• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        У кіруючых колах Савецкай Расіі, Аблвыканкамзаха і беларускіх камуністычных секцыях погляды на перспектывы дзяржаўнага будаўніцтва ў Беларусі былі рознымі. У кіраўніцтве Паўночна-Заходняга абкама РКП(б) і Аблвыканкамзаха лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай гаспадарчай адзінкі. Кіраўнікі Цэнтральнага бюро (ЦБ) беларускіх секцый нры РКІІ(б) і Белнацкама пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з палітычнай сцэны.
       24 снежня 1918 г. Пленум ІДК РКП(б) прыняў рашэнне аб абвяшчэнні БССР. Пленум даручыў Паўночна-Заходняму абкаму разгарнуць падрыхтоўчую работу па нацыянальна-дзяржаўным будаўніцтве на Беларусі.
        Аналізуючы палітыку ЦК РКП(б) у адносінах да працэсу самавызначэння Беларусі ў канцы 1918 — пачатку 1919 г. можна пагадзіцца з акадэмікам І.М.Ігнаценкам, які прыйшоў да наступнага вываду: «Ваенна-палітычнае становішча патрабавала ўтварэння БССР, каб зачыніць тым самым акно для пранікнення імперыялістычных сіл непасрэдна на тэрыторыюРасіі. ЦК РКП(б) меркаваў, што ўтварэнне БССРменавіта ў гэты час будзе садзейнічацьумацаванню міжнароднага становішча Савецкай краіны, абароне рэвалюцыі і савецкай улады».
       30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая і прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У склад БССР уключаліся Мінская, Гродзенская, Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні. Паўночна-Заходняя арганізацыя РКП(б) была перайменавана ў КП(б)Б і
    
    77
    
    заставалася, як і ўсе іншыя нацыянальна-тэрытарыяльныя партыйныя арганізацыі, складанай часткай РКП(б). Гэта канферэнцыя аб’явіла сябе 1 з’ездам КП(б)Б.
        ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Дз.Ф.Жылуновічам.
        1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні дзяржаўнага статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавалася Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаарменскіх дэпутатаў; зямля, воды, негры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, дагаворы, пастановы, загады і распараджэнні «як рады і яе слуг, так таксама і нямецкіх, польскіх і ўкраінскіх акупацыйных улад лічацца несапраўднымі».
        5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды пераехаў і Часовыўрад.
        3 прававога пункту гледжання працэдура стварэння дзяржавы і ўтварэння яе ўладных органаў на аснове рашэння парторганаў можа лічыцца нелегітымнай. Аднак на тым этапе РКП(б) праз Саветы ўжо ажыццяўляла ўсе ўладныя функцыі і такія рашэнні не толькі мелі юрыдычную сілу, але і станавіліся нормай.
        Задачу ж надання легітымнасці гэтым актам вырашыў Усебеларускі з’езд Савегаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.
        Аднак у перыяд падрыхтоўкі з’езда, 16 студзеня 1919 г., ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў і аб’яднанні часткі БССР, што засталася, з Літоўскай ССР. У рашэнні было запісана: «ЦК лічыць гэта рашэнне найбольш адпавядаючым нашым агульна-палітычным задачам і цалкам адпавядаючым міжнароднай кан’юнктуры».
        У снежні 1918 г. Ю. Пілсудскі заявіў, што польская дзяржава будзе аднаўляцца ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г., а гэта значыць, што ў яе склад павінны ўвайсці беларускія і літоўскія землі.
        Рашэнне, прынятае ЦК РКП(б) і асабіста У.І. Леніным 16 студзеня 1919 г., было выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як правобраз будучай сусветнай Рэспублікі Саветаў. Адсюль і ленінскія пасылкі аб інтэрнацыянальным абавязку працоўных Беларусі змякчыць удар імперыялізму па РСФСР і яго ідэя стварэння Літоўска-Беларускай ССР, прызванай, як меркавалася, стаць дзяржавай-буферам паміж буржуазнай Польшчай і Савецкай Расіяй, прадухіліць адкрытую вайну паміж імі.
    
    78
    
        Жадаючы адстаяць цэласнасць тэрыторыі Беларусі, ЦК КП(б)Б для перагавораў аб межах накіраваў у Маскву членаў ЦБ Р.В.Пікеля і І.І.Райнгольда. 31 студзеня 1919 г. яны далажылі: «Свярдлоў сказаў нам, што ЦК прыняў рашэнне адзінагалосна і іншае рашэнне немагчыма”(маецца на ўвазе рашэнне аб тэрыторыі, якая адышла ад Расіі).
        Захаваўся пратакольны запіс сустрэчы Р.В. ГІікеля і 1.1. Райнгольда з У.І. Леншым. Выслухаўшы іх, старшыня СНК РСФСР адказаў, што рэспубліка буферная і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з іншымі краінамі. Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні не мяжуюць з іншымі краінамі, таму іх можна выключыць са складу Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
        Такім чынам, у інтарэсах сусветнай пралегарскай рэвалюцыі (як аказалася, уяўнай) было спынена нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі.
        2—3 лютага 1919 г. у Мінску праходзіў Усебеларускі з’езд Саветаў у складзе 230 дэлегатаў, на якім Я.М. Свярдлоў зачытаў пастанову Прэзідыума УЦВК «Аб прызнанні незалежнасці БССР». Тут жа па прапанове Я.М.Свярдаова было прынята рашэнне аб аб’яднанні БССР з Літоўскай ССР.
        Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю БССР. якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 г. і зыходзячы з прынцыпу «класавай дэмакратыі» дэкларавала правы працоўнага і эксплуатуемага народа. вызначала структуру органаў улады і кіравання.
        Згодна з арт. 6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў БССР аб’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж імі — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). які выбіраўся з’ездам. ЦВК Беларусі з’яўляўся вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам БССР (арт. 23). Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся ЦВК (арт. 27, 29). У адрозненне ад Канстьггуцыі РСФСР Канстытуцыя БССР не прадугледжвала стварэнпя СНК. Такая структура была ўзята ад Заходняй вобласці. Гэта гаворыць пра тое, што Беларусь паранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйную адзінку РСФСР.
        Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя «абласнікі» пад кіраўніцтвам А.Ф.Мяснікова.
        Некаторыя даследчыкі лічаць. што калі б не было БНР, то не існавала б і БССР. У прыватнасці, прафесар Л. Лойка піша: «...Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) і дзейнасць яе
    
    79
    
    кіруючых органаў падштурхнулі бальшавіцкі ўрад у Маскве да фармальнага ігрызна ння права беларускага народа на самавызначэнне і нацыянальную дзяржаўнасць»
        27 лютага 1919 г. адбылося аб’яднанне Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР. Старшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структуры са сталіцай ў Вільні стаў К.Г.Цыхоўскі, a СНК узначаліў В.С.Міцкявічус-Капсукас. Літоўска-Беларуская ССР аб’яднала Мінскую, Гродзенскую, Віленскую, Ковенскую і частку Сувалкаўскай губерні з насельніцтвам больш за 4 млн чалавек. У жніўні 1919 г. яе тэрыторыя поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі.
        Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920 г., калі адбылося другое абвяшчэнне БССР.
    
    
    
            24. Другое абвяшчэнне БССР
    
        14 мая 1920 г. Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. Аднак поспех прынесла толькі наступленне ў ліпені 1920 г., a 11 ліпеня быўвызвалены Мінск.
        Пры такіх абставінах 12 ліпеня 1920 г. у Маскве быў заключаны мірны дагавор паміж буржуазнай Літвой і РСФСР. Разлічваючы на перамогу савецкай улады ў Літве і канфрантацыю Літвы з Польшчай, урад РСФСР пайшоў на ўключэнне ў яе склад земляў з гарадамі Гродна, Шчучын, Ашмяны, Браслаў. Віленскі край разам з Вільняй таксама быў прызнаны складанай часткай Літвы.
        Падпісанне мірнага дагавора паміж буржуазнай Літвой і РСФСР юрыдычна спыняла існаванне Літоўска-Беларускай ССР. Аднак, як указвае Я.А. Юхо, «гэты дагавор для Беларусі не меў і не мог мець ніякай юрыдычнай сілы, бо ён быў падпісаны іншымі дзяржавамі ў процівагу нормам міжнароднага права».
        31 ліпеня 1920 г. у Мінску была абвешчана Дэкларацыя аб незалежнасці БССР. У Дэкларацыі сцвярджалася, што рэслубліка будуецца на прьшцыпах «дыктатуры пралетарыята і выкарыстання ўсяго вопыту Савецкай Расіі». Гаварылася таксама пра аднаўленне асноўных прынцыпаў арганізацыі народна-гаспадарчага жыцця, абвешчаных 1 студзеня 1919 г. Маніфестам рабоча-сялянскага савецкага ўрада і юрыдычна замацаваных у рашэннях 1 Усебеларускага з’езда Саветаў 2--3 лютага 1919 г. Да склікання чарговага Усебеларускага з’езда Саветаў улада пераходзіла да Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР.
    
    
    80
    
        У Дэкларацыі аб незалежнасці БССР меліся яшчэ два важныя моманты: указвалася, што рэспубліка з’яўляецца суверэннай савецкай дзяржавай, і ў самым агульным плане вызначаліся яе межы. Даслоўна было сказана наступнае: «ССРБ вызначае сваю заходнюю мяжу па этнаграфічнай мяжыпаміж Беларуссюі буржуазнымідзяржавамі. якія з ёй мяжуюць. Мяжа ССРБ з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаецца свабодным выяўленнем волі беларускага народа на павятовых і губернскіх з’ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадамі РСФСР і ССРУ». Думаецца, што гэты запіс не быў выпадковым. Ён даваў магчымасць РСФСР пакінуць пад сваей юрысдыкцыяй раней далу чаныя землі.
        У перыяд свайго дру гога абвяшчэння рэспубліка аднавілася толькі ў межах Мінскай губерні. Гэта прывяло да канфрантацыі бальшавікоў з беларускімі эсэрамі, якія выступалі за цэласную і незалежную беларускую дзяржаву. Пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КГІ(б)Б. Кіраўніцтва БПС-Р адмовілася падпісаць «Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці ССРБ» у прапанаваным выглядзе, хоць першапачаткова выказвалася ў яе падтрымку.
        Такім чынам. аналізуючы працэс другога абвяшчэння БССР, можна канстатаваць, што пры яе аднаўленні з дапамогай урада РСФСР не магло быць гаворкі аб рэальным суверэнітэце ў рамках этнічнай тэрыторыі.
        Да такога ж вываду прыйшоў і Я. А. Юхо: “Адноўленая ... Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусь на тэрыгорыі шасці паветаў (уездаў) Мінскай губерні хоць і аб’яўлялася незалежнай, аднак фактычна і юрыдычна з’яўлялася аўтаномнай вобласцю ў складзе РСФСР.