Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Гістарычнае значэнне беларусізацыі заключаецца ў тым, што яна вельмі пазітыўна паўплывала на культурнае развіццё беларусаў, якія па сваёй ці чужой волі апынуліся па-за межамі БССР. Гэты ўплыў дасягнуў нават да далёкай беларускай дыяспары Сібіры, перасёк дзяржаўныя межы БССР з Польшчай, Літвой і Латвіяй, Бясспрэчна. найбольшае ўздзеяпне беларусізацыя рабіла на нашьіх супляменнікаў, якіх чужыя. варожыя папітычныя рэжымы аддалі пад уладу Польшчы. Апошняя, калі б у БССР не праводзілася беларусізацыя. мала што пакінула б за час свайго існавання ад беларускай адметнасці карэннага насельніцтва "усходніх крэсаў". Яно праявіла выключную волю ў барацьбе за сваю нацыянальную саматоеснасць і не нясе ніякай адказнасці перад гісторыяй. што вынікі такога змаіання часта аказваліся далёкімі ад намечаных. Вырваць перамогу ў палітычных рэжымаў, тым больш у рэакцыйных. грамадскім сілам вельмі рэдка ўдаецца. Толькі гэтым і можна патлумачыць, чаму ў 1920 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі патрэбы яго карэннага насельніцтва абслугоўвала 400 школ на роднай мове. а праз пяць-шэсць гадоў мірнага жыцця іх амаль зусім не засталося. 3 другой паловы 30-х іт. ужо нават забаранілі вывучаць беларускую мову як звычайны школьны прадмет. Нягледзячы на ўсё гэта ў сучасных
пакаленняў Рэспублікі Беларусь ёсць важкія падставы ганарыцца, паважаць заходніх беларусаў за іх найперш самаахвярнае змаганне за нацыянальную школу, якой увесь час вялікія перашкоды чыніў польскі рэжым. Ён так і не дазволіў стварыць на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі аніводнай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы і паступова пазачыняў усе беларускія гімназіі. акрамя самай прэстыжнай у моладзі — Віленскай. Гэтыя антынацыянальныя акцыі ўчыняліся ў час, калі ў многім процілеглыя працэсы ў галіне адукацыі назіраліся у Савецкай Беларусі. Хаця ў яе вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах пасля распачатай барацьбьі з надуманым нацдэмакратызмам і масавых фізічных рэпрэсій пачалі замяняць беларускую мову рускай, усё-такі апошняя не мела шырокага распаўсюджвання ў агульнаадукацыйных школах, што вельмі важна, паколькі існавала магчымасць узгадоўваць самыя маладыя пакалснні беларускага народа на аснове яго культурна-моўных стандартаў.У 1939/40 н. г. беларускамоўныя адукацыйныя школы наведвала 88% усёй колькасці вучняў.
Беларусізацыя не ў малой ступені паўплывала на нязменна актыўны рух прагрэсіўных колаў беларускага грамадства ІІольшчы па стварэнні і арганізацыі дзейнасці нацыянальнага перыядычнага друку. Вывучэнне назапашанага тут вопыту мас вялікае не толькі тэарэтычнае, але і практычнае значэнне. 3 такім велізарным жаданнем народа жыць паводле ўласных нацыянальна-культурных традыцый, што ў вырашальнай ступені забяспечваецца адукацыяй у роднай мове, не мог не лічыцца нават самы магутны ў свеце таталітарны рэжым СССР. Сведчаннем чаму з'яўляецца факт, што пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР асноўную функцыю па пераадоленні вынікаў паланізацыі, стварэнні нацыянальнай сістэмы адукацыі ўзялі на сябе не якія-небудзь грамацскія культурна-асветніцкія, хаця іх ролю нельга прыменшваць, а самі дзяржаўныя органы. Гэта найперш іх заслуга, што ўжо ў студзені 1940 г. з усіх 1506 агульнаадукацыйных школ былой Заходняй Беларусі 1401 працавалі на беларускай мове, што адпавядала этнічнай структуры мясцовага населыііцтва.
Законная радасць беларусаў ад вераснёўскага ўз'яднання сталася вельмі кароткай. Яс парушыла заключаная без узгаднення з воляю нашага народа савецка-літоўская дамова ад 10 кастрычніка 1939 г. аб псрадачы Літве спрадвечнай беларускай этнічнай тэрыторыі Віленскага краю разам з яго сталіцай Вільняй.
Барацьба з "нацдэмакратызмам" і як вынік яе паступовае перарастанне беларусізацыі ў дэбеларусізацыю. учыненне масавых фізічных рэпрэсій у 1937-1938 гг. не маглі не затармазіць і культурнае развіццё этнічных груп БССР, за выключэннем толькі рускай. Асабліва вялікія страты панеслі яўрэі і палякі, якія нямала ўзялі ад палітыкі беларусізацыі для ўзбагачэння свайго духоўнага жыцця. 3 гэтага важнага працэсу ў выніку рэпрэсіўнай акцыі савецкай таталітарнай сістэмы былі выключаны многія таленавітыя яўрэйскія і польскія культурныя дзеячы. У той час, як спрэс на ўсёй тэрыторыі Беларусі назіралася згортванне культурнай працы нацыянальных мяншыняў, руская.
дзякуючы адпаведнай дзяржаўнай палітыцы, узмацняла тут свае пазіцыі ў духоўным жыцці. Найбольш за ўсё гэта алчувалася ў дзейнасці вьішэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы. У канны ЗО-х гг. адкрылі рускі драматычны тэатр у Гомелі. Гэта ўжо быў другі такі на Беларусі тэатр.
Са сказанага вынікае, што нацыянальныя меншасці могуць нармальна развівацца толькі пры ўмове, калі карэнны народ па-сапраўднаму пачувае сябе гаспадаром у сваёй краіне, бо толькі тады ён у crane паклапаціцца і пра іншых, усталяваць узаемаразуменне і ўзаемападтрымку паміж усімі этнічнымі групамі. Беларусы тады не з'яўляліся гаспадарамі ў роднай краіне. Яна жыла па законах агульнасаюзнага цэнтра, дзе панаваў таталітарны рэжым.
3 набытага пад час міжваеннай беларусізацыі вопыту вельмі выразна вынікае: калі дзяржава жадае захаваць свае дыяспары ад дээтнізацыі, яна павінна ў сябе дома забяспечыць усе неабходныя умовы для як мага больш поўнага задавальнення нацыянальна-культурных запатрабаванняў уласнага тытульнага народа. Калі ж дзяржава не робіць такога. а, наадварот, садзейпічае развіццю на сваёй тэрыгорыі культуры якой-небудзь суседняй краіньі, такі тытульны народ трапляе пад немінучую асіміляцыю, піто даволі хутка прывядзе і да дээтнізацыі яго дыяспар. Прыкметьі такіх непажаданых праяў даволі выразна выступаюць на паверхпю сучаснага нацыянальна-культарнага жыцця Беларусі. Затармазіць іх далейшае распаўсюджванне і паглыбленне, несумненна, можа дапамагчы творчае выкарыстанне пазітыўнага вопыту беларусізацыі па забеспячэнні прыярытэтнага развіцця культуры і мовы карэннага насельніцтва пры адпачасовым стварэнні неабходмых варункаў для духоўнага прагрэсу ўсіх этнічных груп. Багатая тэарэтычная, метадалагічная спадчына беларусізацыі не можа ляжаць мёртвым капіталам і пыліцца на архіўных паліцах, калі сёння існуе такая рэальная пагроза канчатковай культурна-моўнай русіфікацыі беларускага народа — тытульнай нацыі Беларускай дзяржавы.
Змест
Прадмова
3
Раздзел I.
Месца нацыянальнага фактару ў культуры Беларусі (канец XIX ст. кастрычнік 1917 г.)
б
1.1.
Фармаванне аб'ектьіўнага погляду на самабытнасць беларускага народа і яго культуры.
6
1.2.
Першыя крокі па стварэнні нацыянальнай сістэмы адукацыі
7
1.3.
Афіцыйнае стаўленне да беларускага нацыянальнакультурнага руху
8
1.4.
Актывізацыя нацыянальна-культурнай дзейнасці ў сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны
10
Раздзел II.
Культура Беларусі ў першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі (лістапад 1917 — ліпень 1920 г.)
14
2.1.
Культурнае становішча ў савецкай Беларусі і на занятай нямецкімі інтэрвентамі тэрьггорыі
14
2.2.
Культурнае жыццё беларусаў па-за межамі сваёй гістарычнай радзімы
16
2.3.
Стаўленне да культуры ўрадаў Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі і Літоўска-Беларускай Сацяылістычнай Савецкай Рэспублікі (ЛітБел)
18
2.4.
Палітыка Беларускай Народнай Рэспублікі ў сферы культуры ва ўмовах польскай інтэрвенцыі
19
2.5.
Актывізацыя беларускага нацыянальна-культурнага руху на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Украіны
21
Раздзел III.
Культурныя дасягненні ў першыя гады існавання БССР (жнівень 1920ліпень 1924 г.)
24
3.1.
Праблема ку льтурнай пераемнасці
24
3.2.
Наданне дзяржавай прыярытэту нацыянальнаму фактару культуры
26
3.3.
Месца беларускай мовы і адукацыі ў нацыянальнай палітьтцы
29
3.4.
Асноўныя дасягненні ў развіцці культуры і ўзрастанне ў ёй ролі нацыянальнага пачатку
38
3.5.
Дыскрымінацыя беларускай культуры Польскай дзяржавай
43
Раздзел IV.
Беларусізацыя і яе ўплыў на культурнае развіццё
45
4.1.
Сутнасць палітыкі беларусізацыі і ўдзел дзяржавы ў яе правядзенні
45
4.2.
Вяртанне гістарычнай памяці
52
4.3.
Палярызацыя поглядаў на палітыку беларусізацыі
55
4.4.
Уклад прадстаўнікоў некарэннага насельніцтва ў беларусізацыю
59
4.5.
Узрастанне ролі адукацыйнага і моўнага фактараў
62
4.6.
Пазітыўныя перамены ў стаўленні да беларусізацыі
66
4.7.
Цяжкасці і перашкоды на шляху беларусізацыі
70
4.8.
Інфармацыйнае забеспячэнне беларусізацыі
72
4.9.
Уплыў "нацдэмакратызму", рускага вялікадзяржаўнага шавінізму на беларусізацьію
88
4.10.
Станоўчая роля беларусізацыі ў развіцці нацыянальнай культуры тытульнага народа
98
4.11.
3 улікам інтарэсаў нацыянальных меншасцяў
107
4.12.
Ідэя беларусізацыі па-за межамі БССР
112
Раздзел V.
Нацыянальна-культурнае жыццё ва ўмовах адыходу ад палітыкі беларусізацыі (30-я -пачатак 40-х гг.)
117
5.1.
Першыя акцыі супраць беларусізацыі
117
5.2.
Ідэалагічны насг, п на нацыянальна-адраджэнскі працэс
124
5.3.
Захаванне дзяржаўнага характару беларусізацыі
134
5.4.
Нарастанне негатыўных з'яў у практыцы правядзення беларусізацыі
147
5.5.
Зніжэнне ролі нацыянальнага фактару ў культуры тытульнага народа і нярускіх этнічных груп
165
5.6.
Негатыўнае ўздзеянне дэбеларусізацыі на беларускае нацыянальна-культурнае жыццё ў Другой Рэчы Паспалітай
173
5.7.
Стан культуры нацыянальных меншасцяў ва ўмовах адступлення аддзяржаўнай палітыкі беларусізацыі і правядзення масавых фізічных рэпрэсій
176
Заключэнне
184
Навуковае выданне
ЛЫЧ Леанід
ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ (1917-чэрвень 1941 г.)
Выдавец: Установа адукацыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Міжнародны інстытут працоўньгх і сацыяльных адносін". Ліцэнзія № 02330/0133405 от 14.10.2004 г.
Рукапіс пададзены ў выдавецтва ў аўтарскай рэдакцыі.
Камп'ютэрны набор Г.С.Пугачова
Падпісанаў друк 27.05.08. Фармат 60x90 1/16. Папера афсетная.
Гарнітура Times New Roman. Умоўн. друк. арк. 12.3 Ул.-выд. арк. 14.5
Тыраж 113 экз. Заказ 290
Аддрукавана з гатовага арыгінал-макета ў друкарні ВДТУ, 210035 Віцебск, Маскоўскі праспект, 72.