Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
63
купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.
Паводае «Палажэнняў 19 лютага» ўся зямля маёнгкаў абвяшчалася ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыстанне пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з’яўляўся яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знаходзіўся ў стане часова-абавязанага і выконваў на карысць памешчыка вызначаныя павіннасці ў выглядзе паншчыны або аброку.
Пазямельныя адносіны паміж памешчыкамі і часоваабавязанымі сялянамі рэгу'ляваліся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зямельнага надзелу і павіннасці за яго
Набыццё сялянамі зямель ва ўласнасць ажыццяўлялася праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыццяўляўся шляхам завышэння цаны за зямлю. На Беларусі яна была ў 3 — 4 разы большай, чым сярэдняя рыначная. Неабходных для выкупу грошай у сялян не было, а памешчыкі хацепі атрымаць іх адразу. Выйсце з такога становішча знайшоў урад: пры выкупе сяляне плацілі 20 % адпаведнай сумы, а астатнія 80 % памешчыкам давала дзяржава. Сяляне, такім чынам, рабіліся яе даўжнікамі на 49 гадоў і павінны былі выплочваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.
Умовы адмены прыгоннага права не былі прыняты беларускім сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сялянскага руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне пад кіраўніцтвам К.Каліноўскага. Яно было задушана, аднак царскі ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі. 1 сакавіка 1863 г. выйшаў указ аб адмене часоваабавязаных адносін у Ковенскай, Гродзенскай, Мінскай і чатырох паветах Віленскай губерні, а праз тры месяцы ён быў распаўсюджаны на Магілёўскую і беларускія паветы Віцебскай губерні. 3 1 мая 1863 г. абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20 %. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкупныя плацяжы ў павятовыя казначэйствы.
Такім чынам, у 1863 г. феадальныя адносіны ў Беларусі былі ліквідаваны шляхам спынення часоваабавязанага становішча сялян, што стварыла ўмовы для больш хуткага развіцця капіталістычных адносін.
Аднак наяўнасць перажыткаў, перш за ўсё буйнога памешчыцкага землеўладання, вызначьша для Беларусі павольны, паступовы («прускі») шлях буржуазна-аграрнай эвалюцыі, дзякуючы чаму буйная памешчыцкая гаспадарка, якая перарастала ў буржуазную, надоўга захавала свае прыгонніцкія рысы.
64
Паоля рэформы 18 61 г. адбыліся значныя змены ў мясцовых органах дзяржаўнага кіравання і самакіравання. У дапаўненне да старога дзяржаўнага паліцэйскага апарату ствараліся новыя органы ўлады і пасады: у губернях — губернскія па сялянскіх справах установы («прнсутсгвня»); у паветах — міравыя пасрэднікі і павятовыя міравыя з’езды, з 1874 г. — павятовыя па сялянскіх справах установы і з 1889 г. — земскія ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з’езды; у валасцях — валасныя сходы, валасны старшыня, валасное праўленне, валасны сялянскі суд; у сёлах — сельскі сход, сельскі старастат.
Губернскія па сялянскіх справах установы разглядалі скаргі на дзейнасць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з’ездаў, кантралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб зямельных надзелах, a таксама вырашалі іншыя пытанні, якія тычыліся ажыццяўлення рэформы.
У кожным павеце назначаліся тры — пяць участковых міравых пасрэднікаў, якія займаліся правядзеннем рэформы ў жыццё. Пасрэднікамі маглі быць дваране, якія мелі не менш 500 дзес. зямлі або 150 дзес. зямлі і дыплом аб заканчэнні навучальнай установы з правам на чын XII класа. Яны прызначаліся губернатарамі і зацвярджаліся Сенатам. Галоўныя функцыі, якія выконвалі міравыя пасрэднікі, — складанне і зацвярджэнне ўстаўных грамат аб умовах землеўпарадкавання паміж памешчыкамі і сялянамі, разгляд спрэчак паміж імі, а таксама скаргаў на валасных службовых асоб. У іх кампетэнцыі былі і некаторыя судова-паліцэйскія справы (аб патравах, парубках лесу і інш.).
У састаў павятовага з’езда міравых пасрэднікаў уваходзілі міравыя пасрэднікі павета, павятовы прадвадзіцель (старшыня) і прызначаны губернатарам чыноўнік. Павятовы з’езд разглядаў скаргі на рашэнні міравых пасрэднікаў.
Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 г. Затым іх функцыі былі перададзены новаўтвораным павятовым установам («прнсутствням») па сялянскіх справах.
У 1889 г. павятовыя «прнсутствня» былі скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковым начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры — чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён мог судзіць сялян, адмяняць пастановы валаснога суда. Дзеянні земскага начальніка можна было абскарджваць у павятовы з’езд земскіх начальнікаў. а пастановы з'езда — у губернскае «прнсутствне».
«Палажэнні 19 лютага» прадугледжвалі новы парадак кіравання
65
сялянамі, што быў заснаваны на выбарнасці ніжэйшых службовых асоб. Жыхары сельскай грамады выбіралі на сходзе старасту, сельскія старасты і ўпаўнаважаныя ад кожных дзесяці двароў на валасных сходах — валасное праўленне, валаснога старшыню і суддзю.
Валасное праўленне складалася са старшыні, усіх сельскіх старастаў і зборшчыкаў падаткаў. Асобнае месца займаў валасны пісар, які не выбіраўся сялянамі, а прызначаўся праўленнем і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.
Гэтыя органы павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі. Да ліку галоўных абавязкаў сельскіх улад адносіліся раскладка і збор падаткаў, кантроль за выкананнем сялянамі шматлікіх павіннасцей, рэгуляваыне пазямельных узаемаадносін сялян, арганізацыя ў вёсцы паліцэйскай службы (соцкія, дзесяцкія) і г.д.
21. Судовая, земская і гарадская рэформы
Развіццё капіталістычных адносін, адмена прыгоннага права выклікалі патрэбу змены ўсёй судовай сістэмы краіны, яе дэмакратызацыі. Судовая рэформа пачала праводзіцца ў жыццё ў 1864 г.
Асноўныя палажэнні рэформы адлюстраваны ў чатырох заканадаўчых актах: «Учрежденне судебных установленнй», «Устав уголовного судопронзводства», «Устав гражданского судопронзводства» і «Устав о наказаннях, налагаемых мнровымн судьямн». У аснову рэформы была пакладзена тэорыя падзелу улад. Судовыя статуты абвясцілі аддзяленне суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесаслоўнага суда, роўнасцьусіх перадсудом, нязменнасць суддзяў і следчых, выбарнасць міравых суддзяў і прысяжных засядацеляў, галоснасць, вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць судовага працэсу, права абвінавачанага на абарону. Важным вынікам рэформы стала заснаванне адвакатуры для абароны па крымінальных і прадстаўніцтва інтарэсаў старон па цывільных справах.
3 мэтай нагляду за судамі, следствам і месцамі зняволення была рэарганізавана пракуратура, якая змяняла напрамак сваёй дзейнасці. 3 органа кантролю за вытворчасцю спраў у сферы кіравання («око государства») яна ператваралася ў орган абвінаваўчай улады. «Прокуратура есть постоянное судебно-адмнннстратнвное учрежденне, состояіцее нз лнц. назначенных от правнтельства н обязанных по долгу
66
службы охранять законы н преследовать преступннков во нмя обіцественных ннтересов...».
Згодна з законам ствараліся дзве судовыя сістэмы: мясцовыя і агульныя суды. Да мясцовых належалі міравыя суды і з’езды міравых суддзяў, да агульных — акружныя суды (ад аднаго да трох на губерню) і судовыя палаты (адна на некалькі губерняў).
З’езд міравых суддзяў быў судом другой інстанцыі і разглядаў апеляцыйныя скаргі на пастановы міравых суддзяў. Міравым судам былі падсудныя цывільныя справы пры цане іска да 500 руб. і крымінальныя, па якіх прадугледжваліся арышт да трох месяцаў, грашовае спагнанне да 300 руб. ці заключэнне ў работны дом да аднаго года.
Акруговы суд, як правіла, складаўся з цывільнага і крымінальнага аддзяленняў, а апошняе — з кароннага суда і суда прысяжных засядацеляў. Акруговым судам былі падсудныя ўсе крымінальныя справы за выключэннем палітычных і пэўных службовых злачынстваў.
Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў. Каронныя суддзі прызначаліся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі пажыццёва. Яны павінны былі мець вышэйшую юрыдычную адукацыю і стаж працы ў праваахоўных органах не менш як тры гады. Узначальваў акруговы суд старшыня, а аддзяленнямі кіравалі яго намеснікі.
Судовыя палаты дзейнічалі як суды другой інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў. Аднак крымінальныя справы, якія разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, апеляцыйнаму перагляду не падлягалі. Па некаторых крымінальных справах, напрыклад па палітычных, судовыя палаты маглі дзейнічаць як суд першай інстанцыі.
Акруговыя суды Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў падпарадкоўваліся Віленскай судовай палаце. Магілёўскі акружны суд быў аднесены да сферы дзейнасці Кіеўскай, а Віцебскі Пецярбургскай судовай палаты.
Вышэйшым органам судовага нагляду, касацыйным і вярхоўным судом у Расіі з’яўляўся правячы Сенат, які ўключаў два дэпартаменты - цывільны і крымінальны. 3 канца XIX ст. Сенат займаўся абнародаваннем і тлумачэннём законаў, мог выдаваць адміністрацыйныя распараджэнні.
Аналізуючы судовую рэформу, трэба заўважыць, што ў яе правядзенні на тэрыторыі Беларусі выявіліся спецыфічныя асаблівасці. Да апошніх адносіліся: сувязь судовай рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленнепольскага нацыянальна-вызваленчага руху;
67
увядзенне судовых статутаў па частках; адкрыццё мясцовых і агульных судоў У розны час. Па палітычных прычынах судовая рэформа на Беларусі пачалася, па сутнасці, толькі ў 1872 г., калі былі ўведзены міравыя суды, а акруговыя суды з інстытутамі прысяжных засядацеляў былі ўтвораны ў заходніх губернях аж у 1882 г.
Свае асаблівасці меў і парадак фарміравання судовых органаў Беларусі. Па законе міравы суддзя павінен быў выбірацца на павятовым земскім сходзе са спісу кандыдатаў, які папярэдне зацвярджаў губернатар. Згодна з «Временнымн правнламн об устройстве мііровых судебных установленнй в губерннях: Внленской, Ковенской, Гродненской, Кневской, Волынской, Подольской, Мннской, Внтебской н Могнлевской, впредь до введення земскнх учрежденнй» ад 23 чэрвеня 1871 г. міравыя суддзі не выбіраліся, а прызначаліся ўрадам. Як сведчыць адзначаны нарматыў'ны акт, у беларускіх губернях гэта былі памешчыкі, якія заслугоўвалі поўнага даверу ў сувязі з адсутнасцю тут да 1911 г. земстваў. На Беларусі прызначаліся і ганаровыя суддзі. Акрамятаго, абмяжоўваўся ўдзел мясцовага апалячанага дваранства ў дзейнасці міравых і акружных судоў, а таксама ўразаліся правы асоб іўдзейскага веравызнання пры фарміраванні саставу прысяжных засядацеляў і разглядзе пэўных катэгорый спраў у акружных судах з удзелам прысяжных засядацеляў.