Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
...Аўтаномны характар адносін ССРБ з РСФСР асабліва яскрава выяўляўся ў эканамічных, вайсковых і дзяржаўна-палітычных адносінах. Рэспубліка не мела сваіх грошай і фінансавалася з бюджэту РСФСР; арміяй, чыгуначнымтранспартам, поштай і сувяззю кіравалі з РСФСР, яе заканадаўства дзейнічала і на тэрыторыі Беларусі».
Пра аўтаномны характар адносін БССР і РСФСР сведчыць і пастанова III з’езда Кампартыі Беларусі (лістапад 1920 г.), у якой аб прававым становішчы рэспублікі сказана наступнае: «Беларусь, з’яўляючыся Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай, адначасова з’яўляецца складанай часткай РСФСР, і ўсе яе органы ў галіне агульных мерапрыемстваў павінны быць падпарадкаваны адпаведным камісарыятам РСФСР, аднак яны павінны мець пэўну ю свабоду ў галіне вырашэння пытанняў мясцовага жыцця, у якіх яны павінны кіравацца ЦВКБ і Саўнаркомам Беларусі».
81
Далейшае канстытуцыйнае афармленне Беларускай ССР было здзейснена на II Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які праходзіў у Мінску з 13 па 17 снежня 1920 г. З’езд унёс істотныя змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю БССР і завяршыў сваю работу выбраннем ЦВК БССР. Дакументы з’езда з’явіліся фундаментам далейшага прававога будаўніцтва ў Беларускай ССР.
Між тым польскія войскі, якія перайшлі ў наступленне 16 жніўся 1920 г., занялі значную частку Беларусі. РСФСР вымушана была пайсці на перагаворы аб міры. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі паднісаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку. і Польшчай ----- з другога, a 18 сакавіка 1921 г. — мірны дагавор, які замацаваў змяншэннетэрьггорыі Беларусі.У прыватнасці,да Польшчы адышла ўся Заходняя Беларусь з насельніцтвам больш чым 4 млн чалавек. Віцебская і Гомельская губерні, а таксама заходнія паветы Смаленшчыны па-ранейшаму заставаліся пад юрысдыкцыяй РСФСР. Тэрыторыю ж Беларусі склалі толькі шэсць паветаў Мінскай губерні з насельніцтвам 1,6 млн чалавек.
Заслугоўвае ўвагі прававы аспект ацэнкі перагавораў у Рызе. Нягледзячы на існаваннеадноўленай БССР, беларускуюдэлегацыю для ўдаелу ў перагаворах, на якіх вырашаліся пытаннітэрыторыі рэспублікі, запрасіць не палічылі патрэбным. Гэта падкрэслівае непаўнату, фармальнасць яе дзяржаўнага суверэнітэту на дадзеным этапе.
25. Узаемаадносіны БССР і РСФСР.
Утварэнне Саюза ССР
1 чэрвеня 1919 г. УЦВК РСФСР з мэтай аб’яднання намаганняў усіх савецкіх рэспублік ва ўмовах грамадаянскай вайны прыняў дэкрэт аб стварэнні ваеннага саюза рэспублік. Прызнавалася неабходным правесці цеснае аб’яднанне ваеннай арганізацыі і ваеннага камавдавання, саветаў народнай гаспадаркі, чыгуначнага кіравання і гаспадаркі, фінансаў, камісарыятаў працы Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, Беларусі і Крыма з тым, каб кіраўніцтва гэтымі галінамі было сканцэнтравана ў руках адзіных калегій.
Пасля другога абвяшчэння БССР актывізуецца дзейнасць вышэйшых органаў улады і кіравання: Усебеларускага з’езда Саветаў, Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта і яго прэзідыума, а таксама
82
створанага 18 снежня 1920 г. на першай сесіі ЦВК БССР Савета Народных Камісараў, які ўзначальваў старшыня ЦВК А.Р. Чарвякоў (з 1923 г. Я.А. Адамовіч). СНК прымаў меры па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі, рэалізацыі праграмы пераходу да новай эканамічнай палітыкі, удзяляў увагу народнай асвеце, падрыхтоўцы кадраў, стабілізацыі становішча, умацаванню савецкай улады і г.д.
У полі зроку кіраўніцтва рэспублікі ў гэты час знаходзіліся і пытанні, звязаныя з суверэнітэтам і тэрытарыяльнай цэласнасцю БССР. He задавальняючыся становішчам «малодшага брата» ў адносінах да РСФСР, аб чым было прама заяўлена на 1 Усебеларускім з’ездзе Саветаў у дэкларацыі «Аб устанаўленні цеснай федэратыўнай сувязі паміж БССР і РСФСР», рэспубліка пачала заяўляць аб сабе як аб самастойнай дзяржаве.
Якасна новыя ўзаемаадносіны БССР з РСФСР заканадаўча замацаваў Саюзны рабоча-сялянскі дагавор ад 16 студзеня 1921 г., ратыфікаваны УЦВК РСФСР і ЦВК БССР у ліпені 1921 г. У ім прызнаваліся «незалежнасць і суверэннасць кожнага з дагаворных бакоў», падкрэслівалася, што «з самога факта ранейшай прыналежнасці тэрьп орыі ССРБ да былой Расійскай Імперыі для ССРБ не выніка е ніякіх абавязацельстваў у адносінах да каго б там ні было», і гаварылася, што з мэтай ваеннага і гаспадарчага саюза ўрады абедзвюх рэспублік аб’яўляюць аб аб’яднанні наркаматаў ваенных і марскіх спраў; знешняга гандлю; фінансаў; працы; шляхоў зносін; пошты і тэлеграфа. Аб’яднаныя наркаматы ўваходзілі ў склад урада РСФСР, кіраўніцтва імі ажыццяўлялася праз Усерасійскі з’езд Саветаў і УЦВК, а ў СНК БССР яны мелі сваіх упаўнаважаных. Дагавор сведчыў пра пашырэнне паўнамоцтваў Беларусі, у ім былі ўдакладнены ўзаемаадносіны рэспублік, і з гэтага часу толькі па пэўных колах пыганняў, связаных з дзейнасцю аб’яднаных наркаматаў, пераважалі паўнамоцтвы РСФСР. Пра працэс пашырэння паўнамонтваў рэспублікі сведчаць і дапаўненні да гэтага дагавора, уведзеныя дэкрэтам ЦВК БССР ад 24 студзеня 1922 г., у якім зазначалася, што пастановы і распараджэнні аб’яднаных наркаматаў абавязковыя для рэспублікі ў тым выпадку, калі пацверджаны ўладнымі органамі Беларусі.
У жніўні 1922 г. ЦК РКП(б) стварыў спецыяльную камісію па падрыхтоўцы праекта дагавора аб узаемаадносінах савецкіх рэспублік. У яе ўвайшлі прадстаўнікі ўсіх рэспублік, у тым ліку і Беларусі. Падрыхтаваны Сталіным так званы праект «аўтанамізацьгі», сутнасцю якога з’яўлялася ўваходжанне рэспублік у склад РСФСР на правах
83
аўтаноміі, быў па ініцыятыве У.І. Леніна раскрытыкаваны на пасяджэнні ЦК РКП(б). У адпаведнасці з яго прапановамі была прынята рэзалюцыя з новым праектам дзяржаўнага аб’яднання савецкіх рэспублік, у аснову якога былі пакладаены прынцыпы раўнапраўя і добраахвотнасці.
14снежня 1922 г. Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў пастанову аб неабходнасці аб’яднання рэспублік на аснове ўзаемнай роўнасці, цесных эканамічных іпалітычных сувязяў.
30 снежня 1 з’езд Саветаў СССР у асноўным зацвердзіў праект Дагавора і Дэкларацыі аб утварэнні СССР, якія з прычыны іх надзвычайнай важнасці перадаваліся на дадатковы разгляд рэспублік. У студзені 1924 r. V Усебеларускі з’езд Саветаў адобрыў праект Канстытуцыі СССР, якая была зацверджана 31 студзеня 1924 г. на II Усесаюзным з’ездзе Саветаў.
У адпаведнасці з агульнасаюзнай Канстытуцыяй Беларуская ССР, як і іншыя савецкія рэспублікі, перадала частку сваіх паўнамоцтваў СССР. Пералік пытанняў, вырашэнне якіх уваходзіла ў кампетэнцыю Саюза ССР, быў даволі шырокім: прадстаўніцтва ў міжнародных адносінах, заключэнне дагавораў з іншымі дзяржавамі, пытанні вайны і міру, права змянення знешніх граніц і пытанні іх змянення паміж рэспублікамі, кіраўніцтва. і ўстанаўленне сістэмы ўнутранага гандлю, распрацоўка асноў агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі, вырашэнне спрэчных пытанняў, якія ўзніклі паміж рэспублікамі, і інш.
Такім чынам, згодна з Асноўным Законам, суверэнітэт саюзных рэспублік бьгў абмежаваны толькі ў выпадках, указаных Канстыгуцыяй СССР. Пры вырашэнні астатніх пытанняў рэспублікі маглі дзейнічаць самастойна (арт. 3).
26. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне БССР.
Пашырэнне тэрыторыі рэспублікі
Кіраўніцтвам рэспублікі ўзнімалася пытанне аб урэзанасці тэрыторыі Беларусі, якая складалася фактычна з шасці паветаў (плошча 52,3 тыс. км², насельніцтва 1544 тыс. чалавек): Бабруйскага, Барысаўскага, Ігуменскага (з 1923 г. Чэрвеньскага), Мазырскага, Мінскага і Слуцкага. 3 16 студзеня 1919 г. Віцебская, Магілёўская і заходнія паветы Смаленскай губерні, як ужо адзначалася, былі далучаны да РСФСР. Тэрыторыя ж Заходняй Беларусі на аснове Рыжскага мірнага дагавора адышла да Польшчы.
84
Летам 1921 г. ва ўрадзе РСФСР абмяркоўвалася пытанне аб стварэнні адаінага эканамічнага раёна ў складзе Віцебскай, Гомельскай, Смаленскай. Бранскай губерняў і БССР з цэнтрам у Смаленску. Урад БССР прапанаваў свой праект стварэння адзінага эканамічнага раёна шляхам пашырэння тэрыторыі рэспублікі за кошт уключэння ў яе склад земляў з пераважна беларускім насельніцтвам.
У снежні 1923 г. Прэзідыум ЦВК СССР зацвердзіў склад спецыяльнай камісіі, якаяразглядала матэрыялы па кожным павеце аб мэтазгоднасці іх уваходжання ў састаў Беларусі. Пры вырашэнні пытання кіраваліся менавіга прынцыпам перавагі беларускага насельніцтва. 4 лютага 1924 г. Прэзідыум УЦВК РСФСР зацвердзіў рашэнне камісіі аб змене іраніц, a 7 сакавіка 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову аб аб’яднанні ў складзе БССР усіх тэрыторый з большасцю беларускага насельніцтва.
У выніку першага ўзбуйнення БССР у яе склад былі вернуты: Віцебскі, Полацкі, Сенненскі, Суражскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Аршанскі паветы Віцебскай губерні, у складзе РСФСР засталіся Себежскі, Невельскі, Веліжскі паветы; Клімавіцкі, Рагачоўскі, Быхаўскі, Магілёўскі, Чэрыкаўскі, Чавускі паветы Гомельскай губерні (у красавіку 1919 г. Магілёўская губерня была ператворана ў Гомельскую), у складзе РСФСР засталіся Гомельскі і Рэчыцкі паветы; 18 валасцей Горацкага і Мсціслаўскага паветаў Смаленскай губерні. VI Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся 13—16 сакавіка 1924 г. і ўвайшоў у гісторыю як з’езд першага ўзбуйнення БССР, замацаваў пашырэнне рэспублікі.
Тэрыторыя Беларускай ССР павялічылася больш чым у 2 разы (110,5 тыс. км²), а колькасць насельніцтва ўзрасла да 4,2 млн чалавек. Віцебская губерня была ліквідавана. Другая сесія ЦВК БССР 6-га склікання (17 ліпеня 1924 г.) адмяніла ранейшае і ўвяла новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне на акругі, раёны, сельсаветы. Было створана 10 акруг (Аршанская, Бабруйская, Барысаўская, Віцебская, Калінская, Магілёўская, Мазырская, Мінская, Полацкая, Слуцкая), якія аб’ядноўвалі 100 раёнаў і 202 сельсаветы.
Са снежня 1926 г. Прэзідыум УЦВК выдаў пастанову аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, якія былі перайменаваны ў акругі. Гомельская губерня была ліквідавана. Тэрыторыя БССР складала цяпер 125,8 тыс. км², а насельніцтва — 5 млн. чалавек.