Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
3.2. Наданне дзяржавай прыярытэт нацыянальнаму фактару культуры
У прынятай у дзень другога абвяшчэння БССР незалежнай дзяржавай дэкларацыі (31 ліпеня 1920 г.) Беларусь называлася краінай беларускіх, рускіх, польскіх і яўрэйскіх рабочых і сялян. У ёй жа меўся такі пункт: "Устанавіць поўнае раўнапраўе моваў (беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай) у зносіпах з дзяржаўнымі ўстановамі і ў арганізацыях і ўсгановах народнай асветы і сацыялістычнай культуры". Адсутнасць афіцыйнай забароны на выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця нарэшце адкрыла і нашаму народу рэальную магчымасць развіваць на ёй сваю культуру. Шмат часу да гэтага яе прафесійныя пласты развіваліся на польскай і рускай мовах, што не забяспечвала карэннаму насельніцтву Беларусі ўмоў для сапраўднага духоўнага прагрэсу, а вяло толькі да культурна-моўнай асіміляцыі. Прынятую маладой беларускай дзяржавай дэкларацыю з вялікай радасцю сустрэлі ў тых колах грамадства, якія ва ўмовах жорсткага антынацыянальнага рэжыму царскага самаўладдзя змагаліся за права развіваць культуру роднай Бацькаўшчыны паводле ўласных, a lie навязаных звонку стандартаў. На барацьбу за адраджэнне, развіццё беларускай нацыянальнай культуры натхняла і пазіцыя многіх буйных партьійных і дзяржаўных дзеячоў. якія стаялі ля вытокаў будаўніцтва новага жышія. Незадоўга да Кастрычніцкай рэвалюцыі вядомы прапагандыст марксізму-ленінізму Анатоль Луначарскі (з кастрычніка 1917 г. народны камісар
' ЛенннВ Н ПССТ.41.С 101
! ЛенннВ.Н ІІСС. Т.2.С. 542.
асветы Расійскай Федэрацыі) пісаў: "'Чалавеюта ідзе нястрымна па шляху да інтэрнацыяналізацыі культуры. Нацыянальная аснова, зразумела, застанецца надоўга, можа быць, назаўсёды, але ж інтэрнацыяналізм і не мае сваёй перадумовай знішчэння нацыянальных матываў у агульначалавечай сімфоніі, a толькі іх багатую і свабодную гарманізацыю".' Акураг з такіх пазіцый і стараліся зыходзіць дзяржаўныя, партыйныя органы Беларусі, паставіўшьі перад сабою мэту адкрьшь ёй шырокую прастору для развіцця нацыянальнай культуры.
Ва ўсім тым, што датычыла праблемы нацыянальнага адраджэння краю, бальшавікі-беларусы імкнуліся працаваць у поўнай згодзе з дзяржаўнымі органамі, што асабліва выявілася ў час другой сесіі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта (ЦВК) Саветаў Беларусі, якая праходзіла ў Менску ў лютым 1921 г. Менавіта па ініцыятьіве ЦК КП(б)Б у даклад наркама асветы БССР, які выносіўся на абмеркаванне дэлегатаў сесіі, было спецыяльна ўключана беларускае пытанне. Характэрна, што яно бьіло ўзнята на некалькі дзён раней, чым у Маскве праходзіў X з'езд РКП(б) (сакавік 1921 г.), на якім адбылося грунтоўнае абмеркаванне нацыянальнага пытання, на працяглы перыяд вызначаны шляхі яго развязвання ва ўмовах поліэтнічнай дзяржавы — Расійскай Федэрацыі.
Магчымасць вольнага развіцця нацыянальнай культуры найбрльш радавала тых, хто яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі рашуча стаў на шлях нацыянальнакультурнага Адраджэння. Вось як некалі сфармуляваў не толькі сваю, але і ўсяго беларускага народа пазіцьію па дадзеным пытанні Янка Купала ў вершы "Годзе!" (упершыню надрукаваны ў 1921 г. як дадатак да кніжкі: М.Арол "Хто вінаваты"):
Годзе заходняй ці ўсходняй культуры!
Для беларуса цана ім адна.
Усе вы, панове, аднолькай натуры:
3 сэрца чужога кроў ссаліб да дна.
Вашу карысць нам і вашы заслугі Добра ўжо скеміў таптаны народ; Добра вядомы і путы і пугі Песціў якімі ваш захад і ўсход.
Даводзіцца толькі шкадаваць, што як у першыя дні пасля Кастрьічніцкай рэвалюцыі, так і пазней, калі ўжо значная частка тэрыторыі Беларусі вызвалілася ад польскіх інтэрвентаў, сярод адкамандзіраваных сюдьі цэнтрам дзяржаўных і партыйных дзеячоў знаходзілася ўсё ж нямала асобаў, якія ці не разумелі, ці не хацелі разумець яе карэнньіх нацыянальных інтарэсаў. ГІа гэтай прычыне ніяк не ўдавалася адразу ж пасля другога абвяшчэння Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі нацыянальна-культурнаму адраджэнню беларускага народа надаць сапраўдны дзяржаўны характар. Дзейнічаць у гэтым плане даводзілася вельмі асцярожна, з аглядкай не толькі на 1 Іэнтр, але і па баках, улічваючы настрой яго пасланцоў, асабліва бальшавікоў. Пэўныя дасягненні на гэтым шляху былі хутчэй за ўсё вынікам дзейнасці неабдзеленых нацыянальнамі перакананнямі людзей, а не палітыкай саміх дзяржаўных ці партыйных органаў. Таму не дзіўна, што намаганні паасобных наркаматаў і ведамстваў,
1 Луначарскші А.В Собр. соч. Т.7. М, 1967. С. 183.
адміністрацыйных раёнаў і груп насельніцтва ў справе практычнай рэалізацыі прагрэсіўных ідэй рэвалюцыі ў галіне нацыянальнай палітыкі насілі лакальны, ініцыятыўны, а не дзяржаўна-прававы характар, часта прыпыняліся на паўшляху, не зрабіўшы ніякага пазітыўнага уплыву на стан нацыянальнага развіцця беларускага народа.
Невыносна цяжкі груз мінулага сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту адарваў душы многіх беларусаў ад сваіх гістарычных каранёў, культурных традыцый, істотна прытупіў нацыянальную самасвядомасць. 3 прычыны шматвяковай паланізацыі і русіфікацыі прэстыжнасць беларускай культуры і мовы ў немалой ступені знізілася нават ва ўяўленнях саміх жа носьбітаў гэтых нацыянальных каштоўнасцяў. У той неверагодна цяжкі час не знайшлося ні ў школах. ні ў цэрквах пачэснага месца для беларускай мовы. I пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі шырока распаўсюджваліся чуткі, што ў беларусаў увогуле не было і няма арыгінальнай, самабытнай мовы, што размаўляюць яны на мясцовьіх дыялектах рускай альбо польскай моваў. Усё гэта, зразумела, не так проста было ііераадолець у псіхалогіі асноўнай масы беларусаў, хаця маладая пралетарская дзяржава зыходзіла зусім з іншых метадалагічных прынцыпаў пры закладцы, збудаванні падмурка міжнацыянальных дачыненняў.
Характар і змест нацыянальнай палітьікі ў паслярэвалюцыйнай Беларусі ў многім прадвызначаліся не толькі яе ўнутранымі патрэбамі, асаблівасцямі, але і тымі карэннымі пераменамі, якія адбываліся на абсяіах былой Расійскай імперыі ў гэтай сферы грамадскіх адносін. Стварыўшы ўласную суверэнную дзяржаву, і беларускі народ атрымаў рэальную магчымасць будаваць жыццё на нацыянальным грунце з улікам сваіх эканамічных і духоўных традыцый. I вельмі важна, што прынцыпова новая пазіцыя паасобных дзяржаўных і партыйных кіраўнікоў рэспублікі пачала адразу ж фармавацца ў дачыненні да роднай мовы беларускага народа, бо без поўнага раскабалення апошняй нельга было сур'ёзна гаварьшь пра яго нацыянальную суверэннасць. Па-іншаму ж да беларускай мовы і нелыа было ставіцца. Як-ніяк, а на ёй у той час размаўляла пераважная большасць жыхароў рэспублікі, хаця стагодзямі і доўжыліся іх паланізацыя і русіфікацыя. Таму пры ўсёй важнасці. спрыяльнасці для беларускай справы магутнага нацыянальна-адраджэнскага руху на ўсёй тэрыторыі былой царскай Расіі. у т. л. і ў нашым краі, у яго меліся ў наяўнасці яшчэ і сур'ёзныя ўнутраныя фактары, якія падштурхоўвалі ўрад і партыю бальшавікоў неадкладна рабіць штосьці канкрэтнае па развязванні нацыянальнага пытання. На пазіцыю дзяржаўных і партыйных органаў асабліва моцны ўплыў рабіла беларускай нацыянальнай скіраванасці інтэлігенцыя. якая не толькі добра разумела ўсе нюансы дадзенай праблемы, але і жадала актыўна ўдзельнічаць ва ўвасабленпі яе ў жыццё. Усцешна, што ўсе прагрэсіўныя пачынанні БССР знаходзілі гэтак неабходную для іх падтрымку з боку моладзі, асабліва навучэнскай. I яе лёгка зразумець: мела меншую ступень дэнацыяналізацыі за старэйшыя накаленні, якім нскалі не ўдалося ўхіліцца ад
шкоднага ўздзеяння дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі. Здаровыя, прагрэсіўныя сілы беларускай моладзі працягвалі даражыць ідэяй нацыянальнага Адраджэння нават і тады, калі каго-небудзь з яе асяроддзя лёс закідваў за межы роднай Бацькаўшчыны. Часта прычынай гэтаму з'яўлялася жаданне атрымаць дзесьці прэстыжную адукацыю, для чаго дома пакуль што не мелася магчымасці. He адарваўся ад родных каранёў і студэнт Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі ў Маскве. случанін Паўлюк Жук. Да таго, як падацца на вучобу, ён у 1920 г. у Слуцку на спецыяльных курсах набыў неблагія веды па беларусазнаўстве, паспеў надрукаваць некалькі сваіх твораў на старонках шэрагу беларускіх газет і часопісаў.Не парываў сувязі з імі, як і стаў вучыцца ў Маскве за агранома, бо меў што сказаць сваім аднагодкам, добра ведаў пра ролю моладзі ў беларускім адраджэнні. Слушныя парады выказаны ім у 1922 г. у газеце "Савецкая Беларусь" у артыкуле "Аб беларускім студэнцтве". Там ён пісаў: "Цяпер наш святы абавязак псрад адраджэннем Беларусі і яе прагрэса зрабіць так, каб усе гэтыя жывыя, маладыя, поўныя сілы і энергіі творчыя сілы краю не зыходзілі на бок, не лезлі туды, дзе жывецца весялей і вальготней, чым у "спрадвеку заплаканым краю", а працавалі дома...
Беларусі патрэбны абавязкова сыны свае краіны, узброеныя шырокімі пазнаннямі па ўсіх напрамках, ва ўсіх галінах навукі. Нашым дэвізам павінна быць высунутая жыццём і пацверджаная гісторыяй ісціна: "назнай самога сябе — пазнай свой край'".
Вось толькі шкада, што беларусам не шанцуе, каб такія выдатныя людзі, як Паўлюк Жук, жылі доўга і шчасліва. У снежні 1924 г., у дваццаціпяцігадовым узросце, ён трагічна загінуў, трапіўшы пад колы трамвая.
3.3. Месца беларускай мовы і адукацыі ў нацыянальнай палітыцы
Упершыню з усёй канкрэтнасцю і выразнасцю было заяўлена пра пеабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця Беларускай Сацьіялістычнай Савецкай Рэспублікі на роднай мове народа, які даў назву самой дзяржаве. у снсжні 1920 г. на другім Усебеларускім з'ездзе Саветаў. a затым у лютым 1921 г. на II сесіі Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў Беларусі. Адзін з пунктаў (№ 4) рэзалюцьіі з'езда па дакладзе аб народнай асвеце меў такую фармулёўку: "Стварэнне сеткі ўстаноў. якія ўсебакова абслугоўваюць культурныя патрэбы масаў на ўсіх мясцовых мовах, падрыхтоўка для іх работнікаў асветы, выданне для іх літаратуры на мясцовых мовах і прыцягненне максімуму камуністычных сіл да гэтай працы".1 Сведчаннем прынцьшова новага падыходу савецкай улады да моўнай палітьікі ўжо на самым пачатку існавання БССР можа служыць такі факт, што другі Усебеларускі з'езд Саветаў ад Цэнтральнага Бюро Кампартыі