• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Такім чынам, у перыяд са студзеня па красавік 1791 г. у выніку плённай заканадаўчай дзейнасці сойма быў прыняты шэраг законаў, якія ўвайшлі ў якасці складанай часткі ў Канстытуцыю 3 мая.
        Праект Канстытуцыі быў прадстаўлены на абмеркававне сойма 3 мая 1791 г. — у першы дзень пасля велікодных канікулаў (вакацый). Каля замка ў Варшаве, дзе засядаў сойм, былі выстаўлены вайсковыя фарміраванні, якія падтрымлівалі рэфарматараў, а на вуліцы выйшлі гараджане. У залу пасяджэнняў' сойма прыбылі і прадстаўнікі мяшчан, што азначала пашырэнне сацыяльнай базы прыхільнікаў Канстытуцыі. У выніку з 150 прысутных членаў сойма толькі адзін сенатар і 27 паслоў прагаласавалі супраць прыняцця Канстытуцыі.
        Канстытуцыя складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб’яўляўся каталіцызм, прадстаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Закон аб гарадах аб’яўляўся часткай Канстытуцыі, што давала некаторыя правы буржуазіі. Сяляне заставаліся ў прыгоннай залежнасці. Чацвёртым раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны.
        Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і
    
    55
    
    дзяржаўнага ўпарадкавання Рэчы Паспалітай. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).
        Па новай Канстытуцыі заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Палатадэпутатаў складаласяз 204дэпутатаў (паслоў),якія выбіраліся на павятовых сойміках. Сенат, які складаўсязазначанага кола свецкіх і духоўных службовых асоб пад старшынствам караля, налічваў 132 чалавекі. Закон, прыняты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).
        Канстытуцыяй адмянялася права «ліберум вета», забараняліся ўсялякія канфедэрацыі. Г'алоўны прынцып, на якім будавалася дзейнасць сойма, заключаўсяў тым, што дэпутаты — прадстаўнікіўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы. У прыватнасці, ён разглядаў усе праекты законаў наогул, гэта значыць праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, крымінальных законаў, а таксама тых, што тычьшіся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў; праекты соймавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і гандлёвых дагавораў, вайне, міры і г.д.
        Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй Рэчы Паспалітан ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Умацаванню дзяржавы, на думку аўтараў рэформаў, павінна было садзейнічаць устанаўленне спадчыннай манархіі. Таму каралеўская ўлада аб яўлялася спадчыннай, але толькіў межах адной дынастыі.
        Кароль надзяляўся іпырокімі паўнамоцтвамі. Ён быў вышэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы. прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. У выпадку. калі міністр не згаджаўся падпісаць рашэнне, пытанне пераносілася на разгляд сойма.
        Стварэнне адзінага для ўсён Рэчы Паспалітай ўрада ператварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання.
    
    56
    
        Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніла структуру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання. Але палажэнні Канстыгуцыі не бьші ўведзены з-за непрыняцця іх рэакцыйнай польскай шляхтай, асабліва арыстакратыяй, якая 19 мая 1792 г. абвясціла Таргавіцкую канфедэрацыю дзеля захавання «рэспубліканскай формы і шляхецкіх вольнасцей». Лідэры канфедэрацыі уступілі ў перамовы з Кацярынай II «аб вызваленні Рэчы Паспалітай ад спадчыннасці трона і Канстытуцыі 3 мая».
        Царскі ўрад накіраваў на дапамогу таргавічанам 100-тысячную армію, што прывяло да іх хуткай перамогі. У студзені 1793 г. Прусія дамовілася з Расіяй аб другім падзеле Рэчы Паспалітай, у выніку якога да Расіі далучалася цэнтральная частка Беларусі, на якой была ўтворана Мінская губерня.
        Сойм Рэчы Паспалітай, які сабраўся ў чэрвені 1793 г. у Гародні, прызнаў другі падзел дзяржавы, а таксама адмяніў Канстытуцыю 3 мая і прыняў новую, асноўны змест якой заключаўся ў наступным: аднаўляліся Пастаянны савет і выбарнасць караля; сойм заставаўся вышэйшым заканадаўчым органам краіны, які павінен быў склікацца кожныя чатыры гады на восем тыдняў; рашэнні ў сойме прымаліся большасцю галасоў; кароль меў права вета на соймавыя рашэнні, якія тычыліся асноўных законаў. Аднак і гэта Канстытуцыя засталася на паперы, бо Рэч Паспалітая страчвала сваю незалежнасць.
        Пасля паражэння паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі Аўстрыя, Прусія і Расія ў 1795 г. правялі трэці падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, а таксама Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны. Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.
    
    
    
            18. Кароткі агляд права Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.
    
        У другой палове XVI — XVIII ст. галоўнай крыніцай права на Беларусі, як і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім, з’яўляўся III Статут Вялікага княства Літоўскага. У сувязі з тым, што паспя прыняцця Люблінскай уніі ўтварылася канфедэратыўная дзяржава Рэч Паспалітая, пачалі рабіцца шматлікія спробы ўнесці ў яго змены.
    
    
    57
    
    Справа ў ты.м. што Статут 1588 г. насуперак акту Люблінскай уніі заканадаўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы. Складальнікі новага Статута нібы не заўважылі ці не зразумелі акта уніі аб уключэнні ВКЛ у склад Польшчы, а таму прадстаўнікі апошняй патрабавалі ўнясення паправак у некаторыя артыкулы, асабліва ў тыя, што забаранялі іншаземцам займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве Літоўскім. Польская шляхта лічыла, што гэтыя артыкулы супярэчаць акту Люблінскай уніі і павінны быць скасаваны. Аднак дамаганні кароннай шляхты былі адхілены і змесг Статута некаторы час заставаўся без карэнных змяненняў. Аднак з цягам часу прымаліся новыя законы, якія дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. Напрыклад, калі ў 1668 г. быў выдадзены закон, па якім за адыход ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнаннем з дзяржавы, то нормы гэтага акта распаўсюджваліся і на тэрыторыю княства Літоўскага. Па законе 1733 г. праваслаўныя і пратэстанты былі пазбаўлены права быць дэпутатамі сойма і суддзямі Галоўнага трыбунала. Згодна з соймавай пастановай у канцы XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім у якасці дзяржаўнай замест беларускай абвяшчалася польская мова.
        Важнай крыніцай права ў XVIII ст. становіцца звод законаў пад назвай «Валюміна легум» («Кніга законаў»), у якім былі сабраны соймавыя пастановы, прывілеі і іншыя нарматыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі на тэрыторыі Польшчы, Вялікага княства Літоўскага і Правабярэжнай Украіны да 1793 — 1795 гг. Упершыню 8 тамоў «Валюміна легум», у якіх сабраны акты за 1347 — 1779 гг., былі выдадзены ў Варшаве ў 1732 — 1782 гг.
        Такім чынам, у гэтым выданні былі змешчаны нарматыўна-прававыя акты, якія дзейнічалі, і тыя, што фактычна страцілі юрыдычную сілу.
        Дарэчы, «Валюміна легум» — неафіцыйнае выданне і не з’яўляецца поўным зборам законаў. Побач з актамі з арыгінальных крыніц у гэты зборнік уключаны і дакументы, якія былі змешчаны ў працах асобных аўтараў. Для вывучэння г історыі дзяржавы і права Вялікага княства Літоўскага асаблівую каштоўнасць маюць акты «Валюміна легум» аб дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўлады, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва.
        Значэннекрыніцыправа мелі таксама акты, якія былі змешчаны ў якасці дадатка да Статута 1588 г. івыдадзены на польскай мовеў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У тэксце трэцяга Статута Вялікага княства Літоўскага выдання 1786 г. былі змешчаны закон аб утварэнні
    
    58
    
    Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны ўказальнік і некаторыя соймавыя пастановы XVIII ст.
         Найбольш значныя змяненні права адносяцца да другой паловы XVIII ст., асабліва да перыяду дзейнасці Чатырохгадовага сойма, які зацвердзіў Канстытуцыю 3 мая 1791 г.
         У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай па наказе Кацярыны II ад 28 мая 1772 г. на ўключанайу склад Расіітэрыторыі быліствораны Пскоўская і Магілеўская губерні. Устанаўлівалася, што «суд і расправа» ў гэтых землях, якія тычацца асабістых спраў, павінны разглядацца на падставе мясцовых «законаў і звычаяў і іх моваю», гэта значыць — па Статуце 1588 г. «Справы ж, што парушалі спакой і цішыню грамадзян», падлягалі разгляду ва ўстановах, «кон от властн верховной на то устроены».
         Гакім чынам, крыніцамі права ў Пскоўскай і Магілеўскай губернях па найбольш важных крымінальных справах, асабліва па справах аб дзяржаўных злачынствах, з’яўляліся Саборнае ўлажэнне 1649 г., «Артыкул воінскі» і іншыя акты расійскай дзяржавы. Дакладнага размежавання, па якіх крымінальных справах прымяняліся нормы Статута 1588 г., а па якіх — рускае заканадаўства, не было. Указам Сената ад 8 мая 1773 г. у далучаных да Расійскай Імперыі дзвюх беларускіх губернях ствараліся губернскія і правінцыяльныя суды. Суддзі гэтых судоў выбіраліся шляхтай, якая мела не менш 10 сялян мужчынскага полу, а выбранымі маглі быць шляхціцы, якія мелі не менш чым 20 сялян. Змяняўся час пасяджэнняў земскіх судоў. Яны павінны былі разглядаць справы толькі ў чатыры восеньска-зімовыя месяцы(з 1 лістапада па 1 сакавіка). УказамСената ад 28 жніўня 1772 г. забаранялася прадаваць беларускіх сялян без зямлі, бо «белорусское шляхетство нздавна не нмело сего в обыкновеннн».