• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Тым часам, нягледзячы на згаданыя акалічнасці, судовая рэформа была найбольш паслядоўнай з усіх буржуазных рэформаў 60—70-х гг. XIX ст.
        Як было адзначана, Беларусь у XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, асноўную масу жыхароў якога складалі сяляне. Таму мэтазгодна сказаць некалькі слоў аб сялянскім валасным судзе, які выбіраўся штогод валасным сходам у складзе 4—12 суддзяў. Валасному суду былі падсудныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама па нязначных крымінальных або адміністрацыйных правіннасцях. Ён меў права прысуджаць сялян да сямі дзён арышту, караць дубцамі да 20 удараў, штрафаваць да 3 руб., прыгаворваць да грамадскіх работ да шасці дзён. Такім чьшам, валасны сялянскі суд дзейнічаў на аснове традыцый і нормаў звычаёвага права, санкцыянаванага дзяржавай, што было перажыткам сярэдневякоўя.
        1 студзеня 1864 г. было выдадзена «Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах», згодна з якім утвараліся губернскія і павятовыя земскія сходы як распарадчыя ўстановы і губернскія і павятовыя ўправы — як выканаўчыя.
        Земскія ўстановы ствараліся для кіраўніцтва мясцовай
    
    68
    
    гаспадаркай, народнай асветай, медыцынскім абслугоўваннем насельніцтва і іншымі сферамі грамадска-культурнага жыцця. Выбары тут праводзіліся на аснове маёмаснага цэнзу па трох курыях — па-мешчыцкай, гарадской і сялянскай. Для сялян выбары былі шматступеннымі — сельскі і валасны сходы, павятовы з’езд.
        На Беларусі земская рэформа не праводзілася аж да пачатку XX ст. у сувязі з тым, што царскі ўрад пасля паўстання 1863 — 1864 гг. не давяраў мясцовым апалячаным памешчыкам, якія складалі пераважную большасцьу краі і пры выбарах зёмскіх устаноў па законе 1864 г. маглі захапіць іх у свае рукі. Дапусціць такога царызм ніяк не мог. На ўтварэнне выбарных земстваў, прычым у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях і па спецыяльным выбарчым законе, урад адважыўся толькі ў 1911 г .Згодна з указам ад 14 сакавіка 1911 г. аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях «Палажэння аб земствах з некаторымі папраўкамі і змяненнямі» сельская грамада магла пасылаць у выбарчыя сходы паветаў не больш як адну трэць усіх гласных, а ў выбарчыя сходы губерняў — толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.
        Паводле ўказа ад 14 сакавіка 1911 г., што быў уведзены ў парадку прымяненняартыкула 87 Асноўных Дзяржаўных Законаў, выбаршчыкі падзяляліся на дзве курыі: польскую і рускую. Законам істотна ўрэзваліся правы апалячанага насельніцтва Беларусі па фарміраванні земскіх устаноў і ўдзелу ў іх працы; амаль поўнасцю адхіляліся ад удзелу ў земствах асобы іудзейскага веравызнання. Быў уведзены даволі высокі маёмасны цэнз: у выбарах маглі ўдзельнічаць сяляне, якія мелі не менш 75 — 125 дзес. зямлі, і гараджане, якія валодалі нерухомай маёмасцю коштам не ніжэй чым 750 — 7500 руб. Каб колькасна ўзмацніць «рускую курыю», у яе склад уключаліся нават багатыя немцы, латышы і інш.
        Што тычыцца структуры і кампетэнцыі земскіх губернскіх і павятовых сходаў і ўпраў, то губернатарам і міністру ўнутраных спраў было дадзена права прыпыняць выкананне іх распараджэнняў, «калі яны супярэчылі законам ці дзяржаўнай карысці». Такая фармулёўка заканадаўства давала магчымасць губернатарам прыпыняць практычна любоерашэннеземстваў.
        Рэформа гарадскога самакіравання, паводле «Гарадавога палажэння» ад 16 чэрвеня 1870 г., пачалася на Беларусі толькі ў 1875 г. Яна грунтавалася на буржуазным прынцыпе ўсесаслоўных выбараў органаў кіравання пры адпаведным маёмасным цэнзе. Выбарным правам карысталіся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. Яны выбіралі на пэўны тэрмін членаў гарадской думы (гласных), якія
    
    69
    
    фарміравалі свой выканаўчы орган — гарадскую ўправу. Старшынстваваў у гарадскіх думе і ўправе гарадскі галава. Дзейнасць гэтых органаў рэгулявалася губернскімі па гарадскіх справах установамі. падначаленымі губернатарам.
        Такім чынам, каліхарактарызаваць мясцовае кіраванне Беларусі ў перыяд капіталізму, то неабходна вылучыць спецыфічныя рысы, якія адрозніваюць яго ад упраўлення ва ўнутраных раёнах Расійскай Імперыі.
        Так, мясцовыя павятовыя прадвадзіцелі дваранства не выбіраліся, а прызначаліся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. Большасць адміністрацыйных і судовых пасад займалі рускія дваране праваслаўнага веравызнання. Пры аналізе права, якое існавала на тэрыторыі Беларусі ў перыяд развіцця капіталізму, трэба адзначыць і тое, што ў гэты час мясцовае права было амаль поўнасцю заменена правам Расійскай Імперыі. Толькі ў грамадзянскім праве яшчэ захоўваліся некаторыя мясцовыя асаблівасці (чыншавае карыстанне нерухомай маёмасцю, некаторыя сервітуты і інш.).
    
    
            22. Першы усебеларускі з’езд і абвяшчэняе Беларускай Народнай Рэспублікі
    
       3 першых дзён Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі на Беларусі пачалі стварацца новыя органы ўлады. У ноч з 3 на 4 сакавіка 1917 г. у Мінску адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, губернскага іпавятовага земстваў, а таксама іншых уплывовых дзеячаў, мэтай якой было стварэнне замест губернскага праўлення новага органа ўлады. На нарадзе быў створаны Камітэт грамадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадкоўваўся Часоваму ўраду ў Петраградзе.
        У гэты ж час у Мінску быў створаны Савет рабочых дэпутатаў і выбраны яго выканаўчы камітэт. Пачалі стварацца рабочыя, сялянскія і салдацкія саветы і камітэты ў іншых гарадах, паветах, валасцях і воінскіх часцях.
        Разам з тым уладныя функцыі на Беларусі ў значнай ступені захоўваліся ў руках ваеннага камандавання, таму што ў Мінску знаходзіўся штаб Заходняга фронту, а ў Магілёве — Стаўка Вярхоўнага камандавання. Тэрыторыя Беларусі, не акупіраваная германскімі войскамі, была аб’яўлена на ваенным становішчы.
    
    
    70
    
        Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі фактычна ўстанавілася не двоеўладдзе, як у цэнтры Расіі, а троеўладдзе - улада органаў Часовага ўрада, Саветаў і ваеннага камандавання.
        Усе гэтыя ўлады варожа адносіліся да беларускага нацыянальна-вызваленчага рухў, а значыць, і да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння. Таму з мэтай аб’яднання сіл ужо 25 — 27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся першы з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый як правага, так і левага кірунку, на якім быў выбраны выканаўчы орган — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у складзе 18 чалавек, што прадстаўлялі розныя нацыянальна-дэмакратычныя партыі і рухі. З’езд даручыў Камітэту пачаць распрацоўку канстытуцыі Беларускага краёвага ўрада. Разамз тымз’езд выказаўсяза гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад Расіі і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчап улады на тэрыт орыі Беларусі Беларускаму нацыянальнаму камітэту, а таксама аб прадастаўленні аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі.
        3 8 па 10 ліпеня 1917 г. у Мінску быў праведзены другі з’езд беларускіх нацыянальных арганізацый. на якім замест БНК была абрана Цэнтральная рада беларускіх аргаяізацый. Рада па сваіх поглядах была больш дэмакратычнай. чым БНК. Яна паставіла перадЧасовымурадам пытанні аб утварэнніў Беларусі органаў мясцовайулады, а таксама аб арганізацыі беларускіх нацыянальных вайсковых фарміраванняў. Аднак гэтыя прапановы Часовы ўрад адхіліў.
        На аснове рашэнняў вайсковых з’ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вансковая беларуская рада (ЦВБР). Для каардынацыі дзеянняў у кастрычніку 1917 г. Цэнтральная рада беларускіх арганізацый была пераўтворана ў Вялікую беларускую раду, куды ўвайшлі і дзеячы ЦВБР. Галоўная задача, якую паставіла перад сабой Вялікая беларуская рада, заключалася ў скліканні Усебеларускага з езда для канчатковага вырашэння пытання аб беларускай дзяржаўнасці.
        Адразу пасля кастрычніцкіх (1917 г.) падзей у Петраградзе бальшавікі Заходняга фронту ўзялі ў свае рукі ўладу ў Мінску і стварылі свой Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і Заходняга фронту (Аблвыканкамзах), які рашуча выступіў супраць беларускага нацыянальнага дзяржаўнага самавызначэнпя. Яго лідэры на гэтым этапе прытрымліваліся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым. прызнаючы ўладу Савегаў у Расіі, Вялікая беларуская рада не прызнавала ўладу Аблвыканкамзах — на тэрыторыі Беларусі.
        30 лістапада 1917 г. прадстаўнікі розных партый і рухаў, якія
    
    71
    
    ўваходзілі ў Вялікую беларускую раду, выступілі з адозвай «Да ўсяго беларускага народа», у якойаб’явілі сваю палітычную праграму. У ёй прадугледжвалася абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай; федэрацыі Беларусі з Расіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі з адпаведным размежаваннем правоў «краёвых і федэральных улад»; перадачы ўсёй улады ў Беларусі Краёвай радзе, якая павінна была выбірацца на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага галасавання. У адозве гаварылася пра неадкладнае надзялянне сялян зямлёй, ахову ўсіх каштоўнасцей краю. фарміраванне беларускага войска. Для арганізацыі улады ў цэнтры і на месцах меркавалася 5 снежня 1917 г. склікацьу Мінску з’езд прадстаўнікоў усяго беларускага народа.
        ІдэюУсебеларускага з’езда падтрымаў Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Дазвол на правядзенне з’езда даў і ўрад У.І.Леніна, а наркам па нацыянальных справах І.В.Сталін выдзеліў на яго правядзенне 50тыс. рублёў і паабяцаў, што рашэнні форуму будуць прызнаны савецкай уладай.
        1    Усебеларускі з’езд праходзіў 5—17 снежня 1917 г. у Мінску. 3 1872 дэлегатаў 1167 мелі права рашаючага голасу, 705 —дарадчага.
        Па сацыяльным складзе дэлегаты прадстаўлялі галоўным чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлігенцыі; па нацыянальным — галоўным чынам беларусаў.
        Па сваім прадстаўніцтве і складзе з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёвай улады. Тая частка дэлегатаў, якая прадстаўляла беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух, выступала за самавызначэнне Беларусі па прыкладзе еўрапейскіх буржуазна-дэмакратычных дзяржаў. На гэтых пазіцыях стаялі многія прыхільнікі Рады. Другая частка, што далучылася да бальшавікоў, адстойвала беларускую нацыянальную дзяржаўнасць у форме аўтаноміі ў рамках РСФСР. За такі шлях самавызначэння выступалі прадстаўнікі Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе (пераважна эсэры). У выніку з’езд выказаўся за стварэнне беларускай рэспублікі ў складзе Расійскай Федэрацыі, прычым становішча і правы гэтай рэспублікі вызначаліся асобым юрыдычным статусам.