Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
Пазней КПК БССР быў дапоўнены новымі палажэннямі. Павялічылася колькасць артыкулаў, з’явіліся новыя главы і два раздзелы. Напрыклад, у 1966 г. у КПК быў уключаны раздзел «Вытворчасць спраў аб хуліганстве».
Для КПК БССР 1960 г. характэрна замацаванне адзінай сістэмы важнейшых прьшцыпаў савецкага крымінальнага працэсу (прэзумпцыя невінаватасці, захаванне законнасці і ўстанаўленне ісціны па кожнай крымінальнай справе). Упершыню заканадаўча быў замацаваны прынцып ажыццяўлення правасуддзя па крымінальных справах толькі судамі. Ніхто не мог быць прызнаны вінаватым ва ўчьшенні злачынства і пакараны інакш, як па прыгаворы суда.
КПК замацаваў і такія важныя прынцыпы, як ажыццяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы народных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалежнасць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забеспячэнне абвінавачванаму права на абарону і інш.
У 1966 г. у КПК былі ўведзены новыя артыкулы, якія рэгламентавалі парадак прыцягнення спецыялістаў да ўдзелу ў справе, умовы і парадак прымянення гуказапісу, кіназдымкі і іншых тэхнічных сродкаў пры правядзенні следчых дзеянняў; у 1970 г. КПК быў дапоўнены артыкуламі аб парадку ўтрымання пад вартай як меры стрымання, аб абавязковым удзеле абаронцы на папярэднім следстве з моманту аб’яўлення абвінавачванаму аб заканчэнні папярэдняга следства і па справах асоб, якія не валодалі мовай судаводства, a таксама абвінавачваных у злачынствах, за якія магла быць назначана смяротная кара.
У наступныя гады ўносіліся новыя папраўкі ў КПК. 3 моманту прыняцця КПК па 1992 г. колькасць артыкулаў у ім павялічылася з 399 да 411.
У разглядаемы перыяд быў прыняты шэраг важных нарматыўна-прававых актаў, якія ў сувязі з чарговым этапам развіцця дзяржавы
125
таксама змяніліся. Так, у 1969 г. ЦК КПСС і Савет Міністраў СССР зацвердзілі новы «Прыкладны ўстаў калгасаў», у 1969 г. Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям’і, у 1971 г. — ГІапраўча-працоўны кодэкс БССР. у 1972 г. - - Кодэкс законаў аб працы БССР, у 1984 г. — Кодэксад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і інш. Усе гэтыя заканадаўчыя акты прымаліся ў адпаведнасці з агульнасаюзнымі асновамі заканадаўства.
Такім чынам, заканадаўства ў пасляваенны перыяд развівалася ў напрамку ўмацавання пазіцый дзяржавы ва ўсіх сферах праваадносін. Разам з тым неабходна падкрэсліць, што заканатворчасць у дзяржаве па-ранейшаму грунтавалася на дырэктыўных указаннях Камуністычнай партыі, выпрацаваных на з’ездах і пленумах. У сувязі з гэтым многія палажэнні і прававыя нормы ўводзіліся ў заканадаўчыя акты з прапагандысцкай мэтай і не мелі рэальных гарантый.
Заканадаўчыя акты, прынятыя Вярхоўным Саветам БССР самастойна, паўтаралі палажэнні саюзных законаў ці адпавядалі ім. У рэдкіх выпадках у іх можна выявіць нешта сваё, асаблівае. Але калі гэта «сваё», «асаблівае» іўносілася, то толькі па нязначных пытаннях, якія не закраналі інтарэсаў СССР.
37. Канстытуцыя БССР 1978 г.
7 кастрычніка 1977 г. Вярхоўным Саветам СССР была прынята апошняя агульнасаюзная Канстытуцыя. У сувязі з гэтым пачалася распрацоўка праектаў адпаведных рэспубліканскіх дакументаў. 14 красавіка 1978 г. на нечарговай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудаванаў поўнайадпаведнасці з Канстытуцыяй СССР.
Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. У першы раздзел «Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР» былі ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, у прыватнасці аб кіруючай і накіроўваючай ролі КПСС, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнайдзейнасці БССРіабаронесацыялісгычнай Айчыны.
Другі раздзел «Дзяржава і асоба» быў прысвечаны грамадаянству
126
Беларускай ССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллё, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб’яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.
У трэцім раздзеле «Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная будова БССР» гаварьшася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР.
У чацвёртым раздзеле «Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання» замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата.
Раздзел пяты «Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР» змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада — Савета Міністраў Беларускай ССР.
У шостым раздзеле «Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў Беларускай ССР» гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкамаў.
Сёмы раздзел Канстытуцыі быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР.
У восьмым раздзеле «Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд» гаворка ішла аб парадку фарміравання судовых органаў рэспублікі, аб ажыццяўленні правасуддзя толькі судом, аб вядзенні судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцгва дадзенай мясцовасці, аб пракурорскім наглядзе і аб падпарадкаванні органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР.
Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы Беларускай ССР.
У Канстытуцыі гаварылася, што БССР з’яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваёй тэрыторыі (арт. 68), аднак толькі па-за межамі, вызначанымі ў артыкуле 7 3 Канстытуцыі СССР, у якім у якасці галоўных былі пастаўлены пытанні нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання СССР і гаспадарча-арганізацыйныя, абароны краіны, забеспячэння дзяржаўнай бяспекі, прадстаўніцтва ў міжнародных арганізацыях, агульныя, звязаныя з правядзеннем у жыццё палітыка-эканамічнай стратэгіі КПСС.(лрадугледжвалася стварэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы камунізму), а таксама пытанні распрацоўкі, зацвярджэння і
127
выканання адзінага дзяржаўнага бюджэту, кіраўніцтва грашова-крэдытнай сістэмай, узброенымі сіламі, вайны і міру і г.д. Завяршалася пералічэнне аб’ектаў агульнасаюзнага падпарадкавання ўказаннем на тое, што СССР ажыццяўляе кантроль за выкананнем агульнасаюзнай Канстьггуцыі.
Канстытуцыю СССР 1977 г. адрознівала ад папярэдніх агульнасаюзных канстытуцый тое, што ў ёй адсутнічаў вычарпальны пералік прадметаў ведання СССР, што давала магчымасць саюзным органам пры неабходнасці дапаўняць яго. У той жа час у артыкуле 71 Канстытуцыі БССР указвалася, што «Беларуская ССР удзельнічае ў вырашэнні пытанняў, аднесеных да ведання Саюза ССР...».
У перыяд канца 80 — пачатку 90-х гг., што атрымаў назву перабудовы, якая завяршылася спыненнем існавання Саюза ССР, у Канстьп'уцыю БССР1978 г. былі ўнесены істотныя змяненні. Яе дзеянне спынілася 15 сакавіка 1994 г. пасля прыняцця на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі 12-га склікання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
38. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай ССР
У канцы 80-х гг. адзначаецца ажыўленне і хуткае нарастанне руху народаў за выхад з СССР і набыццё рэспублікамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалізацыі гэтых мэт прыступілі рэспублікі Прыбалтыкі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Л ітвы першым з рэспублік СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту' Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да СССР. Аб сваім суверэнітэцеабвясцілі таксама Латвія і Эстонія. На Беларусі рух за нацыяналыаае адраджэнне і незалежнасць ад Цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік.
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая адзначала. што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэснублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.
128
У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову «Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора». прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа даку менце падкрэслівалася неабходнасць удзелу Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прьшяты Закон «Аб асноўных прынцыпах народаўладдзяў Беларускай ССР», артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу, які з’яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.
20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР», якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.
Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублікі і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбыўнымі. Гэтаму перашкаджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. 3 аднаго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспубліках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другога — кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькі з падмаляваяым фасадам. 3 адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб’ядноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэспубліках.