Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
9 чэрвеня 1927 г. былі ліквідаваны Барысаўская, Калінінская, Рэчыцкая і Слуцкія акругі, a 26 ліпеня 1930 г. — апошнія восем акруг. На тэрыторыі БССР засталося толькі раённае дзяленне.
85
15 студзеня 1938 г. у рэспубліцы было ўведзена абласное дзяленне; Віцебская вобласць уключала ў сябе 20 раёнаў, Гомельская — 14, Магілёўская — 21, Мінская — 20, Палеская — 15 раёнаў.
27. Развіццё права ў Беларускай ССР у 20 — 30-я гг.
Развіццё права ў Беларускай ССР у аднаўленчы перыяд (1921 -1925 гг.) ішло ў некалькіх кірунках: па-першае, на тэрыторыі БССР уводзіліся ў дзеянне заканадаўчыя акты РСФСР; па-другое, органы ўлады і кіравання БССР (Усебеларускі з’езд Саветаў, ЦВК, СНК) прымалі ўласныя нарматыўна-прававыя акты; па-трэцяе, у некаторых заканадаўчых актах РСФСР меліся агаворкі, што яны дзейнічаюць і на тэрыторыі іншых савецкіх рэспублік.
Улады Беларусі ўводзілі ў дзеянне на тэрыторыі рэспублікі заканадаўчыя акты Расійскай Федэрацыі. Гэта закон «Об основных частных нмуідественных правах, прнзнаваемых РСФСР, охраняемых ее законамн н заіцшцаемых судамн» (з 2 жніўня 1922 г.), Грамадзянскі (з 1 сакавіка 1923г.), Грамадзянска-працэсуальны(з 1 верасня 1923 г.), Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны (з ліпеня 1922 г.) кодэксы РСФСР.
У гэты перыяд прымаюцца і ўласныя заканадаўчыя акты, актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання БССР. Так, у красавіку 1921 г. ЦВК БССР прыняў пастанову аб пераходзе да харчпадатку і аб дазволе свабоднага абмену сельскагаспадарчай прадукцыі ў трох паветах; у жніўні 1921 г. СНК БССР выдаў пасі анову «Аб правядзенні гандлю», у адпаведнасці з якой усім грамадзянам рэспублікі, якім споўнілася 16 гадоў, дазвалялася весці гандаль прадуктамі сельскай гаспадаркі, вырабамі саматужнай і фабрычнай вытворчасці за выключэннем прадметаў дзяржаўнай манаполіі, колькасць якіх была зведзена да мінімуму.
29 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс (уведзены ў дзеянне 15 красавіка 1923 г.), які зыходзіў з асноўных заканадаўчых актаў РСФСР і БССР аб зямлі. Разам з абвяшчэннем зямлі выключна дзяржаўнай уласнасцю і прадастаўленнем сялянам права карыстання ёю пры ўмове вядзення гаспадаркі сваёй працай, гаварылася аб бестэрміновым карыстанні зямлёй і праве сялян выбіраць любую форму землекарыстання. У выключных выпадках, пры ўмове захавання гаспадаркай свайго працоўнага характару, дапускалася дапаможная
86
наёмная праца. Кодэксам таксама рэгуляваліся пытанні землеўладкавання і парадку вырашэння зямельных спрэчак.
Зямельны кодэкс БССР некалькі адрозніваўся ад адпаведнага кодэкса РСФСР. Пералічваючы формы землекарыстання, ён не выкарыстоўваў паняцце абшчыннага землекарыстання і таму не дапускаў ураўняльных перадзелаў зямлі. Зямля замацоўвалася за сельскагаспадарчымі аб’яднаннямі, а пасля выдачы адпаведных дакументаў — за асобнымі землекарыстальнікамі. Землекарыстанне нарміравалася. Наркамзему БССР даручалася вызначэнне нормы зямельных участкаў для сялян.
У сувязі з пашырэннем тэрыторыі БССР Прэзідыумам ЦВК быў прыняты новы Зямельны кодэкс БССР. уведзены ў дзеянне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі з 1 красавіка 1925 г.
Прыняты СНК Лясны кодэкс БССР быў уведзены ў дзеяяне з 1 жніўня 1924 г. У ім гаварьшася пра адзіны лясны фонд БССР, аб’яўлялася, што ўсе лясы і зямельныя плошчы, прызначаныя для пашырэння лясных угоддзяў, з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Гэты заканадаўчы акт замацаваў цэнтралізаванае кіраванне лясамі, што мелі рэспубліканскае значэнне. Органамі Наркамзема былі выдзелены лясы мясцовага значэння, якія перадаваліся зямельным таварыствам, сельскагаспадарчым камунам, арцелям і іншымаб’яднанням працоўных землекарыстальнікаў у бестэрміновае карыстанне.
Што тычыцца працоўнага заканадаўства, дык заканадаўчымі актамі РСФСР, як ужо адзначалася, часам агаворвалася, што яны дзейнічаюць і на тэрыторыі іншых савецкіх рэспублік. Напрыклад, 30 кастрычніка 1922 г. УЦВК РСФСР прыняў новы Кодэкс законаў аб працы, у артыкуле 5 якога гаварылася, што ён пашырае сваё дзеянне на саюзныярэспублікі без спецыяльнага падцвярджэння.
У адпаведнасці з палажэннямі КЗаПа асноўнай прававой формай найму рабочых і служачых на працу з’яўляўся індывідуальны працоўны дагавор ітолькі ўвыключных выпадках магло мецьмесца прыцягненне да працоўнай павіннасці. Атрымалі пацвярджэнне нормы аб васьмігадзінным рабочым дні са скарачэннем яго працягласці на падземных работах і ў іншых галінах прамысловасці, шкодных для здароўя, на начных работах і для асоб, якім не споўнілася 18 гадоў. Пры гэтым агаворвалася, што працоўныя гарантыі, устаноўленыя КЗаПам, могуць быць пашыраны ў калектыўных дагаворах, заключаных паміж прафсаюзамі і адміністрацыямі дзяржаўных або ўладальнікамі прыватных прадпрыемстваў. КЗаП замацаваў сістэму абавязковага сацыяльнага страхавання рабочых і служачых за кошт
87
узносаў дзяржпрадпрыемстваў і прыватных наймальнікаў у спецыяльны фонд.
У выніку ўтварэння Саюза ССР на тэрыторыі БССР уступілі ў дзеянне яго заканадаўчыя акты. У адпаведнасці з Канстытуцыяй СССР 1924 г. Прэзідыум ЦВК БССР скасаваў дэкрэт ад 24 студзеня 1922 г. аб узаемаадносінах БССР і РСФСР і ўстанавіў, што пастановы УЦВК РСФСР на тэрыторыі Беларусі не маюць сілы і з гэтага часу дзейнічаюць толькі заканадаўчыя акты СССР і БССР. Тым не менш заканадаўства РСФСР аказвала істотны ўплыў на развіццё права на Беларусі.
Трэба адзначыць, што ў канцы 20 — пачатку 30-х гг. БССР набыла і ўласны заканадаўчы вопыт.
У сувязі з тым, што змяніліся ўмовы жыцця, былі прыняты новыя і перагледжанынекаторыяранейшыязаконы, напрыкладпрыняты Водна-меліярацьшныкодэкс (1927), Папраўча-працоўны кодэкс (1926), Кодэкс законаўабшлюбе, сям’і, апецы (1927), Кодэксабпрацы (1929) іінш.
Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права аднаўленчага перыяду было накіравана перш за ўсё на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці. Напрыклад, грамадзянскі кодэкс замацаваў агульнае правіла неадчужальнасці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асоб, аднак у сувязі з НЭПам пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзеня 1925 г. было дазволена адчужэнне прадпрыемстваў, якія бяздзейнічалі.
Найбольшую іскавую абарону атрымала дзяржаўная ўласнасць. Яе можна было запатрабаваць з любога незаконнага ўладання, прычым іскавая даўнасць пры гэтым не прымянялася. Аб’яўляліся несапраўднымі здзелкі. якія маглі прывесці да яўных страт для дзяржавы.
Разам з тым закон клапаціўся аб развіцці кааператыўнай уласнасці і дапускаў у пэўных межах прыватную гаспадарчую дзейнасць. Прыватным асобам дазвалялася адкрываць прамысловыя і гандлёвыя прадпрыемствы з абавязковым захаваннем нормаў, якія рэгулявалі прамыслову ю і гандлёвую дзейнасць. Усім грамадзянам давалася права ўласнасці на немуніцыпальныя пабудовы (з правам іх адчужэння), на прылады і сродкі вытворчасці, прадпрыемствы (дазволеныя мець у прыватным уладанні); на перадачу маёмасці ў вызначаным памеры ў спадчыну, заключэнне не забароненых законам дагавораў.
Паступова пашыраліся маёмасныя правы грамадзян, у сувязі з чым у ГК БССР уносіліся адпаведныя змены. Так, у 1926 г. было адменена абмежаванне памеру маёмасці, якая магла пераходзіць у парадку атрымання спадчыны і дарэння; у 1929 г. пашыралася кола наследнікаў па законе ў выніку ўключэння ў яго ўсыноўленых і іх сыходных.
88
Грамадзянам было дадзена права завяшчаць сваю маёмасць дзяржаўнымустановам іпрадпрыемствам, грамадскім і кааператыўным арганізацыям і г.д.
ГПК РСФСР быў уведзены ў дзеянне на тэрыторыі БССР з 1 верасня 1923 г. Закон перш за ўсё абараняў інтарэсы дзяржавы, хоць у полі зроку яго знаходзіліся і маёмасныя інтарэсы грамадзян.
Значныя змены і дапаўненні былі ўнесены ў ГПК пастановай ЦВК і СНК БССР ад 2 лютага 1929 г. Суды павінны былі вырашаць справы ў адпаведнасці з законамі Саюза ССР і БССР і пастановамі мясцовых органаў улады, выддзёнымі на падставе закону. Устанаўлівалася магчымасць прымянення судом «аналогіі права» пры вырашэнні грамадзянска-прававых спрэчак. Суд не меў права адмовіць у вырашэнні справы з-за адсутнасці ці непаўнаты закону. Законам вызначаліся падставы, па якіх дапускаліся адступленні ад прынцыпу галоснасці. Суду давалася права разгляду спра вы пры няяўцы адной са старон, калі меліся даныя аб уручэнні ёй паведамлення, і г.д.
24 мая 1922 г. быў прыняты Крымінальны кодэкс РСФСР. 24 чэрвеня 1922 г. Ш сесія ЦВК БССР прыняла пастанову «распаўсюдзіць дзеянне Крымінальнага кодэкса РСФСР на ўсю тэрыторыю Беларусі з 1 ліпеня 1922 г.», а з 1924 г. гэты кодэкс стаў афідыйна называцца «Крымінальны кодэкс Беларускай ССР» і яго дзеянне было пашырана на ўсе злачынствы, якія не былі разледжаны да гэтага часу ў судовым парадку, гэта зна’чыць ён меў зваротную сілу. Мэтай крымінальнага закону аб’яўлялася абарона працоўных ад злачынстваў і грамадска небяспечных элементаў.
Па сваёй сутнасці КК 1922 г. меў адкрьгга класавыхарактар. Трэба адзначыць, штоартыкул Югэтага Кодэкса прадугледжваў магчымасць прымянення крымінальнага закону па аналогіі, што стварала небяспеку злоўжыванняў на практыцы.
Кодэкс складаўся з Агульнай і Асаблівай частак. 3 227 артыкулаў закона 56 прыпадала на Агульную частку. У ёй іаварылася пра межы дзеяння КК, агульныя асновы прымянення пакаранняў, устанаўліваліся меры і віды ўздзеяння на асоб, якія ўчынілі злачынствы, а таксама вызначаўся парадак адбывання пакаранняў.
Асаблівая частка складалася з васьмі глаў: «Дзяржаўныя (контррэвалюцыйныя і супраць парадку кіравання) злачынствы»; «Службовыязлачынствы»; «Парушэнне правілаў аб аддзяленні царквы ад дзяржавы»; «Злачынствы гаспадарчыя»; «Злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і гонару асобы»; «Маёмасныя злачынствы»; «Воінскія злачынствы»; «Парушэнне правілаў, якія ахоўвалі народнае
89
здароўе, грамадскую бяспеку і публічны парадак».
За ўчыненне контррэвалюцыйных дзеянняў, бандытызм і некаторыя іншыя асабліва небяспечныя злачынствы прадугледжвалася вышэйшая мера пакарання — рассгрэл, аднак у Кодэксе гаварылася пра яе як пра часовую меру. За раскраданне сацыялістычнай уласнасці. некаторыя гаспадарчыя і службовыя крымінальна каральныя дзеянні прадугледжвалася пазбаўленне волі. Былі ўведзены такія новыя віды пакаранняў, як звальненне з пасады і выгнанне за межы рэспублікі на пэўны тэрмін ці бестэрмінова.