Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Беларускія народнікі мелі прагрэсіўныя погляды і датычна ролі роднай мовы, што робіць ім вялікі гонар, паколькі афіцыйнай арыентацыі навукоўцы. каб дагадзіць царскім палітыкам. цалкам адмаўлялі нават яе наяўнасць у самой прыродзе ці называлі няздольнай бьгць літаратурнай. задавальняць патрэбы грамадства ў розных сферах дзейнасці чалавека. Нарподнікі ж, наадварот, на ўвесь голас заяўлялі, "што Беларусь мае сваю адменную мову", гаварылі пра яе асаблівую выразнасць. выказвалі ўпэўненасць, што з цягам часу яна "можа атрымаць такое ж права грамадзянства, як і мова маларасійская"2 г.зн. украінская.
1 Публмцнстнка белорусскнх народннков Мн., 1983. С 109.
2 Публнцнстнка белорусскнх народннков. С. I 1 1.
He цяжка зразумець, як такія цёплыя, аптымісгьгчныя выказванні пра беларускую мову радавалі, цешылі тьіх, хто браўся за пяро, каб пісаць на ёй літаратурныя творы для свайго народа, выкінутага мэтанакіраванай палітыкай паланізацыі і русіфікацыі на абочыну дарогі. 3 гадамі павялічвалася колькасць людзей з мастацкім пяром у руках, расло іх прафесійнае майстэрства. Пры ўсіх архінеспрыяльных жыццёвых варунках беларусы заканчвалі дзевятнаццатае, уступалі ў двадцатае стагоддзе як літаратурны народ. Гэта было яго самае вялікае дасягненне. Бо можна быць палітычна беспраўным, пазбаўленым права на самую элементарную тэрытарыяпьную аўтаномію, не мець уласнай сыравіннай базы для развіцця эканомікі і тым не менш забяспечваць сабе этнічнае існаванне. Для гэтага толькі трэба не вырачыся роднай мовы, ствараць на ёй усе неабходныя для народа духоўныя каштоўнасці. Затое такое існаванне цалкам немагчыма пры страце ўласнай роднай мовы, пераходзе на чужыя культурныя ставдарты, нават насуперак логіцы называючы іх роднымі. У такіх варунках колішні народ пераўтвараецца ў гной, спажыўную біямасу для суседніх, больш трывалых у культурна-моўным плане этнасаў. Сучасныя пакаленні беларусаў па праву могуць ганарыцца, што іх параўнальна ўжо далёкія продкі не сталі ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя такім гноем, такой біямасай. Затое зараз, як бачым, і наіпчадкам тых мужных змагарных беларусаў трэба прыкладваць велізарныя намаганні, каб ухіліцца ад такой трагедыі, што зусім рэальна з улікам сучаснага паглыблення працэсу глабалізацыі духоўнага жыцця на ўсёй планеце Зямля. Толькі, вось бяда, не прьікладаем іх.
Хаця афіцыйна беларусаў не прызнавалі за самабытны народ (гэта самая высокая ступень этнічнай дыскрымінацыі), атаясамліваючы іх з рускімі. усё ж пад уздзеяннем рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гг. царскім уладам давялося зняць забарону на друкаванне кніг, выпуск газет і часопісаў на беларускай мове. Прагрэсіўныя колы беларускага грамадства з вялікай аддачай выкарьісталі амністыю на беларускую пісьмовую мову. 3 пачаткам выдання ў лістападзе 1906г. моцна любімай народам газеты "Наша ніва" прыйшло на зямлю нешта падобнае на беларусізацыю, хоць тады гэты тэрмін нікім не ўжываўся.
1.2. Першыя крокі па стварэнні нацыянальнай сістэмы адукацыі
Непараўнальна цяжэй было беларусам з арганізацыяй нацыянальнай сістэмы адукацыі. Ідэолагі. непасрэдныя праваднікі дзяржаўнай русіфікатарскай палітыкі выдатна разумелі, што з дапамогай рускамоўных навучальных устаноў рана ці позна ўдасца пераплавіць карэннае насельніцтва Беларусі ў рускіх і гэтым самым назаўжды развязаць гэтак абрыдлае афіцыйным уладам беларускае пытанне. 3 другога боку і самымі паслядоўнымі супраціўленцамі русіфікацыі вельмі добра ўсведамлялася вырашальная роля нацыянальнай адукацыі ў вьіратаванні беларусаў ад усіх формаў культурна-моўнай асіміляцыі. Таму ўвесь час вялося ўпартае, няспыннае змаганне за дасягненне гэтай мэты. Сілы нямарна былі патрачаны ў барацьбе за нацыянальную школу. Паміж рэвалюцыяй 1905-1907 і 1917 гг. удалося
дамагчыся. галоўнага прыхільнага стаўлення да яе не толькі шырокіх колаў педагагічнай інтэлігенцыі, але і значнай часткі самога народа.
Развязванне гэтай праблемы найперш пачалося з перагляду, преаацэнкі саміх тагачасных педагагічных сістэм, асноўных палажэнняў педагагічнай навукі. Неабходна было тэарэтычна абгрунтаваць перавагу ўзгадавання маладых пакаленняў на ўласных, а не на навязаных звонку рускіх педагагічных пачатках, з якіх цалкам выпадалі родная мова і літаратура, нацыянальная гісторыя Беларусі. Ніводзін тып тагачасных свецкіх і духоўных навучальных устаноў не меў на мэце фармаваць з яе дзяцей носьбітаў роднай культуры і мовы, сапраўдных нацыянальных патрыётаў. Нядзіўна, што такую педагагічную сістэму не прымаў ніводзін нацыянальна самасвядомы беларус. Такіх пазіцый людзі не жадалі іншай школы, як беларускамоўнай, дзе было б прадугледжана абавязковае вьівучэнне сапраўднай айчыннай гісторыі, геаграфіі роднага краю. 1 вось несусветны парадокс: такія школы ўпершыню пачалі арганізоўвацца не ў мірны час, пад эгідай рускіх па характары мясцовых улад, а на акупаванай кайзераўскімі войскамі тэрыторыі. Піянерам у гэтай высакароднай справе стала старажытная беларуская палітычная і культурная сталіца Вільня. 3 яе лёгкай рукі на той частцы тэрыторыі Беларусі, што знаходзілася на захад ад лініі русканямецкага фронта, за досыць кароткі тэрмін удалося заснаваць некалькі соцен беларускамоўных школ. Затое ні на крок не зрушылася з месца развязвапне дадзенай праблемы на ўсход ад гэтага фронта: па-ранейшаму праводзілася дзяржавай дыскрымінацыйная палітыка ў сферы адукацыі на Беларусі. Улады зусім не лічыліся з заканамерным жаданнем яе прагрэсіўных колаў мець нацыянальную школу, усяляк падтрымлівалі тых педагогаў, што на адукацыю глядзелі як на важнейшы сродак узгадавання беларускіх дзетак у духу адданасці царскаму самаўладзю, яго рэакцыйнаму палітычнаму рэжыму, павагі да занесеных на іх зямлю рускіх культурна-моўных каштоўнасцяў.
1.3. Афіцыйнае стаўленнеда беларускага нацыянальна-культурнага руху
Узняццю нацыянальна-адраджэнскага руху на належную вышыню ўвесь час сур'ёзна перашкаджала адсутнасць дастатковай колькасці аддаданай беларускаму ідэалу інтэлігенцыі, паколькі большасць яе адарвалася ад роднага карнявішча. працавала на рускі ці польскі інтарэсы. Сярод яе былі і такія, што ва ўсім падтрьімлівалі, актыўна супрацоўнічалі тут з крайне рэакцыйным манархічным Саюзам рускага народа (1905-1917). I гэта нягледзячы на тое, што ён не прызнаваў беларусаў за самабытную нацыю, лічыў складовай часткай рускага народа. Зразумела, такі Саюз маглі падтрымліваць толькі безнадзейна хворыя на нацыянальны нігілізм беларускія інтэлігенты, грамадска-палітычныя дзеячы, прадстаўнікі праваслаўнага духавенства звычайна самых высокіх рангаў. Па вядомых прычынах найбольш моцныя пазіцыі Саюз меў ва ўсходніх паветах, што знаходзіліся бліжэй да цэнтральных губерняў імперыі. Але назіраліся і
выключэнні з гэтага правіла. Так, у 1907 г. у Пінску ў такім Саюзе налічвалася 300 членаў, а ў канцы 1910 г. засноўваецца Тродзенскі рускі нацыянальны саюз".' Што гэта рэакцьійная арганізацыя мела на Беларусі даволі шырокае распаўсюджанне вынікае з наступных данных: у 1906-1907 гг. у Магілёўскай губерніі членаў Саюза было 11652 чалавекі, Віцебскай 8371, Мінскай 4420, Віленскай 900, Гродзенскай 505.2 Гэтабыла сур'ёзная апора для мясцовых уладаў у іх змаганні з нацыянальна-культурным адралжэннем на Беларусі.
Вялікую шкоду беларускай справе прычыняў афіцыйны перыядычны друк з-за свайіо вялікадзяржаўнага шавіністычнага характару. У першыя гады XX ст. і на тэрыторыі самой Беларусі выходзіла нямала такога кірунку рускамоўных газет. Урад не шкадаваў сродкаў на іх выданне, бо разлічваў з дапамогай апошніх дыскрэдытаваць, зганьбіць, не даць тут распаўсюдзіцца нацыянальна-культурнаму руху як альтэрнатыве дзяржаўнай палітыцы русіфікацыі. Каб у перадавых, нацыянальна-зарыентаваных колаў грамадства адбіць ахвоту працаваць у духу беларушчыны, у новых газетах усяляк бэсціліся першыя беларуска.моўны творы і найчасцей за ўсё тыя, што належалі таленавітым майстрам мастацкага слова: Янку Купалу, Якубу Коласу, Максіму Багдановічу. Грубыя нападкі рабіліся на беларускамоўную газету "Наша ніва", якая з кожным годам станавілася ўсё больш і больш папулярнай у народзе, чаго акурат не жадалі яго прыгнятальнікі. Каб як найлепш дагадзіць ім, вялікадзяржаўна-шавіністычнага кірунку газета "Мннское слово" (выходзіла ў 1906-1912 гг.) пісала: "Калі беларус стане рускім у поўным сэнсе гэтага слова, тады не трэба будзе вьідаваць "Першыя Газеты". Займацца ж беларускай мовай будуць толькі вучоныя". У шматлікіх сваіх публікацыях газета настойліва пераконвала свайго чытача, што яго край "ёсць непадзельная частка Рускай дзяржавы, у якой ён навінен запазычыць мову разам з літаратурай".
На такую шкодную агітацыю не паддаліся беларусы, хаця і надзвычай цяжка было супрацьстаяць ёй не ў малой ступені з-за нізкай адукаванасці, адарванасці людзей ад сваіх гістарычньіх каранёў, немагчымасці нармальна развівацца ў адпаведнасці з традыцыямі ўласнага жыцця. Ужо і пад той час гістарычны вопыт пераканаўча паказаў, што здолыіасць кожнага народа да маштабнай, актыўнай нацыянальнай дзейнасці ў вырашальнай ступені залежыць ад наяўнасці ў яго высокаадукаванай, прасякнутай вялікай любоўю да культурна-моўных традыцый інтэлігенцыі. На рубяжы XIX — XX стст., як і ў папярэднія часы, Беларусь не магла пахваліцца такім неацэным нацыянальным скарбам. У агульным складзе яе інтэлігенцыі на беларускую даводзілася 26%, рускую 30, яўрэйскую 29? Але і пры такой неспрыяльнай этнічнай структуры інтэлектуальных сіл нацыянальньі фактар змог даволі рашуча ўплываць на ход эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Беларусі. Шчыра адданая яе нацыянальнаму інтарэсу інтэлігенцыя змагла
1 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі (у далейшымЭГБ). Т 6. ЬСн 1. Мн„ 2001. С. 251
2Смнловнцкнй Леонлд. Еврен Беларусн. Нз нашеп обшей нсторнн. 1905-1953. Мн., 1999. С. 41
3 ЭГБ Т.5. Мн . 1999. С 306.
вылучыць з свайго асяродзя дастатковую колькасць таленавітых творчых людзей, якія з вялікай актыўнасцю, зайздроснаю ўпартасцю ўзяліся за пабудову ўсіх элітарных пластоў культуры на характэрнай толькі для яе адной прыроднай аснове. Змаганне за вызваленне духоўнага жыцця беларусаў ад чужьіх асіміляцыйных уздзеянняў, наданне яму самабытнага характару набыло незваротны характар. Раўналежна з беларускай літаратурай усё большую ролю ў забеспячэнні культурнаму жыццю нацыянальнага аблічча пачаў адыгрываць народны тэатр, крок за крокам набываючы рысы прафесійнага мастацтва.