• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    1.4.	Актывізацыя нацыянальна-культурнай дзейнасці ў сувязі з падзеямі Псршай сусветнай вайны
    Сапраўдны пераварот у нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў унесла развязаная кайзераўскай Германіяй у жніўні 1914 г. вайна з Расіяй. У верасні наступнага года ўжо значная частка нашай бацькаўшчыны апынулася пад уладай інтэрвентаў. Прарускай арыентацыі мясцовая адміністрацыя, якая ўвесь час да гэтага ўпарта імкнулася ў самім зародку душыць, нс пускаць на волю ўсё нацыянальна-беларускас, спыніла сваю дэструктыўную дзейнасць. На занятай тэрьіторыі пачалі гаспадарыць новыя ўлады, якіх менш за ўсё цікавіў нацыянальны фактар культурнага жыцця мясцовага насельніцтва, што не маглі не выкарыстаць яго адраджэнскія сілы. I хаця многія, прычым найбольш адукаваныя, зарыентаваныя на беларускую нацыянальную ідэю грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы апынуліся — часцей насуперак сваёй волі — у эвакуацыі, працэсы нацыяналізацьіі духоўнага жыцня на захопленай ворагам тэрыторыі Беларусі не толькі не прыпыніліся, а, наадварот, пачалі набіраць больш шырокія маштабы. Людзі ў поўнай меры выявілі не толькі сваё вялікае, заканамернае жадане жыць паводле ўласных, нацыянальна-культурных традыцый, але і добрую здолыіасць да гэтага. прычым сустракаючы супраціў з боку польскага элементу, які таксама ўсяляк стараўся выкрыстаць спыненне дзейнасці прарускай мясцовай адміністрацыі дзеля ўмацавання сваіх пазіцый, што звычайна супярэчыла беларускаму інтарэсу, бо такое ж умацаванне ажыццяўлялася не на польскай, а на беларускай этнічнай тэрыторыі, насуперак інтарэсам яго карэннага насельніцтва.
    Пра многія дасягненні ў беларускім нацыянальна-культурным адраджэнні на захопленай нямецкімі інтэрвентамі тэрыторыі добра ведалі і не маглі не адрэагаваць на яго канструктыўным чынам і на ўсходзе ад лініі руска-нямецкага фронта. Тут таксама хапала людзей, не задаволеных сірочым станам нацыянальнай культуры, засіллем у духоўным жыцці краю чужародных элементаў. Хоць і неверагодна цяжка было абмежаваць іх шкодны ўплыў на беларускую культуру, пэўныя крокі ў гэтым кірунку рабіліся.
    У адказны для Бацькаўшчыны час мелі вялікае жаданне працаваць на яе нацыяпальны інтарэс таксама і беларусы Петрагрдла. Мінула трохі больш за два
    гады пасля спынення тут дзейнасці беларускай выдавецкай суполкі "Загляне сонца і ў наша аконца" (1914 г.), і гэты горад ізноў пачаў адыгрываць вялікую ролю ў беларускім нацыянальна-культурным Адраджэнні. Нягледзячы на востры недахоп матэрыяльных і фінансавых сродкаў, выкліканы вайной, было забяспечана выданне з 14 лістапада 1916 г. беларускамоўнай грамадскай і літаратурнай газеты "Дзянніца". Яе рэдактарам-выдаўцом быў Зміцер Жылуновіч (літаратурны псеўданім — Цішка Гартны; карыстаўся і псеўданімам Змітро Капылянін). Да таго, як заняцца рэдактарска-выдавецкай дзейнасцю, ён паспеў праявіць сябе актыўным сябрам шэрагу кульгурна-асветніцкіх арганізацый: "зблізіўся з гуртком студэнтаў-беларусаў. наведваў "'штаб" беларускага нацыянальнага руху ў Петраградзе кватэру Б. Эпімах-Шыпілы. У 1916 г. працаваў у беларускім бежанскім камітэце..."1 У першым нумары газеты ён выступіў з артыкулам "Аб беларускім універсітэце", у пятым "Яшчэ аб беларускім універсітэце", што можа разглядацца як сведчанне глыбокага разумення іх аўтарам велізарнай ролі нацыянальнай вышэйшай школы ў лёсе Бацькаўшчыны. У розных нумарах газеты былі надрукаваны вершы Цішкі Гартнага і першая частка яго рамана "Бацькава доля". Вядомы па сваіх публікацыях у газеце "Наша ніва" Эдзюк Будзька змясціў ва ўсіх сямі нумарах "Дзянніцы" пад псеўданімамі Акцуб, А.Б. артыкул "Думкі да граматыкі", у якім "разгледжаны асаблівасці беларускай народнай мовы і паказапа неўнармаванасць беларускага правапісу"2. Дзякуючы гатай газеце чьгтач пазнаёміўся з шэрагам твораў Максіма Багдановіча, Канстанцыі Буйло, Альберта ІІаўловіча, Хведара Чарнышэвіча, Фабіяна Шантыра і іншых, хто прыйшоў у беларускую літаратуру ў першыя дзесяцігоддзі XX ст. Выданне газеты давялося спыніць не толькі з-за сур'ёзных фінансавых цяжкасцяў. але і жорсткіх цэнзурных патрабаванняў. Выразная беларуская накіраванасць "Дзянніцы" не адпавядала афіцыйным поглядам на беларускі народ, яго культуру і мову.
    У адзін час з "Дзянніцай" у Петраградзе на беларускай мове лацінкай выходзіла газета "Светач" (рэдактар-выдавец Э.Будзька). Усяго пабачыла свет сем нумароў газеты. Шмат увагі надавала нацыянальна-адраджэнскай ідэі, выступала за стварэнне культурна-асветных гурткоў, школ на беларускай мове. 1 ў гэтым перыядычным органе Э. Будзька змясціў свой артыкул "Думкі да граматыкі", што можна тлумачыць выдатным разуменнем ім незаменнай ролі беларускай мовы ў нацыянальна-культурным адраджэнні Бацькаўшчыны. яе далейшым духоўным прагрэсе. Аўтар артыкула стараўся фармаваць такое разуменне на беларускую мову ў як мага большай колькасці людзей. He па віне ж беларусаў здарылася так, што гэты найкаштоўнейшы набытак шматлікіх пакаленняў заставаўся па-за грамадскім жыццём, ішоў у выніку мэтанакіраванай дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі да немінучага заняпаду. 3 гэтым ніяк не маглі змірыцца прагрэсіўныя колы беларускага грамадства, якія хацелі, каб іх народ жыў сваёй культурай і мовай. але не чужымі, навязанымі звонку духоўнымі набыткамі. Усцешна, што людзей з такімі разумнымі
    ' ЭГЕ Т.З. Мн„ 1996. C.183.
    2 Тамсама. С. 236, 237.
    поглядамі на ролю беларускіх культурна-моўных традыцый з году ў год павялічвалася. Спрэс асаблівая ўвага звярталася на тое, каб усе, хто далучыўся ці яшчэ толькі ўступаў у шэрагі змагароў за нацыянальнае адраджэнне, належным чынам валодалі і карысталіся беларускай мовай. Па стаўленні да яе вызначалася адданасць той ці іншай асобы беларускай справе. I звычайна, хто па-сапраўднаму жыў яе інтарэсамі, пры ўсіх нагодах не цураўся роднай мовы. Але здаралася такое, што на хвалі беларускага вызваленчага руху да яго далучаліся дзеячы. якія ў моц розных прычын прытрымліваліся зусім іншых пазіцый да беларускай мовы, за што яны рэзка крытыкаваліся ў прагрэсіўным нацыянальным друку. Вось як пра такіх людзей з Выканаўчага Камітэта Вялікай Беларускай Рады (ВБР), утворанага ў Менску за дзень да Кастрьічніцкай рэвалюцыі 1917г., пісалася ў іазеце "Вольная Беларусь" (1917, 8 лістапада): ''На пасяджэнні (названага Камітэта. Л.Л.) 31 кастрычніка ўсе даклады, якія чыталіся, і ўсе прамовы, якія гаварыліся, у большасці вяліся на расійскай мове. За вылучэннем 3-4 сяброў камітэту ніхто па-беларуску гаварыць ня ўмее. Трэба думаць, што гэта зьявішча выпадковае і з часам бсларуская мова запануе там, дзе яна павінна горда зычэць і красавацца. Людзі, стаўшыя на чале беларускага руху, павінны навучыцца чытаць, пісаць і гаварыць па-беларуску".
    Прыведзеная вышэй цытата. як вынікае, датычыла зусім не шараговых у нацыянальным адраджэнні асобаў, а саміх сяброў Выканаўчага Камітэта ВБР. У Камітэт, які з'яўляўся каардынацыйным цэнтрам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. вызначаўся прагрэсіўнымі поглядамі на беларускую культуру і мову, уваходзіла 24 чалавекі. Япы мелі вялікія заслугі перад беларускім нацыянальна-вызваленчым рухам, а вось роднай мовай валодалі далёка не ўсе, бо ў свой час даводзілася закончыць рускаці польскамоўныя навычальныя ўстановы. Каб хутчэй пераадолець гэты сур'ёзны для ўсялякага дзяржаўнага дзеяча недахоп, многія сябры Камітэта імкнуліся ўжо ў самы кароткі тэрмін авалодаць беларускай мовай і будаваць на ёй сваю працу. Затое такога не назіралася сярод кіраўнікоў бальшавіцкіх арганізацый, бо для іх галоўным з'яўлялася звяржэнне царызму, што, меркавалася, аблегчыць пераход да сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. A вось прадстаўнікі розных беларускіх арганізацый на сваім з'ездзе ў сакавіку 1917 г. у Менску прызналі першачарговай справай стварэнне ў Беларусі нацыянальнай сістэмы адукацыі. у т. л. і адкрыццё ў адным з гарадоў вышэйшай навучальнай установы. За яе заснаванне выказалася таксама вышэйзгаданая Вялікая Беларуская Рада. У яе адозве да народа гаварылася пра неабходнасць увядзення ў праграммы педагагічных устаноў па падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў курсаў беларускай літаратуры і мовы, нацыянальнага фальклору, гісторыі і геаграфіі роднага краю.1
    Самую ж праірэсіўную на той час палітыку ў нацыяналь-культурным Адраджэнні займала Беларуская сацыялістычная грамада. У прынятай у кастрычніку 1917 г. у Менску праграме былі гакія патрабаванні:
    ' ЭГБ.Т.2. Мн„ 1994. С 435.
    "32. Шырокае развіццё Беларускай нацыянальнай культуры, як адзіны шлях да развіцця грамадскасці і агульнага павышэння культуры мас на Беларусі.
    33. Заканадаўчае іірызнанне права беларускай мовы на развіццё і ўжыванне ў школе, судзе, адміністрацыйных і грамадскіх установах".1
    Такім неспакойным, але, несумненна. перспектыўным заспела Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917г. у Расіі нацыянальна-культурньі рух на Беларусі. Ён меў даволі шырокую падтрымку ў народзе. На вялікае шчасце ўсяго цывілізаванага свету, русіфікатарская палітыка да канца не паралізавала волю. жаданне беларусаў да самабытнага этнакультурнага жыцця. Пры спрыяльных палітычных умовах, галоўным чынам стварыўшы сапраўдную незалежную дзяржаву, яны маглі б даволі хутка вызваліць сваю культуру ад шкодных чужых напластаванняў і надаць ёй беларускае нацыянальнае аблічча.
    1 Палітычныя партыі Беларусі' Дапаможнікдля вывучаючых гісторыю Беларусі. Мн., 1994 С 77
    Раздзел II. Культура Беларусі ў першьія гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі (лістапад 1917-ліпень 1920 г.)
    2.1.	Культурнае становішча ў савецкай Беларусі і на занятай нямецкімі інтэрвентамі тэрыторыі
    Кастрычніцкая рэвалюцыя істотным чынам паўплывала на культурнае развіццё ўсіх нярускіх народаў, дзякуючы вызваленню іх з-пад жорсткага нацыянальнага прыгнёту царскага самаўладзя. Вялікія надзеі ўскладвалі на яе і прагрэсіўныя, цвёрдай нацыянальнай арыентацыі колы беларускага грамадства. Аднак, пэўны час практычна аніякіх станоўчых зрухаў у яго культурным жыцці не назіралася. Прычын гэтаму шмат, але галоўная адсутнасць уласнай дзяржавы (і савецкая ўлада не лічыла беларусаў за самабытны народ)1, якой толькі і падуладна было б вырашэнне такой архіскладанай для нашага краю праблемы, як нацыянальна-культурнае адраджэнне яго карэннага насельніцтва. Паколькі Беларусь пасля кастрычніка 1917 г. не сталанезалежнай, суверэннай дзяржавай, а знаходзілася ў складзе Расійскай Федэрацыі, ваенна-адміністрацыйнай зоне кайзераўскіх войск, за нацыянальна-культурнае адраджэнне даводзілася брацца пераважна ініцыятыўным чынам, самапасам, без усялякага ўдзелу ўладных структур. Пахвальна, што ў асяроддзі беларусаў знайшлося тады нямала моцна апантаных нацыянальнай ідэяй людзей. Мэтанакіравана. актыўна і напорыста дзейнічалі яны як натэрыторыі савецкай Беларусі, так і на занятай войскамі кайзераўскай Германіі з той толькі розніцай, што ў ііершым выпадку прагрэсіўным колам грамадства даводзілася адраджаць. развіваць беларускую культуру не толькі пры поўнай адсутнасці ўласнай дзяржавы, але і пры ўсебаковай залежнасці ад палітыкі Расійскай Федэрацыі і абавязкова на сацыялістычным грунце, а ў другім у значнай ступені будучьі самастойнымі ў пытаннях нацыянальна-культурнага развіцця.