• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Далучэнне ўсходніх раёнаў Беларусі да Расіі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай выклікала неабходнасць унесці змены ў парадак разгляду спраў у Галоўным судзе ВКЛ (трыбунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. ён павінен быў праводзіць сваесесіі замест Вільні. Менска і Наваградка толькі ў Вільні і Гародні. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда ўстанаўліваўся 15 лістапада, Гарадзенскай — 1 мая.
        Сойм Рэчы Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правядзення сесій земскіх судоў. Так, суды Менскага і Берасцейскага ваяводстваў павінны былі разглядаць справы на адной сесіі з 1 кастрычніка да 31 студзеня замест трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. Змяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх судоў і ў іншых ваяводствах і павегах.
    
    59
    
    
            19. Судовыя ўстановы і права Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст.
    
        Трэба адзначыць, што судовая сістэма Беларусі захавала шэраг адметнасцей. Так, вышэйшым судом у заходніх губернях быў Галоўны суд, падзелены на два дэпартаменты — крымінальных і цывільных спраў. Членамі і засядацелямі суда маглі быц толкі дваране, якія выбіраліся на павятовых дваранскіх сходах тэрмінам на тры і адзін год адпаведна. Галоўны суд, як правіла, выконваў свае функцыі ў якасыі апеляцыйнага суда па скаргах на пастановы гродскага, земскага і падкаморскага судоў. Ён таксама разглядаў некаторыя справы па першай інстанцыі. Апеляцыі на рашэнні Галоўнага суда падаваліся ў Сенат.
        У губернях Беларусі існаваў і так званы маршалкаўскі камісарскі суд. Ён сгвараўся па рашэнні Галоўнага суда для разглядаў скаргаў на прыгаворы падкаморскага суда па зямельных спрэчках. Маршалкаўскі камісарскі суд складаўся з павятовага маршалка і некалькіх членаў, якія выбіраліся бакамі па узаемнай згодзе.
        Асноўнымтыпова саслоўнымдваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго ўваходзілі суддзя, два падсудкі і пісар, якія выбіраліся дваранамі на тры гады. У яго кампетэнцыі знаходзіліся ўсе крымінальныя справы, за выключэннем тых, якія уваходзілі ў сферу дзейнасці Галоўнага і гродскага судоў. Земскі павятовы суд разглядаў і некаторыя грамадзянскія справы. Апеляцыі на рашэнні земскага дваранскага суда падаваліся ў Галоўны суд на працягу шасці тыдняў.
        У пачатку XIX ст. члены павятовых земскіх судоў пачалі выбірацца на падставе агульнага закону Расійскай Імперыі, які быў прыняты 7 кастрычніка 1775 г.. Прэтэндэнты на пасаду членаў земскага павятовага суда выбіраліся тэрмінам на тры гады. Царызм скараціў кола асоб, якія мелі права ўдзельнічаць у выбарах. Бедныя шляхцічы гублялі права ўдзельнічаць у дваранскіх выбарах. Такім чынам, на тэрыторыі Беларусі царскі ўрад кіраваўся не толькі саслоўным прынцыпам, але і класавым для таго, каб камплектаваць мясцовыя суды найбольш вернымі рэжыму чыноўніка'мі.
        Пры разглядзе некаторых крымінальных спраў павятовым земскім судам прадпісвалася карыстацца нараўнез нормамі Статута Вялікага княства Літоўскага і агульнымі законамі Расійскай Імперыі.
        Царскі ўрад прыняў шэраг указаў, якія карэнным чынам мянялі парадак прывядзення ў выкананне прыгавораў і рашэнняў павятовага земскага суда. Калі па Статуце 1588 г. яно праводзілася возным і
    
    60
    
    гродскім судамі, тоў ХІХст. «нсполннтельная часть во всех губерннях, на особенных правах оставленных, от судной отделена» і рэгулявалася агульнымі законамі Расійскай Імперыі. Па гэтай прычыне «судебные прнговоры в губерннях, от Полыіш возвраіценных, прнводнть в нсполненне в городах полнцням, а в уездах — нйжннм земскнм судам».
        Усе справы аб зямельных спрэчках знаходзіліся ў кампетэнцыі падкаморскага суда. Справы ў гэтым судзе разглядаў адзін суддзя-падкаморый непасрэдна на спрэчным зямельным участку. Рашэнне прыводзілася ў выкананне праз абазначэнне мяжы ўчасгка. У дапамогу падкаморыю выбіраўся адзін каморнік (землямер), які ў выпадку адсутнасці падкаморыя сам разглядаў справу падкаморскага суда і выносіў рашэнне. Апеляцыі на рашэнні падкаморскага суда падаваліся ў Галоўны суд.
        Акрамя названых судовых устаноў ^ першай трэці XIX ст. у заходніх губернях (Віленскай і Гродзенскай) працавалі гродскія суды. Іх членамі былі гродскі суддзя, падсудак і пісар. Усе яны зацвярджаліся на пасады генерал-губернатарам або губернатарам. Пасяджэнні гродскага суда праходзілі штомесячна на працягу двух тыдняў.
        Гродскі суд разглядаў у асноўным крымінальныя справы. Апеляцыі на рашэнні гродскага суда падаваліся ў Галоўны суд. Разам з судовай дзейнасцю гродскі суд выконваў і шэраг адміністрацыйных функцый.
        Судовая дзейнасць гарадскога магістрата была даволі абмежаванай. Ён разглядаў нязначныя грамадзянскія (аб спагнанні пазыкі па вэксалі, аб прыналежнасці зямельнага ўчастка і г.д.) і крымінальныя (аб пабоях, знявазе, самаўпраўстве і інш.) справы.
        Пасля няўдалага паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі пачалася ліквідацыя старой судовай сістэмы і яе уніфікацыя. У 1831 г. замест галоўных судоў у губернях былі створаны палаты крымінальнага і цывільнага судоў, земскія і гродскія пераўтвораны ў павятовыя, усё судаводства пераведзена на рускую мову. Нагляд за дзейнасцю мясцовых судоў выконвалі генерал-губернатары і губернатары, якія мелі права адмяняць іх пасгановы. Вышэйшай касацыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў стаў Сенат.
        У канцы XVIII — першай трэці XIX ст. на тэрыторыі заходніх губерняў галоўнай крыніцай права заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
        Суды, якія дзейнічалі на Беларусі ў гэты перыяд. выкарыстоўвалі нормы як Статута, так і агульнаімперскага права. Аднак у 1831 г. прымяненне дзейнасці першага было скасавана ў Віцебскай і Магілёўскай, а ў 1840 г. —у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях.
    
    61
    
    Варта памятаць. што адмена Статута 1588 г. азначала прыпыненне дзеяння толькі той часткі мясцовага права, якая да гэтага часу ўжываласятолькі на тэрыторыі Веларусі. Што тычыцца значнай часткі нормаў дзяржаўнага і некаторых іншых галін права, то з часу ўваходжання заходніх губерняў у склад Расіі яны фактычна не дзеннічалі, хаця пэўнага заканадаўчага акта, адмяніўшага такія нормы, выдадзена не было.
        У 1826 г. пад кіраўніцгвам М.М. Сперанскага пачаласяработа па падрыхтоўцы Звода законаў Расійскай Імперыі. У гэты ж час было прынята рашэнне пачаць падрыхтоўку Звода мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркаваласяўключыць у агульны Зводзаконаў Расійскай Імперыі. Яго падрыхтоўкай кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст I. Даніловіч.
        У структурных адносінах праект Зводу мясцовых законаў распадаўся на тры часткі. Ў першай разглядалася прававое становішча розных катэгорый насельніцтва (шляхты, духавенства, сялянства і мяшчанства). Другая частка была прысвечана шлюбна-сямейнаму і грамадзянскаму праву. У галіне сямейнага права ўплыў мясцовых нормаў права найбольш бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключэння шлюбаў паміж асобамі каталіцкай веры, a ў сферы ірамадзянскага права — у адносінах да сервітутаў, некаторых інстыгутаў абавязацельнага права. Больш за ўсё ўплыў мясцовага права адчуваецца ў трэцяй частцы Зводу мясцовых законаў, дзе выкладзены судовы лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). Былі спрошчаныя правілы падсуднасці па грамадзянскіх справах, істотна адрозніваліся парадак іх разгляду на судовым пасяджэнні і выканання і абскарджання судовых рашэнняў. Такім чынам, можна зрабіць выснову, што праект Зводу мясцовых законаў Заходніх губерняў — апошняя найбольш значная сістэматызацыя мясцовага права, у якой спалучаліся рысы мясцовага і агульнарасійскага права.
        Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў у асноўным была завершанаў 1834г., алепа некаторыхраздзелах вяласяяшчэ да 1837 г. Аднак гэты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод законаў былі ўключаны толькі яго асобныя нормы. Прычынай гэтага стала тое, што пасля паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад перайшоў ад палітыкі лавіравання да прамога выкаранення праяўленняў нацыянальна-вызваленчага руху ў рэгіёнах, якія былі далучаны да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай. У дзяржаўна-прававой сферы гэта выявілася ў скасаванні апошніх
    
    62
    
    рэшткаў судовай, адміністрацыйнай і прававой аўтаноміі заходніх губерняў. На тэрыторыі Беларусі былі ўведзены адміністрацыйная і судовая сістэмы. аналагічныя адпаведным сістэмам Расійскай Імперыі.
    
    
            20.  Рэформа 1861 г. Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля адмены прыгоннага
            права
    
        Беларусь сярэдзіны XIX ст. уяўляла сабой аграрны рэгіён, эканамічнае становішча якога вызначала сельская гаспадарка. Асноўную масу насельніцтва (72,3 %) складалі сяляне, якія падзяляліся на памешчыцкіх і дзяржаўных.
        Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сялянскіх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну (у 50-я гт. на ёй было звыш 90 %сялян).
        На ўзмацыенне эксплуатацыі беларускае сялянства адказвала супраціўленнем. Толькіўперыяд 1858— 1860 гг. на Беларусі адбылося больш за 40 сялянскіх выступленняў. Урад Аляксандра II, разумеючы, што ў грамадстве склалася выбуховая сітуацыя і прадухіліць яе можна толькі скасаваянем прыгоннага права, пачаў падрыхтоўку сялянскай рэформы ў заходніх губернях. На думку царскага ўрада, памешчыкі гэтага рэгіёна былі найбольш падрыхтаваны да скасавання прыгону ў сувязі з тым, што многія з іх у сярэдзіне XIX ст. ужо былі ўцягнуты ў рыначныятаварна-грашовыя адносіны.
        Было распрацавана спецыяльнае “Местное положенне о поземельном устройстве крестьян, водворенных на помеіцнчьнх землях, в губерннях: Внленской, Гродненской, Ковенской, Мннской н частн Внтебской”. У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні землеўпарадкаванне сялян праводзілася па «Местному положенню дпя велнкорусскнх, новоросснйскнх н белорусскнх губерннй».
        19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным саветам заканадаўчыя акты (палажэнні) аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыгоннага права. У адпаведнасціззаконампамешчыкі пазбаўляліся права распараджацца селянінам, які атрымліваў асабістую волю і ўсе правы. У прыватнасці, ён мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандаёвыя і іншыя здзелкі, пераязджаць у горад, запісвацца ў саслоўі мяшчан і