• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспубліканскім з’ездзе народных суддзяў, з’яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.
        На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы — Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.
        Рэвалюцыйны трыбунал у складзе старшыні і пяці членаў зацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці адносілася разгляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыскрэдыгацыі савецкай улады, бандытызме, злосным
    
    
    98
    
    дэзершрстве і іншых грамадска неояспечных злачынствах.
        Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд каса цыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынёй з’яўляўся народны камісар юсгыцыі.
        Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалюцыйных трыбуналах ажыццяўляла Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ Беларусі.
        Такая сістэма судовых органаў існавала на Беларусі да другой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР у адпаведнасці з рашэннем ЦК КПБ(б) аб паляншэнні дзейнасці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб нравядзенні судовайрэформы на Беларусі. У выніку былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублікі, а замест Касацыйнага грыбунала ўтвораны Вышэйшы касз цыйны суд.
        Вышэйшы суд меў тры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае і грамадзянскае. Вышэйівы суд разглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксама з’яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяйдля народпых судоў рэспублікі.
        Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы калтроль за справамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органамі Беларусі. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быцьадмененытолькі Прэзідыумам ЦВК БССР.
        Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было зацверджана другой сесіяй ЦВК БССРIV склікання ў сакавіку 1923 г., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі ўводзілася трохступенная сістэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай ССР, a для вырашэнняарганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася ўтварэнне пленума Вышэйшага суда.
        3 1 жніўня 1924 г. уводзіцца новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, у якім быў улічаны новыадміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублікі.
        3 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда, які не меў магчымасці абслужыць насельніцтва ўсіх акругоў і забяспечыць кантроль за дзейнасцю народных судоў, былі ўтвораны акружныя суды ў Мінску. Віцебску, Магілёвс, Бабруйску і Мазыры. У межах тэрыторыі акругі яны выконвалі функцыі. якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю
    
    99
    
    Вышэйшага суда.
        У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР у 1930 г. адбылася рэарганізацыя і судовых органаў: былі скасаваны акруговыя суды. устаноўлена двухступенная судовая сістэма. пашыраны функцыі народных судоў. якія сталі разгладаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварысцкім, сельскім і местачковым судам.
        Змены ў судовай сістэме рэспублікі замацавала новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вьлначаны асноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, умацаванне грамадска-працоўнай дысцыпліны, піпьная ахова сацыялістычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялістычнай маёмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны.
        У 1934 г. адбываюцца некаторыя змены ў структуры Вярхоўнага суда рэспублікі. У яго складзе з’яўляецца спецыяльная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органамі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) за выключэннем спраў аб здрадзе Радзіме, шпіянажы. тэроры, падпалах і іншых дыверсіях. якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў.
        Згодна зартыкулам 80 Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сістэма рэспублікі складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Акрамя таго, у Канстытуцыі падкрэсліваецца, што правасуддзе ў рэспубліцы ажыццяўляецца «также спецнальнымн судамн СССР, создаваемымн по постановленню Верховного Совета СССР» (арт. 80).
        у лютым 1938 г. з увядзеннем на тэрыторыі Ьеларускай ССР абласнога дзялення ў рэспубліцы ўтвараюцца абласныя суды. Па сутнасці, судовая сістэма БССР ствараецца на падставе агульнасактвнага Закона аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублік, які быў прыняты ў жніўні 1938 г. Асноўным звяном на Беларусі па-ранейшаму заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада і разглядаў большую частку як крымінальных, так і грамадзянскіх спраў. У абласных судах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным парадку яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні народных судоў. Абласны суд заставаўся судом першай інстанцыі для спраў, якія аднесены да яго падсуднасці.
        Аналагічную сгруктуру меў Вярхоўны суд БССР, які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцюўсіх судовых органаў рэспублікі.
    
    100
    
        Такім чынам, у рэспубліцы адзінай інстанцыяй, якая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абгрунтаванасць прыгавораў і рашэнняў. якія ўступілі ў сілу, стаў Вярхоўны суд Беларускай ССР.
    
    
            30. Землі Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы.
            Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
    
        Паводле Рыжскага мірнага дагавора Заходняя Беларусь прызнавалася часткай Польшчы, а на яе землях устанаўлівалася буржуазна-памешчыцкая ўлада. Менавіта на гэтай тэрыторыі быў уведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел на ваяводствы, паветы, гміны, утвораны Віленскае, Навагрудскае і Палескае ваяводствы. Плошча Заходняй Беларусі ў 1931 г. складала больш за 112 тыс. км², а насельніцтва — 4.6 млн чалавек.
        Гэта была адсталая ўскраіна польскай дзяржавы. У пачатку ЗО-х гг. 85 %насельніцтва Заходняй Беларусі жыло ў вёсцы, 79 % — занялаў сельскай гаспадарцы. Складаючы 23 % тэрыторыі і 11 % насельніцтва Польшчы. Віленскае, Навагрудскае і Палескас ваяводствы мелі ў 1937 г. толькі 2.8 % прадпрыемстваў і 1,9 % рабочых краіны. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць «усходнія крэсы» ў становішчы аграрна-сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы, што асуджала край на адсталасць і галечу.
        Згодна з пунктам 1 артыкула VII Рыжскага мірнага дагавора Польшча павінна была прадаставідь беларусам, якія апынуліся пад яе юрысдыкцыяй, усе правы па забеспячэнні свабоднага развіцця культуры,адукацыі, мовы. выканання рэлігійных абрадаў, але польскія правячыя колы ніколі не выконвалі гэтыя палажэнні. Наадварот, цяжкас сацыяльнае і эканамічнае становішча спалучалася з не менш цяжкім нацыянальным прыгнечаннем беларускага народа. Польскія ўлады і пануючыя класы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і дзякуючы гэтаму ліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Каб неяк абгрунтаваць сваё права на захопленыя землі, польскія ўлады не спыняліся перад фальсіфікацыяй статыстычных звестак аб нацыянальным складзе насельніцтва Заходняй Беларусі. Напрыклад, у Віленскім, Навагрудскім і Палескім ваяводствах беларусаў было не 22,5 %, як сцвярджала афіцыйная польская статыстыка, a 67 %; палякаў — не 42,
    
    
    101
    
    a 12 — 13; украінцаў — 5 — 6; яўрэяў — каля 9; рускіх — 2; літоўцаў — 3%.
        3 першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918 — 1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1938/ 39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не стала ні адной беларускай школы. а польскіх школ было недастаткова, каб забяспечыць навучанне ўсіх дзяцей. У выніку непісьменных сярод насельніцтва Заходняй Беларусі ва ўзросце звыш 10 гадоў у 1931 г. налічвалася 43 %. У дзяржаўных установах не дазвалялася карыстацца беларускай мовай, беларусаў не бралі на дзяржаўнуюслужбу. Культурнаежыццё беларускага народа пастаянна абмяжоўвалася гпадаўлялася.
        Польшча лічылася буржуазна-дэмакратычнай рэспублікай. Аднак абвешчаныя сакавіцкай канстытуцыяй 1921 г. свабоды слова. друку, сходаў, арганізацый пастаянна парушаліся, асабліва на “крэсах”. Тут панавалісамавол і здзекі наднасельніцгвамз боку паліцыі, чыноўнікаў. Асабліва ўзмацняліся рэпрэсіі ў перыяды ўздыму нацыянальна-вызваленчага руху. У пачатку 30-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10 тыс. палітзняволеных. Новаяхваля масавых арыштаў ахапіла край пасля таго, як у 1934 г. на Палессі, у Бярозе-Картузскай, быў створамы канцэнтрацыйнылагер дляпалітычных зняволеных.
        Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыгнёт насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Барацьбітоў не магло запалохаць нават тое, што на тэрыторыі Заходняй Беларусі да 1932 г. прымянялася Крымінальнае ўлажэнне Расійскай Імперыі 1903 г., а ў 1932 г. быў уведзены ў дзеянне Крымінальны кодэкс 1 іольшчы, згодна з якім асобы, прызнаныя вінаватымі ў вызваленчай барацьбе, сурова караліся ажда смяротнага прысуду.
        Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была выклікана імкненнем да ўз’яднання з БССР. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва СССР паўафіцыяльна падтрымлівала развіццё ідэі такога ўз’яднання і садзейнічала ўмацаванню веры ў яго ажыццяўленне.
        23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча, урад СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены какрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыгорыя Польпічы і шэрага іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.
    
    102
    
        Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. пачала даўно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсёй заходняй тэрьггорыі пачалі стварацца часовыя органы пароднай улады — камітэты сёл, сялянскія валасныя камітэты, з’езды і нарады сялянскіх камітэтаў валасцей і паветаў, упраўленні гарадоў і паветаў, упраўленні абласцей. Ва ўсе ўладныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.