Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Леанід Лыч
Віцебск 2007
Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны інстытут працоўньіх і сацыяльных адносін"
І
Леанід Лыч
ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ (1917 чэрвень 1941 г.)
Віцебск Выдавецтва УА "ВДТУ" 2007
УДК 625 (09) (476)
ББК 63.3 (2) 6-2 (4 Бен)
66.3 (4 Бен) 6
Друкуецца з дазволу Рады Установы адукацыі Федэрацыі прафсаюза) Беларусі "Міжнародны інстытут гтрацоўньгх і сацыяльных адносін"
Рэцэнзент: 1. У.Мандрык, прафесар кафедры сацыяльна-
гуманітарных дысцыплін ВФ УА ФПБ "МІПСА ", доктар гістарычных навук
Лыч Леанід
Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.). Віцебск: Выд-ва УА "ВДТУ", 2007. с.
Кніга прысвечана разгляду нацыянальна-культурнага жьгцця Беларусі ў адзів з самых складаных і супярэчлівых перыядаў у яе гісторыі. На шматлікй прыкладах паказана вырашальная роля дзяржавы ў рэгуляванні нацыянальнакультурнага працэсу, што ўяўляе сабою неацэнную каштоўнасць для выпрацоўкі канкрэтных захадаў па забеспячэнні прыярытэтнага духоўнагг развіцця тытульнага народа Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.Рэкамендуецца ў першую чаргу тым, хто шукае адказу на пытанне, як захаваць этнакультурную самабытнасць беларусаў ва ўмовах няспыннагг паглыблення ў свеце працэсаў глабалізацыі.
УДК 625 (09) (476) ББК 63.3 (2) 6-2 (4 Бен)
ISBN 978-985-481-114-7
© Леанід Лыч
© Выдавецтва УА "ВДТУ, 2007
Дарагойі каханай жонцы Ефрасінні прысвячаю гэтуні кнігу
Прадмова
3 усіх гадоў XX стагоддзя нашыя навукоўцы, бадай, найбольш за ўсё сваіх прац прысвяцілі яго першай траціне. I гэта зразумела, бо акурат за гэтыя гады адбыліся карэнныя няхай сабе і не заўжды пазітыўнага плана перамены ў жыцці беларускага народа. Хто толькі ў XIX стагоддзі ні прадракаў зыходу яго з гістарычнай арэны? Прычын для такога нярадаснага прароцгва было больш чым дастаткова, бо ён стагоддзямі не меў уласнай дзяржавы, вымушаны быў аддаваць дзяцей у школы з чужой мовай навучання, наведваць цэрквы і касцёлы, дзе службы ішлі па-руску ці па-польску. На чужым культурна-моўным матэрыяле ажыццяўлялася дзейнасць усіх тыпаў культурна-асветных устаноў. Ліодзі не мелі ніякай магчымасці прачытаць беларускамоўную кнігу, газету, часопіс. He ведалі яньі і свайго мінулага, у чым былі зацікаўленыя ўплывовыя афіцыйныя кольі, ведаючы, што пазбаўленым гістарычнай памяці насельніцтвам намнога лягчэй кіраваць, не даваць задумацца над тым, хто яно ёсць у сапраўднасці.
I вось з уступленнем у новае, двадцатае стагоддзе, беларусы сталі проста не падобнымі на саміх сябе: хочуць на роднай мове вучыць дзяцей і чытаць кніжкі, узнімаюць пытанне аб неабходнасці краявой аўтаноміі ў складзе Расіі, калі яна стане федэратыўнай, дэмакратычнай. 3 утварэннем у 1903 г. нацыянальнай партыі Беларуская сацыялістычная грамада, выхадам у 1906 г. першьгх беларускіх газет "Наша доля" і "Наша ніва", пачаткам вьпіуску ў гэтым жа годзе Пецярбургскай легальнай беларускай выдавецкай суполкай "Загляне сонца і ў наша аконца" кніг на беларускай мове ў шчырым жаданні беларусаў да нацьіянальна-культурнага адраджэння маглі сумнявацца толькі вялікія песімісты.
Ад такога жадання беларусы не адступілі нават і тады, калі на іх тэрыторыі дзве наймагутныя дзяржавы Расійская імперыя і кайзераўская Германія вялі жорсткую кровапралітную вайну, якая прынесла шмат пакут і цывільнаму насельніцтву. У такіх экстрэмальных умовах іншы народ думаў бы толькі пра сваё біялагічнае выжыванне, беларусаў жа. акрамя гэтага, хвалявала яшчэ і праблема нацыянальнага ўладкавання, чаму некалі так супраціўляўся царскі ўрад. Выкарыстоўваючы адсутнасць прарускай мясцовай адміністрацыі на занятай нямецкімі інтэрвентамі тэрыторыі, беларускія патрыёты пачалі тут тварыць сапраўднае нацыянальнае жыццё: засноўваць школы, установы культуры на роднай мове, выдаваць на ёй газеты, часопісы, кнігі, не чакаючы істотнага паляпшэння эканамічнага становішча, на што так любяць спасылацца сучасныя ўлады, калі прагрэсіўныя колы грамадства патрабуюць ад іх заняць актыўную пазіцыю ў пытаннях нацьіянальна-культурнага адраждэння. Гэтыя ўлады ў мірны час не робяць дзеля яго і дзесятай долі таго, што дазваляў сабе ў гады замежнай інтэрвенцыі ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго станоўчы вопыт у развязванні надзвычай складанага. заблытанага нацыянальнага пытання
адна з самых бліскучых старонак айчыннай гісторьгі. Калі б сучасная беларуская дзяржава ў сваёй культурнай палітыцы нязменна кіравалася нацыянальным інтарэсам, гэты вопыт мог бы адыграць выключна важную ролю ў дзейнасці ўладных структур на выратаванні карэнных жыхароў краіны ад рускай культурна-моўнай асіміляцыі.
На першую траціну дваццатага стагоддзя прыпадае беларусізацыя, якую смела можна назваць залатым дзесяцігоддзем міжваеннага перыяду, таму што яна не толькі юрыдычна надала беларускай мове статус дзяржаўнай, але і рэальна забяспечыла такое на практыцы, выклікала ў тытульнага народа нечуваную нацыянальную актыўнасць, павярнула яго тварам да роднага слова. У нарматыўных дзяржаўных актах па беларусізацыі можна знайсці ўсё, што трэба нам сёння для распрацоўкі праграмы нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага народа. ГІаколькі яно на працягу ўсяго пасляваенага часу, за вьіключэннем канца 80-х пачатку 90-х гг., а таксама на сучасным этапе дзяржавай ігнаравалася і ігнаруецца, такія акты па беларусізацыі заўжды заставаліся незапатрабаванымі афіцыйнымі ўладамі. Але трэба спадзявацца, што рана ці позна ў краіне адбудуцца пазітыўныя змяненні і вопыт міжваеннай беларусізацыі спатрэбіцца нацыянальнай арыентацыі палітьікам і ідэолагам, таму аўтар дадзенай кнігі пастараўся як мага паўней асвятліць яго.
Сацыяльна-палітычнае, культурнае становішча ў савецкай Беларусі рабіла пэўны ўплыў на яе супляменнікаў, якія ў моц самых розных прычын знаходзіліся пад юрысдыкцыяй іншых дзяржаў. Асабліва шмат беларусаў апынулася ў Другой Рэчы Паспалітай у выніку заключанай у сакавіку 1921 г. у Рызе дамовы. Хаця жылі яны на сваёй бацькоўскай зямлі, польскія улады ўсяляк перашкаджалі ім развівацца паводле ўласньіх культурна-моўных традыцый. На гэтыя беларускія землі вярнуліся парадкі, прьічым яшчэ ў горшым варыянце, чым у папярэдняй Рэчы Пасналітай, калі сюды ўваходаіла наша дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае. Айчынныя гісторыкі шмат зрабілі для паказу гераічнай барацьбы заходніх беларусаў за сваё сацыяльна-палітычнае і нацьіянальнас вызваленне. Гіраўда, часта гэта падавалася ў адрыве ад асноўных падзей у савецкай Беларусі. Толькі мімаходзь гаварылася. што ведучы такую барацьбу, беларусы мелі на мэце перш за ўсё захаваць сваю этнакультурную самабытнасць. Іх глыбока ўсвадомлены рух за самаідэнтэфікацыю бліскучая старонка ў практыцы нацьіянальна-вызваленчай барацьбы на заходнебеларускіх землях. Яс грунтоўнае вывучэнне можа шмат у чым дапамагчы ідэолагам і арганізатарам сучаснага беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння па актывізацыі намаганняў народа на захаванне сябе як самабытнага этнасу.
Усё найлепшае з набыткаў беларусізацыі. як вынікае з матэрыялаў кнігі, перакрэслілі масавыя фізічныя рэпрэсіі. Загінула ледзь не цалкам элітарнае ядро беларускай нацыі. што на многія гады прадвызначыла яе няздольнасць да культурна-моўнага развійця на сваёй прыроднай аснове. Цяжкія наступствы тых рэпрэсій даюцца ў знакі і пасёння. Тыя трагічныя падзеі практычна нічому не навучылі беларусаў. I зараз значная частка з тых, што знаходзяцца ў апазіцыі да беларускага нацыянальнага руху, варожа ставяцца да перадавых колаў
грамадства, якія патрабуюць ад дзяржавы зрабіць канкрэтныя практычныя захады па стварэнні па-сапраўднаму нацыянальнай сістэмы адукацыі, спыніць далейшае ўзрастанне ролі рускага фактару ў нашым культурным жыцці, даць большую прастору роднаму слову карэннага насельніцтва краіны ў афіцыйных сродках масавай інфармацыі. He сумняваюся, што больш глыбокае ўсведамленне людзьмі трагізму масавых фізічных рэпрэсій, якім у кнізе адведзена нямала старонак, зробіць іх (людзей) больш талерантнымі да тых, хто ўсяляк імкнецца не даць растварьшца, бясследна прапасці беларусам у рускім культурна-моўным акіяне, захаваць сваю нішу не толькі ў славянскай, але і ў сусветнай супольнасці з тым, каб не збядніць яе культурную разнастайнасць.
Аўтар будзе бясконца рады, калі яго кніга хоць у самай мізэрнай ступені дапаможа чытачу праз азнаямленне з мінулым роднай Бацькаўшчыны актывізаваць свой асабісты ўдзел у прагрэсіўным руху беларусаў за захаванне нацыянальнай саматоеснасці.
Раздзел I. Месца нацьіянальнага фактару ў культуры Беларусі (канец XIX ст. кастрьічнік 1917 г.)
1.1. Фармаванне аб'ектыўнага погляду на самабытнасць беларускага народа і яго культуры
У беларусаў на працягу доўгага часу адсутнічалі нармальныя ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры, бо яны знаходзіліся ў поўнай палітычнай залежнасці ад аднаго з самых рэакцыйных у свеце дзяржаўнага рэжыму царскай Расіі. Такое бесперспектыўнае становішча заўсёды непакоіла самую перадавую, неадарваную ад роднай зямлі частку грамадства. Яна ўважліва сачьіла за гераічнай барацьбой народаў Еўропы за сваё палітычнае, нацыянальнае вызваленне і старалася з гэтага запазычыць штосьці карыснае і для сябе. I такое мела месца, інакш беларусы не ўдзельнічалі б у нацыянальна-вызвольных паўстаннях 1830-1831 і 1863-1864 гг., хаця ў іх на першым месцы стаяў польскі інтарэс. У асяроддзі самых адукаваных колаў грамадства знайшлася дастатковая колькасць таленавітых людзей, якім сталася падуладным тэарэтьгчнае абгрунтаванне беларускай нацыянальнай ідэі. Пачатак гэтаму паклала яшчэ прафесура Віленскага універсітэта, сярод якой заўсёды мелася шмат асобаў са здаровай беларускай этнічнай самасвядомасцю. He бракавала іх і ў шэрагах народнікаў, асабліва тых, што па розных прычынах жылі і працавалі ў СанктПецярбургу. I па сёння не можа не здзіўляць іх глыбокая перакананасць у неабходнасці, гістарычнай заканамернасці беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэння. He якую-небудзь абстрактную, а канкрэтную беларускую нацьпо мелі на ўвазе яны, калі ў другім нумары свайго нелеі-альнага часопіса "Гомон" (лістапад 1884) пісалі: "Усялякая нацыя, як і ўсялякая асоба, не толькі мае права, але і абавязаная абараняць сваю самастойнасць ва ўсім, што не супярэчыць развіццю чалавецтва ўвогуле і кожнай чужой нацыі ў прыватнасці. Усялякая таму нацыя, якой бы яна слабай ні была, заслугоўвае поўнага прызнання самастойнасці і ўсялякую спробу з боку іншых нацый задушыць гэтую слабую суседку трэба прызнаць шкоднай..."' Беларусаў жа на працягу больш за два стагоддзі бязлітасна душылі прапольскія ўлады Рэчы Паспалітай і чужацкі палітычны рэжым царскай Расіі. I дадушылі да таго, што пад рэальнай пагрозай апынулася самае дарагое для кожнага народа самастойнасць, г.зн. акурат тое, што заклікала беларусаў абараняць рэдакцыя часопіса "Гомон".