Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
У «Генрыкаўскіх артыкулах» абвяшчалася свабоднае абранне караля. свабода хрысціянскага веравызнання, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў,. не склікаць агульпас аналчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. Без згоды сойма
50
каралю забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання каралю і выступіць супраць яго пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма.
Адмовы ад падпарадкавання абвяшчаліся ў выглядзе узброеных канфедэрацый (рокашаў), накіраваных супраць караля (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.). Такім чынам, ні кароль пры сваім жыцці, ні сойм пры жыцці караля не мелі права намеціць яму наступніка. Гэтым забяспечвалася поўная свабода шляхты пры абранні караля. Сістэматычна, пасля смерці кожнага караля, пачыналася безуладдзе, якое цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Таму на перыяд безкаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, якую звычайна займаў Гнезенскі арцыбіскуп, прымас Польшчы.
Па закону кароль меў права склікаць Вальны сойм і прызначаць тэрмін для его пасяджэння; ад імя караля тварылася правасуддзе; ён прызначаў службовых асоб на ўрадавыя пасады; вёў зносіны з замежнымі краінамі; пасылаў і прымаў паслоў і інш. У сваёй дзейнасці кароль адказваў перад Вальным соймам.
Фактычна ўсё жыццё караля Рэчы Паспалітай было пад кантролем. Нават такія прыватныяфакты, як жаніцьба, развод, замежныя паездкі падпадалі пад кантроль сойма.
Такім чынам, Рэч Паспалітую можна вызначыць як моцна аб-межаваную манархію. 3 другога боку, кароль Рэчы Паспалітай быў выбарны, а таму ён хутчэй нагадваў пажыццёвага прэзыдэнта, чым манарха. Прыняўшы пад увагу вышэйсказанае, мы бачым, што Рэч Паспалітая па форме хутчэй падобна на рэспубліку, чым на манархію. Так ацэньвала форму праўлення краіны і дзяржаўнае права, таму што назва «Рэч Паспалітая» у перакладзе значыць «рэспубліка». Уся ўлада ў гэтай рэспубліцы належала Вальнаму сойму і павятовым соймікам, якія складаліся выключна з паноў-магнатаў і шляхты. Ніжэйшыя станы (саслоўі) краіны ніякіх палітычных правоў не мелі і былі безгалоснай, бяспраўнай масай. Таму Рэч Паспалітая фактычна з’яўлялася панскай, шляхецкай рэспублікай без усякіх адзнак дэмакратызму.
51
17. Спробы ажыццяўлення рэформаў у галіне дзяржаўнага кіравання Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст.
У сярэдзіне XVIII ст. у Рэчы Паспалітай разгарнулася вострая палітычная барацьба паміж прыхільнікамі рэформаў дзяржаўнага ладу і рэакцыйнымі коламі каталіцкага духавенства і магнатаў. Першыя імкнуліся рэфармаваць феадальны дзяржаўны апарат і прыстасаваць яго да новых эканамічных і палітычных умоў, рэакцыйныя колы жадалі захаваць у недатыкальнасці старыя феадальныя парадкі. Дзейнасць рэфарматараў асабліва актывізавалася пасля смерці ў кастрычніку 1763 г. караля Аўгуста. Так, на канвакацыйным сойме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжыванне права «ліберум вета». 3 гэтага часу рашэнні па эканамічных пытаннях прымаліся большасцю галасоў, a дэпутатам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў соймікаў, калі тыя пярэчылідумцы большасці.
У 1764, а затым у 1775г. уРэчыПаспалітайуводзіццаабавязковы для ўсіх саслоўяў, у тым ліку шляхты і духавенства, адзіны мытны падатак з адначасовай адменай унутраных пошлін. У 1766 г. усталёўваецца адзіная сістэма мер і вагаў на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; у 1773 — 1775 гг. фарміруецца адукацыйная камісія, стварэнне якой стала пачаткам рэформы ў галіне асветы. У эканамічнай сферы пэўны станоўчы вынік мелі рэформы А.Тызенгаўза, дзякуючы якім на паўночным захадзе Беларусі з’явілася даволі значная колькасць мануфактур.
Такім чынам, Рэч Паспалітая, якая з 60-х гг. XVIII ст. пачала інтэнсіўна праводзіць рэфармацыйную дзейнасць, пэўна здолела б пераадолець нетолькі эканамічны, але і палітычны крызіс.
Зразумела, што першыя памкненні да палітычных рэформаў не задаволілі рэакцыйных магнатаў, якія заўсёды імкнуліся да неабмежаванай улады, а ўладу ў тагачасных абставінах неслі буйным землеўласнікам на сваіх штыках суседнія Расія і Прусія. У верасні 1764 г. яны пасадзілі на каралеўскі трон свайго стаўленіка Станіслава-Аўгуста Панятоўскага і карэкціравалі яго палітычную лінію ў адпаведнасці з папярэдняй дамоўленасцю паміж сабой аб захаванні сілай зброі склаўшагася парадку ў Рэчы Паспалітай.
У другой палове 60-х гг. XVIII ст. Расія і Прусія выкарысталі «дысідэнцкую» праблему, каб яшчэ больш актыўна дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Перад соймам расійскім бокам было
52
пастаўлена пытаннеаб ураўноўванніў правах некатолікаў (дысідэнтаў) з католікамі згодна з дагаворам 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. Соймстаноўча пытанне не вырашыў. Тады пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. ў Слуцку была створана праваслаўная, а ў Торуні -пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі перад сабой задачу дасягнуць роўнасці канфесій у Рэчы Паспалітай. У 1768 г. сойм задаволіў памкненні «дысідэнтаў», а таксама прыняў закон пад назвай «Кардынальныя правы», які замацаваў непахіснасць свабоднага прымянення вета, захавання шляхецкіх правоў і недапушчэння рэформаў дзяржаўнага ладу. Трэба таксама адзначыць, што ў «Кардынальных правах» утрымліваліся нормы, якія пазбаўлялі ўласнікаў маёнткаў права прыгаворваць залежных сялянда пакарання смерцю, устанаўлівалі крымінальную адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека на тэрыторыі Польшчы.
У 1768 г. прыхільнікі «залатой» шляхецкай вольнасці пад старшынствам Ю. Пуласкаса арганізавалі ў г. Бары, што на Украіне, канфедэрацыю, якая аб’яднала даволі шырокія колы шляхціцаў-католікаў і заклікала іх да барацьбы за адмену раўнапраўя з праваслаўнымі і пратэстантамі. Барскіх канфедэратаў падтрымала Турцыя, якаяпачала вайну з Расіяй. Скарыстаўшы момант, Аўстрыя ў 1769 — 1770 гг. акупіравала частку Польшчы і Украіны, а Прусія — паўночна-заходнюю частку Польшчы і прапанавала Расіі заключыць дагавор аб сумесным падзеле Рэчы Паспалітай. Па першым падзеле (1772 г.) да Расіі адышла Усходняя Беларусь.
Але гэта трагічная падзея не дабавіла палітычнага розуму сапернічаючым магнацкім кланам. Лёс дзяржавы вырашыла ўзяць у свае рукі прагрэсіўная частка шляхты і буржуазіі. Яна ўтварыла палітычны блок, які ўвайшоў у гістарычную літаратуру пад назвай «патрыятычная партыя».
Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады Рэчы Паспалітай, садзейнічанне буржуазным рэформам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб захаваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.
Асабліва вялікую дзейнасць патрыятычная партыя разгарнула ў час работы Чатырохгадовага сойма (1788 — 1792 гг.), які аб’явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу «ліберум вета» і ўсе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў. Па ініцыятыве патрыётаў было прынята рашэнне аб падаўжэнні паўнамоцтваў сойма яшчэ на два гады і правядзенні дадатковых выбараў дэпутатаў ад паветаў. Так сойм стаў чатырохгадовым. Дадаткова было выбрана
53
182 дэпутаты, з якіх 112 былі прыхільнікамі патрыётаў. У выніку з 359 дэпутатаў сойма 181 былі прадстаўнікамі шляхецка-буржуазнай патрыятычнай партыі — партыі рэформаў. Каб вырашыць пытанні, мінуючы «ліберум вета», сойм у двайным складзе таксама абвясціў сябе канфедэрацыяй.
Пераўтварэнне дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Чатырохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у «Кардынальных правах» і прынятых у студзені 1791 г. Невялікі па аб’ёме — усяго 11 артыкулаў — гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкларацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Любая чужаземная гарантыя захавання існуючага становішча аб’яўлялася «накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Паспалітай». Каб прадухіліць новы падзел, сойм аб’явіў яе недзялімай дзяржавай.
Такім чынам, «Кардынальныя правы» 1791 г., якіяўхваліў сойм, былі накіраваны на адмену «Кардынальных правоў» 1768 г., а гэта значыцьна адмову адстарашляхецкіх парадкаў, на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах.
«Кардынальныя правы» надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям, гэта значыць грамадзянам Рэчы Паспалітай. Так, адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай, дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх веравызнанняў. Асабліва важнаезначэнне мела аб’яўленне такіх грамадзянскіх правоў, як свобода слова і друку, за выключэннем пытанняў, што тычыліся пануючай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць устаноўлена цэнзура (арт. 11). Свабоду слова мелі не толькі шляхціцы, якія прымалі ўдзел у пасяджэннях сойма, але і «кожны абывацель на публічных з’ездах». Абвяшчэнне свабоды «думак, запісаных, або надрукаваных з подпіссю імя свайго» значна падрывала ідэалагічнае панаванне каталіцкай царквы. «Кардынальнымі правамі» Рэч Паспалітая аб’яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыць толькі закону, прынятаму соймам. «Ніякая ўлада нікога не можа абавязаць выконваць распараджэнні. якія не адпавядаюць праву, і не можа дазваляць сабе і іншым таго, што забараняе права, не будзе ігнараваць тое, што права абавязвае выконваць».
Буржуазны характар рэформаў выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791 г. Па законе ад 24 сакавіка выбарчае права атрымлівала толькі аседлая шляхта не маладзей за 24 гады. Як бачым, гэты заканадаўчы акт быў накіраваны на абмежаванне доступу ў соймікі мала- і немаёмаснай
54
шляхты, якую падкуплялі і выкарыстоўвалі для прыняцця ў сойме выгадных ім рашэнняў буйныя магнаты.
Відавочна, што ў аснову закона быў пакладзены не саслоўны, a класавы прынцып, характэрны для буржуазнага выбарчага права. Па Законе «Гарады нашы каралеўскія свабодныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай» мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуце 1588 г.. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся гарадоў, яны мелі рашаючы голас, а ў астатніх выпадках — дарадчы. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі, населеныя залежнымі сялянамі, a ўладальнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых маглі ўводзіцца соймам у шляхецкае званне, што стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця і збліжэння мяшчан са шляхтай і дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі прадстаўнікоў патрыятычнай партыі, якія засядалі ў сойме. Пашырэнне сацыяльнай базы патрыётаў дало ім магчымасць яшчэ больш энергічна праводзіць рэформы дзяржаўнага ладу.