• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
    
    15
    
    
            6. Грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага ў XIV________ першай палове XVI стагоддзя (да 1569 г.)
    
         У Вялікім Княстве Літоўскім, у склад якога да сярэдзіны XIV ст. ўвайшлі ўсе беларускія землі, панаваў феадальны грамадскі лад. Як і ва ўсякім класавым грамадстве феадальнага перыяду ў Беларусі ў адзначаны час існавалі два галоўныя класы: феадалаў _________ землеўладальнікаў і феадальна-залежныхх сялян. Акрамя таго, у гарадах і сёлах пражывала значная колькасць людзей, якія лічыліся асабіста свабоднымі. Да гэтай катэгорыі насельніцтва можна аднесці мяшчан, сялян-даннікаў і інш.
         Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў эканамічных і прававых адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падраздзяляўся на шэраг груп.
         У вышэйшую сацыяльную групу ўваходзіла найбольш багатая. прывілеяваная частка феадалаў: князі (нашчадкі знакамітых радоў) і паны. Дакументы адрозніваюць паноў-радных (сябраў вышэйшага органа - Рады) і паноў харугоўных, якія маглі ў час ваенных дзеянняў выставіць вялікую колькасць войска пад сваім сцягам (харугвай). Валодаючы вялікімі зямельнымі плошчамі і значнай колькасцю залежных сялян, гэта група займала важнейшыя дзяржаўныя пасады ў ВКЛ. У гістарычнай літаратуры князі і паны вельмі часта сустракаюцца пад тэрмінам «магнаты». Яны мелі шырокія судовыя паўнамоцтвы і ўласныя ўзброеныя сілы. Некаторыя з іх займалі адначасова некалькі важных дзяржаўна-адміністрацыйных пасад, хаця гэта забаранялася заканадаўствам.
        Акрамя буйных былі яшчэ сярэднія і дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, меншай колькасцю зямлі і залежных сялян.
        Калі першыя мелі значную ролю ў дзяржаўным апараце, то другія з цягам часу маглі разарыцца ў выніку драблення гаспадаркі і перайсці ў больш нізкія сацыяльныя групы. Як сярэднія, так і дробныя феадалы знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.
        У феадальным грамадстве розніца паміж класамі выяўлялася ў саслоўным дзяленні насельніцтва, суправаджалася ўстанаўленнем асобнага юрыдычнага месца ў дзяржаве для кожнага класа. У Беларусі прадстаўнікі класа феадалаў уваншлі ў прывілеяванае саслоўе (стан) шляхты.
        Грэба заўважыць, што ў саслоўе шляхты ўваходзілі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі іншых сацыяльных груп. Напрыклад, у
    
    16
    
    саслоўе шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. Некаторыя шляхцічы арандавалі невялікія надзелы зямлі ў буйных феадалаў, або знаходзіліся ў іх на службе ў якасці ляснічых, канюшых і г.д. Гэтых асоб нельга аднесці да класа феадалаў, іх трэба разглядаць як асобную катэгорыю юрыдычна свабодных людзей.
        Шляхецкія саслоўныя правы пераходзілі нашчадкам-мужчынам ад патомных шляхцічаў, а таксама дочкам (але не іх дзецям, калі яны выходзілі замуж не за шляхціча). Жанчына простага стану, выходзячы замуж за шляхціча, станавілася шляхцянкай пажыццёва, нават калі выходзіла другі, ці трэці раз замуж не за шляхціча. Шляхецтва можна было атрымаць ад вялікага князя літоўскага, а таксама за мужнасць на полі бою. Шляхецтва давалася дзіцяці, у сувязі з яго ўсынаўленнем, абвешчаныму судзе шляхцічам (адопцыя).
        Страта шляхецкай годнасці магла наступіць па суду ў сувязі з учыненым злачынствам, а таксама ў тым выпадку, калі шляхціч пачынаў здабываць сабе сродкі для жыцця гандлем або рамяством.
        I рэба адзначыць, што пачатак юрыдычнаму афармленню правоў шляхецкага стану (саслоўя) паклалі агульназемскія прывілеі (граматы) 1387, 1413, 1432, 1447 гг. Першапачаткова правы і прывілеі замацоўвалісятолькі за шляхтай каталіцкага веравызнання (прывілеі 1387 і 1413 гг.), а затым прывілеем 1432 г. такія ж правы былі нададзены і праваслаўнай шляхце. Асаблівае значэнне для ўмацавання карпарацыйных палітычных правоў шляхты меў прывілей 1492 г. вялікага князя Аляксандра. Гэты нарматыўна-прававы акт можна назваць першай агульна-дзяржаўнай хартыяй шлахецкіх вольнасцей.
        Усе прадстаўнікі шляхты, незалежна ад эканамічнага і палітычнага становішча, мелі агульныя саслоўныя прывілеі: валодаць зямлёй у неабмежаваных памерах на правеўласнасці; прыцягвацца да адказнасці толькі па суду; займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у фарміраванні дзяржаўных і судовых органаў; права асабістай недатыкальнасці і недатыкальнасці маёмасці; былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя выплаты падатку на ваенныя патрэбы і ўдзелу ў шляхецкім апалчэнні (паспалітым рушэнні) і інш.
        Аналізуючы пытанні прававога становішча сялянства, трэба звярнуць увагу на тое, што да канца XVI ст. яно ў ВКЛ было запрыгонена. Першым заканадаўчым актам Вялікага Княства Літоўскага, які не толькі сведчыў аб наяўнасці прыгонных, але і аформіў прыгоннае права, з’яўляецца Прывілей 1447 г. Працэс запрыгоньвання,
    
    17
    
    які распачаўся ў XV ст., больш выразна ўвасобіўся ў Статутах ВКЛ 1529,1566 гг. і быў завершаны ў апошняй рэдакцыі агульнадзяржаўнага заканадаўства ў 1588 г.
        У разглядаемы перыяд сяляне ВКЛ падзяляліся на тры сацыяльныя групы, якія адрозніваліся адна ад другой па эканамічнаму становішчу і сгупені феадальнай залежнасці:
        1.     Гаспадарскіх, якія залежалі непасрэдна ад вялікакняжацкай адміністрацыі і жылі на дзяржаўных землях.
        2.     Панскіх, якія жылі на прыватнаўласніцкіх землях і залежалі ад асобных феадалаў.
        3.     Царкоўных, якія жылі на землях царквы, манастыроў і кляштароў, вышэйшага духавенства, і залежалі ад адміністрацыі духоўнага ведамства.
        У сваю чаргу, гэтыя групы таксама падзяляліся на шэраг катэгорый.
        Амаль да канца XVI ст. звычайнай прыналежнасцю панскіх двароў была нявольная чэлядзь, якая з’яўлялася заканадаўча замацаваным аб’ектам падаравання. Паводле статутаў ВКЛ існавала’некалькі прычын ператварэннясялян у нявольную чэлядзь. Лічыліся нявольнымі дзеці, яхія нарадзіліся ў законным шлюбе нявольных і вольных. Першапачаткова сяляне гублялі волю ў выніку самапродажу ў няволю, але ў XVI ст. такія здзелкі закон пачаў прызнаваць несапраўднымі. Да сярэдзіны XVI ст. нявольнікамі станавіліся іншы раз і крымінальныя злачынцы, якім пакаранне смерцюса згоды пацярпеўшага замянялася выдачай у няволю, але ўжо ў Статуце 1566 г. апошняе палажэнне адсутнічае.
        На працягу ўсяго разглядаемага перыяду асноўнай прычынай няволі з’яўляўся палон. У выніку заканадаўчай адмены ўсіх прычын няволі (акрамя палону), а таксама надзялення нявольнай чэлядзі невялікімізямельнымі ўчасткамі ў XVI ст. большасцьяе ператварылася ў прыгонных сялян-агароднікаў.
        Такім чынам, збліжэнне сацыяльна-эканамічных статусаў нявольнай чэлядзі і прыгоннага сялянства і запрыгоньванне сялянства паспрыялі таму, што ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас — эксплуатуемае і прыгоннае сялянства. Разам з запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне гэтага працэсу, назіралася ўмацаванне прыгоннага права, г.зн. фарміраваліся сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўласнасці феадала на прыгонных сялян.
        Што тычыцца юрыдычнага статуса прыгонных сялян, то яны не мелі права ўласнасці на зямлю, ім забаранялася набываць маёнткі, без
    
    18
    
    згоды феадала яны не маглі мяняць месца жыхарства і род заняткаў; яны таксама не маглі займаць пасады ў дзяржаўным апараце (акрамя некаторых пасаду сельскай адміністрацыі) і былі ў падсуднасці свайго гаспадара. Гонар, жыццё і маёмасць сялян абараняліся крымінальным правам у меншай ступені, чым прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў.
        Насельніцтва беларускіх гарадоў у сваёй асноўнай масе складалася з простых людзей. Да сярэдзіны XVI ст. яны выдзяліліся ў саслоўе мяшчан.
        Прававы статус гараджан вызначаўся ўзроўнем сацыяльна-эканамічнага развіцця іх горада. Па маёмаснаму становішчу насельніцтва гарадоў умоўна можна падзяліць на тры групы: вярхушку (патрыцыят), куды ўваходзілі заможныя купцы і ўладальнікі буйных рамесных майстэрань; сярэднія пласты (слаі) - дробныя гандляры і простыя рамеснікі; гарадскія нізы - вучні майстроў, хатняя прыслуга і інш. Зразумела, што ў залежнасці ад эканамічнага стану мяшчан знаходзілася і іх прававое становішча, якое вызначалася: прыналежнасцю горада (прыватнаўласніцкі, ці вялікакняжацкі); наяўнасцю ў горадзе Магдэбургскага права; займаемай пасадай у органах гарадскога самакіравання і г.д. Напрыклад, найбольш заможныя багацеі прывілеяваных вялікакняжацкіх гарадоў (Вільня, Берасце, Полацк, Менск) мелі права валодаць маёнткамі па-за межамі горада і павінны былі выконваць вайсковыя абавязкі асабіста, або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншымі феадаламі.
        Мяшчане гарадоў з Магдэбургскім правам вызваляліся ад прыгонных работ, падводнай павіннасці, уплаты праяздных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і некаторых іншых павіннасцей. Крымінальнае права ўстанаўлівала павышаную адказнасць за іх забойства. Увогуле, можна адзначыць, што жыхары гарадоў, якія мелі Магдэбургскае права, атрымлівалі шэраг правоў і прывілеяў. Перш за ўсе гэта тычыцца права ўдзельнічаць у фарміраванні органаў гарадскога самакіравання і суда, правоў на стварэнне рэлігійных брацгваў і на аб’яднанне ў цэхі па прафесіях. Адначасова трэба звярнуць увагу на тое, што кіраванне агульнымі справамі ў гарадах, якія карысталіся Магдэбургскім правам, знаходзілася, як правіла, у руках заможных гараджан.
        Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў Беларусі, якія не мелі льготных грамат. Больш таго, яны падлягалі падсуднасці ваявод і старастаў, а не гарадскога магістрата, як гэга было ў прывілеяваных гарадах.
    
    19
    
        Мяшчане прыватнаўласніцкіх гарадоў і мястэчак знаходзіліся пад уладай феадала, які вызначаў памер грашовых збораў і натуральных павіннасцей. Выконвалі натуральныя павіннасці (баршчына, рамонт насыпаў, ачыстка прудоў, лоўля рыбы і інш.) і тыя мяшчане, якія мелі ворыўныя ўчасткі зямлі. астатнія плацілі грашовыя падаткі.
        Некаторым прыватнаўласніцкім гарадам таксама было дадзена Магдэбургскае права, але з абмежаваннямі на карысць уладальнікаў.
        Горад служыў феадалу не толькі ў якасці крыніцы грашовых даходаў, але і як адміністрацыйна-палітычны цэнтр, абарончы апорны пункт.