Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
. Да выключнай кампетэнцыі Усебеларускага з’езда Саветаў адносіліся пытанні даііаўнення і змянення асноўных палажэнняў Канстытуцыі, а таксама канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, якія прымаліся ЦВК рэспублікі ў перыяд паміж з’ездамі, змяненне межаў рэспублікі, выбары ЦВК Беларусі і прадстаўнікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасцей ЦВК СССР.
ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж Усебеларускімі з’ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады, склікаў з’езды, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР.
Асноўную арганізацыйную работу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконвалі Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі.
Прэзідыум ЦВК у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам улады. Ён меў права склікаць сесіі ЦВК БССР, прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы, забяспечваў правядзеныез’ездаў Саветаў.
Штодзённую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў (арт. 53). У яго склад уваходзілі старшыня СНК і яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобыя галіны дзяржаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя
94
народных камісараў СССР: па замежных, ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлетрафа. Паводле Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет Народнай Гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісараў Саюза ССР.
Распараджэнні народных камісараў маглі быць адменены ЦВК, яго Прэзідыумам і СНК БССР, а распараджэнні аб’яднаных народаых камісарыятаў (фінансаў, гандлю і інш.) скасаваны аднайменнымі народнымі камісарыятаміСаюза ССР.
Структура мясцовых органаў дзяржаўнай улады адпавядала адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, што быў замацаваны Канстытуцыяй 1927 г.
Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў адпаведна акруговы ці раённы з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а іх выканаўчымі органамі — акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміжз’ездамі Саветаў мелі ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Для кіраўніцтва бягучымі справамі акруговыя і раённыя выканаўчыя камітэты ўтваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выканаўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.
Саветы рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў утвараліся ў гарадах, мястэчках і сёлах. Для вырашзння бягучых спраў яны таксама выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.
У артыкуле 2 Канстьггуцыі Беларусі 1927 г. замацавана палажэнне аб тым, што БССР з’яўляецца сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту і ажыццяўляе свае задачы на аснове саюза рабочых і сялян. Але ў рэальнасці склалася так. што ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляла Камуністычная партыя бальшавікоў. Менавіта па гэтай прычыне ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны бьші выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з’ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуігісты, якія зацвярджаліся ў партыйных камітэтах. Напрыклад, кіруючыяработнікі Беларускай ССР зацвярджаліся на пасады ў ЦК УКП(б); рэспубліканскія наркамы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі; асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругі, раёны, — акружнымі або раённымі камітэтамі партыі. Такая сістэма назначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура». Адначасова адбылося зліццё партыйнага ідзяржаўнага апарату. Дзяржаўныя кіраўнікіўваходзілі ў
95
склад партыйных органаў, а партыйныя — дзяржаўных савецкіх устаноў. Такі парадак доўжыўся да таго часу, пакуль Кампартыя ў канстытуцыйным парадку заставалася «кіруючай і накіроўваючай сілай у ірамадстве» (да 1991 г.).
У1936 г. у сувязіз палітыка-эканамічнымі зменамі ў дзяржаае было прызнана неабходным унесці змяненні ў Канстытуцыю СССР 1924 г., аднак канстытуцыйная камісія прыйшла да вываду аб неабходнасці распрацоўкі якасна новайканстытуцыі.
Новая Канстытуцыя БССР поўнасцю адпавядала Канстытуцыі СССР 1936 г. Саюзныя законы ў абавязковым парадку пашыраліся на тэрыторыю рэспублікі, а кожны грамадзянін БССР з’яўляўся і грамадзянінам СССР. У Канстытуцыі гаварылася пра добраахвотнае аб’яднанне БССР на роўных правах з іншымі саюзнымірэспублікамі ў Саюз ССР, аднак суверэнітэт Беларусі быў абмежаваны, а механізм выхаду сл складу Саюза не распрацаваны. Найбольш важныя пытанні дзяржаўнага жыцця былі аднесены да кампетэнцыі СССР (абарона краіны, знешні гавдаль, кіраўніцгва эканомікай на асновеўстанаўлення народнагаспадарчых планаў СССР, ахова дзяржаўнай бяспекі і інш.).
Канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г. складалася з 11 раздзелаў: 1) «Грамадскі лад»; 2) хДзяржаўны лад», 3) «Вышэйшыя органы дзяржаўнай уладыБССР»; 4) «Органыдзяржаўнаі а кіравання БССР»; 5) «Мясцовыя оргалы дзяржаўнай улады»; 6) «Бюджэт БССР»; 7) «Суд і пракуратура»; 8) «Асноўныяііравы іабавязкі грамадзян»; 9) «Выбарчая сістэма»; 10) «Герб, сцяг, сталіца»; 11) «Парадак змянення Канстытуцыі». Усяго ў Канстытуцыі было 122 артыкулы.
У Канстытуцыі была зроблена спроба адыходу ад прынцыпу «ўся ўлада Саветам» і намечаны пераход да падаелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую» Вышэйшым органам улады ў рэспубліцы ўпершыню абвяшчаўся Вярхоўны Савет, які выбіраў Прэзідыум і ствараў урад — СНК БССР. Канстытуцыя БССР упершыню змяшчала раздзелы пра бюджэт, суд і пракуратуру, хоць ствараліся яны ў адпаведнасці з агульнасаюзным заканадаўствам.
Многія палажэнні Канстытуцыі насілі чыста дэкларатыўны характар, не адпавядаючы рэчаіснасці таталітарнага рэжыму. Так, абвяшчаліся палітычныя правы і свабоды грамадзян рэспублікі -свабода слова, друку, сходаў і мітынгаў, вулічных шэсцяў і дэманстрацый. На практыцы ж падаўляўся любы ірамадскі рух, які супярэчыў курсу партыі і ўрада.
Істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет акруговыя, раённыя,
96
гарадскія, месгачковыя, сельскія і пасялковыя) здзяйсняюода на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні.
Разам з абвяшчэннем прынцыпаў выбарнасці і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, роўнасці правоў і абавязкаў ірамадзян і асабліва кіраўніцтва Камуністычнай партыі ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі працоўных Канстытуцыяй падкрэслівалася, тпто ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вёскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных. У Канстытуцыі гаварылася пра новую класавую структуру грамадства і кіруючую ролю рабочага класа ў жыцці савецкага народа, адзначалася, што «палітычную аснову БССР складаюць Саветы дэпутатаў працоўных, якія выраслі і ўзмацнелі ў выніку звяржэння ўлады памешчыкаў і капіталістаў, заваёвы дыктатуры пралетарыяту, вызвалення беларускага народа ад нацыянальнага прыгнёту царызму і рускай імперыялістычнай буржуазіі і разгрому беларускай нацыяналістычнай контррэвалюцыі». У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з’яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.
Гаспадарчае жыццё Беларусі накіроўвалася і вызначалася дзяржаўным народнагаспадарчым планам, які каардынаваўся ўладнымі органамі СССР. Сацыялістычная ўласнасцьу БССРмела дзяржаўную або кааператыўна-калгасную форму. Кожны грамадзянін БССР абавязаны быў берагчы і ўмацоўваць дзяржаўную сацыялістычную ўласнасць. Асобы, якія пасягалі на яе, лічыліся ворагамі народа.
У цэлым канстытуцыйныя нормы, якія адлюстроўвалі супярэчлівы характар дадзенага этапу развіцця дзяржавы, былі дэкларатыўныя, рэзка разыходзіліся з рэчаіснасцю сталінскага рэжыму і служылі асновай існавання адміністряцыйна-каманднай сістэмы кіравання.
Арганізацыя вышэйшых і мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання ў гэтыя гады значна змянілася. Спыніла існаванне сістэма з’ездаў Саветау, заканадаўчая ўлада стала належаць выключна Вярхоўнаму Савету БССР. У выпадку неабходнасці ў перыяд паміж сесіямі Вярхоўнага Савега яго Прэзідыум могунесці змяненні ў дзеючае заканадаўства з далейшым зацвярджэннем на чарговай сесіі Вярхоўнага Савета. Упершыню было зроблена размежаванне паміж органамі дзяржаўнай улады і цэнтральнымі органамі дзяржаўнага кіравання. Ствараемы Вярхоўным Саветам рэснублікі I падсправаздачны яму СНК (з 1946 г. — Савет Міністраў) з’яўляўся вышэйшым выканаўчым і
97
распарадчым органам БССР. Мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, створаныя замест з’ездаў Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, з’яўляліся органамі дзяржаўнай улады. Выканкамы мясцовых Саветаў былі аднесены да органаў дзяржаўнага кіравання.
Пазней у Канстытуцьпо БССР1937 г. быў унесены шэраг змяненняў і дапаўненняў, звязаных з новым адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленнем, перайменаваннем СНК у Савет Міністраў, а наркаматаў — у міністэрствы (1946 г.), расшырэннем пасля XXII з’езда КПСС (1961 г.) правоў рэспублікі і інш.
29. Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны судовую сістэму Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя ка.меры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцыйны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцьгі) БССР.
Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе крымінальныя і грамадзянскія справы акрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублікі.
Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі тыя катэгорыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэўтрыбуналам, а дзяжурныя камсры народных судоў прымалі да вытворчасці справы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна. Дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі разглядала справы, якія былі ў вытворчасці гэтай камісіі і па якім патрэбна было хуткае судовае разбірацельства.