• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    2.3.	Стаўленне да культуры ўрадаў Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі і Літоўска-Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (ЛітБел)
    Спрыяльныя ўмовы для арганізацыі культурнага жыцця нашага краю паводле яго гістарычных традыцый і спецыфікі ўласнай духоўнай спадчыньі юрьідычна ўзніклі дзякуючы заснаванню 1 студзен 1919 г. Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі. ГІасля стагоддзяў жорсткага, няспыннага нацыянальнага ўціску беларускі народ, дамогшыся стварэння сваёй уласнай дзяржаўнасці, не думаў камусьці помсціць за свае спрадвечныя пакуты. У маніфесце Часовага Рабоча-сялянскага Савецкага Урада Беларусі абвешчаным 1 студзеня 1919 г., было запісана: "Рабочыя, сяляне і ўвогуле працоўныя усіх нацыянальнасцей (падкрэслена мною. Л.Л.), якія жывуць на Беларусі, карыстаюцца роўнымі правамі і знаходзяцца пад абаронай рэвалюцыйных законаў". Толькі шкада, што неўзабаве значную частку яе тэрыторыі без важкіх падстаў далучылі да Расійскай Федэрацыі, а астатнюю імкнуліся захапіць польскія легіянеры. Інтарвенцыянісцкія планы апошніх не ўдалося сарваць аб'яднанымі сіламі створанай у лютым 1919 г. ЛітоўскаБеларускай Сацыялістгічнай Савецкай Рэспублікі. 25 жніўня 1919 г. падударагі налякаў паў яе апошні павятовы горад Зарасай. За гэты час новая дзяржава на Беларусі змагла толькі галоўным чынам прыняць, а не ажыццявіць шэраг першачарговых захадаў у сферы культурнай палітыкі. Былі выдадзены дэкрэты: аб абавязковым бясплатным навучанні дзяцей і моладзі ва ўзросце 7-18 гадоў, адкрыцці ў Вільні народнага універсітэта, стварэнні гісторыка-этнаграфічнага музея і музея прыкладнога мастацтва. "Пры Наркамаце асветы была заснавана археалагічная камісія, якая кіравала цэнтральным кнігасховішчам, бібліятэкай, цэнтральным архівам і гісторыкаэтнаграфічным музеем. Выдавалася 6 газет (дзве на рускай, па адной на беларускай. літоўскай. польскай і яўрэйскай мовах).1 Пасля захопу польскімі войскамі ўсёй тэрыторыі ЛітБела яе ўрад і кампартыя пераехалі ў Смаленск, які знаходзіўся ў складзе Расійскай Федэрацьй. Таму гаварыць пра штосьці станоўчае ў працы ўладаў БССР і ЛітБела для беларускай нацыянальнай культуры ў 1919 г. ніяк не выпадае. Яны больш думалі пра сваё выжыванне ў пройгрышным змаганні з палякамі. чым пра забеспячэнне беларускаму народу нармальных умоў для плённай нацыянальна-культурнай дзейнасці. Заўважу, што пад той час у шэрагу іншых нацыянальных рэгіёнаў колішняй царскай Расіі ўжо паспелі добра выявіцца пазітыўныя зрухі ў пераадоленні цяжкіх
    вынікаў русіфікацыі, арганізацыі культурнай творчасці народаў у адпаведнасці з іх уласнымі традыцыямі.
    2.4.	Палітыка Беларускай Народнай Рэспублікі ў сферы культуры ва ўмовах польскай інтэрвенцыі
    Так хутка страціўшы архінеабходную, надзвычай жаданую многімі дзяржаўную незалежнасць у форме БССР, беларускі народ і ў тых экстрэмальных умовах не бяздзейнічаў, а настойліва шукаў шляхі да арганізацыі. умацавання сваёй дзяржаўнасці галоўнага фактару пабудовы. гаранта самабытнага культурнага жыцця. На захошіенай палякамі тэрыторыі яшчэ больш шырокія прасцягі набыў нацыянальна-вызваленчы рух, які ў многіх месцах узначалілі, накіравалі ў правільнае рэчышча і спрактыкаваныя ў рэвалюцыйнай барацьбе бальшавікі, што паходзілі з карэннага насельніцтва. Як неўзабаве высветліцца, замена нямецкай інтэрвенцыі польскай, правадніком якой з'яўляўся ўрад славянскага народа, не прынесла з сабой аніякай палёгкі беларусам. Нібы згадаўшы далёкія часы Рэчы Паспалітай, варожа настроеныя да беларусаў, крайне нацыяналістычныя польскія сілы пачалі ўводзіць на чужой для іх этнічнай зямлі свае парадкі. У паасобных выпадках на ёй ад палякаў нёс меншыя страты рускі элемент, чым беларускі. Цяпер ураду Беларускай Народнай Рэспублікі з большай цяжкасцю даводзілася развязваць самыя лёсавызначальныя пытанні ў сферы культуры і адукацыі, чым у гады нямецкай акупацыі. I калі яны ўсё ж развязваліся, дык толькі праз вялікае намаганне ўладных струкіур БНР, у выніку ўсебаковай падтрымкі іх прагрэсіўнымі пластамі беларускага грамадства.
    Цяпер у маладой беларускай дзяржавы з'явілася магчымасць ажьшцяўляць сваю стваральную нацыянальную дзейнасць, у т. л. і ў сферы культуры, на значна большай тэрыторыі, на якую ў той жа час прэтэндавалі і непараўнальна мацнейпіыя польскія ўлады. Пагроза для беларускага народа з аб'екта нядаўняй русіфікацыі пераўтварыцца ў аб'ект паланізацыі станавілася зусім рэальнай, з чым не мог не лічыцца ўрад БНР. Каб у патрэбным напрамку ўплываць на масы, ён праявіў найперш належны клопат пра выданне беларускамоўных газет і часопісаў. Выходзілі яны пры неверагодна цяжкіх умовах. Датычыла гэта і штодзённых палітычна-эканамічных і літаратурных газет нацыянальна-дэмакратычнага кірунку "Звон" (Менск, 25 жніўня 19 кастрычніка 1919 г.; рэдактар Ядвіга Луцэвіч). "Беларусь" (Менск. 21 кастрычніка 1919 9 кастрычніка 1920 г.: выдаўцы Ядвіга Луцэвіч. Часовы Беларускі Нацыянальны Камітэт, Кузьма Цярэшчанка’; рэдактары Ядвіга Луцэвіч, Язэп Лёсік). часопіса "Беларускае жыццё" (Вільня-Менск, жнівень 1919 ліпень 1920 г.; рэдактарвыдавец Францішак Аляхновіч). У Гародні ў розныя часы выдавалі газеты "Бацькаўшчына", "Беларусь", "Беларускі парод" і "'Часопіс Міністэрства Беларускіх Спраў". 3 названых перыядычных выданняў найбольш глыбока, грунтоўна пытанні нацьіянальна-адражэнскага характару асвятляліся на старонках менскай газеты "Беларусь". У ёй шмат месца "адводзілася
    1	Ураджэнец Рослаўскага павета Смаленскай губерні. Натой час з'яўляўся сябрам Віленскай Беларускай Рады
    барацьбе за стварэннс беларускіх школ, выкрыццю русіфікатарскай і паланізатарскай палітыкі ў галіне народнай асветы. Друкаваліся заявы цэнтральных і павятовьіх беларускіх йікольных рад, справаздачы ўпаўнаважаных БНР, якія пасылаліся на месцы для арганізацыі асветы на роднай мове... Гістарычная роля Беларусі бачылася ў сінтэзе лепшых бакоў "усходняга" і "заходняга" тыпаў культуры..."1
    Усяго за час існавання БНР на падуладнай ёй тэрыторьгі выходзіла 9 беларускіх газет і часопісаў, функцыянавала 10 беларускіх выдавецтваў, дзе быў арганізаваны масавы выпуск падручнікаў і твораў мастацкай літаратуры на нацыянальнай мове. Як бачым, інфармацыйнае поле ў БНР, з улікам усіх складанасцяў тагачаснага становічша, ніяк нельга назваць бедным, хаця яго і не параўнаеш з польскім газетна-часопісным патокам на Беларусь.Улічваючы сур'ёзную дэфармацыю нацыянальнай самасвядомасці яе тытульнага насельніцтва, прычыны чаму трэба тлумачыць палітыкай русіфікацыі, польскія ідэолагі выношвалі вялікую надзею на паспяховае ўкараненне ў ім сваіх культурна-моўных стандартаў. 3 гэтай мэтай чыніліся вялікія перашкоды для нармальнай дзейнасці ўрада БНР, які нязменна праводзіў у жыццё цалкам адпаведную беларускаму нацыянальнаму інтарэсу палітыку. Асабліва ўзважанай гакая палітыка была ў сферы народнай адукацыі. 3 дзяржаўных дзеячоў БІІР ніхто і ў думках не дапускаў яе стварэння і развіцця на польскіх ці рускіх педагагічных, нацыянальна-культурных, моўных асновах. У вахаванні і навучанні прыярьпэт надаваўся беларускаму нацыянальнаму фактару. Дамінаваў ён і ў дзейнасці Менскага настаўніцкага інстытута. ІТасля таго. як яго педагагічная рада 10 веоасня 1919 г. прызнала беларускую мову асноўнаю моваю выкладання, ён стаў афіцыйна называцца Менскім беларускім педагагічным інстытутам (МБПІ).
    Пры такой паслядоўнай, з усіх пунктаў гледжання добра ўзважанай палітвіцы ўрада у галіне нацыянальнай культуры, тут удавалася нямала чаго карыснага рабіць нягледзячы на вялікую варожасць польскіх інтэрвентаў да ўсяго беларускага. На трывалым нацыянальным падмурку, да прыкладу, ладзіў сваё культурнае жыццё старажытны беларускі горад Слуцк. Тут пры культурна-асветніцкай гімназіі дзейнічала вельмі папулярная ў слухачоў арганізацыя "Папараць-кветка", пры якой меліся літаратурная, краязнаўчая і драматычна-харавая секцыі, у якіх налічвалася звыш 200 удзельнікаў. Калі з лета 1920 г. драматьічны калектьіў гэтай арганізацыі ўзначаліў вопытны педагог і рэжысёр Уладзіслаў Галубок, з'явілася магчымасць прыступіць да прафесійнага паказу і сур'ёзных беларускіх драматычных твораў. У ліку першых былі пастаўленьі "Паўлінка" Я.Купалы, "Суд", "Госць з катаргі", "Бязвінная кроў", "Душагубы", "Апошняе спатканне" самога У.Галубка, "Модны шляхцюк" К.Каганца.
    Вялікая заслуга ўрада БІІР і ў тым, што беларускае нацыянальнае жыццё не замірала ў Вільні, хаця спачатку яна з'яўлялася сталіцаю абвешчанай 16 лютага 1918 г. Літоўскаю Тарыбаю Літоўскай дзяржавы, 15
    снежня таго ж года Савецкай Літвы, з 27 лютага 1919 г. адміністрацыйным цэнтрам Літоўска-Беларускай ССР, а прыкладна праз два месяцы апынулася пад польскай акупацыяй. У той зусім не спрыяльны час з 1 студзеня 1919 г. засноўваецца Віленская беларуская гімназія, з гэтага ж года аднавіла працу Беларускае выдавецкае таварыства, працягваў функцыянаваць Беларускі клуб з драматычным гуртком. На падтрыманне беларускасці ў Вільні скіроўвалася і дзейнасць перыядычнага органа Віленскага беларускага нацыянальнага камітэта грамадска-палітычнай і літаратурнай беларускамоўнай газеты "Незалежная Беларусь" (верасень-лістапад 1919 г.). На яе старонках асвятляліся самыя актуальныя пытанні з жыцця заходніх раёнаў Беларусі: закрыццё польскімі ўладамі Будслаўскай беларускай гімназіі, стварэнне беларускага войска, арганізацыя беларускіх школ і г.д. Такая беларуская накіраванасць газеты не падабалася інтэрвентам, таму пасля выдання 14-га нумара польская ваенная цэнзура паклала забарону на яе. 3 чэрвеня 1920 г. у гэтым жа горадзе пачала выходзіць блізкая па змесце да папярэдняй штотыднёвая грамадска-палітычная і літаратурная беларускамоўная газета ''Незалежная думка”. Прычыны яе забароны (11 ліпсня 1920 г.) аналагічныя з тымі, па якіх спынілася выданне газеты "Незалежная Беларусь"1
    2.5.	Актывізацыя беларускага нацыянальна-культурііага руху на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Украіны
    Змену нямецкай інтэрвенцыі польскай балюча перажывалі эвакуаваныя ўглыб Расіі і Украіны беларусы. Абсал’отная болыпасць з іх — гэта жыхары заходніх раёнаў Беларусі. Шкоду польскага ўплыву яны добра адчувалі і за царскімі часамі. Цяпер жа, калі над гэтай беларускай тэрыторыяй ўсталявалася польскае дзяржаўнае панаванне, ён. лічылі, яшчэ больш павялічыцца. Такое цалкам абгрунтаванае прадчуванне абвастрала нацыянальныя пачуцці параскіданых па абсягах Расіі і Украіны беларусаў, шго не маглі не выкарыстоўваць у працы сярод іх самыя актыўныя грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы Бацькаўшчыны. якіх тадьі апынулася нямала па-за яе межамі. Дзякуючы свайму багатаму вопыту працы з людзьмі, набытаму ў змаганні за нацьіянальна-культурнае адраджэнне, гэтым дзеячам удавалася ў здаровым стваральным духу ўплываць на настрой тых беларусаў. якія пакутавалі на чужыне. Сярод іх было багата шчырых патрыётаў, што пад уздзеяннем рэвалюцьійных падзей мелі вялікае жаданне і ўсяляк імкнуліся вывесці свой народ на шлях незалежнага нацыянальнадзяржаўнага развіцця. на які, як яны паспелі добра пабачыць на ўласныя вочы падчас знаходжання ў эвакуацыі, ужо сталі многія нацыі, народнасні былой Расійскай імпсрыі. Таму не трэба асабліва здзіўляцца. што менавіта ў эвакуаваных на ўсход беларусаў і сярод створаных тут імі розных грамадскапалітычных структур існавала вельмі вялікая павага да духоўнай спадчыны