Гісторыя дзяржавы і права Беларусі
Выдавец: ФілСерв плюс
Памер: 134с.
Мінск 2000
Дуалізм (дваістасць) звычаёвага права заключаўся ў ідэі поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнай роўнасці свабодных людзей пры фактычным стварэнні ільгот і пераваг пануючаму класу. Халопы, чэлядзь нявольная не прызнаваліся самастойнымі суб’ектамі праваадносін. Адноснае раўнапраўе свабодных гараджан, сялян-даннікаў і іншых праяўлялася ў тым, што яны маглі быць выбранымі ў органы кіравання, неслі роўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую па абароне свайго горада, воласці, княства. 3 далейшым развіццём феадальных адносін праваздольнасць простых людзей пачала абмяжоўвацца.
Найбольш старажытнымі помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія тычыліся адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама віэраг дагавораў беларускіх зямель з нямецкімі гарадамі.
Аналіз юрыдычных помнікаў старажытнай Беларусі дазваляе сцвярджаць аб тым, што з далейшым развіццём і ўмацаваннем феадалізма пашыралася роля прававых норм у рэгуляванні грамадскіх адносін і перш за ўсё норм цывільнага і крымінальнага права.
У першую чаргу гэта адбілася на ўсталяванні рознай праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Найбольш абаронены законам былі князі, баяры і вышэйшыя слаі духавенства. Яны, у прыватнасці, маглі распараджацца сваімі маёнткамі, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей, a таксама халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзілісяў васальнайзалежнасці ад буйных землеўладальнікаў, яшчэ меншай—феадальна-залежныя сяляне. Халопы і чэлядзь нявольная былі амальзусім абмежаваны ў правах. Напрыклад, яны не мелі права валодаць нерухомай уласнасцю, не маглі выступаць у судзе.
Крыніцы дазваляюць сцвярджаць аб тым, што ў залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпеўшага і злачынцы ўстанаўлівалася і розная крымінальная адказнасць. Напрыклад, у адпаведнасці з
11
дагаворам 1229 г., за забойства свабоднага чалавека з вінаватага спаганялася 10 грыўнаў серабра, за папа або пасла - 20, за халопа - 1 грыўна серабра.
Заканадаўства разглядаемага нерыяду перш за ўсё вылучаетакія віды пакарання, як маёмасныя спагнанні і выдача злачынцы пацярпеўшаму. За асабліва цяжкія злачынствы закон прадугледжваў расправу і рабаванне як самога вінаватага, так і яго сям’і.
У сямейным праве галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Асабістыя адносіны ў сям’і будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Апошні прызнаваўся галавой сям’і, але калі муж ішоў у сям’ю жонкі, то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка, або яе бацькі. У адпаведнасці з нормамі старажы гнага права жанчыны карысталіся значнымі правамі і павагай. Іак, за злачынствы, учыненыя супраць жанчыны. вінаваты нёс пакаранне ў двайным памеры, жорстка караліся антымаральныя ўчынкі.
Прыняцце хрысціянства і яго далейшае распаўсюджванне на тэрыторыісучаснай Беларусі адбілася на ўсіх баках жыцця грамадства, у тым ліку і на праве, перш за ўсё сямейным. Так, была ўстаноўлена царкоўная форма шлюбу з абавязковым вянчаннем у храме. Только дзеці, якія нарадзіл іся ад бацькоў, шт о знаходзіліся ў царкоўным шлюбе, мелі права на атрыманне спадчыны.
У судахдзяржаў-княстваў Беларусіпанаваў абвінаваўча-спаборны працэс. Ён ужываўся пры разглядзе гра.мадзянскіх і крымінальных спраў. Кожны бок спрабаваў даказаць сваю праўду.
Галоўную ролю ў доказах мелі паказанні сведкаў, прысяга (цалаванне крыжа), «суд боскі» (выпрабаванне агнём ці вадой).
Князі, іх пасаднікі, іншыя службовыя асобы выконвалі функцыі пасрэднікаў у судовым працэсе, спаганяючы за гэта пэўную суму (штраф-віру).
Нескладаная сацыяльныя структура старажытных дзяржаў-княстваў і недастаткова выяўлены сацыяльны антаганізм не дазволілі суду заняць важнае месца ў сістэмеўлады старажытнай Беларусі.
12
5. Утварэнне Вялікага Княства Літоўекага, Рускага і Жамойцкага
Пытанне аб утварэнні Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) з’яўляецца адным з самых складаных і спрэчных у сучаснай і гістарычнай навуцы. Аб першапачатковым палітычным і тэрытарыяльным цэнтры Літвы ў навукоўцаў склаліся дзве асноўныя канцэпцыі. Першая, якая адлюстравана ў шматлікіх публікацыях савецкіх гісторыкаў, звязвас ўзнікненне ВКЛ з паскораным развіццём феадальных адносін на тэрыторыі ўсходняй часткі сучаснай Літвы (Аўкштайціі). Вынікам гэтага з’явілася палітычная кансалідацыя пляменаў, што пражываліна азначанайтэрыторыі. іўзнікненне моцнага дзяржаўнага ўтварэння на чале з уласнай княжацкай дынастыяй. Такі пункт гледжання азначае, што Вялікае Княства Літоўскае ўтворана знешнімі сіламі без удзелу ўсходніх славян. а таму ВКЛ было чужым для беларусаў і ўкраінцаў.
Больш памяркоўныя даследчыкі адзначаюць. што ўтварэнне ВКЛ не мела ў сваёй аснове ваеннай сілы, а больш важную ролю тут адыгрывалі працэсы натуральнай сацыяльна-эканамічнай і, адпаведна ёй, палітычна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларуска-літоўскіх зямель. Але яны не рашаліся выказаць думку, што ВКЛ — гэта гістарычная форма дзяржаўнасці нашых продкаў, і што нашы продкі не адчувалі сябе чужынцамі ў гэтым «Літоўскім княстве».
Другая канцэпцыя атрымала права на жыццё з выхадам у свет работ беларускага гісторыка М.Ермаловіча.
Выкарыстоўваючы дадзеныя летапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі са старажытнасці і да ўтварэння і ўмацавання Вялікага Княства Літоўскага.
М. Ермаловіч сцвярджае, што гістарычная Літва не мела нічога агульнага з тэрыторыяй сучаснай Літвы, а таксама з яе ўсходняй часткай - - Аўкштайціяй. На яго думку, летапісная Літва знаходзілася ў Верхнім Панямонні, прыблізна паміж Навагрудкам і Мінскам з захаду на ўсход, і паміж Маладзечнам і Слонімам з поўначы на поўдзень. «Яна ўрэзвалася клінам паміж Полацкай, Турава-Пінскай і Новагародскай землямі і побач з імі з’яўлялася гістарычнай вобласцю Беларусі».
У працзсе вывучэння ўмоў утварэння ВКЛ М.Ермаловіч прыйшоў да высновы, што не літоўскія князі захапілі частку новагародскай і іншых беларускіх зямель, а наадварот, «Навагародак паставіў яго (Міндоўга — А.В.) сваім князем для больш паспяховага ажыццяўлення
13
сваёй дзяржаўнай мэты — заваявання Літвы.
Такім чынам, кіруючыя колы Новагародскага княства выкарысталі палітычныя супярэчнасці ў літоўскай зямлі і пры дапамозе Міндоўга падпарадкавалі яе сабе. А Новагародак і Новагародскае княства ёсць падставы лічыць тым палітычным цэнтрам, вакол якога пачалася кансалідацыя беларускіх, літоўскіх, а потым і ўкраінскіх зямель.
Некаторыя даследчыкі разглядалі ўтварэнне Вялікага Княства Літоўскага як адну з магутных плыняў палітычнага развіцця ўсходніх славян (Масква і ВКЛ). Адсюль і бярэ паходжанне тэрмін «Літоўская Русь».
На наш погляд, Вялікае Княства Літоўскае з’яўляецца вынікам беларуска-літоўскага грамадскага сінтэзу. Галоўнай рухаючай сілай аб’яднання беларускіх і літоўскіх княстваў у адну буйную дзяржаву было развіццё прадукцыйных сіл і эканамічных сувязей паміж княствамі. Паскарэнню гэтага працэса паслужыла неабходнасць аб’яднання ваенных сіл у барацьбе з крыжакамі, а таксама з нашэсцем мангола-татараў. Здаецца, Полацкае княства, якое мела багатыя традыцыі самастойнага існавання, павінна былостацьаб’ядноўваючым цэнтрам навакольных зямель. Але ж справа ў тым, што Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькі багатай і магутнай, як у папярэднія стагоддзі, бо страта выхаду да Балтыкі, зацяжная барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы. Наадварот, цэнтрам палітычнага жыцця на беларускіх землях у сярэдзіне XIII ст. паступова становіцца і Новагародак, які падчас двух вялікіх супрацьстаянняў — з крыжакамі і татара-манголамі — бьгў адносна бяспечнай тэрыторыяй.
Менавіта Новагародская зямля разам с суседнімі з ёй літоўскімі землямі стала ядром зарадджэння новай дзяржавы, якая атрымала назву Літоўскае княства. Нездарма ж першы князь гэтага дзяржаўнага ўтварэння — Міндоўг зрабіў Новагародак сталіцай сваёй краіны.
Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім у небяспечным суседствез магутнай Галіцкай зямлёй, Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі. Стабільнасць дасягалася не толькі выгадным геаграфічным становішчам, тонкай дыпламатыяй, але сілай і крывею. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш працягвалася пераўтварэнне Літоўскай дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Да сярэдзіны XV ст. гаспадарства афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім, а пазней - Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. Аднак звычайна ўжывалася скарочаная форма: «Вялікае Княства Літоўскае», ці ўвогуле — «Літва». У Вялікім
14
Княстве Літоўскім тэрмін «Літва» тады адносіўся да тэрыторыі верхняга і сярэдняга Панямоння, а пад «Руссю» разумелася верхняе Падзвінне і Падняпроўе. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі (Жмудзь) канчаткова далучыліся да Вялікага княства ў першай паловеХУ ст.
3 сярэдзіны XII да сярэдзіны XIV ст. у склад Літоўскай дзяржавы ўвайшлі практычна ўсе беларускія землі. Шляхі іх уваходжання былі рознымі. Большасць гарадоў і княстваў уваходзіла ў склад новай дзяржавы добраахвотна, прытрымліваючыся перш за ўсё ваенна-палітычнай мэтазгоднасці. Так, на дабравольна-дагаварной аснове ўвайшлі ў склад Літоўскай дзяржавы Полацкая і Віцебская землі. Аб гэтым сведчаць земскія прывілеі вялікіх князёў, якія зацвярджалі статус гэтых зямель у складзе Вялікага княства.
Некаторыя тэрыгорыі заваёўваліся і ўключаліся гвалтоўна, іншыя адбіраліся ў суседзяў. Трэба адзначыць, што гвалтоўнае падпарадкаванне сўседніх княстваў, заваёва моцным слабейшага не былі з’явамівыключнымідаятаго часу. На працягу XIV ст. да Вялікага княства былідалучаны ўкраінскія і некаторыярускія княствы. У XIV-XV стст. Вялікае Княства Літоўскае межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Наўгародскай землямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на захадзе — з Польшчай, на паўночным захадзе — з Крыжацкім Ордэнам (выходзіла да Балтыйскага мора), на паўднёвым усходзе — з Залатой Ардой, на поўдні — з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора). Яго тэрыторыя складала 900 тыс.кв.км.
Сталіцай дзяржавы з 1254 па 1323 г. быў Новагародак, пазней — Вільня.