Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Смела і рашуча займаць уладам пратэкцыянісцкую назіцыю ў дачыненні да беларускай культуры і мовы дазвалялі і многія палажэнні з ленінскай канцэпцыі па нацыянальным пытанні, у прыватнасці такое: "Той не марксіст, той нават не дэмакрат, хто не прызнае і не адстойвае раўнапраўе нацый і моваў, не змагаецца з усякім нацыянальным гнётам або нераўнапраўем"1. Пра гэта не маглі не ведаць тагачасньія беларускія партыйньія функцыянеры, прычым нават і сярэдніх рангаў.
Маючы такую катэгарычную аўтарытэтную падтрымку ад X з'езда РКГІ(б), шчьіра заклапочаныя ідэяй нацыянальна-культурнага адраджэння беларусаў палітычныя дзеячы цяпер маглі смялей брацца за развязванне дадзенай надзвычай важнай для іх народа праблемы. Гіацвярджаецца гэта шматлікімі прыкладамі разгортвання нацыянальнай ініцыятывы як на месцах, у самой гушчы народа. так і ў верхніх эшалонах дзяржаўнай улады. партыйнага кіраўніцтва. I вельмі важна, што зараз гэтай ініцыятыве імкнуліся надаць яшчэ больш мэтанакіраваны. абавязковы характар. прычым галоўную ролю тут брала на сябе рэспубліканская партыйная арганізацыя. Гэта яскрава вынікае з рэзалюцый XII Усебеларускай партканферэнцыі (VII з'езда) КП(б)Б. што праходзіла ў сакавіку 1923 г. і была прысвечана разгляду нацыянальнага пытання. На канферэнцыі адзначалася, што "Камуністычная партыя ў поўнай адпаведнасці са сваёй праграмай у галіне нацьіянальнага пытання павінна зрабіць усе захады да наладжвання працы на беларускай мове, ствараючы нармальныя ўмовы для развіцця беларускай культуры", што "кіраўніцтва гэтай працай павінна быць ускладзена на партыйныя
1 Ленін У. Творы. Т.20. С. 120.
арганізацыі ў цэлым як у цэнтры, так і на месцах". Вельмі каштоўным палажэннем разглядаемай рэзалюцыі з'яўлялася ўказанне на тое, што працэс пашырэння ўплыву беларускай культуры павінен узгадняцца "з наяўнасцю дастаткова падрыхтаваных, класава-выхаваных і рэвалюцыйна-вытрыманых работнікаў", бо ў асяроддзі кіраўнічага апарату розных сфер дзяржаўнага і грамадскага жыцця рэспублікі было нямала людзей, якія ў сваёй дзейнасці менш за ўсё лічыліся з інтарэсамі мясцовых рабочых і сялян, на законныя нацыянальныя патрабаванні беларускага народа глядзелі з пазіцый вялікарускага дзяржаўнага шавінізму. Без рашучага пераадолення такіх шкодных настрояў сярод работнікаў рэспубліканскага дзяржаўнага і партыйнага апаратаў, а таксама і кіраўнікоў усіх астатніх звёнаў нелыа было спадзявацца на дасягненне жаданага поспеху ў нацыяналыіа-культурным развіцці Беларусі. У практычнай дзейнасці партыйнай арганізацыі рэспублікі яшчэ больш выразна акрэсліліся многія прынцыпова важныя кірункі нацыянальна-культурнага адраджэння беларускага народа пасля таго, як у пачатку чэрвеня 1923 г. у Маскве ЦК РКІІ(б) правёў спецыяльную нараду па нацыянальным пытанні. у рабоце якой бралі ўдзел і прадстаўнікі ад КП(б)Б. У аднаведнасці з выказанай на нарадзе пазіцыяй аб арганізацьіі ў межах рэспублік нацьіянальных вайсковых часцей і на Беларусі ўжо ў ліпені таго ж года была створана "Беларуская Міліцыйная дывізія". 3 усяго Саюза ў яе выклікаліся ваенныя спецыялісты, што былі родам з Беларусі. Неадкладна з вайскоўцамі сталі ладзіць праходжанне службы з улікам нацыянальных асаблівасцяў, культурна-моўнай спадчыны краю. Садзейнічала гэтаму паспяховая праца Вайсковай тэрміналагічнай камісіі Інстытуга беларускай культуры.
У кастрычніку 1923 г. Цэнтральнае бюро КІІ(б)Б правяло нараду з сакратарамі павятовых партыйных арганізацый, на якой грунтоўна абмяркоўвалася, што трэба ў бліжэйшы час зрабіць па развязванні нацыянальнага пытання на Беларусі. Прыкметных зрухаў пакуль што тут не назіралася. Зразумела, цэнтральнае месца на нарадзе заняў лёс мясцовых моў і галоўным чынам беларускай, як мовы пераважнага па колькасці тытульнага насельніцтва рэспублікі. Некаторыя кіраўнікі і супрацоўнікі дзяржаўных устаноў ужо ў 1924 г. павінны былі пачаць вывучаць мясцовы мовы. "У далейшьім, заяўлялася ў дакументах нарады ЦК КП(б)Б, на працягу наступнага году паступова ўводзіць мовы, у першую чаргу беларускую, у ўстановах Наркомасьветы. Наркомзему, Наркомваену, Міліцыі, у судовых інстытуцыях (у першым часе судагаварэнне). на пошце і тэлеграфе, найраней у паветах і валасцёх. Для поўнага прыстасавання судавядзення да мясцовых патрэбаў усе кодэксы ў двухгадовы тэрмін павінньі быць перакладзены на мясцовыя мовы, пасля чаго ўвесь судовы процэс цалкам праводзіцца на мясцовых мовах. У той жа тэрмін албываецца перападгатоўка і падгатоўка судовых працаўнікоў..."
Далей, на нарадзе ЦК КП(б)Б зазначалася, іпто ва ўсіх школах без выключэння трэба ўводзіць беларускую мову як абавязковую.
Прапаноўвалася павялічыць беларускі сялянскі элемент ў сямігодках, тэхнікумах і вышэйшай школе, асабліва на Рабфаку і Педфаку, у Вяскова-Гаспадарчым Інстьггуце, пашырыць у самыя бліжэйшыя часы выдавецкую працу на беларускай мове па пытаннях мясцовага жышія, а таксама выдання на ёй марксісцкай і партыйнай літаратурьі. Калі школы палітграматы пераводзіліся на мясцовыя мовы, дык раённыя партшколы ў Менску і Бабруйску павінны былі працаваць толькі на беларускай мове. Яна ж станавілася рабочай і ў Цэнтральнай партшколе Менска. Нарада цалкам ухваліла праведзеную работу па беларусізацыі праваахоўных органаў і вайсковага жыціія ў рэспубліцы, сфармуляваўшы наступным чынам сваю палітыку: "Знаходзячуюся на тэрыторыі Беларусі міліцыйную дывізію лічыць базай для сфарміравання на бсларускай нацыянальнай часціны... Папоўніць камандны й палітычны склад дывізіі беларусамі, знаючымі беларускую мову. Укомплектаваць дывізійную школу мясцовымі ўраджэнцамі і ўвесці ў школу выкладанне мясцовых моваў і камацдаванне ў беларускай мове. У далейшым лічыць патрэбным перабудаванне 6-х пяхотных курсаў ў школу каманднага складу мясцовай беларускай вайсковай часціны. Згодна з гэтым перафармаваць курсы па моўнаму і нацыянальнаму прызнакам. Паступова, на працягу году перавесьці ўсе органьі Нарваенкамату на беларускую мову ў пісьменных і ваенных зносінах".1
Неабходна адзначыць, што Нарваенкамат, у адрозенне ад некаторых іншых дзяржаўных органаў кіравання, даволі аператыўна і рашуча ўзяўся за падвядзенне нацыянальнага грунту пад сферу дзейнасці ўсіх сваіх структурных падраздзяленняў. Беларусізацыя жыцця вайскоўцаў адразу ж прыняла планамерны і цэнтралізаваны характар. Яе правядзенне ў практыку стала адной з найважнейшых задач. заснаванай у пачатку красавіка 1924 г. Заходняй ваеннай акругі, штаб якой знаходзіўся ў Менску. У штабе функцыянавала спецыяльная камісія, якая займалася перакладам на беларускую мову вайсковых статутаў, распрацоўкай беларускамоўнай ваеннай тэрміналогіі.
Хаця задума аб беларусізацыі вайсковага жыцця ў сваёй аснове з'яўлялася вельмі важнай і крайне неабходнай, аднак, як высветлілася на практыцы, тэрмін для яе быў вызначаны ўсё ж нерэальны, занадта сціслы. He ўдалося адклікаць з розных раёнаў СССР патрэбную колькасць ваенных спецыялістаў беларускай нацыянальнасці. а нямала камандзіраў, што служылі на Беларусі і не паходзілі з яе карэннага насельніцтва. праяўлялі пасіўнасць. а часам нават пад ўсялякімі падставамі наўмысна тармазілі развязванпе нацыянальнага пытання ў войску.
На гістарычным шляху беларускага Адраджэння былі і цяжкасці іншага парадку, прычым даволі незвычайныя. Па незалежных ад самой Беларусі прычынах. тут мо як нідзе ў іншых рэспубліках, на пачатку 20-х гадоў адчувалася вострая патрэба ў грунтоўных павуковых, а таксама навукова-папулярных публікацыях, у якіх ў даступнай форме, пры належнай дакладнасці, праз глыбокі аналіз гістарычнай практыкі былі б раскрыты
1 Матэрыялы нарадыЦК КП(б)Б цытаваны паводле аргыкула У.Ігнатоўскагаз калектыўнай працы: "Беларусь Нарысы гісторыі. эканомікі, культуры і рэвалюцыйнага руху" Мн., 1924 С 239, 240.
вузлавыя аспекты нацыянальна-моўнай палітыкі. Такую задачу смела паставіў і шмат што зрабіў для яе паспяховага вырашэння першьі рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Уладзімір Пічэта, не будучы, дарэчы, беларусам па нацыянальнасці. Бачачы, з якой цяжкасцю, а часам пры адкрытым ці завуаліраваным супраціўленні службовых асобаў ідзе ўкараненне беларускай мовы ў справаводства дзяржаўных, партыйных, адміністрацыйна-гаспадарчых органаў. у сісітэме народнай асветы, ён выдае ў жніўні 1923 г. на рускай мове невялікую. паводле свайго памеру, але вельмі змястоўную брашурку пад назвай "Беларуская мова як фактар нацыянальнакультурны", якая дапамагла многім беларусам карэнным чынам змяніць сваё стаўленне да гэтага найкаштоўнейшага гістарычнага і духоўнага скарбу. Кожны, хто прачытаў зазначаную брашуру, больш не даймаў сябе думкамі, існуе ці не існуе арыгінальная, самабытная беларуская мова. Вучоныгісторык псраканаўча даказаў, што ў беларусаў здаўна была і ёсць родная мова, адметная ад блізкароднасных ёй рускай, украінскай і польскай моваў. Народжанае ад азнаямлення з брашурай усведамленне таго, што ты ўступаеш у культурным развіцці суседнім народам толькі з прычыны вялікіх несправядлівасцяў іх палітычных рэжымаў, невыносна цяжкага лёсу, што ў далёкім мінулым твае продкі ні ў чым не адставалі ад гэтых этнасаў, выклікала ў шырокіх масаў беларускага народа заканамернае жаданне аддаць усе свае сілы і энергію нацыянальнаму адраджэнню. У.Пічэта беснамылкова вызначыў, што галоўнай апорай у гэтым заканамерным руху можа і павінна стаць інтэлігенцыя, як найбольш адукаваны і нацыянальна самасвядо.мы пласт беларускага грамадства. I ў цэлым яна ахвотна адгукнулася на слушыя парады выдатнага вучонага, актыўна ўключылася ў вывучэнне і прапаганду роднай духоўнай спадчыны з тым, каб усё лепшае з яе паставіць на службу нацыянальна-культурнаму адраджэнню беларусаў.
Зыходзячы з складанасці адраджэнскага працэсу на Беларусі, вельмі важным з’яўлялася канкрэтнае вызначэнне месца і ролі ў ім дзяржаўных і партыйных органаў, тым больш. што паміж імі даволі часта існавалі яшчэ і ў час, калі абазначыліся першыя пазітыўныя зрухі ў правядзенні нацыянальнай палітыкі, істотныя разыходжанні па яе найбольш прынцыповых напрамках. Камуністы, зыходзячы з партыйных інтарэсаў, прыкладвалі вялікія намаганні, каб забяспечыць тут сабе ключавыя пазіцыі. У многім ім гэта ўдалося зрабіць і галоўнае. што без асаблівай канфрантацыі з дзяржаўнамі органамі. 3 такім поглядам пагаджаўся і галоўны дойлід паслярэвалюцыйнага беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння гісторык Усевалад Ігнатоўскі, які ў 1921-1926 гг. працаваў наркамам асветы БССР. 3 улікам рэалій першых гадоў мірнага будаўніцтва ён сгаяў за тое, "каб партыя ўзяла ў свае рукі кіраўніцтва беларускай працай, падгатаваўшы патрэбны лік працаўнікоў на беларускай мове. Апроч таго, трэба пашырыць выдавецтва марксыцкае літаратуры на беларускай мове".