• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        У адпаведнасці з заканадаўствам Вялікага Княства Лігоўскага па найбольш цяжкіх злачынствах (дзяржаўныя, ваенныя, некаторыя крымінальныя) вышук, следства і суд былі абавязковымі, незалежна ад таго, цірабілася пацярпеўшым адпаведная заява. Папярэдняе следства (шкрутынім) па найбольш цяжкіх і небяспечных злачынствах ажыцпяўлялася службовымі асобамі дзяржаўнага апарату; звычайна старастамі, іх намеснікамі ці замкавымі суддзямі. Яны выязджалі на месца, дапытвалі сведак, падазроных, запісвалі іх паказанні і перадавалі ў суд, які разглядаў справу. У якасці гарантыі ад злоўжыванняў службовых асоб і выключэння магчьшай адмовы падазронага ці сведак у судзе ад сваіх паказанняў на папярэднім допыце
    
    46
    
    прысутнічалі панятыя («два шляхціча веры годные»),
        Непасрэдны разгляд справы пачынаўся з аб’явы суда аб пачатку судовага працэсу і выкліку ў судовае пасяджэнне бакоў. Першым выкладаў свае пэтрабаванні ісцец, потым адказчык даваў на іх тлумачэнні. Ісцец меў магчымасць адвяргаць пярэчанні адказчыка. a адказчык — сцвярджэнні ісца, Пасля выступлення бакоў, іх адвакатаў, даследавання доказаў, прыняцця прысягі бакоў і сведак суд прыступаў да вынясення рашэння (выраку, дэкрэта). Адкладваць вынясенне рашэння суд мог не больш як на тры дні. Ісцец і адказчык па большасці спраў мелі права падаць апеляцыю ў вышэйшы суд, але аб гэтым яны павінны былі заявіць адразу ў судзе пасля вынясення рашэння. Калі такой заявы не паступала, то пастанова суда набьгвала законную сілу і падлягала выкананню.
        Такім чынам, аналіз норм працэсуальнага права, выкладзеных у Статуце 1588 г., паказвае, што на ўзроўні іх тэарэтычнай распрацоўкі яны на той час былі даволі развітымі, рэгулявалі ўсе асноўныя дзеянні суда і ўдзельнікаў працэсу. Атрымала развіццё новая торыя доказаў, заснаваная на лагічным метадзе іх ацэнкі, пры захаванні фармальных доказаў, што было ўласціва феадальнаму праву. Новая тэорыя грунтавалася на зводнай ацэнцы пісьмовых і рэчавых доказаў, паказанняў бакоў, сведак, гэта значыць на такіх сродках, якія б маглі лагічна пераканаць суддзяў. Хоць гэта тэорыя ў Вялікім Княстве Літоўскім яшчэне стала дамінуючай, аднак яна значна паўплывала на развіццё тагачаснага і далейшага судаводства.
    
    
    
            16. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
    
        Як мы гаварылі вышэй, па акту Люблінскай уніі Вялікае Княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самасюйнасць. Але згодна з артыкуламі Статута 1588 г. ВКЛ здолела захавацьсвой суверэнітэт. Можна сцвярджаць, штоў выніку Люблінскай уніі ў Еўропе ўтварылася новая канфедэратыўная шматнацыянальная дзяржава — Рзч Паспалітая.
        Заканадаўчая ўлада ў краіне належала Вальнаму Сойму. Соймы падраздяляліся на звычанныя, што склікаліся каралём і надзвычайныя. Надзвычайныя соймы могсклікаць кіраўнік каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай — прымас (арцыбіскуп Гнезненскі) — у выпадку смерці караля або яго адмаўлення ад трона. Для выбрання новага караля
    
    
    47
    
    склікаліся тры соймы: канвакацыйны, элекцыйны і каранацыйны. На канвакацыйным сойме вызначалі час і месца выбараў караля, выпрацоўвалі ўмовы дагавора з кандыдатамі на прастол. На элекцыйным сойме праводзілі выбары і заключалі пагадненне «Пакта канвента». Урачыстая каранацыя і прысяга караля ажыццяўляліся на каранацыйным сойме.
        Вальны сойм быў двухпалатны і складаўся з Сената і Пасольскай ізбы (палата дэпутатаў). Вышэйшай палатай сойма з’яўляўся Сенат. Сюды ўваходзілі пэўныя вышэйшыя службовыя асобы дзяржаўнага апарату. вярхі каталіцкага духавенства, ваяводы і кашталяны. Колькасць сенатараў даходзіла да 150 чалавек, гэта лічба магла быць большай або меншай, што залежала ад памяншэння ці павелічэння тэрыторыі дзяржавы іяе адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Першае месца ў Сенаце займаў Гнезнескі арцыбіскуп, прымас каталіцкай царквыў Рэчы Паспалітай. За ім сядзелізвычайныя біскупы ітолькі потым— свецкія службовыя асобы (кашталяны, ваяводы і г.д.). Такі расклад сенатараў сведчыць аб клерыкальным накірунку ўлады ў Рэчы Пасналітай. Старэйшыя сенатары размяшчаліся ў крэслах, a малодшыя - на лавах. Як перажытак мінулага, сойм выбіраў з ліку сенатараў 28 чалавек ў Каралеўскую раду тэрмінам на два гады. Сенатары — дарадчыкі караля дзяліліся на чатыры групы (па 7 чалавек у кожнай) і працавалі ў Каралеўскай радзе па шэсць месяцаў.
        Ніжэйшай палатай сойма была Пасольская ізба. У яе ўваходзілі прадстаўнікі (паслы-дэпутаты) ад шляхты асобных паветаў, ці земляў канфедэратыўнай дзяржавы. а таксама у невялікай колькасці дэпутаты ад мяшчан найбольш важных у палітычных і эканамічных адносінах гарадоў. Пасольская ізба з цягам часу стала галоўнай часгкай сойма. Дэпутаты ў Пасольскую ізбу выбіраліся шляхтай на павятовых сойміках, якія склікаліся ў ВКЛ за шэсць тыдняў да Вальнага сойма. Выбарчая акруга, у залежнасці ад гістарычных умоў складання, ці велічыні сваёй тэрыторыі, пасылала на агульны дзяржаўны сойм ад 1 да 8 паслоў. Агульная колькасцьдэпутатаў Пасольскайізбызалежала адтэрыторыі Рэчы Паспалітай. У XVI-XV1I ст.ст. яна даходзіла да 200 асоб. а ў сярэдзіне XVIII ст. - да 236.
        Вальны сойм склікаўся каралём праз кожныя два гады ў Варшаве. Аднак у сувязі з сепаратысцкім шляхецкім рухам у Вялікім Княстве Літоўскім ў сярэдзіне XVII ст. супраць караля Рэчы Паспалітай Яна Сабескага, Польшча пайшла на ўступкі шляхце ВКЛ і на сойме 1673 г. было прынята рашэнне, каб кожны трэці сойм збіраць у Горадні.
        1     Іачыналася работа сойма ўрачыстым набажэнствам, пасля якога
    
    48
    
    выбіралі маршалка (старшыню) сойма. Калі сойм адбываўся ў Польшчы, старшынёй яго выбіраўся паляк, калі на Беларусі — ліцвін (па прыналежнасці да дзяржавы ВКЛ). Старшыня абвяшчаў пачатак работы сойма. Пасля праверкі мандатаў дэпутатаў Сенат і Пасольская ізба праводзілі сумесныя пасяджэнні, на якіх урад рабіў справаздачу аб сваёй дзейнасці за два гады, разглядаў прапановы наконт далейшай працы. Потым абедзьве палаты працавалі паасобку. За тыдзень да канца сойма праводзіліся пленарныя пасяджэнні двух палат: Пасольскай ізбы і Сената. Распрацаваныя і зацверджаныя каралём соймавыя пастановы набывалі моц законаў.
        Кампетэнцыя Вальных соймаў Рэчы Паспалітай была шырокай. Практычна, сойм меў права вырашаць любыя пытанні дзяржаўнага кіравання і заканадаўства. Такія пытанні, як выбранне караля, скліканне апалчэння, аб’яўленне вайны і заключэнне міру, устанаўленне падаткаў для шляхты на выпадак вядзення вайны адносіліся да выключнай кампетэнцыі сойма. Трэба, аднак, адзначыць, што для прыняцця рашэння на сойме патрабавалася аднагалоснае яго ўхваленне. Даволі было аднаму дэпутату не згадзіцца з яго пастановай і паставіць сваё «veto» («недазваляю»), як гэта пастанова прыпынялася. Лепшыя людзі ПольшчыяшчэўХУІІ ст.рабілі спробу змагацца з гэтым вельмі шкодным для дзяржавы прынцыпам, але не здолелі дабіцца сваёй мэты. Шляхта бачыла ў скасаванні адзінагалосся і вольнага вета памяншэнне сваіх правоў. Акрамя таго, усе дэпутаты з паветаў абавязаны былі дакладна прытрымлівацца інструкцый, атрыманых на павятовых сойміках, што, у сваю чаргу, стварала цяжкасці ў рабоце. Ужо ў 1652 г. шляхціч А.Сіціньскі, якідзейнічаў па ўказанню А.Радзівіла, першы раз сарваў работу сойма, не згадзіўшыся на яго пралангацыю (адтэрміноўку). У далейшым такія бясшіённыя соймы здараліся ўсё часцей.
        Праўда, у некаторых выпадках, каб пазбегнуць зрыву сойма накладваннем вета, дэпутаты аб’яўлялі свой сойм канфедэрацыяй, і тады рашэнні прымаліся простай большасцю галасоў.
        Рашэнні соймаў Рэчы Паспалітай падраздзяляліся на тры групы;
        1)     тыя, што тычыліся ўсёй канфедэрацыі — аб вышэйшых органах улады, падатках і іншых агульных справах;
        2)     тыя, што мелі дачыненне да Полыпчы;
        3)     тыя, што мелі сілу ў ВКЛ.
        Як нравіла. апошнія складалі асобныя соймавыя канстытуцыі. I Іапрыклад. дая кантролю за паступлешіем і расходванііем грашоыж сродкаў Вялікага Княства Літоўскага па рашэнню сойма ствараўся
    
    49
    
    адасоблены ад Польшчы Фінансавы трыбунал, які камплектаваўся з прадстаўнікоў ВКЛ. Фінансавая адасобленасць Вялікага Княства захоўвалася да апошніх дзён яго існавання. Да 1775 г. на граніцы з Польшчай дзейнічалі канторы і спаганялася пошліна пры ўвозе і вывазе тавараў.
        Пасля Вальнага сойма, дэпутаты склікалі па паветах так званыя рэляцыйныя соймікі, на якіх яны рабілі справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі аб рабоце сойма і сваёй дзейнасці на яго сесіях. Гісторыя ведае выпадкі, калі рэляцыйныя соймікі фактычна пераглядал і пытанні, вызначаныя Вальным соймам. Так, калі ў 1671 г. шляхце Берасцейскага павета на рэляцыйным сойміку паведалі, што ў цэнтры на сойме разглядаліся пытанні аб устанаўленні падаткаў і зборы войска, то яна, спасылаючыся на адсутнасць кворуму, не прывяла ў выканакне пастанову Вальнага сойма і адклала соймікавыя дэбаты па гэтых пытаннях. Як бачым, нават Вальны сойм не вырашаў канчаткова тое ці іншае пытанне, таму што кожны соймік паасобку пакідаў за сабой права прыняць сваёрашэнне па яго пастанове. Больш таго, мясцовыя соймікі самастойна рашалі фінансавыя і ваенныя пытанні, зацвярджалі падаткі, выбіралі кандыдатаў на адміністрацыйныя і судовыя пасады. Гэта сведчыць, што ў палітычным рэгуляванні Рэчы Паспалітай пераважалі працэсы дэцэнтралізацыі і нават анархіі, калі ўлічваць, што ў 15 82-1762 гг. 40% пасяджэнняў Вальнага сойма было сарвана без прыняцця рашэнняў, а ў XVIII ст. рэдка які Сойм быў выніковым.
        Дэцэнтралізацыі садзейнічала і тое, што ў Рэчы Паспалітай адсутнічалі адзіныя выканаўча-распарадчыя органы. Кожная з частак канфедэрацыі, у тым ліку ВКЛ. мела свой асобны адміністрацыйны і судовы апарат, сваю прававую сістэму. Правамоцтвы караля, якія ўсё больш і больш абмяжоўваліся, таксама не садзейнічалі ўзмацненню цэнтралізацыі.
        А зараз мэтазгодна больш падрабязна разгледзіць сістэму выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай.
        У адпаведнасці з законам краіны на чале выканаўчай улады сгаяў кароль, з канца XVI ст. — выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі — «Пакта канвента»'і «Генрыкаўскімі артыкуламі». Яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г.