• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзенывыбары ў Народны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у Lx мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Было створана 929 выбарчых акруг і выбрана 927 дэпутатаў.
        Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: 1) аб даяржаўнай уладзе; 2) аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР; 3) аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў; 4) аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці.
        У адпаведнасці з разгледжанымі пытаннямі былі адобраны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.
        Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі прававой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам СССР пастановы «Аб уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб’яднаннем яез Беларускай ССР». 14 лісталада Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і “ўз”яднаць тым самым беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве”.
        4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей — Баранавіцкая, Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. У студзені 1940 г. указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 32 паветы былі рэарганізаваны ў 101 раён. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання ўказам Прэзідыу ма Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, хоць у адпаведнасці з Канстытуцыяй 1937 г. папярэдне было неабходна правесці выбары ў мясцовыя Саветы. Аблвыканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы, Выбарыў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня 1940 г.
        Такім чынам, у кастрычніку 1939 г. адбыўся працэс тэрытарыяльнай кансалідацыі беларускай нацыі ў яе этнаграфічных
    
    103
    
    межах. Аднак неўзабаве Віленскі край у сувязі з пактам Молатава — Рыбентропа быў перададзены Літве.
        Трэба адзначыць, што станаўленне савецкай сістэмы кіравання суправаджалася парушэннямі законнасці — высылкай у глыб краіны былых дзяржаўных служачых (нават леснікоў), гандляроў, рамеснікаў. Дэпартацыя матывавалася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазньк элементаў і «ворагаў народа». Мясцовым кадрам, у ты.м ліку і былым членам КПЗБ і КСМЗХ, выказваўся «палітычны недавер», а на кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыязджалі з усходніх абласцей рэспублікі (больш за 14 тыс. чалавек). Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі прыводзіла да грубых памылак у рабоце і выклікала незадаволенасць насельніцтва.
        16 лістапада 1939 г. паміж савецкім урадам і ўрадам Германіі было заключана пагадненне аб перасяленні асоб беларускай нацыянальнасці з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцімрэйхам, на беларускія землі, якія адышлі да СССР. Многіх перасяленцаў напаткаў трагічны лёс: яны сталі ахвярамі органаў НКУС.
        Аднак, нягледзячы на ўсе выдаткі, трэба адзначыць, што ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі ў адзіную Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку было актамгістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытарыяльную цэласнасць, уз’яднала беларускі народ у адзіную сям’ю.
    
    
            31.   Прававыя меры павышэння абараназдольнасці краіны на пярэдадні і ў час Вялікай Айчыннай вайны
    
        У канцы 30 — пачатку 40-х гг. СССР прымаў меры па ўмацаванні сваёй бяспекі. 3 гэтай мэтай быў праведзены шэрагмерапрыемстваў па пад’ёме эканамічнай магутнасці краіны, узмацненні яе абараназдольнасці. Важнае месца ва ўмацаванні абароннай прамысловасці, павышэнні арганізаванасці і дысцыпліны ў Чырвонай Арміі мела савецкае заканадаўства, у тым ліку і крымінальнае.
       1     верасня 1939 г сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон “ Аб усеагульным воінскім абавязку” На падставе гэтага закону ў армію прызываліся асобы. якім счаўдялася 19 гадоў, а для захончыўшых сярэднююшколу пршыўны ўзросг устанаўліваўоя ў 18 гадоў, Для больш дачканалага авалодання ваеннай справай, новай тг/.яіхай і ўзбраеннем былі павялічаны тэрміны абавязковай службьг.
    
    
    
    104
    
    для малодшых камандзіраў сухапутных войскаў і ВГІС — ад двух да трох гадоў, для ўсяго радавога саставу ВПС, а таксама малодшаіа камсаставу пагранічных войскаў — да чатірох гадоў, на караблях і ў часцях флоту — да пяці гадоў. У законе ўказвалася, што асобы, арыштаваныя, сасланыя і высланыя, а таксама пазбаўленыя паводле суда выбарчых правоў, у час адбывання пакарання на ваенную службу непрызываліся. Закон «Аб усеагульным воінскім абавязку» вырашаў і пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынстваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы. Яны неслі адказнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб воінскіх злачынствах.
       3     мэтай павышэння боегатоўнасці часцей і падраздзяленняў Чырвонай Арміі і Ваенна-Марскога Флоту Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства.
        Важную ролю ў забеспячэнні абароназдольнасці краіны адыгрываў воінскі ўлік. Гаму Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССРад 30 ліпеня 1940 г. “Аб адказнасці за парушэнне правілаў воінскага ўліку” была ўведзена крымінальная адказнасць у выпадках паўторнага парушэння правілаў воінскага ўліку.
        Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаў былі вырашаныУказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. «Аб змяненні падсуднасці ваенных трыбуналаў». На падставе гэтага ўказа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў.
        Адным з першых заканадаўчых актаў, прынятых савецкай дзяржавай у дзень нападу Германіі на СССР, быў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб ваенным становішчы». 3 увядзеннем ваеннага становішча ўсе функцыі органаў дзяржаўнай улады ў галіне абароны, аховы грамадскага парадку і дзяржаўнай бяспекі перадаваліся ваенным саветам франтоў, армій, ваенных акруг. У мясцовасцях, дзе не дыслацыраваліся буйныя воінскія злучэнні, якія мелі ваенныя саветы, выкананне названых функцый здзяйсняла вышэйшае камандаванне вайсковых часцей.
        Пленум Вярхоўнага Суда СССР у пастанове ад 11 кастрычніка 1941 г. «Аб крымінальнай адказнасці грамадзян, якія ўхіляюцца ад усеагульнага абавязковага абучэння ваеннай справе» растлумачыў умовы і парадак прыцягнення да крымінальнай адказнасці грамадзян, якія не выконвалі ўказанага абавязку.
    
    105
    
        Увядзенне ваеннага становішча выклікала значныя змены ў прымяненні крымінальнага заканадаўства, у кваліфікацыі злачынстваў. За злачынствы, учыненыя ў мясцовасцях, аб’яўленых на ваенным сгановішчы, вінаватыя прыцягваліся да адказнасці па законах ваеннага часу. Пленум Вярхоўнага Суда СССР па шэрагу канкрэтных злачынстваў растлумачыў, што злачынствы, учыненыя ў прыфрантавых раёнах у перыяд ваенных даеянняў, трэба разглядаць як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях (у час грамадскага бедства). Так, у пастанове Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 8 студзеня 1942 г. «Аб кваліфікацыі некаторых відаў крадзяжу асабістай маёмасці грамадзян, учыненых у час паветранага налету ворага ці пры пакіданні населеных пунктаў у сувязі са з’яўленнем ці набліжэннем ворага, а таксама маёмасці эвакуіраваных, як у дарозе, так і пакінутага ў ранейшым месцы жыхарства» указвалася, што такія крадзяжы кваліфікуюцца як учыненыя пры абцяжваючых акалічнасцях і па сваім характары і павышанай грамадскай небяспецы падпадаюць пад прыметы крадзяжу. учыненага ў час пажару, паводкі ці іншага грамадскага бедства.
        Пачатак вайны выклікаў значнае пашырэнне кола асоб, якія маглі быць суб’ектамі воінскіх злачынстваў. У выпадку ўчынення злачынства асобамі, што знаходаіліся ў знішчальных батальёнах, групах і атрадах садзейнічання Чырвонай Арміі, часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, пытанне аб кваліфікацыі іх дзеянняў вырашалася дыферэнцыравана. Пленум Вярхоўнага «Суда СССРу пастанове ад 28 ліпеня 1941 г. «Аб разглядзе снраў аб злачынствах асоб, што знаходзіліся ў часцях народнага апалчэння» зрабіў растлумачэнне:
        «Грамадзяне, якія знаходзяцца ў часцях народнага апалчэння, за злачынствы супраць устаноўленага ў народным апалчэнні парадку нясення службы нясуць адказнасць па Палажэнні аб воінскіх злачынствах». Усе справы гэтай катэгорыі разглядаліся ваеннымі трыбуналамі. Калі ж асобы, што знаходзіліся ў часцях і падраздзяленнях народнага апалчэння, учынялі злачынствы, не звязаныя з парадкам нясення службы ў гэтых фарміраваннях, то справы гэтай катэгорыі разглядаліся агульнымі судамі. Аналагічна вырашалася пытанне аб кваліфікацыі злачынстваў, учыненых асобамі, якія знаходзіліся ў знішчальных батальёнах, фарміраваннях мясцовай проціпаветранай абароны.
        У сувязі з неабходнасцю спыніць небяспечныя для абароны краіны злачынныя ўчынкі што сеялі паніку 6 ліпеня 1941 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за распаўсюджванне лжывых слухаў, якія выклікалі трывогу сярод
    
    106
    
    насельніцтва ў ваенны час.
        3 мэтай рэалізацыі патрабаванняў, змешчаных у заявах Савецкага ўрада ад 14 кастрычніка 1942 г. аб пакаранні фашысцкіх ваенных злачынцаў, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 2 лістапада 1942 г. «Аб утварэнні Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленню і расследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт грамадзянам, калгасам, грамадскім арганізацыям, дзяржаўным прадпрыемствам і ўстановам СССР» быў створаны спецыяльны орган для расследавання злачынстваў, учыненых фашыстамі і іх памагатымі. Савецкае заканадаўства садзейнічала мабілізацыіўсяго насельніцгва на барацьбу з ворагам.
    
    
    
            32. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялікай Айчыннай вайны
    
        25 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Беларусі эвакуіраваўся ў г. Арол, а затым — у Маскву. Але і ва ўмовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяржаўнай улады рэспублікі, выдаваў указы аб аб’яднанні наркаматаў, назначэнні і перамяшчэнні народных камісараў і членаў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г.д.