Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
Узрост крымінальнай адказнасці наступаў з 14 гадоў.
У верасні 1922 г. у КК было ўнесена дапаўненне аб непрымяненні смяротнай кары да асоб, якія не дасягнулі ў момант учынення злачынства 18-гадовага ўзросту. У студзені 1923 г. чарговым дапаўненнем у Крымінальны кодэкс напалову зніжалася пакаранне асобам ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў, на адну трэць — ва ўзросце ад 16 да 18 гадоў, забаранялася прымяненне смяротнай кары да цяжарных жанчын.
Такім чынам, крыніцамі крымінальнага права БССР у першыя паслярэвалюцыйныя гады былі: а) заканадаўчыя акты РСФСР (пастановы з’ездаў Саветаў, дэкрэты УЦВК ці СНК, цыркуляры і пастановы НКЮ РСФСР); б) заканадаўчыя акгы БССР (Канстытуцыя, пастановы з’ездаў Саветаў, ЦВК і СНК, цыркуляры і настановы НКЮ БССР); в) рэвалюцыйная правасвядомасць.
Далейшае развіццё крымінальнага заканадаўства БССР дадзенаіа перыяду звязана з прыняццем 31 кастрычніка 1924 г. агульнасаюзных «Основных начал уголовного законодательства Союза ССР н союзных республнк». Гэты дакумент даў штуршок пачатку распрацоўкі новага КК БССР, які быў уведзены ў дзеянне з 15 лістапада 1928 г. Асноўнай задачай дадзенага закону абвяшчалася судова-прававая абарона сацыялістычнай дзяржавы ад грамадска небяспечных учынкаў шляхам прымянення да правапарушальнікаў мер сацыяльнага ўздзеяння. Злачынствам аб’яўлялася ўсякае «грамадскае небяспечнае дзеянне ці бяздзейнасць, накіраванае супраць асноў савецкага ладу ці правапарадку».
Злачынствы падзяляліся на дзве катэгорыі: а) накіраваныя супраць асноў савецкага ладу; б) усе астатнія. За ўчыненне крымінальна каральных дзеянняў першай катэгорыі ўстанаўлівалася мінімальная мяжа, ніжэй якой суд немог назначыць меру пакарання. За злачынствы другой катэгорыі Кодэкс прадугледжваў толькі максімальную мяжу пакарання.
90
Мерамі сацыяльнай абароны з’яўляліся: 1) аб’яўленне ворагам працоўных з пазбаўленнем грамадзянства БССР ці іншай саюзнай рэспублікі і тым самым грамадзянства СССР з выгнаннем назаўсёды з дзяржавы; 2) пазбаўленне воліса строгай ізаляцыяй; 3) пазбаўленне волі без строгай ізаляцыі; 4) прымусовыя работы без пазбаўлення волі; 5) поўнае ці частковае пазбаўленне правоў; 6) выдаленне за межы СССР на пэўны тэрмін; 7) ссылка і высылка; 8) звальненне з пасады з забаронай ці без забароны займаць тую ці іншую пасаду; 9) забарона займацца той ці іншай дзейнасцю ці промыслам; 10) грамадскае ганьбаванне; 11) канфіскацыя ўсёй ці часткі маёмасці; 12) штраф; 13) перасцярога. За найбольш цяжкія злачынствы. якія пагражалі асновам савецкага ладу, дапускалася прымяненне расстрэлу як вышэйшай меры сацыяльнай абароны.
У далейшым у КК БССР 1928 г. уводзіліся дапаўненні і змяненні, якія сведчылі пра ўзмацненне рэпрэсіўнага характару крымінальнага закона. Так, у студзені 1930 г. былі ўведзены артыкулы, якія прадугледжвалі крымінальную адказнасць за злоснае невыкананне пастаноў і правіл, якія забяспечвалі паспяховую калектывізацыю сельскай гаспадаркі (пазбаўленне волі да трох гадоў з высяленнем ці без высялення), за агітацыю і прапаганду, якая змяшчала заклікі да ўчынення злачынстваў, якія перашкаджалі правядзенню калектывізацыі, і інш.
13 жніўня 1932 г. ІДВК і СНК ВССР прынялі пастанову аб няўхільным выкананні агульнасаюзнага закону ад 7 жніўня 1932 г. «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці» і патрабавалі рашуча і бязлітасна змагацца з раскрадальнікамі сацыялістычнай маёмасці і антыграмадскімі кулацкакапіталістычнымі элементамі. За невыкананне гэтага закону, які ў народзе называлі законам «аб пяці каласках», прадугледжваўся расстрэл або пазбаўленне волі да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Пастановай ЦВК СССР ад 8 чэрвеня 1934 г. у КК БССР быў уведзены новы састаў злачынства — здрада Радзіме (шпіянаж, выдаванне ваеннай ці дзяржаўнай тайны, пераход на бок ворага, уцёкі ці пералёт за мяжу), за што прадугледжваўся расстрэл з канфіскацыяй маёмасці, 7 красавіка 1935 г. ЦВК і СНК СССР устанавілі крымінальную адказнасць з 12-гадовага ўзросту за крадзёж, насілле, нанясенне цялесных пашкоджанняў, калецтва, забойства і спробу ўчынення забойства, a 2 кастрычніка 1937 г. ЦВК СССР прыняў пастанову аб павелічэнні тэрміну пазбаўлення волі за небяспечныя
91
дзяржаўныя злачынствы з 10 да 25 гадоў. У 1939 г. былі адменены артыкулы аб умоўна-датэрміновым вызваленні з месцаў зняволення.
У чэрвені — ліпені 1940 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савега СССР устанавіў крымінальную адказнасць за грубае парушэнне дысцыпліны працы (турэмнае зняволенне, папраўчыя работы), самавольнае пакіданне рабочага месца, вьшуск недабраякаснай прадукцыі 1 г.д.
Такім чынам, крымінальнае заканадаўства арыентавала судовую практыку на агульнаеўзмацненнерэпрэсій. Кансгытуцыя СССР1936 г. прадугледжвала, што Крымінальны кодэкс павінен быць адзіным для ўсяго Саюза ССР. У сувязі з гэтым пасля 1936 г. выданне новых крымінальна-прававых нормаў заканадаўчымі органамі саюзных рэспублік практычна спынілася.
У аналагічным кірунку развівалася і крымінальна-працэсуальнае заканадаўства. У ііпені 1922 г. ЦВК БССР пашырыў дзеянне КПК РСФСР на тэрыторыю Беларусі (уведзены з 15 ліпеня 1922 г.).
Важнейшыя дэмакратычныя прынцыпы крымінальнага працэсу (галоснасць. публічнасць, права абвінавачанага на абарону, нацыянальная мова судаводства, удзел народных засядацеляў і калегіяльнасць у разглядзе спраў), замацаваныя Кодэксам, у працэсе станаўлення і ўмацавання таталітарнай дзяржавы парушаліся ўсё часцей і ўсё больш істотна.
30 сакавіка 1923 г. ЦВК БССР зацвердзіў і з 15 красавіка ўвёў у дзеянне новы КПК БССР, які падрабязна рэгламентаваў падсуднасць і парадак вырашэннякрымінальных спраўу вышэйшым судзерэспублікі, трыбуналах, удакладніў стадыі працэсу, пашырыў паўнамоцтвы органаў дазнання і інш. Увядзенне ў дзеянне ў 1924 г. Асноў крымінальнага судаводства Саюза ССР і саюзных рэспублік, а таксама перагляд судовай сістэмы Беларусі выклікалі ўнясенне ў КГІК 1923 г. такіх істотных змен, што яго сталі разглядаць як КПК БССР 1927 г. Ён павышаў ролю пракуратуры ў крымінальным судаводстве, змяняў пералік мер стрымання і інш.
У 1928—1929 гг. у тэорыі савецкага крымінальнага працэсу атрымалі пашырэнне ідэі «спрашчэння і паскарэння крымінальнага судаводства і вызвалення яго ад усякіх фармальнасцей». Яны прывялі да адмены распарадчых пасяджэнняў суда. Адданне пад суд, сграціўшы значэнне самастойнай стадыі працэсу, злілося з заканчэннем папярэдняга следства, што выклікала павелічэнне колькасці выпадкаў беспадстаўнага аддання пад суд. Суд атрымаў права скарачаць судовае следства, а справу слухаць без удзелу пракурора і абароны. Касацыйнае абскарджанне прыгавору і падача хадатайніцтва аб памілаванні не
92
дапускаліся. Рашэнне суда аб прымяненні вышэйшай меры пакарання прыводзілася ў выкананне неадкладна. Развіццё заканадаўства.ў такім кірунку ўсё больш ушчамляла правы падсудных, вяло да неапраўданага масавага асуджэння грамадзян рэспублікі.
V 30-я гг. тэндэнцыя прыняцця законаў, якія ўшчамлялі правы і законныя інтарэсы грама дзян, праяўлялася ўсё больш выразна. Акрамя таго, з’явіліся і актыўна даейнічалі пазасудовыя карныя органы. адкрьгга парушаўся закон і пачаліся масавыя рэпрэсіі.
28. Канстытуцыі Беларускай ССР 1927 і 1937 гг.
VI Усебеларускі з’езд Саветаў (13 — 16 сакавіка 1924 г.) даручыў ЦВК БССР падрыхтаваць праект новай Канстытуцыі, якая б адпа вядала Канстытуцыі СССР і ўлічвала адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаваннерэспублікі. У лютым 1925 г. ён быў разгледжаны чацвёртай сесіяй ЦВК, аднак выклікаў рознагалоссі і быў адпраўлены на дапрацоўку. Новая Канстытуцыя БССР, якая складалася з 13 глаўі76 артыкулаў, была прьшята VIII Усебеларускім з’ездам Саветаў толькі 11 красавіка 1927 г. У ёй БССР абвяшчалася дзяржавай дыктатуры пралетарыяту, уся ўлада ў якой належала Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, і аб’яўлялася, што ў яе аснове ляжаць палажэнні Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага народа, прынятай III Усерасійскім з'ездам Саветаў, Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада БССР ад 1 студзеня 1919 г., асноў Канстытуцыі БССР 1919 г. і Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССРад 1 жніўня 1920 г.
У аднаведнасці з Канстытуцыяй правам выбіраць і быць выбраным у Саветы, якія з’яўляліся палітычнай асновай дзяржавы. карысталіся ўсе грамадзяне рэспублікі незалежна ад расы, полу, нацыянальнасці і адукацыі, якім да дня выбараў споўнілася 18 гадоў, за выключэннем так званых кулакоў, гандляроў, асоб, якія жылі на непрацоўныя даходы, служыцеляў рэлігійных культаў і манахаў, былых служачых і агентаў паліцыі, псіхічна хворых і асуджаных за карыслівыя і іншыя злачынствы.
Такім чынам, выбары ў органы ўлады праводзіліся на аснове ўсеагульнага для працоўных, не зусім роўнага для рабочых і сялян выбарчага права (устанаўлівалася перавага рабочага класа, бо для гарадскога і сельскага насельніцтва рэгламентаваліся розныя нормы прадстаўніцтваў на з’ездах Саветаў) пры адкрытым галасаванні.
93
Выбары на з’езды былі шматступеньчатымі. Канстытуцыязамацавала за выбаршчыкамі права адклікання дэпутатаў і абавязак апоппгіх рабіць спра ваздачу аб сваёй рабоце.
Канстытуцыя замацавала факт уваходжання БССР у склад Саюза ССР з правам свабоднага выхаду, вызначыла суверэнныя правы рэспублікі самастойна прымаць сваю канстытуцыю, уносіць у яе адпаведныя змены, ствараць вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання, вызначацьадміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне і інш.
У новай Канстытуцыі гаварылася, што ўсе грамадзяне БССР маюць права свабодна карыстацца роднай мовай. Была замацавана роўнасць беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай моў, аднак прызнавалася перавага беларускай у зносінах з дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі арганізацыямі і ўстановамі.
Спецыяльны раздзел Канстытуцыі прысвячаўся гербу, сцягу і сталіцы БССР. Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, паводле Канстытуцыі 1927 і.,абвяшчаўсяУсебеларускіз’ездСаветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з’ездамі — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт Саветаў Беларускай ССР.