• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржавамі. У 40— 80-я гг. рэспу'бліка ўдзельнічала больш чым у 300 розных міжнародных канферэнцыях. Сярод іх трэба адзначыць Нарыжскую мірную канферэнцыю 1946 г., скліканую з мэтай выпрацоўкі мірных дагавороў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй — былымі саюзнікамі Германіі.
        Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся у ходзе дыпламатычных кансультацый і перагавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсёды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала ў рабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949г.
        У 1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і 1960 гг. —у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важнейшых нормаў дыпламатычнага права, у 1963 г. — у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), па праве міжнародных дагавороўу Вене (1968 — 1969) і г.д.
        Вялікай была дагаворная практыка БССР.
        Беларуская дэлегацыя ўдзельнічала ва ўсіх чарговых і нечарговых сесіях Генеральнай Асамблеі ААН. Яе члены вылучаліся на розныя кіруючыя пасты ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, уключаючы пасады
    
    116
    
    намесніка старшыні Генеральнай Асамблеі, старшынь, намеснікаў і дакладчыкаў галоўных камітэтаў Генеральнай Асамблеі, а таксама выбіраліся ў склад розных камісій ААН.
        Немалаважным з’яўлялася членства Беларускай ССР у спецыялізаваных установах ААН, створаных на аснове міжурадавых пагадненняў, — Сусветнай мэтэаралагічнай арганізацыі (СМА), Міжнароднай арганізацыі працы (МАП), Міжнародным саюзе электрасувязі (МСЭ), Сусветным паштовым саюзе (СПС), Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях асветы, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО), Міжнародным Агенцтве па атамнай энергіі (МАГАТЭ) і інш.
        Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях «узгодненай лініі сацыялізму», Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прынятіця шэрага актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрага дакументаў па раззбраенні.
        Такім чынам, пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.
        Улічваючы ўсё вышэйсказанае, можна з упэўненасцю сказаць, што Беларуская ССР атрымала рэальную магчымасць ажыццяўляць знешнепа літычную дзейнасць толькі пасля прыняцця Закона ад 1 лютага 1944 г., хоць права выступаць на міжнароднай арэне яна мела яшчэ ў адпаведнасці з Маніфестам ад 1 студзеня 1919 г. і Канстытуцыяй 1919 г., гэта значыць з дня свайго ўтварэння.
        Аднак трэба адзначыць, што рэспубліка была не самасгойнай у міжнародных зносінах і ў адпаведнасці з мэтамі і прынцыпамі Устава ўдзельнічала ў развіцці эканамічнага, культурнага і навуковага супрацоўніцгва з іншымі дзяржавамітолькі фармальна. Нягледзячы на юрыдычны статус суб’екта міжнароднага права, Беларуская ССР заўсёды дзейнічала ў рамках адзінай палітыка-ідэалагічнай лініі СССР, намечанай ЦК КПСС.
    
    117
    
    
            36. Развіццё права Беларускай ССР у другой палове 40-х — 80-я гг.
    
    
        У другой палове 40-х — 80-я гг. права рэспублікі развівалася ў адпаведнасці з агульнай налітыкай Саюза ССР і тымі галоўнымі гаспадарча-палітычнымі і ідэалагічнымі задачамі, на якія нацэльвала кіруючая Камуністычная партыя. У сувязі з гэтым характэрнымі нарматыўна-прававымі актамі, якія адлюстроўвалі сутнасць дадзенага этада развіцця дзяржавы, з’яуляліся сумесныя пастановы ЦК КПСС і Савета Мінісграў СССР ці пастановы ЦК КГІСС, ВЦСПС і Савета Міністраў СССР.
        Аналіз канкрэтнага гісторыка-прававога матэрыялу дазваляе выдзелідь тры. асноўныя напрамкі ў развіцці права Беларускай ССР. Па-першае, у другой палове 40-х — 80-я гг. шырока практыкавалася прыняцце агульнасаюзных нарматыўных актаў, якія дзейнічалі на тзрыторыі ўсіх саюзных рэспублік. Па-другое, у сувязі з пэўным размежаваннем кампетзнцыі Саюза ССР і саюзных рэспублік у сферы заканадаўства прымаліся «Асновы заканадаўства», якія і ўстанаўлівалі асноўныя прынцыпы, паняцці і палажэнні і ых ці іншых галін права. У адпаведнасці з «Асновамі зака надаўства» саюзныя рэспублікі прымалі новыя і перагледжвалі дзеючыя кодэксы і законы. Па-трэцяе, у Беларускай ССР прымаліся ўласныя заканадаўчыя акты.
        Грамадзянскае права было накіравана наўмацаваннедзяржаўнай уласнасці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы. удасканальванне прававых формаў эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі. Пры захаванні асноўных прынцыпаў прававога рэгулявання гаспадарчых адносін, выпрацаваных у даваенныя гады, патрабавалася ўпарадкаваць пытанні, звязаныя перш за ўсё з устанаўленнем дагаворных адносін. Яны былі ўрэгуляваны пастановай Савета Міністраў ад 21 красавіка 1949 г. «Аб заключэнні гаспадарчых дагавораў»¹. У дакументах асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі. Прадпрыемствы абавязваліся афармляць гаспадарчыя сувязі па пастаўках прадукцыі пераважна на аснове генеральных і лакальных дагавораў. Пачынаючы з 1950 г. гэтыя дагаворы заключаліся ў нарматыўна ўстаноўленыя тэрміны.
        Працягвалася ўдасканальванне прававога рэгулявання адносін з удзелам грамадзян, было пашырана кола аб’ектаў права асабістай уласнасці. Напрыклад, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
    
    
    118
    
    ад 26 жніўня 1948 г. «Аб праве грамадзян на куплю будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў» грамадзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабудаваць) дом у адзін цідва паверхіз колькасцюпакояў' ададнаго да пяці.
        Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 сакавіка 1949 г. нормы ГК БССРаб ііравезабудовы былізаменены нормаміаб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва жылога дома.
        У сувязі з неадпаведнасцю ГК 1923 г. новым умовам развіцця дзяржавы і шматлікасцю іншых грамадзянска-прававых нарматыўных актаў узнікла неабходнасць ва ўдасканальванні грамадзянскага заканадаўства. У 1961 г. былі прыняты Асновы грамадзянскага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік — першая агульнасаюзная кадыфікацыянормаў савецкага грамадзянскага права. Услед за гэтым саюзныя рэспублікі пачалі распрацоўку праектаў новых ГК.
        У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вярхоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г. Пераняўшы амаль поўнасцю сістэму і нормы Асноў, ГК БССР у межах сваёй кампетэнцыі, дадзенай рэспубліцы ў галіне грамадзянска-прававога рэгулявання, канкрэтызаваў рэгламентацыю грамадзянска-прававых адносін. У прыватнасці. у агульныя палажэнні былі ўключаны правілыаб спыненні дзейнасці юрыдычных асоб, абумоўных здзелках, даверанасці і інш., а таксама змяшчаліся нормы, не прадугледжаныя Асновамі, дагавор мены, дарэння, захавання, бязвыплатнага карыстання маёмасцю, даручэнні, адчужэнне жылога дома з умовай пажыццёвага ўтрымання ўладальніка і г.д. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццё, вынаходніцтва, рацыяналізатарскую прапанову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымяненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародных дагавораў і пагадненняў.
        У Грамадзянскім кодэксе БССР былі дакладна вызначаны змест і аб’екты кожнай з формаў сацыялістычнай уласнасці, прававыя формы яе захавання. Рэгуляванне адносін асабісгай уласнасці было накіравана на недапушчэнне яе перарастання ў прыватную. У галіне маёмасных адносін забяспечвалася ажыццяўленне правоў і выкананне абавязкаў арганізацыямі і грамадзянамі ў строгай адпаведнасці з прынцыпамі сацыялістычнага і'рамадства. Прававое рэгуляванне сувязяў паміж
    
    119
    
    юрыдычнымі асобамі ішло ў напрамку ў.мацавання планавай і дагаворнайдысцыпліны, павышэння значэння гасразліку.
        У сувязі з пэўнымі зменамі ў эканамічным развіцці дзяржавы шэраг інстытутаў грамадзянскага права таксама быў зменены і дапоўнены. Палажэнне аб сацыялістычным дзяржаўным вытворчым прадгірыемствс, прынятае Саветам Міністраў СССР 4 кастрычніка 1965 г., пашырыла правы юрыдычных асоб на аператыўнае кіраўніцтва маёмасцю, абаротнымі сродкамі і Інш.
        Пачынаючы з 1967 г. органамі ўлады і кіравання быў прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія прадугледжвалі павелічэнне памераў няўстоек за невыкананне ці неналежнае выкананне планавых і планава-дагаворных абавязацельстваў. Арбітраж атрымаў права пры грубым парушэнні ўмоў дагавора павышаць памер маёмаснай адказнасці суб’ектаў пра ваадносін і перадаваць спагнаныя сумы ў даход саюзнага бюджэту.
        У 1967 —1969 гг. былі прыняты пастановы па паляпшэнні планавання і арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння народнайгаспадаркі, распрацаваны палажэнніабпастаўках прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага ўжытку; у 1970 г. зацверджаны новьія правілы аб дагаворах падрадў на капітальнае будаўніцтва і інш.
        Пасля прыняцця ГК атрымала далейшае развіццё грамадзянскае заканадаўства адносна правоў і законных інтарэсаў грамадзян рэспублікі. У 1965 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову «Аб устараненні неабгрунтаваных абмежаванняў асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых». У сувязі з рэканструкцыяй гарадоў і населеных пунктаў у Г К былі ўнесены дапаўненні, якія тычыліся пашырэння правоў грамадзян пры зносе іх домаўладашіяў у мэтах дзяржаўных і грамадскіх патрэбнасцей. У гэты перыяд строга рэгламентуецца парадакразмеркавання жылога фонду ў дамах мясцовых Саветаў і ведамстваў, абмену жылых памяшканняў, удакладняюцца падставы высялення ў судовым парадку рабочых і служачых, што снынілі працоўныя адносіны. Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала адносіны куплі-продажу тавараў у крэдыт. 1 ліпеня 1966 г. у рэспубліцы быў зацверджаны новы прыкладны ўстаў жыллёва-будаўнічага кааператыва.