Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Пануючае становішча ў гарадской эканоміцы занялі купцы і багатыя рамеснікі. Яны аказвалізначны ўплыў і на палітыку дзяржавы.
6
3. Палітычны лад дзяржаў-княстваў
На тэрыторыі Беларусі ў ІХ-ХІІІ стст. існавалі такія буйныя дзяржавы-княствы, як Полацкае, Тураўскае, Менскае, Новагародскае, Смаленскае і іншыя.
Нягледзячы на недастатковасць гістарычных крыніц, ўсё ж можна скласці пэўнае меркаванне аб палітычным ладзе старажытных дзяржаў-княстваў, арыентуючыся перш за ўсё на палітычны лад Полацкага княства, паколькі сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавах-княствах ІХ-ХІІ ст.ст. на тэрыторыі Беларусі былатаго жтыпу, што і ў іншых дзяржавах, якія складалі Кіеўскую Русь. Вышэйшую ўладу ажыццяўлялі князь, рада князя, веча. Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі такія службовыя асобы, як пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Галоўнай асобай у сістэме ўлады быў князь. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя справы дзяржаўнага кіравання. Асноўным абавязкам князя была арганізацыя абароны дзяржавы ад знешняга нападу і падтрыманне ўнутранага парадку. Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрымкай вярхоў пануючага класа.
Уступленне на прастол суправаджалася строгім рытуалам, у час якога прыносілася прысяга забяцаннем ахоўвацьтэрыторыю дзяржавы і інтарэсы грамадзян, дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяржаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на пасаду афармляліся ў дагаворы-радзе, які заключаўся князем з вярхушкай пануючага класа. Напрыклад, полацкі князь абавязваўся не ўмешвацца ў царкоўныя справы, не адымаць маёмасці ў палачан, старых рашэнняў судоў не пераглядаць, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за межы княства і г.д.
Як бачым, паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўным у сферы выканаўча-распараджальнай дзейнасці. Правам выдання новых законаў князь не валодаў. Такое права мелі рада князя і веча. Займацца правасуддзем князь могтолькі з сябрамі яго рады і іншымі службовымі асобамі. Такім чынам і судовая дзсйнасць князя абмяжоўвалася.
Што сабой уяўляла рада князя? Па-першае, яна не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён жадаў. Аднак князь не мог ігнараваць думкі найбольш уплывовых у дзяржаве людзей, асабліва. службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання.
Па-другое, кампетэнцыя рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй
7
князя. бо ўсе пытанні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмяркоўваў са сваімі дарадчыкамі. Аб залежнасці князя ад свайго акружэння расказвае ісландская «Сага аб Эймундзе». У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймувд прыйшоў здружынай наймацца на службу да князя Брачыслава, то князь сказаў яму: «Дайце мне час параіцца з маімі мужамі, таму што яны даюць мне грошы, а я толькі іх трачу».
На пасяджэннях Рады прысутнічалі не ўсе асобы, якія мелі права прымаць удзел у нарадах з князем, а толькі тыя, хто ў гэты момант быў каля яго. Пры вырашэнні асабліва важных пытанняў рада збіралася ў поўным складзе. Акрамя пытанняў бягучай выканаўча-распараджальнай дзейнасці ў Радзе князя вырашаліся і найбольш важныя судовыя справы, якія тычыліся інтарэсаў феадалаў і вышэйшых службовых асоб дзяржаўнага апарата. На Радзерыхтаваліся пытанні, якія трэба было абмеркаваць на вечы.
У палітычным жыцці Полацка пэўнае значэнне мела веча -агульны сход палачан, які збіраўся для вырашэння розных праблем. Гэта была пачатковая форма гарадскога самакіравання, у пэўнай ступені падуладнага мясцовай знаці. У пачатку XII ст. роля веча ўзрасла настолькі, што яно актыўна вырашала пытанні вайны і міру, запрашала на прастол князёў і нярэдка праганяла іх з горада, устанаўлівала раскладку павіннасцей і падаткаў, прымала захады па арганізацыі апалчэння і абароны, разглядала найбольш важныя судовыя справы, ажыццяўляла заканадаўчую ўладу.
Княжацкая ўлада ў Полацку была значнай нават у перыяды найбольш актыўнай дзейнасці веча. Князь узначальваў ваенныя сілы, меў пры сабе дружыну, ажыццяўляў унутранае кіраванне, мог заключыць мір і г.д., раздаваў воласці разам з гарадамі іншым князям-васалам.
У перыяды падпарадкавання беларускіх княстваў Кіеву адносіны паміж кіеўскім князем і мясцовымі князямі (полацкімі, тураўскімі і інш.) будаваліся на прынцыпах васалітэту. Кіеўскі князь быў сюзерэнам і аказваў дапамогу мясцовым князям, якія, у сваю чаргу, абавязваліся быць «у яго паслушэнстве», выстаўляць войска, перадаваць частку сабранай даніны. У выпадку парушэння васалам сваіх абавязкаў, ён мог быць пакараны пазбаўленнем сваіх уладанняў. Ажыццявіць жа гэта магчыма было толькі шляхам прымянення сілы (ваенным шляхам).
Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала, але яны вельмі важныя. Верагодна, што ў Тураве, як і ў Полацку, актыўна дзейнічала веча. Паводлезвестак, узятых з «Жыція Кірылы Тураўскага», ён стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго
8
горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму, што звычайна епіскап прызначаўся кіеўскім мітрапалітам.
Як мы ўжо гаварылі вышэй, функцыі органаў кіравання выконвалі пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун і інш.
Пасаднік абіраўся вечам, або прызначаўся князем у іншыя гарады дзяржавы, дзе ён з’яўляўся намеснікам князя. Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамяяк у Ноўгарадзе Вялікім, — з’ява незвычайная. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма, а ў Тураве, паводле іпацьеўскага летапісу, у сярэдзіне XII ст. знаходзіліся адначасова князь і пасаднік. Такі факт можа сведчыцьаб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве.
Галоўным абавязкам тысяцкага з’яўлялася ваеннае кіраўніцтва. У час вайны ён камандаваў апалчэннем. А ў мірны — сачыў за падтрыманнем парадку ў горадзе.
Падвойскаму даручалася сачыць за выкананнем рашэнняў веча і распараджэнняў князя.
Гаспадарчымі справамі і некаторымі судова-адміністрацыйнымі пытаннямі ў дзяржаве займаліся ключнік і цівун.
Важным элементам палітычнай сістэмы была царква, цесна звязаная з дзяржавай. Па сутнасці, у яе веданні знаходзілася ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. Вярхушка духавенства прымала актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржавы і грамадства.
4. Станаўленне права старажытнай Беларусі і яго х ар акта рыстыка
У першым тысячагоддзі нашай эры ва ўсходніх славян фарміравалася ўстойлівая сістэма агульнапрынятых звычаяў, якая вызначала правілы паводзін людзей. Паступова частка звычаяў пачала набываць рысы абавязковасці, нярэдка суправаджалася прымусам, які быў санкцыяваны родаплямённымі органамі і абшчынамі, і набыла якасць звычаёвага права. Яно выяўлялася, напрыклад, у кроўнай помсце за забойства родзічаў, у спосабах заключэння шлюбу і парадку атрымання спадчыны, у выгнанні з абшчыны за парушэнне міру і г.д.
Узнікненне старажытных дзяржаў на тэтыторыі Беларусі суправаджалася фарміраваннем старажытнага феадальнага права. Першай крыніцай права. яго асновай, і былі старажытныя звычаі. 3 таго
9
моманту, калі звычай санкцыяваўся дзяржавай, ён станавіўся нормай звычаёвага права. Гэтыя нормы маглі існаваць як у вуснай, так і ў пісьмовай форме.
Частка норм звычаёвага права паступова замацоўвалася ў дзяр-жаўным пісьмовым заканадаўстве, частка відазмянялася, або заканадаўча забаранялася. Кроўная помста, напрыклад, была забаронена ўжо ў XI ст.
Такім чынам, у старажытнасці пануючым было звычаёвае права. Яно ўяўляла сабой сістэму прававых норм, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, што абапіраліся на агульнапрымальнасць і даўнасць ужывання і былі санкцыяваны дзяржавай.
3 далейшым развіццём і ўмацаваннем феадальных адносін ствараліся ільготы для пануючага класа. Таму ад дзяржавы патрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і тлумачэнняў да нормаў звычаёвага права. Так ствараліся нормы пісанага права, якія спачатку не адмянялі нормаў звычаёвага права, a толькі дапаўнялі іх, надавалі ім агульнадзяржаўны характар. Таму не выпадкова, што ва ўсіх старажытных помніках пісанага права асноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права.
Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ў грамадскім жыцці ўсе праваадносіны: структура і кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных груп насельніцтва, грамадзянскія, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымінальныя і інш. На Беларусі звычаёвае права было пануючым да XV ст. Паступова яно выцяснялася пісаным правам. Многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе шматлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, соймавых пастаноў, статутаў, іншых прававых актаў.
Для старажытнага звычаёвага права Беларусі характэрны наступныя рысы: партыкулярызм, традыцыяналізм і дуалізм.
Партыкулярызм права звязаны з наяўнасцю ў кожнай мясцовасці сваіх звычаяў, норм, правіл і адсутнасцю агульнадзяржаўнай прававой сістэмы.
Традыцыяналізм і кансерватызм прававых норм, іх нязменнасць у многім былі абумоўлены ўплывам царквы. Справа ў тым, што ў аснове старажытнай прававой тэорыі ляжала царкоўнае вучэнне абтым, што ў грамадстве і ва ўсім свеце наогул пануе нязменны, раз і назаўсёды ўстаноўлены Богам парадак. Усякія спробы крытыкаваць ці змяняць сацыяльна-эканамічную, палітычную, ці прававую сістэму лічыліся ерассю, выступленнем супраць царквы і Бога. Гэта значна абмяжоўвала
10
заканадаўчую дзейнасць князя, бо ён не быў упаўнаважаны ствараць або змяняць нормы права. Нават у XV-XVI ст. урад вымушаны быў абяцаць не парушаць традыцыі і не ўводзіць новых парадкаў. 3 традыцыяналізмам у звычаёвым праве цесна звязана іерархічнасць грамадства з яго складанай сацыяльнай структурай і прававой рэгламентацыяй саслоўяў і сацыяльных груп.
У сувязі з гэтым асоба мела вельмі мала самастойнасці: усё жыццё кожнага чалавека павінна было ўкладвацца ў рамкі свайго класа, саслоўя, сацыяльнай аборэлігійная групы.