• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        3 мэтай не дапусціць набыцця рэспублікамі незалежнасці, спыніць радыкальныя рэформы ў эканоміцы і грамадстве група вышэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў СССР. якія аказаліся на чале дзяржавы, арганізавалі жнівеньскі загавор. Узнікла рэальная пагроза прыпынення працэсу дэмакратызацыі і вяртання да аднапартыйнай сістэмы і камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання. Падаўленне загавора адчьшіла шлях да хуткага набыцця рэснублікамі поўнай незалежнасці. Менавіта спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве выклікала неабходнасцьувядзення ў жыццё Закона ад 25 жніўня 1991 г. «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савеіа Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР».
    
    129
    
        Для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублікі і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву асаблівае значэнне мела абарона эканамічнага суверэнітэту Беларусі. Гэта пытанне было вырашана 26 жніўня 1991 г., калі сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон «Аб забеспячэнді палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР». Усе прадпрыемствы. арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.
        Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і інш. Быў прыняты шэраг законаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання асабістых узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз’ядзернай нейтральнай дзяржавы («Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе», «Аб абароне», «Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь», «Аб статусе ваеннаслужачага» і інш.).
        19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных назвах — «Беларусь». Новым сцягам Рэспублікі Беларусьз’явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а дзяржаўны.м гербам — герб «Пагоня». 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь».
        Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шляху з’явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона аб мовах, які ўсганавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь з’яўляецца беларуская. Гэта значыць. што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёюў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым Рэспубліка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў.артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндума рускай мове нададзены роўны статус з беларускай, а герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам Рэспублікі Беларусь і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным
    
    130
    
    арнаментам на белым полі.
        Заключным акордам у набыцці Рэспублікай Беларусь, як і іншымі рэспублікамі былога Саюза, дзяржаўнага суверэнітэту з’явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).У імабвяшчалася, штоСССРяксуб’ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступіць у Садружнасць і іншым краінам былога СССР.
        Юснежня 1991 г. ВярхоўныСавет РэспублікіБеларусьратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прьшяў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., a 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай асновеўтварылася Садружнасць 11 незалежных дзяржаў.
        Усе незалежныя дзяржавы знаходзяцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-ГІецярбургу, развіваюцца шматбаковыя адносіны паміж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.
        Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Рэспубліка Беларусь па стане на жнівень 2000 г. прызнана 125 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых міжнародных фінансавых інстытутаў. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту і бяз’ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходне-еўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.
    
    131
    
    
            Змест:
    
    
       ДА ЧЫТАЧА.__________________________________________________3
      1.    Прадмет і задачы гісторыі дзяржавы і права Беларусі..4
      2. Грамадскі лад усходнеславянскіх княстваў у IX - першай палове XIII стагоддзя......................5
      3.    Палітычны лад дзяржаў-княстваў... ____________________7
      4. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго характарыстыка..........................  9
      5. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага...—............................... 13
      6.    Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага ў
       XIV — першай палове XVI стагоддзя (да 1569 г.)............16
      7.    Па літычны лад ВКЛ................................  20
      8.    Люблінскі сойм і ўмовы аб’яднання ВКЛ з Полыігчай.....24
      9. Заканадаўчае замацаванне самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага пасля Люблінскай уніі.......26
      10.    Крыніцы права феадальнай Беларусі..................28
      11.    Судзебнік Казіміра 1468 г............................31
      12.    Статуты Вялікага Княства Літоўскага................32
      13.    Вышэйшыя судовыя органы Вялікага Княства Літоўскага....37
      14.    Мясцовыя судовыя органы ВКЛ...........-..........  40
      15.    Працэсуальнае права Вялікага Княства Літоўскага......44
      16.    Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай...................   47
      17. Спробы ажыццяўлення рэформаў у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст......................................   52
      18. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст....................................57
      19. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст........„.......... 60
      20. Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага права..63
      21.    Судовая, земская і гарадская рэформы...............66
      22. Першы усебеларускі з’езд і абвяшчэняе Беларускай Народнай Рэспублікі.................................... 70
      23. Утварэнне БССР. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі;..................................77
      24.    Другое абвяшчэнне БССР.............................80
    
    132
    
      25. Узаемаадносівы БССР і РСФСР. Утварэнне Саюза ССР.82
      26. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР. Пашырэнне тэрыторьгі рэспублікі......84
      27.   Развіццё права ў Беларускай ССР у 20 — 30-я гг.....86
      28.   Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг..........93
      29.   Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг..........98
      30. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР................101
      31. Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны на пярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны.104
      32. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны......................107
      33.   Права ў гады вайны...........................  109
      34.   Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады
       і кіравання БССР у другой палове40-х — 80-я гг.......112
      35.   Беларуская ССР на міжнароднай арэне............115
      36. Развіццё права Беларускай ССР у другой палове 40-х — 80-я гг._______________________________118
      37.   Канстытуцыя БССР 1978 г........................126
      38.   Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай ССР.128
    
    133
    
                        Даведачны дапаможнік
    
    Вішнеўскі Аляксей Федаравіч Вішнеўская Ірына Уладзіміравна
    
    ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ I ПРАВА БЕЛАРУСІ
    
    Адк. за выпуск Ф.У. Пашчасцеў Кансультант Г.М. Залашка Карэктар Н.Р. Пашчасцева
                       Набор, верстка А.А. Мазанаў
    
                Падпісана ў друк 16.10.2000г. Фармат 60x84/16.
                      Папера афсетная. Афсетны друк.
                   Ум. др. арк. 7,78. Тыраж 1000 экз. Заказ
    
    
    Таварыства з абмежаванай адказнасцю «ФілСерв плюс». Ліцэнзія ЛВ №198 ад 12.02.98г.
                    220004, г. Мінск. ул. Мельнікайтэ, 16.