• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Асаблівая ўвага ў Статуце надавалася судова-працэсуальнаму праву. Суд быў важным органам, які забяспечваў ахову правапарадку. Дзейнасць яго была накіравана на поўнае абмежаванне самавольства феадалаў, наданне праву аўтарытэту. Асаблівая ўвага надавалася парадку ажыццяўлення правасудзя, абвяшчаўся прынцып публічнасці правасуддзя, фармальнай роўнасці бакоў у працэсе, права абвінавачваемага на абарону з удзелам адваката. Адначасова ў Статуце абвяшчалася захаванне прывілеяў і льгот для феадалаў, што на практыцы замацоўвала бяспраўе простых людзей і захоўвала паўнату правоў толькі для буйных феадалаў. Аднак у перыяд феадалізму нават абвяшчэнне ідэі правапарадку было значным крокам наперад.
        Ідэі гуманізму паўплывалі на нормы крымінальнага і цывільнага права. Так, у 7 артыкуле 1 раздзела абвяшчалася, што ніхто не павінен адказваць за чужую віну, а крымінальнае пакараннетрэба назначаць толькі асобам, віна якіх устаноўлена судом. У 7 артыкуле XI раздзела зроблена спроба абмежаваць халопства. Вольнага чалавека за
    
    33
    
    злачынства не павінны былі аддаваць у вечную няволю.
        Даволі поўна выкладзены нормы, якія забяспечвалі права ўласнасці феадалаў. Шмат увагі нададзена сямейна-шлюбнаму праву. ГІадрабязна рэгламентаваўся парадак назначэння апекуноў непаўналетнім дзецям. якія засталіся без бацькоў.
        Такім чынам, прававыя нормы, змешчаныя ў Статуце, ў сваёй сукупнасці складалі своеасаблівую феадальную канстытуцыю, у якой упершыню вызначаліся структура і характар дзейнасці органаў даяржаўнай улады, за.мацоўваліся асноўныя правы і прывілеі пануючага класа і саслоўя шляхты.
        Змены, якія адбывал іся ў сярэдзіне XVI ст. у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці дзяржавы выклікалі правядзенне аграрнай, судовай і адміністрацыйнай рэформ, патрабавалі ўдасканалення права. Недахопы ў занаканадаўстве адчуваў і сам урад. Таму для падрыхтоўкі праекта новага Статута ў 1551 г. была створана камісіяз Ючалавек (5 католікаў і 5 праваслаўных).
        Праект Статута быў аддадзены сойму на папярэдні разгляд у 1561 г., але канчаткова законную сілу ён набыў толькі ў 1566 г.
        Асноўнымі крыніцамі Статута 1566 г. былі агульназемскія і абласныя прывілеі, Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. і некаторыя нормы звычаёвага права, выкарыстаны таксама нормы рымска-каталіцкага і грэка-праваслаўнага царкоўнага права, нормы «нншнх прав хрнсгнанскнх».
        Ка лі рыхтаваўся дру гі Статут ВКЛ, некаторыя члены рэдакцыйнай камісіі (Аўгусцін Ратундус, Пётр Ронзій) настойвалі на замене «рускай» (старабеларускай) мовы лацінскай. Але супраць гэтага выступілі патрыятычна настроеныя юрысты, у прыватнасці, дзяк вялікакняжацкай канцылярыі Марцін Валадковіч. Іх падтрымаў падканцлер Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў падрыхтаваны на старабеларускай мове.
        Па сваёй структуры Статут складаўся з 14 раздзелаў і 367 артыкулаў. Першыя тры раздзелы ахоплівалі нормы дзяржаўнага, ваеннага і адміністрацыйнага права, IV — судовага ладу і судовага працэсу, V-VI — сямейнага і апякунскага права, VII, VIII і IX -цывільнага права, X — ляснога і паляўнічага права, XI-XIV -крымінальнага права.
        Былі замацаваныасноўныя прынцыпы права: адзінства права для ўсіх грамадзян (хоць яно не было роўным для ўсіх); дзяржаўны суверэнітэт (насуперак царкоўнаму касмапалітызму); абмежаванне ўлады вялікага князя (гаспадара); прыярытэт пісанага права.
    
    34
    
        Упершыню намячалася аддзяленне суда ад органаў улады і кіравання. Для гэтага ствараліся земскія і падкаморскія суды. Больш поўна рэгламентавалася кампетэнцыя органаў дзяржаўнай улады і кіравання, якія былі заснаваны на агульных прынцыпах феадальнаіа права; стварэннельгот і перавагдля класа феадалаў ісаслоўя шляхты; недапушчэнне простых людзей у органы кіравання; замацаванне прававой няроўнасці розных сацыяльных груп насельніцгва.
        Кіраўніком дзяржавы і галоўнай асобай ва ўсёй сістэме дзяржаўных органаў прызнаваўся вялікі князь, які ў Статуце называўся «господарем». Яго прававое становішча было тыповым для абмежаванага манарха, хаця і ўтрымлівала некаторыя асаблівасці. Паўнамоцтвы князя рэгламентаваліся прававымі нормамі Статута 1566 г. Ён не мог без рашэння сойма пачынаць вайну або ўстанаўліваць падаткі на ваенныя патрэбы, выдаваць новыя законы. Статут забараняў даваць маенткі, пасады і званні чужаземцам, у тым ліку ўраджэнцам Польшчы, замацоўваў галоўную ролю буйных феадалаў у дзяржаве.
        У Статуце 1566 г. акрэслены псраход ад феадальнага права ўласнасці да буржуазнага. Тут значна паўней, чым у папярэднім Статуце, выкладзены нормы спадчыннага права, ісготныя змены ўнесены ў крымінальнае права: суб’ектамзлачынсгва прызнаваўсятолькі сталы чалавек. Непаўналетнія маглі быць пакараны толькі пасля дасягнення імі 14-гадовага ўзросту; абвяшчалася прэзумпцыя невінаватасці; крымінальнае пакаранне павінна было ажыцяўляцца толькі па суду; асоба, якая абвінаваціла каго-небудзь у злачынстве і не даказала яго віны, несла такое ж пакаранне, якім мог быць пакараны абвінавачаны ёю.
        Другі Статут Вялікага Княства Літоўскага (звод законаў феадальнага права) дзейнічаў на Беларусі і ў Літве ў 1566-1588 гт.. а на Правабярэжнай Украіне і ў XV1I-XVIII стст., атрымаўшы назву «Валынскі Статут». Вядомы яго пераклады на лацінскую і польскую мовы.
        Паслятаго, як быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г., кадыфікацыйныя работы не спыніліся. Ужо на Берасцейскім сойме 1566 г. былі ўнесены папраўкі ў некалькі артыкулаў. Праз два гады Гродзенскі сойм таксама ўнёс папраўкі ў некаторыя артыкулы і стварыў камісію, для дапрацоўкі Статута. Гэта камісія была зацверджана і Люблінскім соймам (за выключэннем тых яе сяброў, якія прадстаўлялі землі, што адышлі да Кароны). Ужо да канца 1584 г. работа над Статутам была закончана, але ў сувязі з тым што новы звод ігнараваў акт Люблінскай уніі 1569 г., Польшча не дапускала яго
    
    35
    
    зацвярджэння на агульным соймеРэчы Паспалітай.
        Каб захаваць вялікакняжацкі трон, Жыгімонт III Ваза зацвердзіў Статут сваім прывілеем 28 студзеня 1588 г. Галоўнае значэнне дзяржаўна-прававых норм Статута заключалася ў тым, што ён заканадаўча аформіў захаванне ВКЛ як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі.
        Статут 1588 г. меў 14 раздзелаў і 488 артыкулаў.
        УI-IV раздзелах змяшчаліся нормы дзяржаўнага права і судовага ладу, у V-X і, часткова, у XIII — шлюбна-сямейнага, зямельнага і цывільнага права, у ХІ-ХІІ, XIV і, часткова XIII — крымінальнага права. Трэба заўважыць, што нормы джяржаўнага права ў Статут 1588 г. былі амаль поўнасцю перанесены з Статута 1566 г. з некаторымі ўдакладненнямі і дапаўненнямі. Яны юрыдычна замацоўвалі адносіны, якія склаліся паміж ВКЛ і Польшчай пасля 1569 г.
        Сістэматызацыя права, на аснове якой ствараўся Статут 1588 г., рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пераходнай эпохі ад сярэдневякоўя да новага часу і зараджэння буржуазных адносін. Гэта выяўлялася перш за ўсё ў абмежаванні ўлады гаспадара і імкненні да падзелу ўладаў; у абвяшчэнні неабходнасці прытрымлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму і ў юрыдычным замацаванні адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей. Заканадаўчаяўлада замацоўваласяза соймам, выканаўчая — за вялікім князем і Радай, судовая — за вялікакняжацкім і галоўным судамі, а таксамі за мясцовымі судамі.
        Статут адначасова з канчатковым запрыгоньваннем сялян прадугледжваў крымінальную адказнасць за забойства простага чалавека, абвяшчаў ідэю верацярпімасці, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўті або злачынства ў няволю, устанаўліваў наступленне крымінальнай адказнасці з 16 гадоў.
        Адзначым, што Статут прызнаваў ільготы і прывілеі для пануючых саслоўяў. Гэтым падрываўся агульны прынцып адзінства права. Але мы павінны ведаць, што прывілеі былі не выключэннем, а састаўной часткай усяго феадальнага права, хаця і не адпавядалі новым прынцыпам. У гэтым заключалася ўнутраная супярэчлівасць феадальнай прававой сістэмы.
        Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання прававога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службовыя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Гэта ідэя была накіравана супраць дэспатызму гаспадара, буйных феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы.
    
    36
    
        Крыніцамі для распрацоўкі трэцяга Статута былі Статуты 1529 і 1566 г, соймавыя пастановы 1573, 1578, 1580 і 1584 гг., каралеўскія прывілеі, пастановы павятовых соймікаў.
        Статут 1588 г. закончыў кадыфікацыю права ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся не толькі дзяржаўна-прававыя ідэі таго часу, але і тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага і літоўскага народаў. Статут быў надрукаваны на старабеларускай мове ў 1588 г. у Вшенскай друкарні Мамонічаў пад наглядам і на сродкі Л.Сапегі. Гэта першы і адзіны настолькі поўны звод законаў у Еўропе XVI ст.
        Статут 1588 г. быў выдадзены на польскай мове ў 1614 і'. (пе-равыдаваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гт.), у 1811 г. - - на рускай і польскай мовах у Санкт-Пецярбургу. У канцы XVI ст. гэты звод законаў быў выкарыстаны пры кадыфікацыі пруекага права, a таксама пры падрыхтоўцы Саборнага Улажэння 1649 г. у Расіі, у XVII ст. перакладзены на нямецкую мову, ужываўся ў судах Латвіі і Эстоніі; у 1735-1738 гг. перакладзены на ўкраінскую мову, быў асноўнай крыніцай права на Украіне, пра што сведчаць 50 украінскіх рукапісаў Статута.
        Перакладалі Статут таксама на французкую і лацінскую мовы.
        Пасля далучэння Беларусі і Літвы да Расійскай імперыі трэці Статут ВКЛ дзейнічаў у Віцебскай і Магілёўскай губернях да 1831 г., у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях —да 1840 г.
    
    
            13. Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княсіва Літоўскага
    
        Да канца XV - пачатку XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічаў тыповы дая раннефеадальнага перыяду прынцып, згодна з якім органы дзяржаўнай улады адначасова выконва лі судовыя фу нкцыі. На працягу XVI ст. назіраецца адыход ад гэтага парадку спраў. У выніку склаліся дзве сістэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя суды, што былі заснаваны на звычаёвым праве і законе і саслоўныя суды (дая духавенства, шляхты, мяшчан, сялян). Саслоўныясуды для шляхты былі аддзелены ад адміністрацыі і дзейнічалі на падставе закона ў адпаведнасці з тэорыяй аб падзелу ўлад. Астатнія саслоўныя суды дзейнічалі на аснове бібліі, карана, торы, спецыяльных нарматыўных актаў ці старажытнага копнага права.