• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

    Гісторыя дзяржавы і права Беларусі


    Выдавец: ФілСерв плюс
    Памер: 134с.
    Мінск 2000
    72.95 МБ
        Выданнем прывілея ад 7 снежня 1506 г. практычна завяршыўся першы этап развіцця беларускага даяржаўнага права ў форме прывілеяў, бо наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 і 1551 гг., у асноўным пацвярджалі законнасць ранейшых прывілеяў і паўтаралі іх.
        Пасля выдання Статута 1529 г. галоўнаезначэнне ў развіцці права належыць не прывілеям, хаця і яны працягвалі выдаваода, а статутам і соймавым пастановам.
        У разглядаемы перыяд агульназемскія прывілеі ў сваёй сукупнасці ўяўлялі сабой асноўныя законы дзяржавы, г.зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні даяржаўнага і іншых галін права.
        Абласныя граматы (прывілеі) даваліся землям Беларусі, якія ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага і захоўвалі свае аўтаномныя правы. Таму выдача абласных прывілеяў, напрыклад, Полацкай і Віцебскай землям, ставіла мэту юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых ці іншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялікага князя і яго адміністрацыі. Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні норм мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд і органы кіравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва і г.д.
        Першапачатковыя тэксты земскіх прывілеяў да нас не дайшлі, але пры ўступленні на прастол новага князя, ці пры парушэнні ўстаноўленых граматамі норм выдаваліся пацвярджаючыя прывілеі тым землям, якія мелі іх раней. Гэтыя прывілеі ўтрымлівалі нормы раней выдадзеных прывілеяў.
        Такім чынам, выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў
    
    29
    
    сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў Вялікім Княстве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці.
        Валасныя прывілеі выдаваліся. як правіла, па хадайніцтву жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Але ж мы павінны адзначыць, што выдаючы валасныя граматы і тым самым абмяжоўваючы ўладу службовых асоб, вялікі князь у першу ю чаргу бараніў інтарэсы не насельніцтва, а дзяржаўнага скарбу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збіраць падаткі. Таму змест валасных прывілеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павіннасцяў і некаторыя правы жыхароў воласці, у тым ліку права выбару старца — прадстаўніка сялянскай мясцовай адміністрацыі.
        Валасныя прывілеі цікавыя і тым, што ў іх змяшчаюцца шматлікія водгукі яшчэ больш старажытных прававых звычаяў.
        Аналіз абласных і валасных грамат дазваляезрабіць вывад аб тым, што асноўнай крыніцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае права. Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гараджан, трэба аднесці прывілеі на Магдэбургскае права; прывілеі, што выдаваліся ў сувязі з цяжкім становішчам жыхароў горада, якое магло быць выклікана стыхійнымі бедствамі (пажарам, паводкай, ваеннымі дзеяннямі), а таксама самавольствам адміністрацыі; прывілеі, што выдаваліся з мэтай развіцця горада і прыцягнення ў яго новых жыхароў.
        Больш падрабязна разгледзім граматы на Магдэбургскае права. На працягу XV і XVI стст. граматы на Магдэбургскае права былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі, а таксама многім мястэчкам. Грамата давалася гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ, або (прыватна-ўласніцкім гарадам) уладальнікам горада. У абодвух выпадках гэты прывілей выконваў ролю юрыдычнага акта на самакіраванне гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалідацыі гараджан, вызваляў іх ад феадальнай залежнасці.
        Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлівалі парадак утварэння і кампетэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У прыватнасці, ва ўсіх граматах змяшчаліся ўказанні аб вызваленні гараджан ад улады і суда ваявод, стараст і іншых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, бурмістраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў). Войт прызначаўся на пасаду вялікім князем ці феадалам або выбіраўся насельніцтвам з заможных шляхцічаў ці мяшчан. Рада, якая складалася з радцаў і лаўнікаў, выбіралася з ліку кўпцоў, багатых
    
    30
    
    майстроў, цэхмістраў. Узначальваў Раду выбарны бурмістр (ці бурмістры). Паўнамоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднолькавыя.
    
    
    
    
            11. Судзебнік Казіміра 1468 г.
    
        Пашырэнне і колькаснае павелічэнне заканадаўчых актаў па розных пытаннях сацыяльна-эканамічнаіа і палітычнага жыцця краіны выклікала патрэбу ў сістэматызацыі і кадыфікацыі бягучага прававога матэрыялу.
        Першайспробай сістэматызацыі норм права ў агульнадзяржаўным маштабе з’явіўся Судзебнік Казіміра 1468 г. Ён быў невялікім па аб’ёму і аб’ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Рукапісны тэкст Судзебніка не быў падзелены на артыкулы. Толькі пры публікацыі яго падзялілі на 25 артыкулаў. Гэта дзяленне захавана і ў сучаснай гісторыка-прававой літаратуры. Ен, як большасць заканадаўчых актаў Вялікага Княства Літоўскага таго часу. быў напісаны на старабеларускай мове.
        Акрамя абагульнення бягучага заканадаўства, норм мясцовага звычаёвага права і судовай практыкі па названых галінах права Судзебнік увёў шэраг новых прынцыпаў і падыходаў дзяржавы да пакарання злачынцаў. Так. напрыклад, Судзебнік устанаўліваў адзіныя для ўсёй дзяржавы віды пакаранняў за злачынсгвы супраць феадальнай уласнасці, абмяжоўваў адказнасць жонкі і дзяцей за злачынствы мужа і бацькі. Тым самым у Судзебніку атрымала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання. Новым было і вызначэнне злачынства як супрацьпраўнага дзеяння. Быў усганоўлены новы прынцып вызвалення ад крымінальнай адказнасці дзяцей да сямігадовага ўзросту. У прыватнасці, уводзілася прававая норма, якая забараняла перадаваць пацярпеўшаму дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў.
        У Судзебніку ўпершыню змешчаны артыкул, які прадугледжваў аналогію закону.
        Выявіўся ў Судзебніку і новы погляд на мэты пакарання. Так, у ім упершьшю атрымала заканадаўчае замацаванне «запалохванне» як адна з асноўныў мэт пакарання ў феадальным праве, хаця не выключаліся і маёмасныя кампенсацыі. Забаранялася вызваляць злачынцу ад кары, Паводле звычаёвага права, злачынца, які быў асуджаны да смяротнай кары, мог адкупіцца або быць перададзеным у няволю пацярпеўшыму ці яго блізкім.
    
    31
    
        Судзебнік прадугледжваў пакаранне смерцю асоб, якія садзейнічалі ўцёкам чэлядзі нявольнай і феадальназалежных сялян ад сваіх паноў. Прадугледжвалася таксама пакаранне за захоп чужых зямель феадаламі, за іх міжусобіцы і зямельныя спрэчкі. Судзебнік абавязваў усіх жыхароў трымаць у належным сгане дарогі і масты.
        Такім чынам, выданнем у 1468 г. Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі і практыкі заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, з’яўленню новых прынцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацыі феадалынага права, што завяршылася выданнем Статутаў Вялікага Княства Літоўскага.
    
    
    
            12. Статуты Вялікага Княства Літоўскага
    
        Вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці стала распроцоўка і прыняцце сусветна вядомых Зводаў законаў Вялікага Княства Літоўскага — Статутаў 1529, 1566 і 1588 гг. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюемых адносін яны не мелі сабе роўных юрыдычных актаў ва ўсёй Еўропе. Датаго ж, напісаны яны былі не на традыцыйных лацінскай або царкоўнаславянскай мовах, а на мове шырока вядомай народным масам — старабеларускай. Базавай асновай Статутаў былі: мясцовае звычаёвае права, адміністрацыйная і судовая практыка, нормы папярэдняга пісанага права і у некаторай ступені нормы заходнееўрапейскага, польскага, кананічнага і рымскага права.
        Падрыхтоўка першага Статута ВКЛ вялася ў першай чвэрці XVI ст. Ужо ў 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але ён не быў зацверджаны і праца над ім працягвалася. Толькі ў верасні 1529 г. Статут быў уведзены ў дзеянне. Яго рыхтавалі мясцовыя вучоныя і юрысты-практыкі на аснове кадыфікацыі і сістэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, рашэнняў судовых і дзяржаўных устаноў, прывілеяў. Пры распрацоўцы тэкста Статута былі ўпершыню вырашаны многія складаныя тэарэтычныя і практычныя задачы: выпрацавана сістэма і структура размяшчэння прававых норм у залежнасці ад lx зместу, уключаны тыповыя і абагуленыя нормы; дадзена дакладная рэдакцыя кожнага артыкула; уведзены шэраг прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны; уключаны нормы дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і іншых галін права.
    
    
    
    32
    
        Складалыіікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. У яе аснову пакладзены новыя прынцыпы: сувярэннасць дзяржавы (насуперак сярэдневяковаму касмапалітызму); адзінства права, прыярытэт пісанага права і спецыяльныя нормы, якія забяспечвалі прывілеі пануючаму класу або яго групам. Гэтыя нормы былі не выключэннем, а састаўной часткай у сістэме Статута, хаця і не адпавядалі яго асноўным прынцыпам.
        Статут складаўся з 13 раздзелаў і 244 артыкулаў. Пазней у су вязі з дапаўненнямі колькасць артыкулаў павялічылася да 283. У І-ІІІ раздзелах змешчаны асноўныя нормы дзяржаўнага права або прынцыповыя палажэнні іншых галін права; у IV і V — шлюбна-сямейнага і спа дчышіага, у VI — працэсуальнага. VII — крымінальнага, VIII — зямельнага, IX —ляснога і паляўнічага, X — цывільнага і ў XI-ХІП — крымінальнага і крымінальна-працэсуальнага права.
        У Статуце юрыдычна замацаваны асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, прававое становішча класаў, станаў (саслоўяў) і сацыяльных групнасельніцтва, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы некаторых органаў дзяржаўнага кіравання і суда. Абвяшчалася правіла, паводле якога ўсе асобы «як убогія, так і багатыя», павінны былісудзіцца ўадпаведнасці знормамі. якіябылі выкладзеныў Статуце. Вялікі князь (гасудар) абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць краіны, не дапускаць чужаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, не адбіраць у мясцовых феадалаў пасады і маемасць без суда, прытрымлівацца ўсіх старых законаў і звычаяў.