Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
Змяненні грамадзянска-працэсуальнага заканадаўства гэтага перыяду тычыліся пытанняў падведамнасці, падсуднасці. пераіляду рашэнняў і вызначэнняў судоў у парадку нагляду і інш. Так, у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак
120
ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў. Працоўныя спрэчкі падлягалі разгляду ў народным судзе, як правіла, пасля разгляду іх у камісіях ФЗМК. Вялікае значэнне мела пастанова пленума Вярхоўнага суда СССРад 7 мая 1954 г. «Аб судовай практыцы па справах аб устанаўленні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян, у якім прыводзіўся прыкладны пералік фактаў, што падлягалі ўстанаўленню ў судзе: аб наяўнасці сваяцкіх адносін; рэгістрацыі ўсынаўлення, разводу, смерці, нараджэння; знаходання ў фактычных шлюбных адносінах, на ўтрыманні і інш.
11 чэрвеня 1964 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў закон «Аб зацвярджэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса БССР». Новы ГПК складаўся з 6 раздзелаў і 32 глаў.
У адрозненне ад папярэдняга ў новым Грамадзянска-працэсуальным кодэксе больш дакладна размяжоўваліся правы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічалі ў працэсе, а таксама рэгламентаваўся новы працэсуальны парадак вырашэння шэрага іншых пытанняў. Новы ГПК БССР у адрозненне ад адпаведных кодэксаў іншых рэспублік уключаў у сябе артыкул 239, які прадугледжваў магчымасць узбуджэння па ініцыятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або памерлым.
Пазней у Г’рамадзянска-працэсуальны кодэкс уносіліся дапаўненні і змяненні. Так, у 1966 г. быў зменены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні сталі выносіць раённыя (гарадскія) народныя суды, была адменена абавязковая публікацыя ў друку аб скасаванні шлюбу.
У снежні 1968 г. Вярхоўны Савет СССР прыняў Асновы зямельнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік, на падставе якіх 24 снежня 1970 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Зямельны кодэкс рэспублікі. У гэтым законе асаблівае значэнне надавалася землям сельскагаспадарчага прызначэння, прадугледжваўся шэраг гарантый супраць неабгрунтаванага адабрання асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угоддзяў з севазвароту, устанаўліваліся правы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэнне зямельнага заканадаўства. У 1975 г. Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб выдачы ўсім землекарыстальнікам дзяржаўных актаў на права карыстання зямлёй і зацвердзіў іх адзіную форму.
У развіцці крымінальнага права на Беларусі вялікаяроля належала агульнасаюзным законам. Усе змяненні і дапаўненні крымінальнага
121
заканадаўсгва Беларускай ССР грунтаваліся на агульнасаюзных актах.
У разглядаемы перыяд крымінальнае заканадаўства развівалася па двух асноўных напрамках: значнае ўзмацненне барацьбы з найбольш цяжкімі і распаўсюджанымі злачынствамі, павышэнне крымінальнай адказнасці за іх учыненне і ў той жа час некаторае звужэнне сферы крымінальных рэпрэсій за ўчыненне дзеянняў, якія на дадзеным этапе не патрабавалі прымянення пакарання.
26 мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага СаветаСССР была адменена смяротная кара, а ў якасці вышэйшай меры пакарання прадугледжвалася зняволенне ў папраўчапрацоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. прымяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніўшых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых акалічнасцях.
У 50-я гг. пачаўся працэсзвужэння сферы крымінальнай адказнасці. Так, у 1955 г. была адменена крымінальная адказнасцьза самавольны праезд у таварных цягніках, за продаж, абмен і водпуск на бок кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый абсталявання і матэрыялаў; у 1956 г. адмяняецца крымінальная адказнасць рабочых і служачых за самавольнае пакіданне прадпрыемстваў і ўстаноў, за прагул без уважлівай прычыны і інш.
25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР прыняты Асновы крымінальнага заканадаўства Саюза ССР і саюзных рэспублік, замяніўшыя Асноўныя пачаткі крымінальнага заканадаўства 1924 г. На базе саюзнага дакумента пачалася распрацоўка праекта новага КК БССР.
Новы Крымінальны кодэкс рэспублікі быў прыняты Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. (уведзены ў дзеянне 1 красавіка 1961 г.). У Агульную частку ўваходзіла глава, у якой змяшчаліся новыя палажэнні аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару. КК БССР прадугледжваў магчымасць вызвалення ад крымінальнай адказнасці ў выпадку, калі да часу разгляду справы ў судзе ўчыненае дзеянне страціла характар грамадска небяспечнага або сам вінаваты перастаў быць грамадска небяспечным. Вінаваты вызваляўся ад крымінальнай адказнасці таксама ў выпадку, калі дзякуючы сваім бездакорным паводзінам і сумленным адносінам да працы не мог быць прызнаны грамадска небяспечным да часу разгляду справы ў судзе.
Новы Крымінальны кодэкс захаваў такія інстыгуты вызвалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання, як сканчэнне тэрміну даўнасці
122
прыцягнення да крымінальнай адказнасці ці прыгавору, умоўна-датэрміновае вызваленне, амністыя ці памілаванне, а таксама ўпершыню ўводзіў такія, як перадача справы ў таварысцкі суд або перадача вінаватага на парукі.
КК БССР рэгламентаваў прымяненне наступных відаў пакарання: пазбаўленне волі; ссылка; высылка; папраўчыя работы без пазбаўлення волі; пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю; штраф; звальненне з пасады; грамадскае ганьбаванне; накіраванне ў дысцыплінарны батальён ваеннаслужачых тэрміновай службы; канфіскацыя маёмасці; пазбаўленне воінскага ці спецыяльнага звання. У выглядзе часовай выключнай меры пакарання рэгламентавалася прымяненне смяротнай кары. 3 25 да 15 гадоў скарачаўся тэрмін пазбаўлення волі і з 10 да 5 гадоў — максімальны тэрмін ссылкі. Памер утрымання з заработку пры назначэнні папраўчых работ памяншаўся з 25 да 20 %.
Крымінальным кодэксам быў канкрэтызаваны інстытут ўмоўнага асуджэння з выпрабавальным тэрмінам у 5 гадоў (замест 10 паводле КК БССР 1928 г.). Упершыню давалася паняццеасабліва небяспечнага рэцыдывіста і агаворвалася, што да іх не магло быць прыменена ўмоўна-датэрміновае вызваленне, амністыя і інш.
Асаблівая частка змяшчала главы аб відах злачынстваў: 1) дзяржаўныя злачынства; 2) злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці; 3) злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і годнасці асобы;
4) злачынствы супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян; 5) злачынствы супраць асабістай уласнасці грамадзян; 6) гаспадарчыя злачынствы; 7) службовыя злачынствы; 8) злачынствы супраць правасуддзя; 9) злачынствы супраць парадку кіравання; 10) злачынствы супраць грамадскай бяспекі, грамадскага парадку і здароўя насельніцтва; 11) воінскія злачынствы.
У параўнанні з КК БССР 1928 г. у новым Кодэксе была істотна перабудавана структура Асаблівай часткі. Так, маёмасныя злачьшствы дзяліліся на злачынныя дзеянні супраць сацыялістычнай і асабістай уласнасці, з’явіліся новыя главы аб крымінальна каральных дзеяннях супраць палітычных, Працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян, супраць правасуддзя і інш. Шэраг злачынстваў выключаліся (дыскрэдытаванне ўлады, правакацыя хабару, прымушэнне да аборту, парушэнне правілаў гандлю) і, наадварот, прызнаваліся (самагонаварэнне) злачынствамі ў выпадку іх учынення пасля прымянення мер грамадскага ці адміністрацыйнага ўздзеяння, звужаўся
123
шэраг саставаў (напрыклад, выпуск недабраякаснай прадукцыі прызнаваўся злачьшствам толькі ў выпадку неаднаразовасці ці буйных памераў).
Пазней у КК БССР 1960 г. былі ўнесены істотныя змяненні і дапаўненні. Так, у 1965 г. у КК быў уведзены артыкул, які прадугледжваў адказнасцьза ўгон аўтатранспартных сродкаў без мэты іх выкрадання. Большая частка дапаўненняў была звязана з устанаўленнем крымінальнай адказнасці за дзеянні, што раней не ўтваралі саставу злачынства: учьшенае ўпершыню самагонаварэнне; загадзя не абяцанае ўкрывальніцтва; атрыманне хабару пры абцяжваючых акалічнасцях; нядбайнае выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнікі; супраціўленне работніку міліцыі ці народнаму дружынніку, не спалучанае з насіллем ці пагрозай яго прымянення; скормліванне жывёле і птушцы хлебапрадуктаў; самавольнае без патрэбы спыненнецягніка; уцягненненепаўналетніх у п’янства і г.д.
У 1973—1975 гг. была ўстаноўлена крымінальная адказнасць за давядзеные непаўналетняга да стану ап’янення; за угон паветранага судна; за дзеянні, якія садзейнічалі наркаманіі, а таксама ўдакладнена і павышана адказнасць за выраб і збыт моцных спіртных напіткаў і інш. Былі ўнесены значныя змяненні і дапаўненні, звязаныя з узмацненнем пакарання за шэраг цяжкіх злачынстваў (напрыклад, пашырана прымяненне смяротнага пакарання), а таксама папраўкі, якія змякчалі пакаранне за ўчыненне асобных крымінальна-каральных дзеянняў.
Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дадзенага перыяду ішло ў напрамку ўстаранення ўсіх тых негатыўных з’яў у дзейнасці органаў расследавання, пракуратуры і суда, якія былі дапушчаны раней. 3 ліквідацыяй у 1953 г. Асобай нарады пры МУС СССР як неканстытуцыйнага органа быў адноўлены прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, рэалізаваны паступовы пераход ад празмернай цэнтралізацыі судовага нагляду да пашырэння правоў пракурорскага нагляду, адменены працэсуальныя нормы, што абмяжоўвалі права абвінавачванага на абарону, і інш.
3 адменайу 1956 г. спрошчанага парадку вытворчасці па справах аб тэрарыстычных акгахітэрарыстычных арганізацыях, шкодніцтве і дыверсіях устанаўліваўся адзіны парадак судаводства па крымінальных справах.
Пасля прыняцця 25 снежня 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР «Асноў крымінальнага судаводства Саюза СССР і саюзных рэспублік» быў распрацаваны новы Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР. Ён быў зацверджаны Вярхоўным Саветам БССР 29 снсжня 1960 г. і ўсгупіў удзеяннез 1 красавіка 1961 г.
124
Кодэксам рэгламентаваўся адзіны працэсуальны парадак вытворчасці крымінальных спраў, выключалася спрошчанасць пры іх расследаванні, разглядзе і вырашэнні, удзялялася ўвага прыцягненню грамадскасці да работы па барацьбе са злачыннасцю. У новым КПК рэспублікі гаварылася не толькі аб забеспячэнні непазбежнасці пакарання, але і аб неабходнасці выяўлення прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, а таксама аб іх прафілактыцы.