Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
Канчатковае вырашэнне пытання аб канстытуіраванні беларускай дзяржаўнасці з’езд ускладаў на беларускі ўстаноўчы з’езд. «Усебеларускі з’езд, — гаварылася ў яго рэзалюцыі, — замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, заваяванае Расійскай рэвалюцыяй, і пацвярджаючы
72
дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі дзеля захавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, пастанавіў вылучыць са свайго Савета орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых дэхіутатаў, якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага Усганоўчага Сходу».
3 прававога пункту гледжання рэзалюцыя з’езда аб стварэнні органа краёвай улады (у ходзе работы з’езда была выбрана яго Рада) з’яўляецца сведчаннем таго, што дадзены форум беларускага народа ставіў паза законам Аблвыканкамзах. Гэта паслужыла падсгавай для правядзення Саўнаркамам Заходняй вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з’езда, якая атрыма ла розныя ацэнкі: СНК Заходняй вобласці называў яе «роспуск», Савет Усебеларускага з’езда Саветаў — «разгон», прэсса — «закрыццё».
Уночз 17 на 18снежняўзалепасяджэнняуз’ездаз’явілісяўзброеныя салдаты. Яны арыштавалі многіх дэлегагаў. Гэтым актам Аблвыканкамзах• перапыніў працэс стварэння на Беларусі нацыянальнага органа савецкай улады. Такія дзеянні адпавядалі агульнаму курсу бальшавшоў на перамогу сусветнай рэвалюцыі як адзіпа магчымага шляху захавання савецкай улады ў Расй.
Таму, нягледзячы на тое, што Усебеларускі з’езд праводзіўся з ведама У.ІЛеніна і І.В.Сталіна, дзеянні бальшавікоў Заходняй вобласці ў студзені 1918 г. адобрыў III Усерасійскі з’езд Саветаў,а разгон Усебеларускага з’езда у нейкай ступені паслужыў правобразам разгону Усерасійскага ўстаноўчага сходу.
Аднак члены прэзідыума Усебеларускага з’езда не падпарадкавалісярашэннюСНКЗаходняйвобласці. 18 снежня 1917 г. яны правялі падпольнае пасяджэннеў дэпо Лібава-Роменскай чыгункі, на якім выбралі выканкам рады з’езда на чале з лідэрам народншкага крыла БСГ Ф.Грыбам. Выканкам рады з’езда паставіў задачу падрыхтоўкі ўзброенай барацьбы за ідэалы беларускай дзяржаўнасці, а таксама паслаў сваю дэлегацыю ў Брэст, дзе ішлі перагаворы паміж кайзераўскай Германіяй і Савецкай Расіяй. Алс ні і ым, ні другім бокам яна афіцыйна не была прынята.
I Іерагаворы ў Брэсце былі сарваны. 18 лютага 1918 г. германскае камандаванне аддало загад аб наступленні. He маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, Аблвыканкамзах і СНК Заходняй вобласці 19 лютага 1918 г. эвакуіраваліся ў Смаленск. Выканкам Усебеларускага з’езда звярнуўся да народаў Беларўсі з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з’езда) аб’явіў сябе часовай
73
уладай на Беларусі. Да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам Народны сакратарыят (урад), старшынёй якога стаў лідэр правага крыла БСГ Я.Я.Варонка. У склад урада ўвайшло 15 народных сакратароў, што прадстаўлялі БСГ, эсэраў і сацыял-сіяністаў.
У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што «беларускі народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае самавызначэнне, a нацыянальныя меншасці — на нацыянальна-персанальную аўтайомію.
Правы нацыі павінны знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму».
9 сакавіка 1918 г. выканкам Усебеларускага з’езда прыняў другую ўстаўную грамату, у якой аб’явіў Беларусь «у рубяжох расьсяленьня і лічбавай перавагі беларускага народу» народнай рэспублікай — БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР, прэзідыум якой узначаліў прадстаўнік БСГI .М.Серада. Рада аб’яўлялася заканадаўчым органам да склікання Устаноўчага з’езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў, нацыянальнай прыналежнасці і веравызнання.
Выканаўчым органам аб’яўляўся Народны сакратарыят, які назначала Рада іякі быў адказны перад ёй. Другойустаўной граматай дэклараваліся дэмакратычныя правы і свабоды (слова, друку, сходаў і г.д.), адмянялася прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваёй мовай.
Як бачым, першая і другая устаўныя граматы павінны былі стаць першымі заканадаўчымі актамі, якія фіксавалі асноўныя прынцыгіы дзяржаўнага ўладкавання Беларусі, вызначалі яе тэрыторыю, правы і свабоды грамадзян, а таксама формы ўласнасці, хоць дакладнай сацыяльна-палітычнай арыентацыі не выражалі.
3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор. У артыкулах Брэст-Літоўскага дагавора Беларусь выступала аб’ектам, а не суб’ектам міжнародна-прававых адносін, яна не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расійскай Імперыі і не мела свайго наймення.
Будучы бяссільнай змяніць умовы Брэсцкага дагавора, фракцыя БСГ, кіруючыся другой устаўной граматай, выступіла з ідэяй абвяшчэння незалежнасці БНР у этнічных межах пражывання беларусаў.
74
У сувязі з гэтым 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады. дзе прысутнічала і дэлегацыя Віленскай беларускай рады, пасля доўгіх спрэчак паміж абаронцамі суверэнітэту і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі і якая па задуме яе складальнікаў як бы завяршала працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіравала стварэнне беларускай нацыянальнан дзяржаўнасці. БНР абвяшчалася ў межах этнічнага пражывання і колькаснай перавагі беларускага народа. У грайаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі германа-аўстрыйскага боку і Савецкай Расіі.
Першымі незалежнасць БНР прызналі ўрад Украінскай Народнай Рэспублікі і Літоўская Тарыба.
Але Германія не прызнала БНР. На пасланыя Народным сакратарыятам тры граматы рэйхсканцлер паведаміў, пгго Берлін разглядае не акупіраваную Германіяй частку Беларусі як частку Савецкай Расіі і што, зыходзячы з умоў Брэсцкага дагавора, без згоды ўрада Леніна ён прызнаць новаўтвораную дзяржаву не можа. Што ж датычыць акупіраванай часткі, то яна, маўляў. — аб’ект інтарэсаў Польшчы, прызнанай Германіяй.
Пасля лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі Расія дэнансавала Брэсцкі мір і рушыла Чырвоную Армію на Захад. He маючы ўзброеных сіл і прызнання з боку буйнейшых дзяржаў свету, Рада БНР не змагла арганізаваць супраціўлення. 10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія ўвайшла ў Мінск. Большасць членаў Рады і ўрада пакінулі сталіцу і спыніліся ў Гродне, дзе заставаліся да пачатку красавгка 1918 г., гэта значыць да адыходу з Беларусі германскіх войскаў.
Паспрабуем падвесці вынікі сказанага. Па-першае, трэцяя ўстаўная грамата. прынятая 25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады БНР, пры ўсім яе значэнні толькі дэкларавала незалежнасць Беларусі, застаючыся на самой справе толькі палітычнай акцыяй. Праўда, у той час і гэта было даволі сур’ёзным дасягненнем.
Па-другое, нельга адмаўляць, што Рада БНР і яе Народны сакратарыят, прэтэндуючы на ролю заканадаўчага і выканаўчага органаў, стварылі пэўную палітычную структуру з зародкам дзяржаўнай арганізацыі.
Разам з тым у юрыдычным сэнсе БНР дзяржавай не стала. Наяўнасць самастойнай дзяржаўнасці прадугледжвае не толькі
75
абвяшчэнне тых ці іншых афіцыйных дэкларацый, але і функцыяніраванне рэальнай сістэмы органаў улады на пэўнай тэрыторыі, выпрацоўку і прыняцце законаў, іх рэалізацыю, гэта значыць праватворчую дзейнасць, выкананне кантрольных функцый, гарантыю забеспячэння правоў і свабод сваіх грамадзян. Усё гэта адсутнічала, таму БНР з’яўлялася толькі зародкавай формай, магчымай перспектывай дзяржаўнага ўтварэння. Хоць рэспубліка і абвяшчалася ў эгнічных межах пражывання беларусаў, сваю юрысдыкцыюна гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Пагранічных падзелаў і службы не было, як не было і арміі. Адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміраваліся органы ўлады на месцах.
Урэшце, у БНР не было і канстытуцыі ў поўным сэнсе гэтага слова. Функцыі ўрада абмяжоўваліся ажыццяўленнем паўнамоцтваў нацыянальнага ўрада пры германскай акупацыйнай адміністрацыі і рашэннем шэрага задач у культурнаасветніцкай сферы, а таксама ў галіне развіцця мясцовай прамысловасці і гандлю.
Неабходна сказаць яшчэ пра адзін бок пытання. Абвяшчэнне ў лютым — сакавіку 1918 г. Беларускан Народнай Рэспўблікі трэба разглядаць і як акт самаабароны, як зварот да сусветнай грамадскасці з заявай аб імкненні беларускай нацыі да самавызначэння, бо пагроза тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі ішла з боку не толькі Германіі, але і Польшчы, якая імкнулася да адраджэння польскай дзяржавы ў межах 1772 г., гэта значыць да поўнай інкарпарацыі Беларусі. У пашырэнні сваіх .межаў былі зацікаўлены і літоўскія палітыкі. Паўднёвыя паветы (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі, Гомельскі) былі ўключаны ў склад Украінскай Народнай Рэспублікі. Усходнія землі, не акупіраваныя І’ерманіяй, засталіся пад юрысдыкцыяй Савецкай Расіі. Абвяшчэнне БНР змяніла адносіны суседзяў да беларускіх тэрыторый як да земляў «нічыйных».
3 прычыны неспрыяльных для Беларускай Народнай Рэспублікі знешнепалітычных і ўнутраных абставін, а таксама адарванасці яе дзеячаў і партый ад народа, захопленага ідэяй Саветаў, набыццё ёю ўсіх прыкмет дзяржавытак і засталося няздзейсненай марай. Алетым не менш прыняцце акта аб незалежнасці БНР, дзейнасць яе Рады актывізавалі рост нацыянальнай самасвядомасці, прымусілі бальшавіцкі ўрад У.І.Леніна лерагледзець сваю палітыку ў адносінах Беларусі і пайсці на стварэнне хоць і абмежаванай у правах, але ўсё ж беларускай савецкай дзяржаўнасці.
76
23. Утварэнне БССР. Стварэнне Літоўска-Беларускай Рэспублікі
У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія замацавалася на лініі Вільня — Ліда — Слонім — Агінскі канал — Сарны. Такім чынам, амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі аднавілася савецкая ўлада. Пры гэтым праблема беларускай дзяржаўнасці яшчэ больш абвастралася ў сувязі з развязваннемграмадзянскай вайныі замежнай інтэрвенцыяй у Савецкай Расіі.