Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання скончыўся. але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў выбары і прадаўжаў свае паўнамоцівы да 1945 г.
Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, a 14 лютага 1944 г. быў выдадзены ўказ аб скліканні шостай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, першай за час вайны.
На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюджэт рэспублікі на 1944 г., а таксама справаздача аб выкананні бюджэту за 1940— 1941 гг., прынятарашэннеабутварэннідвух наркаматаў БССР — замежных спраў і абароны. Былі таксама зацверджаны ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета. прынятыя паміж пятай і шостай сесіямі.
Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зменах у сістэме
107
вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі, назначэння і вызвалення наркамаў Прэзідыум разглядаў і іншыя пытанні, у прыватнасці 21 красавіка 1944 г. ён разгледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджаных судовымі органамі БССР.
Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання мела некаторыя асаблівасці. Справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў зацвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.
Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час шэраг нарматыўных актаў па арганізацыі дзейнасці органаў улады і кіравання ва ўмовах пераходу да міру.
Дзейнасць Саўнаркама рэспублікі ў пачатку вайны вызначалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовайработы прамысловасці і транспарту на ваенны лад, эвакуацыяй насельніцтва і матэрыяльных сродкаў у глыбокі савецкі тыл.
Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася і ва ўмовах эвакуацыі. 3 мэтай наладжвання і ўмацавання сувязі з грамадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння работы сярод іх урад у красавіку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Беларусі насельніцтва.
Пасля ўваходжання часцей Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі СНК БССР разгарнуў работу па арганізацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленні разбуранай гаспадаркі ў вызваленых раёнах рэспублікі.
На працягу 1943—1945 гг. урад Беларусі разгледзеў шырокае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў, ліквідацыі вынікаў акупацыі і г.д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944г.—990, тоў 1945 г. — каля2тыс, Акрамятаго, ураднакіроўваў і пастаянна кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканкамаў мясцовых Савегаў, у сувязі з чым да 1944 г. на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі пачалі дзейнасцьамаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання і гаспадарчыя органы, выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў.
У лістападое 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачалася работа па складанні народнагаспадарчага плана і дзяржаўнага бюджэту рэспублікі на 1944 г. У жніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і СНК Беларусі разгледзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі БССР.
108
33. Права ў гады вайны
Пры аналізе асноўных галін права Беларусі прыходзіцца абапірацца на агульнасаюзныя заканадаўчыя акты, перш за ўсё на акты грамадзянска-прававога і крымінальна-прававога характару, таму што згодна з Канстытуцыяй СССР выданне Крыміі іальнага і Грамадзянскага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР, а ў астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульнасаюзнага права. 1 Іерш за ўсе трэба адзначьпіь, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маёмасных адносін у перыяд вайны было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, абароне сацыялістычных маёмасных адносін, аднаўленню разбуранай гаспадаркі. Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за раскраданне, недастачу і страту тавараў, гаручага, гібель коней і буйной рагатай жывёлы.
У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцгва, Так, згодна з Пастановай СНК СССР ад 5 жніўня 1941 г. на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Грамадзяне, якія вярнуліся з эвакуацыі, мелі права ў судовым парадку патрабаваць вызвалення раней прыналежнай ім жылой плошчы.
14 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі ўнесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны. Перш за ўсё было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сёстры памерлага, а таксама вызначалася чарговасць яе атрымання. Спадчыннікамі першай чаргі з’яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаздольныя, што былі на утрыманні спадчынадаўцы не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання прызываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці — браты і сёстры памерлага.
Гэтым жа ўказам былі пашыраны правы спадчынадаўцы па завяшчанні сваёй маёмасці. Яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям. Акрамя таго, спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маёмасцьлюбому грамадзяніну.
У гады вайны быў прыняты шэраг заканадаўчых актаў, якія рэгулявалі пытанні грамадзянскага працэсу. Пастанова пленума Вярхоўнага суда СССР ад 27 чэрвеня 1941 г. прыпыняла вядзенне ўсіх
109
незакончаных спраў аб высяленні з жылых памяшканняў асоб, прызваных у дзеючу ю армію, і членаў іх сямей. Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі. 3 кастрычніка 1941 г. падлягалі спыненню ўсе неразгледжаныя справы аб спагнанні адмінісграцыйных штрафаў з асоб, прызваных у армію, а ўсякага роду даверанасці і завяшчанні маглі быць засведчаны акрамя натарыяльных органаў камандаваннем вайсковых часцей, начальнікамі шпіталяў. У судовых органах падлягалі прьшыненню ўсе справы аб спагнанні нядоімак па абавязковых пастаўках сельгаспрадукцыі дзяржаве, падатках і акладнаму страхаванні ў выпадках прызыву членаў гаспадаркі ў армію.
Уводзілася асобая стадыя судовага разбору — прымірыцельная вытворчасць у народньш судзе. Справа аб скасаванні шлюбу разглядалася па заяве мужа і жонкі або аднаго з іх, як правіла, па месцы жыхарства адказчыка. Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку пра тое, што адбудаецца разгляд справы аб разводзе. Муж і жонка мелі права спыніць справу на любой сгадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з’яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім з бацькоў застаюцца дзеці. і ўстанаўліваў памер утрымання на іх аліментаў, рабіў падзел маёмасці і г.д.
Асноўная задача крымінальнага заканадаўства перыяду вайны заключалася ў ахове ўстаноўленага правапарадку, умацаванні воінскай і працоўнай дысцьшліны. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што на часова акупіраванай тэрыторыі БССР захоўвалася дзеянне савецкага заканадаўства. Таму асобы, якія ўчынілі на тэрыторыі рэспублікі злачынствы, падлягалі крымінальнай адказнасці па савецкіх законах.
У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маёмасці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які прадугледжваў павышануюадказнасць за крадзяжыажда расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. — крымінальная адказнасць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні — за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ. a таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзён.
Пасля заканчэння вайны дзеянне надзвычайных крымінальных законаў ваеннага часу было скасавана Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 верасня 1945 г. Але дзеянне ўказа не
110
распаўсюджвалася на заходнія раёны Беларусі, дзе гэтыя законы захоўваліся да 4 ліпеня 1946 г.
Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства таксама было накіравана на заваяванне перамогі. Ваенным трыбуналам у складзе трох пастаянных членаў суда, без пракурора і абаронцы, давалася права разглядаць справы праз 24 гадзіны пасля ўручэння абвінавачванаму копіі абвінаваўчага заключэння. Прыгаворытрыбуналаў касацыйнаму абскарджанню не падлягалі і маглі быць адменены або зменены толькі ў парадку нагляду.
3 устанаўленнем крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ і за невыпрацоўку мінімуму працадзён без уважлівых прычын пастановай СНК СССР ад 25 красавіка 1942 г. быў вызначаны парадак узбуджэння спраў гэтай катэгорыі. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы з’яўляліся матэрыялы, якія накіроўваліся ў народны суд старшынёй або намеснікам старшыні гарадскога (раённага), пасялковага ці сельскага Савета дэпутатаў працоўных. Пасля паступлення матэрыялаў у суд народны суддзя ўзбуджаў крымінальную справу і назначаў яе да слухання з разлікам разгляду яе ў дзесяцідзённы тэмін.
У перыяд вайны некаторыя ўзнікаўшыя ў судовай практыцы пытанні працэсуальнага характару тлумачыліся ў кіруючых пастановах пленума Вярхоўнага суда СССР.
У сувязі з тым, што ў ваенны час паўторны разгляд справы судом, які вынес прыгавор, пасля адмены рашэнпя вышэйсгаячай інстанцыяй незаўсёды быў магчымы, 13 лістапада 1941 г. пленумдаў указаннеаб накіраванні такіх спраў на новы разгляд у любы суд роўнай падсуднасці.
Усе незакончаныя вытворчасцю справы аб контррэвалюцыйных злачынствах, асабліва небяспечных злачынствах супраць парадку кіравання і найбольш цяжкіх злачынствах агульнакрымінальнага характару, падлягалі накіраванню праз пракуратуру ў ваенны трыбунал па месцы службы абвінавачванага. Справы аб іншых катэгорыях злачынстваў падлягалі спыненню. паколькі іх разгляд пасля вяртання абвінавачваных з ваеннай службы быў яўна немэтазгодны.