• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Пасля заканчэння вайны нормы працэсуальнага права аб выключэннях з агульных правілаў судаводства, устаноўленыя Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. «Аб ваенным становішчы», спынілі сваё дзеянне. Вядзенне крымінальных спраў пачало адпавядаць нормам крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
    
    111
    
    
            34. Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР у другой палове40-х — 80-я гг.
    
    
        У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет зацвердзіў Указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб пераўтварэнні Савета Народных Камісараў БССРу Савет Міністраў БССР”, аб утварэнні новых саюзна-рэспубліканскіх міністэрстваў і інш.
        У лютым 1947 г. на аснове новага палажэння аб выбарах прайшлі выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які сфарміраваў пастаянныя камісіі, зацвердзіў указы ГІрэзідыума Вярхоўнага Савета, выбраў новы Прэзідыум, стварыў урад рэспублікі і Вярхоўны суд, рэдакцыйную камісію па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў ў Канстытуцыю.
        На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прынягы Закон «Аб змяяенні і дапаўненні тэксту Канстьггуцыі БССР», у адпаведнасці з якім за вытэйшымі органамі дзяржаўнай улады было замацавана права на лрыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям’і, зацвярджэннесправаздачы аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР, унясенне ўдакладненняў у гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Закон дапоўніў артыкул Канстытуцыі аб раўнапраўі жанчын з мужчынамі палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе мнагадзетным і адзінокім маці.
        Актыўнуюработу праводзіў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР з 1946 па 1955 г. Ён кіраваў арганізацынна-масавай работай мясцовых Саветаў, зацвярджаў палажэнні аб выбарах, прымаў указы аб парадку іх правядзення, вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення ў рэспу бліцы, ратыфікаваў міжнародныя дагаворы, вырашаў міжнародна-прававыя пытанні, ажыццяўляў нарматворчуюдзейнасць. Так,25снежня 1951 г. ён прымае Указ «Аб дзяржаўным сцягу БССР», a 24 верасня 1955 г. — Указ “Аб дзяржаўным гімне БССР”.
        Пасля XX з’езда КПСС актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР. Прэзідыум Вярхоўнага Савета стаў склікаць сесіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі — не радзей за 2 разы ў год. У заканадаўчай дзейнасці Вярхоўнага Савета БССР стала выяўляцца агульнасаюзная тэндэнцыя пашырэння правоў саюзных рэспублік у вырашэнні пытанняў гаспадарчага і сацыяльна-культурнага будаўніцтва.
        У наступныя гадыразвіваецца кантрольна-нагляднаяі распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з’яўляюцца новыя камісіі: заканадаўчых прапаноў, па замежных справах, мандатная. У 1957 г. пачынае дзейнічаць камісія па народнай адукацыі і культурна-
    
    112
    
    асветніцкай рабоце, па ахове здароўя і сацыяльным забеспячэіші, жыллёвым будаўніцтве, сельскай гаспадарцы. У 1960 г. было зацверджана «Палажэнне аб пастаянных камісіях Вярхоўнага Савета», у адпаведнасці з якім вызначаны два галоўныя напрамкі іх дзейнасці: падрыхтоўка законапраектаў і кантроль за выкананнем законаў і іх эфектыўнасцю. Да 1969 г. колькасць камісій узрасла да 15.
        У 1957 г. у сувязі з прыняццем агульнасаюзных законаў былі ўнесены змяненні ў артыкул 19 Канстытуцыі БССР. Да кампетэнцыі рэспублікі было аднесена ўстанаўленне абласнога дзялення БССР, кіраўніцтва дарожным будаўніцтвам, транспартам і прадпрыемсгвамі сувязі рэспубліканскага значэння, а таксама прыняцце заканадаўства аб судовым ладзе і судаводстве, грамадзянскага і крымінальнага заканадаўства.
        Знікла дробязная апека рэспублік з боку СССР у пытаннях дзяржаўнага планавання, фінансавання, у справе рэгулявання рэспубліканскіх бюджэтных сродкаў, была зменена практыка планавання ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці.
        Усё гэта выклікала рост актыўнасці Вярхоўнага Савета БССР у галіне заканадаўчай дзейнасці. Так.з 1959 па 1967 г. ім было прынята 124 заканадаўчыя акты. У гэты перыяд ім быі прыняты законы аб ахове прыроды, аб парадку адклікання дэпутатаў Вярхоўнага Савета, абласнога, раённага, гарадскога. пасялковага і сельскага Саветаў, аб судовым ладзе, аб адвакатуры, аб парадку адклікання суддзяў і народных засядацеляў, аб змяненні сістэмы органаў кіравання, аб увядзенні ў дзеянне кодэксаў і інш.
        Прыкладна ў такім жа напрамку вышэйшы орган дзяржаўнай улады працаваў да пачатку 90 х гг., гэта значыць да абвяіпчэння суверэннай Рэспублікі Беларусь.
        У разглядаемы перыяд у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР на кожнай сесіі Вярхоўнага Савета рэспублікі новага скліканяя фарміраваўся скпад урада -- Савет Міністраў БССР. Задачы па аднаўленні і далейшым развіцці народнай гаспадаркі рэспублікі абумоўлівалі вялікую арганізацыйную і нарматыўна-прааавую дзейнасць урада. Гэта знайшло адлюстраванне ў пастановах Савета Міністраў БССР, колысасць якіх у 1946 г. дасягнула 2300, а ў наступяыя іЭгадоў— 1500— 1600.
        У 1957 г. у СССР была ажыццёўлена перабудова кіравання прамысловасцю і будаўніцтвам. Замест сістэмы міністэрстваў, арганізавань». па галіновым прынцыпе, для кіраўніцтва народнай гаспадаркай была створзна сісгэма саўж: гасаў.
    
    113
    
        У сувязі з праведзенай рэарганізацыяй і стварэннем Саўнаргаса ў БССР было скасавана дзевяць мінісгэрсгваў, што прывяло да скарачэння складу Савета Міністраў рэспублікі.
        Саўнаргас выступаў як орган дзяржаўнага кіравання народнай гаспадаркай, надзелены пэўнымі выканаўча-распарадчымі паўнамоцтвамі. У прываі насці, ён ажыццяўляў кіраўніцтва даручанымі яму галінамі гаспадарчага жыцця і перададзенымі ў падпарадкаванне прадпрыемствамі, будаўнічымі і іншымі арганізацыямі. Пастановы і распараджэнні СНГ БССР маглі быць зменены, скасаваны ці дапоўнены Саветам Міністраў БССР. Саўнаргас БССР з’яўляўся калегіяльным органам, а яго структурныя падраздзяленні (упраўленні і аддзелы) вырашалі ўсе пытанні на аснове адзінаначалля.
        Арганізацыя кіравання народнай гаспадаркай па тэрытарыяльным прынцыпе праз саўнаргасы некалькі пашырыла магчымасці спецыялізацыі і кааперавання ў межах эканамічнага раёна, аднак з часам было прызнана, іпто такая сістэма вядзе да драблення кіравання галінамі вытворчасці па многіх эканамічных раёнах і ў сувязі з гэтым яго аслаблення. Законам ССР «A 5 змяненні сістэмы органаў кіравання прамысловасцю і пераўтварэнні некаторых іншых органаў дзяржаўнага кіравання» ад 2 кастрычніка 1965 г. і адпаведнымі законамі саюзных рэспублік саўнаргасы былі скасаваны. Замест іх пачалі стварацца агульнасаюзныя, саюзна-рэспубліканскія і рэспубліканскія галіновыя міністэрствы і ведамствы.
        Выканаўча-распараджальная дзейнасць Савета Міністраў ажыццяўлялася праз агульна-нарматыўныя прававыя акты (пастановы). а канкрэтныя пытанні, якія тычыліся асобных прадпрыемстваў і арганізацый, рэгуляваліся распараджэннямі.
        Такія метады і формы дзейнасці вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання БССР функцыяніравалі да пачатку 90-х гг.
        У заключэнне трэба адзначыць, што рэальная паўната ўлады на Беларусі ў разглядаемы перыяд знаходзілася ў руках бюро ЦК КПБ і яго першага сакратара. Менавіта апарат ЦК КПБ рыхтаваў праекты важнейшых рашэнняў у рэспубліцы, аналізаваў і кантраляваў дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў, падбіраў і прызначаў кадры для работыў іх.
    
    114
    
    
            35. Беларуская ССР на міжнародвай арэне
    
    
        1 лютага 1944 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон «Аб наданні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у галіне знешніх зносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісарыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі народны камісарыят». Закон замацаваў права саюзных рэспублік наладжваць непасрэдныя сувязі з замежнымі дзяржавамі.заключацьз імі пагадненні і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі. У адпаведнасці з гэтым Законам 24 сакавіка 1944 г. быў утвораны Народны Камісарыят Замежных спраў БССР. 26 сакавіка 1946 г. ён быў ператвораны у Міністэрства замежных спраў. Створаны наркамат разгарнуў вялікую работу, пацвярджэннем чаму з’явіўся ўдзел БССР у стварэані Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава.
        Рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік першапачатковых членаў ААІI было прынята адзінагалосна. 6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з наркамам замежных спраў К.В. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў работу канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
        26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважаныя дзяржаў-заснавальніц, у тым ліку і БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. быў ратыфікаваны Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР.
        Удзел у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і ажыццяўлялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоцерозных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжурадавых арганізацый, мела дагаворнуюпрактыку, аказвала дапамогу краінам, якія сталі на шлях самастойнага развіцця. Органы знешніх зносін выступалі здэкларацыямі. заяваміі адозвамі па агульных і асобных пытаннях міжнародных адносін. 3 цягам часу ўстанавіліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.
        Беларусь мела сваіх пасгаянньк прадсгаўнікоў пры штаб-кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае прадстаўніцтва нашай дзяржавы пры ААН і цяпер садзейнічае абароне знешне-палітычных інтарэсаў рэспублікі ў розных органах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, дапамагае ўступаць у дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі іншых дзяржаў пры ААН, БССР мела пастаянных прадстаўнікоў пры еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых арганізацыях
    
    
    115
    
    у Жэневе, пры ЮНЕСКА ў ІІарыжы. Пэўныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх зносін выконвала і Пастаяннае прадсгаўніцтва Саўміна БССР пры Саўміне СССР.
        Дыпламатычныя зносіны БССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і місій СССР, хоць канстытуцыі БССР і СССР не змяшчалі якіх-небудзь палажэнняў, што перашкаджалі наладжванню і развіццю непафэдных дыпламатычных сувязяў БССР з замежнымі дзяржавамі.
        У пасляваенны перыяд далейшае развіццё атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі. Так, восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пыганні змянення лініі дзяржаўнай граніцы.