• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    пажаданая. бо яна тармозіць яго культурнае развіццё. перашкаджае нацыянальнай кансалілацыі, можа стаць прычынай адыходу ад духоўных прыродных асноў і прывесці да асіміляцыі.
    У той складанай, супярэчлівай моўнай сітуацыі партыя і ўрад Беларусі прымаюць адзіна правільнае як у палітычным, так і нацыянальна-культурным сэнсах рашэнне пачаць беларусізацыю, бо толькі з дапамогай яе можна было дамагчьіся таго, што пралетарыят і яго партыя загавораць з самай шматлікай па колькасці сацыяльнай групай гэтага краю сялянствам на яго роднай мове, што і яны панясуць з горада ў вёску пралетарскую, сацыялістычную культуру на роднай яе жыхарам мове. Прычым на самым жа пачатку беларусізацыі асаблівая ўвага звярталася на недапушчальнасць якіх-небудзь недаробак у дачыненні да культурных патрабаванняў рускай, яўрэйскай і польскай частак насельніцтва Беларускай ССР, як самых шматлікіх з яе этнічных груп.
    Цяпер можа ііадацца дзіўным, што ў час, калі партыйныя і савецкія, гаспадарчыя і грамадскія органы так настойліва і ўпарта шукалі шляхі да паскарэішя развіцця эканомікі ў цяжкія 20-я гады, яны надавалі вялікае значэнне пытанням моўнага будаўніцтва. Але гэта здзіўленне адразу знікне, як толькі мы ўявім выключную ролю мовы ў духоўным прарэсе нацыі. I як усцешна, што ўсё гэта добра разумела кіраўніцтва маладой беларускай дзяржавы. Так. у рэзалюцьіі Пленума ЦК КГІ(б)Б (студзень 1925 г.) па пытанні "Чарговыя задачы КП(б)Б у нацыянальнай палітыцы" з усёй выразнасцю і канкрэтнасцю заяўлялася, што "асноўным пытаннсм беларусізацыі з'яўляецца пытанне аб беларускай мове", У прынятым на гэтым Пленуме рашэнні чорным па белым было напісана: "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове".
    У сваёй практычнай дзейнасці па ажыццяўленні палітыкі беларусізацыі дзяржаўныя і партыйныя органы найбольшае значэнне павінны былі надаваць вернутым БССР ад РСФСР у 1924 і 1926 гг. усходнім раёнам, наколькі іх насельніцтва вызначалася самай высокай ступенню зрусіфікаванасці. 3 мэтай хутчэйшага вяртання ягода сваіх нацыянальных вытокаў гэтую праблему рэгулярна разглядалі на рознага роду партыйна-савецкіх форумах, даволі часта выносілі на старонкі друку, у т. л. і самага аўтарытэтнага ў палітычных колах часопіса "Балыпавік Беларусі".
    Прызнаючы беларускую, рускую, яўрэйскую і польскую мовы раўнапраўнымі, урад БССР справядліва палічыў, што, паколькі беларусы складаюць у сябе дома абсалютную большасць насельніцтва, дык іх мова павінна з'яўляцца псраважнай для зносін паміж дзяржаўнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі. Але тым нс менш любы грамадзянін мог звярнуцца ў гэтыя ўстановы і арганізацыі на адной з вышэй зазначаных чатырох моваў і адказваць яму павінны былі на той жа мове. Такое прывілеяванае становішча беларускай мовы было зафіксавана ў другой па ліку Канстытуцыі БССР, прынятай у 1927 г. на VIII-ым Усебеларускім з'ездзе Саветаў.
    He скупіліся і на прыняцце іншых часта нават прапагандысцкага характару
    захадаў па ўзняцці прэстыжнасці ў грамадстве вызваленай з прыгонніцкіх кайданоў беларускай мовы, да прыкладу, ухваленне на пленуме ЦК КП(б)Б у студзені 1925 г. дэвіза: "Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове!" Але нішто так не ўзвышала апошнюю, як планамерна распачатая ўжо ў першыя месяцы беларусізацыі праца па пераводзе дзейнасці савецка-партыйнагаспадарчага апарату на беларускую мову. Каб гэты працэс адбываўся паспяхова, найбольш сціслыя тэрміны беларусізацыі вызначылі для самых высокіх звёнаў такога апарату ў надзеі, што гэта стане добрым прыкладам і для нізоў. Практьіка цалкам пацвердзіла мэтазгоднасць такога падыходу. Па месцы беларускай мовы ў тым ці іншым наркамаце, ведамстве, канкрэтным калектыве вызначалася стаўленне іх кіраўніцтва, грамадскіх арганізацый, саміх людзей да гэтага найважнейшага накірунку ў дзяржаўнай палітыцы беларусізацыі.
    3	усіх пунктаў гледжання разумна, цалкам апраўдана, што моўнаму аспекту беларусізацыі першаступеннае значэнне надалі менавіта ў дзейнасці самых высокіх дзяржаўных і партыйных органаў. Пазітыўныя вынікі не прымусілі доўга чакаць сябе. Тлумачыць гэта нельга толькі выкарыстаннем загадавых, дырэктыўных метадаў, хаця ім і надавалася важная роля, Але не ў меншай меры поспех забяспечваўся яшчэ і глыбокім усведамленнем значнай часткай чыноўніцкага апарату, што без моўнага адраджэння беларускага народа немагчыма наогул яго нацыянальна-культурнае адраджэнне. Выходзіць, што працяглая, добра адладжаная царызмам дзяржаўная ііалітыка русіфікацыі да канца не паралізавала гістарычную памяць, не вытруціла ў многіх людзей павагі да сваёй культурнай спадчьіны.
    Варта заўважыць, што ў тыя гады і агульнасаюзныя органы ніколі не стаялі ў баку ад моўных працэсаў, рэгулявалі іх так, як гэта было ў інтарэсах СССР у цэлым і яго нацыянальных рэспублік у прыватнасці. Прыгадаем, да прыкладу, пастанову ЦВК і СНК СССР ад 7 жніўня 1929 г.. згодна з якой Азербайджан, рэспублікі Сярэдняй Азіі, Казахстан і шэраг іншых нацыянальна-дзяржаўных фарміраванняў былі пераведзены з арабскай графікі на лацінскую. Аднак, дзесьці праз дзесяць гадоў — таксама па волі дзяржавы, а не па ініцыятыве якіхсьці актывістаў. вучоных-мовазнаўцаў — гэтыя ж рэспублікі перайшлі з лацінскай на рускую графіку. 1, як афіцыйна тлумачылася, дзяржава пайшла на такос дзеля садзеяння ўсталяванню рознабаковых кантактаў паміж савецкімі народамі.
    Цалкам зразумела, што пры такіх станоўчых зрухах у беларусізацыі апаратаў савецкіх і партыйных. прафсаюзных і адміністрацыйна-гаспадарчых органаў не магло існаваць якіх-небудзь сур'ёзных перашкод з пераводам на беларускую мову ўсіх тыпаў навучальных устаноў. He трэба забывацца, што ў моц асаблівасцяў гістарычнага развіцця Беларусі адукацыя з'яўлялася тут самым складаным, актуальным аспектам нацыянальнага пытання ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Сусветны вопыт сведчыць, што ўстановы адукацыі імкнуцца і працуюць на мове дзяржаўна-чыноўніцкага апарату. Бсларусь не магла не пайсці такім шляхам. Упершыню пасля
    некалькіх стагоддзяў паланізацыі і русіфікацыі і ў яе з'явілася рэальная магчымасць будаваць дзейнасць народнай адукацыі ў поўнай адпаведнасці з нацыянальным інтарэсам. Разумнае выкарыстанне такой магчымасці, як нішто інпіае, моцна паспрыяла нацыянальна-адраджэнскаму руху беларускага народа.
    He толькі розуму, але і рашучасці хапіла ў тагачаснага кіраўніцтва БССР. каб узяцца за маштабную беларусізацыю і вайсковага жыцця, у якім да гэтага зусім адсутнічала штосьці з нацыянальных беларускіх гістарычных. культурных традыцый. Таму нельга не здзіўляцца з таго размаху, з якім яны пачалі ўкараняцца ў вайсковых падраздзяленнях рэспублікі ў час беларусізацыі. I яе ідэолагаў, кіраўнікоў лёгка зразумець, бо вайсковае жыццё любой дзяржавы не можа будавацца па-за яе нацыянальных традыцый і асабліва моўных. Вайскоўцы павінны размаўляць на роднай мовс тытульнага народа дзяржавы, інакш такую армію ніяк нельга называць нацыянальнай. Своечасова і ў патрэбным аб'ёме было наладжана выданне неабходнай для беларусізацыі войска літаратуры на беларускай мове. Цяпер ўжо пасля заканчэння службы салдат вяртаўся дамоў з лепшай беларускамоўнай падрыхтоўкай, чым калі пакідаў яго. Усё гэта разам з іншымі фактарамі таксама садзейнічала ўсталяванню моўнай аднастайнасці беларусаў. якая так характэрна была суседнім з імі народам, найперш рускім, палякам, літоўцам, латышам. Здавалася, зусім недалёка ўжо той час, калі будзе пакладзены канец моўнай раздвоенасці беларускага народа, што так негатыўна адбівалася на яго нацыянальнай самасвядомасці, этнічнай кансалідацыі.
    Кардынальныя захады кіраўніцтва рэспублікі па развязванні беларускага нацыянальнага пытання знайшлі шырокую падтрымку ў народзе, у т. л. і ў прадстаўнікоў некарэннага насельніцтва, паколькі ў неабходпай ступені ўлічваліся і яго этнакультурныя інтарэсы, асабліва ў сферы адукацыі, у выдавецкай справе, карыстанні роднай мовай. У яўрэйскай, рускай і польскай этнічных груп яна была нароўні з беларускай прызнана дзяржаўнай, што не мела апраўдання, паколькі кожная з іх займала нязначную ўдзельную вагу ў агульным складзе жыхароў рэспублікі. Цалкам справядліва. што з усіх чатырох дзяржаўных моваў прыярытэт надаваўся беларускай, як мове тытульнага народа. Да таго ж на яго прыпадала 4/5 насельніцтва БССР.
    Прагрэсіўнаму нацьіянальна-адраджэнскаму працэсу, так моцна зактывізаванаму беларусізацыяй. даволі рана давялося сутыкнуцца з распачатай бальшавіцкім ідэалагічным апаратам супольна з рэпрэсіўнымі службамі барацьбой з "нацдэмакратызмам". Спачатку яе вялі толькі ідэалагічнымі сродкамі, пра што гаварылася ў сакавіку 1926 г. на пленуме ЦК КП(б)Б, г. зн. менш як праз два гады пасля надання беларусізацыі статусу дзяржаўнай палітыкі. Безумоўна, пазітыўныя зрухі ад беларусізацыі маглі б быць кудьі больш значнымі, калі б ледзь не ў адначасе з ёю бальшавікі і рэпрэсіўныя органы не павялі змагання з надуманым нацдэмакратызмам, да чаго меў прамое дачыненне і партыйны Цэнтр Маскоўскага Крамля. Каб не даць шырокім колам населыііцтва ўсумніцца ў правамернасці барацьбы з
    "нацдэмакратамі", ідэалагічныя службы КП(б)Б разгарнулі на старонках друку рэгулярную публікацыю ўдумліва сфальсіфікаваных імі матэрыялаў па дадзенай праблеме. Чытачам у аднабаковым плане, крайне тэндэйцыйна падавалася дзейнасць "нацдэмакратаў" у недалёкім мінулым і на сучасным этапе. Трэба сказаць, што многія са слабадасведчаных у задачах і мэтах грамадскапалітычнага і нацьіянальна-культурнага рухаў паверылі ў гэтую хлусню. што пастараліся спаўна выкарыстаць рэпрэсіўныя органы ў расправе з "варожымі" да савецкай улады людзьмі.
    Барацьба з "нацдэмакратызмам" была ўсяго толькі кветачкай на ніве дзеяння савецкага таталітарнага рэжыму. 3 1937 г. на змену гэтай, не так страшнай паводле сваіх вынікаў барацьбе, прыйдзе масавая і да таго ж яшчэ вельмі жорсткая па характары расправа з сапраўднай красой беларускай нацыі. Гэта былі нечувана жорсткія за ўсю наіцу гісторыю часы. Амаль усе яе выбітныя людзі з ліку інтэлігенцыі былі пазбаўлены жыцця альбо на доўгія часы апынуліся ў месцах зняволення. Сталіпізм нанёс смяротны ўдар па беларускім нацыянальнакультурным Адраджэнні, паставіў крыж на так папулярнай у народзе дзяржаўнай палітыцы беларусізацыі. Тым жа, каму пашчасціла ўцалець. ужо не ў стане былі пазітыўна ўплываць на лёс народа дый палітычная сітуацыя пазнейшых гадоў не спрыяла гэтаму. Пра развіццё культуры, асабліва яе нацьіянальны спектр, не было каму клапаціцца. Дзяржава ўсяляк імкнулася пераўтварыць яе у сродак ідэалагічнай апрацоўкі народных масаў. актывізацьіі іх удзелу ў сацыялістычным будаўніцтве. Мала хто з творчай інтэлігенцыі не прыклаў да гэтага рукі. Метад сацыялістычнага рэалізму запанаваў ва ўсіх сферах беларускай культуры. Яна перастала служыць аб'ектыўным адлюстраваннем гісторыі і тагачаснага жыцця свайго народа, садзейнічаць росгу яго нацыянальнай свядомасці, наадварот, вяла да дэфармацыі апошняй. Далейшы ход падзей у БССР сііыніў здзейснены фашысцкай Германіяй 22 чэрвеня 1941 г. напад на СССР.