Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Усё больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы ў перыядычным друку, мастацкай. публіцыстычнай. вучэбнай літаратуры зрабілі вельмі неабходным выпрацоўку адмысловага беларускага правапісу. Важкі ўклад у гэта ўнёс выпускнік Петраградскага універсітэта Браніслаў Тарашкевіч (ураджэнец Віленскага павета, 18921938). які затым працаваў там у 1916-1918 гг. на кафедры рускай мовы і славеснасці. У 1918 г. ён выдаў першую ў нас "Беларускую граматыку для школ". Патрэба ва ўнармаванні беларускаіа правапісу яшчэ больш узрасла, калі ў дзяржаўных і палітычных органаў БССР пачаў фармавацца намер і самім працаваць на мове яе карэннага насельніцтва. Ужо ў лютым 1921 г. ствараецца Навукова-тэрміналагічная камісія пры народным камісарыяцс асветы БССР. На яе базе 30 студзеня 1922 г. засноўваецца Інстытут беларускай культуры, што садзейнічала актывізацыі працы па падрыхтоўцы розных тэрміналагічных слоўнікаў. Займаліся гэтым
1 Весннк Народного комнссарната просвеіценмя. 1922. № 1. С. 14.
спецыяльныя камісіі. 3 членаў Навукова-тэрміналагічнай камісіі асабліва плённа працаваў Язэп Лёсік — аўтар выдадзенай у 1922 г. "Практычнай граматыкі беларускай мовы". Пазней з-пад яго пяра выйшла некалькі падручнікаў на беларускай мове, якія дапамаглі велізарнай колькасці розных узростаў людзей нашага краю стаць адукаванымі ў родным слове, навекі палюбіць і не развітвацца з ім да канца свайго жыцця.
Гам, дзе адсутнічаў ці істотна зменшыўся разбуральны русіфікатарскі ўплыў, узніклі спрыяльныя ўмовы для павышэння ролі нацыянальнага фактару ў тэатральна-музычным мастацтве. У той час не было роўных Уладзіславу Галубку па колькасці напісаных і мастацкасці беларускамоўных драматургічных твораў. Менавіта яго п'есай "Бязвінная кроў" адкрывалі 19 мая 1918 г. у акупаваным немцамі Менску Беларускі народны дом імя Максіма Багдановіча. Неўзабаве пасля пераўтварэння гэтага горада ў сталіцу другім разам абвешчанай БССР стварыў і стаў мастацкім кіраўніком трупы беларускіх артыстаў пры Беларускім рабочым клубе ў Менску. У.Галубку належыць заслуга ў заснаванні ў 1920 г. у Менску Беларускага дзяржаўнага тэатра. які пазней стане трэцім па ліку (БДТ 3). У дзень адкрьіцця гэтага тэатра (10 жніўня) тут ставіўся спектакль па яго п'есе "Суд".
Вельмі хутка сапраўднай нацыянальнай школай акцёрскага майстэртва стаў заснаваны ў 1920 г. у Менску Беларускі дзяржаўны тэатр (з 1926 г. яго назавуць першым — БДТ-1). Арганізатарам і першым мастацкім кіраўніком тэатра быў моцна адданы беларускай нацыянальнай справе, таленавіты акцёр і рэжысёр Фларьіян Ждановіч. Прадаўжаючы традыцыі Першага беларускага таварыства драмы і камедыі (існавала ў Менску з красавіка 1917 да сярэдзіны 1920 г.), ён надаваў выключна вялікую ролю паказу твораў нацыянальнай драматургіі. Такой пазіцыі прытрымліваўся і яго пераемнік (з 1921 г.), таксама ўжо добра вядомы на той час акцёр і рэжысёр Еўсцігней Міровіч. У першыя гады існавання гэтага тэатра тут ставіліся п'есы: "Пінская шляхта" В.ДунінаМарцінкевіча, "Хата за вёскай" ("Цыганка Аза") М.Старыцкага, "На Купалле" М.Чарота, "Пасланец" Л.Родзевіча, "'Панскі гайдук" Н.Бываеўскага і інш. У 1923 г. калектыў гэтага яшчэ вельмі маладога тэатра выезджаў на гастролі ў Маскву і паказаў спектаклі па п'есах Е Міровіча "Машэка", В.Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта", М.Чарота "На Купалле". _Як і беларуская мастацкая літаратура, тагачасны тэатр з'яўляўся найважнейшым складнікам нацыянальнай культуры. якая несла людзям не толькі радасць. але і садзейнічала іх этнічнай кансалідацыі.
Традыцыйна беларускі народ славіўся багатай і разнастайнай. арыгінальнай песенна-музычнай творчасцю, што высока цанілі адмыслоўцы. Да яе развіцця была абыякавай толькі мясцовая прарускай арыентацыі адміністрацыя. Але часы змяніліся, і такая творчасць стала запатрабаванай грамадскасцю. Такую спрыяльную сітуацыю ў поўньім аб'ёме пастараўся выкарыстаць фалькларыст, харавы дырыжор Уладзімір Тэраўскі (1871-1938). У 20-я гады ён "кіраваў харавымі калектывамі пры БДУ, Мінскім педтэхнікуме, прафесійным саюзе паштавікоў-тэлеграфістаў... Шмат запісаў
і гарманізаваў народных песень, частка якіх апублікавана ў зборніках: "Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый" (1921), "Беларускі лірнік".1
Цяпер ужо да выяўлення, захавання, прапаганды багатага беларускага меласу вялікую зацікаўленасць выказвала і Масква. Тут была створана і дзейнічала на працягу 1923-1924 гг. Беларуская пссенная камісія, якая займалася гарманізацыяй перададзеных ёй Наркаматам асветы БССР беларускіх народных песень. Усяго ўдалося апрацаваць больш за 250 мелодый для хору і салістаў. Ахвотна падключыўся да гэтай карыснай справы вядомы рускі кампазітар Аляксандр Грачанінаў, які для хору апрацаваў папулярныя ў народзе песні "Ішла каляда", "Перад Пятром", "Чаму селязень", "Перапёлка". "Ішоў раёк".
У той жа час на беларускіх этнічных землях, якія Савецкая Расія ўключыла ў свой склад у лютым 1919 г., з боку мясцовай улады не назіралася аніякай увагі да падтрымання і развіцця культурьі ў адпаведнасці са спрадвечнымі тут традыцыямі. I хутчэй за ўсё прычыну гэтаму трэба бачыць у нежаданні ўлады спрыяць прысутнасці беларускаму фактару ў духоўным жыцці. што магло мець вынікам узмацненне імкнення мясцовага насельніцтва да аб'яднання з БССР. Такое імкненне набыло асаблівы размах пасля заканчэння грамадзянскай вайны і ўтварэння ў снежні 1922 г. СССР. Практычна ўсё, што рабілася дзяржавай дзеля духоўнага развіцця гэтых земляў, не выходзіла за межы рускага кантэксту, за выключэннем фальклорных пластоў культуры. Сказанае датычыла і самага паўночнага буйнога горада гэтых зямель Віцебска. Нягледзячы на сур'ёзныя фінансавыя цяжкасці калектыў тутэйшага вышэйшага народнага мастацкага вучылішча, якое ў 1919-1920 гг. узначальваў Марк Шагал, меў даволі значныя дасягненні ў сваёй працы. Яго выкладчыкі, "мастакі-рэвалюцыянеры", многа працавалі над стварэннем рэвалюцыйных плакатаў, якімі ўпрыгожвалі вуліцы горада. ІІры вучылішчы функцыянавалі розныя мастацкія майстэрні, адной з якіх кіраваў Казімір Малевіч (прыехаў у Віцебск з Петраграда). Шырокую вядомасць прынесла яму стварэнне разнастайных камбінацый з геаметрычных фііур. у т.л. і "Чорнага квадрата". Невыпадкова у 1919 г. А.Гаранін пісаў: "Віцебск па свайму ўздзеянню на жывапіс XX ст. ідзе адразу за Парьіжам".2 Пасля таго, як у 1922-1923 гг. многія віцебскія мастакі раз'ехаліся па іншьіх гарадах СССР, Віцебск перастаў адыгрываць ролю цэнтра мастакоў-авангардзістаў.
Такой нацыянальна-культурнай творчасці беларускага народа не назіралася б без наяўнасці няхай сабе паводле многіх параметраў і недасканалай уласнай дзяржаўнасці БНР і БССР. Нягледзячы на архіскладаныя і надзвычай цяжкія ўмовы замежнай інтэрвенцыі, жорсткае, упартае супраціўленне праруску і прапольску настроеных элементаў у дачыненні да беларускай справы, страшэнную эканамічную разруху, і адна і другая
1 ЭГБЛ6. K.1 Мн„ 2001. С. 558
2 Спадчына. 1991 №4 С. 40.
дзяржавы мелі пэўныя дасягненні ў нацыянальна-духоўным адраджэнні свайго тытульнага народа. Гэта лішні раз сведчыць пра велізарную ролю духоўнага фактару ў пераадоленні такой шкоднай, непажаданай з'явы, як культурна-моўная асіміляцыя. 3 ёю дзяржаве неабходна весці рашучую барацьбу яшчэ да дасягнення якіх-небудзь адчувальных вынікаў у такой важнай сферы, як эканоміка, ведаючы, што настроеныя на нацыянальнакультурнае адраджэнне людзі заўжды лепш за пасіўных, абыякавых да яго працуюць і ў розных галінах матэрыяльнай вытворчасці. Толькі ў сваёй роднай культуры і мове народ сапраўдны творца ўласнага лёсу.
3.5. Дыскрымінацьія беларускай культурьі Польскай дзяржавай
3 сур'ёзнымі цяжкасцямі ў арганізацыі нацыянальна-культурнага жыцця на яго прыроднай аснове давялося адразу ж сутыкнуцца беларусам на сваёй этнічнай тэрыторыі, падуладнай паводле Рыжскай мірнай дамовы 1921 г. Польскай дзяржаве. Гэтая анексіянісцкая акцыя ў дачыненні да беларускіх земляў, да чаго прычынілася і Масква, заўжды непакоіла нацыянальных патрыётаў нашай Бацькаўшчыны. Янка Купала на гэтую падзею адгукнуўся ў 1926 г. такімі вершаванымі радкамі:
Калісь мы ў Рыгу збожжа везлі, Цяпер зямлі завезлі часць.
Польшча сістэматычна, груба парушала дадзенае ёю абяцанне стварыць належныя ўмовы для культурнага развіцця ўсіх няпольскіх народаў. у т. л. і беларускага. Нібыта ў працяг рэакцыйнага курсу расійскага '■амаўладдзя і яе ўлады ўсяляк перашкаджалі ісчаванню на этнічных беларускіх землях нацыянальнай сістэмы адукацыі, дзеля стварэння якой так шмат памаганняў прыклаў урад БНР. Гэта яму мы абавязаны, што ў 1918-1919 гг. на несавецкай тэрыторыі Беларусі навучанне яе дзяцей вялося больш як у 500 школах, з якімі як толькі магла змагалася польская ваенная і цывільная адміністрацыя. I небеспаспяхова. Усяго на беларускіх землях, што паводле Рыжскага дагавора 1921 г. адышлі да Польшчы, мелася амаль 400 беларускіх пачатковых школ, створаных яшчэ падчас нямецкай акупацыі. Полыпча зусім не старалася захоўваць такое становішча. Наадварот. рабіліся мэтанакіраваныя захады па іх закрыцці. I даволі вынікова. Ужо на 1 сакавіка з усіх 3380 пачатковых школ Заходняй Беларусі толькі 37 былі беларускімі.1 Праўда, у наступным годзе іх лік удалося давесці да 47. затое ў 1924 г. іх стала толькі 29? Калі дзесьці і назіраліся станоўчыя зрухі на гэтай лёсавызначальнай дзялянцы культурнага жыцця, дык голькі дзякуючы велізарным намаганням адданых беларускаму нацыянальнаму ідэалу людзей. Багата іх мелася ў старажытным беларускім палітычным і культурным цэнтры Вільні. Самааддана працаваў на нацыянальны інтарэс педагагічны калектыў створанай па ініцыятыве Івана Луцкевіча ў 1919 г. Віленскай беларускай гімназіі. Акрамя правядзення вучэбных заняткаў, тут шмат увагі надавалі прышчапленню ў вучняў
1 За Дзяржаўнуіо Незалежнасць Беларусі. Лёндан. I960. С. 74
2 БольшэвікБеларусі 1948 № 3. С. 30
беларускасці. Многія з іх бралі актыўны ўдзел у працы літаратурнага, драматычнага, музычнага, мастацкага і іншых гурткоў. У тыя ж гады выдавалі друкаваныя і рукапісныя часопісы: "Васілёк", "Зорка", "Усход", "Рунь".
Важным нацыянальна-культурным асяродкам нашых супляменнікаў быў Беларускі музей у Вільні (1919-1945). Абсалютную большасць экспанатаў і дакументаў для яго сабраў І.Луцкевіч, імя якога і стала насіць гэтая ўстанова. Асаблівую каштоўнасць уяўлялі сабраныя ў ім шматлікія рукапісы, старадрукі, рэдкія кнігі. Срод іх былі 2 дакументы ХІУ-XV ст., больш за 300 XVI ст., каля 700 XVII ст., амаль 1100 XVIII. Гонарам музея лічыўся знойдзены І.Луцкевічам у 1915 г. беларускамоўны твор Аль-Кітаб, напісаны ў XVI ст. арабскім пісьмом. Унікальньія рэчы знаходзіліся ў калекцыях: археалагічнай, сфрагістычнай, нумізматьічнай, медалёў і крыжоў, слуцкіх паясоў, дываноў і г. д. Ад азнаямлення з імі ў наведвальнікаў фармавалася праўдзівае ўражанне аб вялікім багацці беларускай культуры на розных этапах гісторыі, узнікала жаданне і самім штосьці карыснае рабіць дзеля духоўнага ўзбагачэння ўласнага народа, над якім, як у XVII XVIII ст., пачалі праводзіць на дзяржаўным узроўні паланізатарскія эксперыменты. Жаданне і воля супрацьстаяць ім у значнай ступені падтрымліваліся станоўчымі дасягненнямі Беларускай ССР у нацыянальна-культурным адраджэнні свайго тытульнага народа.