і каранацыі павінен аб’яўляцца каралем Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Жмудзкім, Кіеўскім, Валынскім, Падляшскім, Інфляндскім... Выбранне і ўзвядзенне князя на прастол Вялікага Княства Літоўскага, якое да гэтага часу праводзілася асобна, павінна спыніцца».
Выключна да кампетэнцыі Рэчы Паспалітай адыходзіла знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў аднаго з бакоў, павінны былі быць скасаваны. Акт
25
засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытанні. «Статуты і ўсе якія быто ні былі пастановы, ухваленыя ў Літве супраць польскага народа па пытаннях аб набыцці і валоданні палякамі маёнткаў у Літве, надалей не павінны дзейнічаць. Дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы».
Такім чынам, Люблінскі акт павінен быў выклікаць і некаторыя змены ў заканадаўстве Вялікага Княства. Разам з тым Вялікаму Княству Люблінскім актам не адводэілася роля польскай каланіяльнай ускраіны. Тут захоўваліся былы адміністрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул «Вялікае Княства Літоўскае» ідзяржаўная пячатка, а таксама войска.
9. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі
Погляды гісторыкаў права на змест Люблінскага акта доўгі час зводзіліся да аднаго: гзта юрыдычнае і фактычнае аб’яднанне двух народаў у адзін і дзвюх дзяржаў у адну Рэч Паспалітую.
Архіўныя дакументы і матэрыялы пацвярджаюць думку аб тым, што нельга трактаваць Люблінскі акт, як паглынанне Польшчай Вялікага Княства Літоўскага. Хаця трэба прызнаць, што на першым часе ўражанне пануючага класа ВКЛ ад вынікаў уніі, падзей, што ёй папярэднічалі, было такім. Гэта тычылася як магнатаў, так і шляхты, якая ў свой час дамагалася злучэння з Польшчай. Уплывовай жа знаці Люблінская унія пагражала поўнай згубай былога палітычнага ўплыву. Справа ў тым, што ў ВКЛ сойм, дзе магнацтва праводзіла свае рашэнні, юрыдычна пераставаў існаваць. У агульны сенат Рэчы Паспалітай многа былых сяброў паноў-рады проста нетрапіла. Тыя ж нешматлікія галасы сенатараў з Вялікага княства заглушаліся больш мнагалюдным польскім прадстаўніцтвам у сенаце Рэчы Паспалітай. Тое ж самае адбывалася і ў Пасольскай ізбе, дзе з 180 выбраных па ўсёй Рэчы Паспалітай паслоў только 46 прыходзілася на Вялікае Княства Літоўскае (у тым ліку 34 паслы з беларускіх паветаў).
На прыкладзе прыведзеных лічбаў можна меркаваць аб палітычнай дыскрымінацыі ВКЛ. Гэта, па-першае. Па-другое, юрыдычнае замацаванне ў Люблінскім акце за польскай шляхтай магчымасці атрымання ў межах Вялікага Княства Літоўскага зямельных плошчаў стварыла небяспечнага канкурэнта для шляхты мясцовай. Безумоўна,
26
што гэтыя фактары вялі да з’яўлення ў большай часткі паігу ючага класа Вялікага Княства Літоўскага сепаратысцкіх, антыпольскіх настрояў. Яны праўляліся ў рэзкім непрыняцці шляхтай, як буйнай. так і дробнай, уніі, ды і наогул палітыкі польскіх каралёў.
Незалежніцкія настроі не разыходзіліся са справамі, перш за ўсё яны выявіліся ў палітычнай сферы, а таксама і ў духоўнай.
Насуперак Люблінскаму акту на працягу 70-80-х гг. у Вялікім княстве рэгулярна збіраліся агульнадзяржаўныя соймы («Віленская канвакацыя»). Пасля смерціў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста нетолькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана захаванне адасобленасці ВКЛ.
Прычым у час безкаралеўя (1574-1576 гг.) на Віленскім сойме дэбатавалася пытанне аб выбранні караля, а на сойме 1580 г. прысутнічаў нават кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый. Больш таго, у 1581 г. ствараецца, а ў 1582 г. пачынае дзейнічаць Галоўны трыбунал Вялікага Княства.
Але найлепшым сведчаннем дзяржаўнай незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага было прыняцце звода законаў, які атрымаў назву Трэцяга Літоўскага Статута (Статуга ВКЛ 1588 г.).
Статут, па сутнасці, скасаваў многія пастановы Люблінскай уніі. Паказальна, што ў гэтым юрыдычным помніку ніводнага разу не ўпамінаецца пра акт уніі. Паводле гэтага звода законаў, які дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі да 1840 г., Вялікае Княства Літоўскае заставалася самастойнай дзяржавай не толькі з асобым заканадаўствам, але і са сваім дзяржаўным апаратам, войскам, фінансамі, тэрыторыяй. Статут прадугледжваў таксама адмену звышпрынцыповага для палякаў пункта пастановы Люблінскага сойма 1569 г. аб праве набыцця зямельнай уласнасці ў межах ВКЛ. Пасля ўвядзення Статута 1588 г. у дзеянне шляхта Польскага каралеўства не мела юрыдычнага права не толькі набываць землі, але і займаць дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Аўтары Статута 1588 г. не ўнеслі ў тэкст ніводнага артыкула, які б абмяжоўваў суверэнітэт Княства. Наадварот, Статут абавязваў гасудара захоўваць недатыкальнасць тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, вяртаць раней страчаныя землі.
Звод законаў зафіксаваў адно з карэнных патрабаванняў беларускай шляхты —дзяржаўнасць «рускай» (старабеларускай) мовы на ўсёй тэрыторыі гаспадарства. Гэта радыкальна розніла Княства ад Польшчы, дзе моваю юрыдычных дакументаў была лацінская.
Як сімвал дзяржавы ВКЛ мела свой дзяржаўны герб і пячатку (Раздзел IV, арт. 12).
27
Статут убачыў свет у выніку доўгай і цяжкай барацьбы за незалежнасць Вялікага Княства Літоўскага. Ужо сам ход барацьбы паказвае ВКЛ як самастойную дзяржаву, якая вядзе сябе з Польшчай, як роўная з роўнай. Зразумела, што калі Статут 1588 г. з’явіўся ў выніку барацьбы за незалежнасць, то ен павінен быў адлюсграваць і замацаваць на сваіх старонках палітычныя жаданні беларуска-літоўскіх кіруючых колаў і ўсталяваць новыя адносіны да Кароны, бо ўмовы існавання Княства ў складзе Рэчы Паспалітай на аснове пастаноў Люблінскага сойма не задавальнялі магнатаў і шляхту ВКЛ.
Статут 1588 г. па сваёй значнасці з’яўляецца Канстытуцыяй Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.
Трэба асабліва падкрэсліць той факт, што такія галоўныя прынцыпы Статута, як прэзумпцыя невінаватасці, дзяржаўны ды нацыяналыіа-культурны суверэнітэт, рэлігійнаяталерантнасцьі іншыя, былі надзвычай прагрэсіўнымі для таго часу. Яны да сённяшняга дня выступаюць у ліку прынцыпова важных палажэнняў заканадаўчых актаў многіх дэмакратычных краін свету.
Такім чынам, канкрэтна-гістарычны матэрыял сведчыць аб тым, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Полыпчай пасля 1569 г. будаваліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, якія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаў пры адным гасудары і адным парламенце (сойме). Разам з тым гэтае аб’яднанне спарадзіла і новую дзяржаву — Рэч Паспалітую, у кампетэнцыю якой уваходзілі ў асноўным пытанні сумеснай міжнароднай палітыкі і ўзаемнайабароны.
10. Крыніцы права феадальнай Беларусі
Вывучэнне прававой культуры Беларусі паказвае, што яе развіццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пісанага права. Прыкладна ў XV ст. пісанае права становіцца асноўнай крыніцай права на тэрыторыі Беларусі. У ім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, соймавых пастаноў, прывілеяў, статутаў і іншых прававых актаў.
Мэтазгодна пачынаць разгляд крыніц беларускага феадальнага права з характарыстыкі агульназемскіх, абласных, гарадскіх і валасных грамат (прывілеяў), якія ў дзяржаўна-прававым жыцці Вялікага Княства Літоўскага мелі асабліва важнае значэнне.
28
Агульназемскія прывілеі звычайна выдаваліся пры ўступленні новага князя на прастол, або пасля якіх небудзь важных падзей у жывді дзяржавы. Гэтыя прывілеі дзейнічалі на ўсёй тэрыторыі ВКЛ (зразумела, і на ўсёй тэрьпорыі сучаснай Беларусі) і былі абавязковы для выканання ўсімі жыхарамі дзяржавы, у тым ліку і службовымі асобамі. У названых прывілеях змяшчаліся нормы крымінальнага, цывільнага, дзяржаўнага права, у якіх закраналісятолькі асноўныя палажэнні і прынцыпы гэтых галін права. Напрыклад, агульныя нрынцьшы крымінальнай адказнасці, асноўныя палажэнні права ўласнасці, спадчыннага, абавязацельнага права і гэтак далей,
Першымі агульнадзяржаўнымі (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прывілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай уніі (1385 г.).