Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
37
Вышэйшым агульнасаслоўным судом лічыўся вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, а таксама суд паноў-рады і камісарскі суд. Апошнія з'яўляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда.
Кампетэнцыя гаспадарскага суда была вельмі шырокай. Ён разглядаў справы як па першай, так і па другой інстанцыях. У якасці суда першай інстанцыі разглядаліся справы аб дзяржаўных злачынсі вах, «споры о смле м значешш разлнчных жалованных грамот, затрагнваюіцнх ннтересы государственной казны», аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, аб палітычных злачынствах, аб скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асоб і інш. Выключна да падсуднасці гаспадарскага суда адносіліся справы аб злачынствах супраць паноў-рады, ваявод. кашталянаў, стараст, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў.
У якасці суда другой інстанцыі гаспадарскі суд разглядаў любыя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні з мясцовых судоў. Разгляд спраў у гаспарадскім судзе вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадарскага суда лічыліся канчатковымі і абскарджанню не падлягалі.
Па даручэнню вялікага князя суд паноў-рады мог разглядаць тыя справы, якія паступалі на імя гаспадара. Па сутнасці, як адзначалася вышэй, гэты суд быў разнавіднасцю гаспадарскага суда. Суд паноў-рады мог разглядаць спра вы незалежна ад колькасці членаў Рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні.
Калі суд паноў-рады па даручэнню гаспадара разглядаў розныя справы, то камісарскі суд утвараўся ім для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэчак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў. Спецыяльна прызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне.
Соймавы суд першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радай у час склікання соймаў. Згодна з Статутам 1588 г., справы ў соймавым судзе разглядаліся вялікім князем, панамі-радай і васьмю дэпутатамі сойма.
Аднойзразнавіднасцей гаспадарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узначальваць адзін маршалак ці два. Гэты суд разглядаў справы па даручэнню або загаду гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэнняў быў звычайна гаспадарскі двор, а калі ўзнікала неабходнасць, то ён мог пераязджаць і ў іншыя месцы.
3 мэтай разгрузіць гаспадарскі суд, граматай караля Стэфана Баторьтя ад 1 сакавіка 15 81 г. быў утвораны Галоўны суд (трыбунал) —
38
найвышэйшы суд Вялікага Княства Літоўскага.
3 утварэннем Галоўнага трыбунала судовая ўлада вялікага князя і паноў-рады абмяжоўвалася. Гэта з’ява ўказвае на пастаянную тэндэнцыю да аслабленпя ўлады вялікага князя ў дзяржаве і ў.мацавання ролі шляхты. Мяркуем, што з утварэннем Галоўнага трыбунала ўзмацняўся і суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага.
Трыбунал Вялікага Княсгва Літоўскага (Галоўны суд) ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы ён мог разглядаць у парадку першай інстанцыі. Пастановы яго мелі сілу пастаноў сойма. Галоўны суд складаўся з 46 суддзяў-дэпутатаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па два ад кожнага павета, тэрмінам на адзін год. Пры гэтым трэба адзначыць, што выбранымі маглі быць толькі шляхцічы, якія мелі ўласныя зямельныя ўладанні, дасведчаныя ў праве і мясцовых звычаях.
Галоўны суд разглядаў апеляцыі на рашэнні земскіх, замкавых і падкаморскіх судоў, а таксама скаргі на рашэнні павятовай адміністрацыі. Трыбунал разглядаў скаргі на рашэнні (выракі) панскіх судоў у адносінах служылых шляхцічаў, прыгавораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў.
Па першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы, якія раней былі ў кампетэнцыі вялікакняжацкага суда. Асаблівую катэгорыю спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мясцовых службовых асоб і суддзяў. Галоўны суд разглядаў і тыя справы, якія былі адкладзены гаспадарскім судом да 1581 г.
Сесіі Трыбунала праходзілі пад сгаршьшствам выбранага суддзямі маршалка.
Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух-сямі чалавек. Пастановы прымаліся большасцю галосоў на аснове Статутаў Вялікага Княства Літоўскага, соймавых канстытуцый і звычаёвага права. He прымалі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго самага павета, што і бакі ў спрэчцы. Як адзначалася. рашэнні (дэкрэты) Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджаны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэнняў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі старастамі.
Разам з разглядам судовых спраў Галоўны суд выконваў і натарыяльныя абавязкі: завяраў завяшчанні, розныя дагаворы (пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і інш.).
Акрамя Галоўнага трыбунала было яшчэ некалькі судоў вышэйшай інстанцыі, у прыватнасці. судлітоўскай скарбавай камісіі, або «Скарбавы трыбунал». Ён быў утвораны ў Вялікім Княстве
39
Літоўскім у 1609 г. і складаўся з падскарбіяў (земскага і дворнага), з аднаго сенатара і сямі шляхцічаў, выбраных на сойме. Да кампетэнцыі скарбавага трыбунала адносіліся ўсе справы, якіятычыліся гавдлёвых кантрактаў, спрэчак па.між купцамі і ісках па векселях, злачынных дзеянняў. накіраваных супраць службовых асоб дзяржаўнага скарба. Нарэшце, гэтаму трыбуналу належалі справы, звязаныя з нявыплатай дзяржаўных падаткаў. У1726 г. пастановай Гродзенскага сойма часгка функцый скарбавага трыбунала была перададзена Галоўнаму літоўскаму трыбуналу.
14. Мясцовыя судовыя органы ВКЛ
Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы («гродскі») суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку («гродзе»). Зажавысуд з’яўляўся агульнасаслоўным. У ім разглядаліся справы па абвінавачванню шляхты і простых людзей (мяшчан і сялян).
Падсуднасць замкавага суда была даволі шырокай і ахоплівала асноўныя катэгорыі крымінальных спраў. Аднак трэба падкрэсліць, што замкаваму суду былі падсудныя крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх злачынствах асоб, якія былі затрыманы на месцы злачынства ці былі злоўлены на працягу 24 гадзін з моманту яго здзяйснення.
Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі).
У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста або дзяржаўцы і прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў ГІолацку — і прадстаўнікі мяшчан.
Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты ці дзяржаўцы, а таксама суддзі і пісара. Па Статуту 1566 г. на гэтыя пасады ў судзе маглі быць прызначаны толькі ўраджэнцы Вялікага Княства Літоўскага — добрачынныя шляхцічы. якія валодалі нерухомай маёмасцю ў дадзеным павеце. Статут 1588 г. патрабуе таксама, каб шляхцічы, якія выбраны ў склад суда, ведалі беларускую грамату і законы.
Такім чынам, галоўная роля ў замкавым судзе належала службовым асобам мясцовай адмшістрацыі. Аднак сам факт уключэння ў склад гродскага (замкавага) суда суддзі і пісара, якіятаксама былі з мясцовых феадалаў і ведалі законы, сведчыць пра пэўныя зрухі ў
40
судаводстве, развіцці права. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі і ў феадалаў узнікла неабходнасць набываць спецыяльныя юрыдычныя веды.
Калі вышэйшы гродскі суд атрымліваў скаргу на пастанову ніжэйшага суда, то ён павінен быў разгледзець яе не пазней чатырох тыдняў. Апеляцыі на рашэнні вышэйшага гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд.
Справаводства замкавага (гродскага) суда вёў пісар.
Дастаўка заяў і выкапашіе рашэішяў суда ажыццяўляліся павятовымі вознымі і судовым прыставам. Пры замкавам судзе знаходзіўся кат, была турма, у якой утрымліваліся зняволеныя па рашэннях замкавага, земскага і Галоўнага судоў. Важнай функцыяй замкавага суда было выкананне прыгавораў і рашэнняў інптых судоў.
У кампетэнцыю гродскага суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функцыі: у час работы сваёй сесіі і сесіі земскага суда ён вызначаў памяшканне для судовага паседжання, размяркоўваў кватэры для членаў земскага суда і іншых чыноўнікаў, якія прыязджалі на сесію.
Гродскі суд выконваў і некаторыя натарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, фіксаваў завяшчанні, акты дарэння, куплі-продажу, залогу, пазыкі, усынаўлення і інш. Усе натарыяльныя дзеянні фіксаваліся ў актавых кнігах, якія вяліся ў гродскім судзе.
Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іскі і крымінальныя справы па абвінавачанню шляхты. Земскі суд выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета. Канчатковае прававое афармленне земскага суда праведзена Бельскім прывілеем 1564 г. і Статутамі 1566 і 1588 гг. У склад земскага суда ўваходзілі суддзя, падсудак і пісар, якія выбіраліся на з’ездзе з павятовай шляхты. На кожную пасаду з’езд вылучаў чатырох кандыдатаў з мясцовых аселых шляхцічаў — хрысціян («веры годных»), якія валодалі беларускай граматай, ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасад. Са спіса кандыдатаў вялікі князь зацвярджаў па аднаму на кожнае месца. Суддзі прызначаліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызваліць іх ад абавязкаў. Суддзям забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай.
На першай сесіі новы суддзя публічна прысягаў, шго будзе судзіць справядліва, не зважаючы на грамадскае і матэрыяльнае становішча людзей, асабістыя адносіны да іх.
41
Сесіі земскага суда збіраліся тры разы на год: у студзені, чэрвені і кастрычніку. Кожная доўжылася тры-чатыры тыдні.
Судаводства вялося на падставе Бельскага прывелея 1564 г. і Статутаў Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. на старабеларускай (да канца XVII ст.), а пазней на польскай мове.
Ка лі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да «рассудку праўнага», і яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.
Такім чынам, стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальнай Беларусі. Гэтыя суды далі пачатак арганізацыі судовай сістэмы, заснаванай на аснове падзелу ўлад, «бо яны былі першымі судамі, цалкам аддзеленымі і незалежнымі ад мясцовай адміпістрацыі». Няма сумнення ў тым, што ўзнікненне такіх судоў стала магчымым дзякуючы пашырэнню ролі норм пісанага права, што, у сваю чаргу, выклікала неабходнасць з’яўлення спецыяльнай прафесіі юрыста.