Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Іншых пазіцый, як марксісцкіх, у тагачасным разуменні партыі балыпавікоў, не шукалі сабе пры развязванні нацыянальнага пытання на Беларусі і дзяржаўныя
органы. Тут у іх, за рэдкім выключэннем, было поўнае паразуменне з партыяй камуністаў. I трэба сказаць. што толькі там, дзе яно сапраўды дасягалася, існавала рэальная магчымасць паспяхова ўвасабляць беларускую ідэю ў жыццё. Што рабілася партыяй у гэтым напрамку, ужо нямала гаварылася вышэй, аднак ёсць патрэба спыніцца на аналізе яшчэ аднаго вельмі важнага дакумента, паколькі ён з'явіўся на свет упярэдадзень маючай адбыцца на Беларусі гістарычнай падзеі ў нацыянальна-культурным адраджэнні добра вядомай з літаратуры апошніх гадоў беларусізацыі. Такім дакументам былі Рэзалюцыі пленума ЦІ< КП(б)Б, які праходзіў 6-9 ліпеня 1924 г. Будучы добраасвядомленым аб патаемным і адкрытым супраціўленні паасобных камуністаў правядзенню на Беларусі прагрэсіўнага курсу XII партз'езда РКП(б) па нацыянальным пытанні, ЦК КП(б)Б на гэтым пленуме палічыў неабходным "зрабіць захады, якія забяспечваюць ужыванне роднай мовы ва ўсіх установах і арганізацыях, якія абслугоўваюць мясцовае насельнііргва". прызнаў ненармальным, што хаця беларуская нацыянальнасць з'яўляецца пераважнай па колькасці, яе "мова да гэтага часу мае вельмі абмежаванае распаўсюджанне ў дзяржаўных, грамадскіх і прафесійных установах і арганізацыях". таму "трэба стварыць умовы, якія найболып спрыялі б развіццю і выкарыстанню беларускай мовы з тым, каб з фармальнараўнапраўнай зрабіць яе фактычна раўнапраўнай мовай, якая б заняла належнае месца ў Беларускай рэспубліцы... У мэтах папулярызацыі і ўкаранення беларускай мовы ў зносіны паміж працоўнымі, усе члены партыі. якія валодаюць беларускай мовай. павінны пры сваіх выступленнях ужываць пераважна беларускую мову". Аб'явіўшы на тэрыторыі рэспублікі раўнапраўнымі беларускую, рускую, яўрэйскую і ігольскую мовы, пленум ЦК КП(б)Б не збаўся сказаць, што перавагу ўсё ж трэба аддаваць выкарыстанню беларускай мовы ў грамадскім жыцці. Валоданне ёю, а таксама рускай, прызнавалася абавязковым для ўсіх супрацоўнікаў савецкіх, прафесійных і грамадскіх арганізацый і ўстаноў, a некаторыя, па роду службы, павінньі былі ведаць яшчэ яўрэйскую, гюльскую, украінскую і латышскую мовы, Пры адсутнасці такіх ведаў нельга было працаўладкоўваць на пэўныя, часта прэстыжньія і добра аплатныя пасадьі. Толькі ў выключньіх выпадках дазвалялася залічваць такіх асобаў на працу, дый то тэрмінам не больш як на шэсць месяцаў. Усе дакументы агульнасаюзнага значэння рэкамендавалася выдаваць на беларускай і рускай мовах. Перавод службовага справаводства на беларускую мову ў першую чаргу павінны былі ажыццяўляць тыя ведамствы. дзейнасць якіх непасрэдна датычыць беларускаганасельніцтва.1
Маецца дастаткова падстаў меркаваць, што наданне партыйнай арганізацыяй рэспублікі такога важнага значэння выкарыстанню беларускай мовы ў службовым справаводстве было падказана азнаямленнем камуністамі высокага рангу з наступнымі радкамі са згаданай вышэй брашуры У.Пічэты: "У міністэрствах, канцылярыях, судах адбываецца словатворчасць. 3 гэтага боку заканадаўчыя акты, справаводства судовых і адміністрацыйных устаноў маюць вялізнае значэнне для развіцця мовы. Тыя народы. якія жылі нядоўга ўласным палітычным жыццём, дзякуючы чаму справаводства на
Резолюцнн пленумаЦК КП(б)Б (прняты 6-9 нюля 1924). Мн., 1924. С. 3-5.
нацыянальнай мовс не магло атрымаць вялікага развіцця, знаходзяцца ў дачыненні развіцця мовы ў менш спрыяльных умовах у параўнанні з тымі, хто меў уласнае нацыянальнае справаводства". Паводле У.Пічэты англійскія "каралеўскія пісцы такія ж стваральнікі мовы. як пісьменнікі, навукоўцы і прадстаўнікі іншых ліберальных прафесій. Зусім ў іншым становішчы знаходзілася Чэхія, дзе з пачатку XVII ст. уводзіцца ў справаводства нямецкая мова, і Польшча. дзе панаванне ў справаводстве лацінскай мовы і лацінскай тэрміналогіі перашкаджала і затрымлівала развіццё мовы. Ва ўрадавай канцылярьіі, у зале суда адбывалася непрыкметная, але сталая творчасць мовы". Тым, хто браў удзел у паседжанні гэтага пленума ЦК КП(б)Б, робіць вялікі гонар, што яны і беларускай мове пажадалі стварыць падобныя ўмовы для творчасій. Тагачасны пазітыўны вопыт кіравання моўнай сітуацыяй ніяк не можа сёння ігнаравацца палітыкамі Рэспублікі Беларусь, бо роднае слова яе тытульнай нацыі знаходзіцца амаль цалкам на-за афіцыйным жыццём і перастае тут быць сродкам зносін паміж людзьмі.
3.4. Асноўпыя дасягненні у развіцці культуры і ўзрастанне ў ёй ролі нацыянальнага пачатку
Паступовае змяншэнне негатыўнага ўплыву дзяржаўнай палітыкі русіфікацыі на духоўнае жыццё Беларусі, што стала магчымым у выніку ўварвання на значную частку яе тэрьггорыі нямецкіх інтэрвентаў, а пазней — усталявання ў незахопленых ворагам раёнах савецкіх парадкаў і нарэшце — польскага панавання, дазволіла нават і ў тых не зусім спрыяльных умовах некалькі павысіць ролю нацыянальнага фактару ў культуры, развіваць яе на ўласных асновах. Прычым ажыццяўлялася гэта, асабліва на тэрыторыі падкантрольнай да 1 студзеня 1919 г. савецкай уладзе, галоўным чынам сіламі нацыянальна-прагрэсіўных колаў грамадства, што сведчыць пра іх шчырае жаданне стварыць „ароду неабходныя ўмовы для самабытнага этнакультурнага развіцця. Гэтаму належную ўвагу надавалі толькі ўладныя структуры БНР, з чым не маглі ўжо не лічыцца і савецкія ўлады пасля другога абвяшчэння незалежнай БССР. Дзякуючы такому стаўленню да нацыянальнай культуры беларускага народа, удалося ў гранічна сціслыя тэрміны дамагчыся пэўных пазітыўных зрухаў у гэтай жыццёва важнай сферы дзейнасці чалавека.
У сваім рэгуляванні культурнага працэсу савецка ўлада не магла не выкарьістаць многага з таго, што рабілася ў дадзенай сферы кіраўніцтвам Беларускай Народнай Рэснублікі. Датычыла гэта і такой важнай галіны духоўнага жыцця, як народная асвета, пад якую, асабліва яе ніжэйшыя звёньі. удалося закласці надзейны нацыянальны падмурак. 3 кожным годам раслі шчырыя прыхільнікі стварэння і развідця нацыянальнай адукацыі ў БССР не толькі сярод педагагічнай інтэлігенцыі, але і палітыкаў, што садзейнічала паступоваму развязванню гэтай выключна важнай для беларускага народа праблемьі. Менавіта адсутнасць у апошняга на працягу некалькіх стагоддзяў
пабудаванай на ўласных гістарычных, кулвтурна-моўных традыцыях сістэмы народнай адукацыі і прычынілася да яго сур'ёзнай асіміляцыі, асабліва адукаванай часткі грамадства. Каб спыніць гэты шкодны працэс, трэба было тэрмінова ствараць на нацыянальнай аснове прынцыпова новую сістэму адукацыі.
На вялікі жаль, тая частка тэрыторыі Беларусі, дзе быў назапашаны найбольшы вопыт у гэтым, апынулася ў складзе Польскай дзяржавы. У межах БССР далёка не ўсе педагогі і тым больш кіраўнікі народнай адукацыі жадалі бачыць яе нацыянальнай, адрознай ад той, што існавала ў суседняй Расійскай Федэрацыі. Пры такім падыходзе цяжка было разлічваць, іпто духоўнае жыццё карэннага насельніцтва ў БССР набудзе самабытны характар. Створаныя ў выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі ўмовы для нацыянальна-культурнага развіцця куды хутчэй і лепш за беларусаў выкарыстоўвалі яўрэі. У 1921 г., калі яшчэ беларусы больш размоў вялі пра важнасць нацыянальнай адукацыі, чым ілтосьці канкрэтнае рабілі на практыцы, у яўрэйскіх школах БССР (без Гомеля і Рэчыцы) ужо вучылася каля 11 тыс. дзяцей.1
Яшчэ больш складанай для маладой беларускай дзяржавы задачай, чым стварэнне на яе роднай мовы пачатковых школ, з'яўлялася заснаванне нацыянальных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. Складанай у значнай ступені таму, што ў гэтай лёсавызначальнай ідэі мелася даволі вялікая колькасць уплывовых недобразычліўцаў. Па гэтай прычыне арганізаваны ў Менску ў 1921 г. Беларускі дзяржаўны універсітэт па сваёй беларускасці не падлягаў параўнанню з Мінскім інстытутам народнай адукацыі. Нездарма адзін з першых прафссараў універсітэта Фёдар Турук (1889-1960, ураджэнец Наваградчыны) пісаў: "Беларускі Дзяржаўны Універсітэт... з'яўляецца адным з самых маладых у сям'і рускіх універсітэтаў (падкрэслена мною. Л.Л.) з некаторымі асаблівымі рысамі, абумоўленымі мясцовымі этнаграфічнымі і палітычнымі ўмовамі і гістарычнымі прычынамі жыцця краю".2 Дзякуючы намаганням шчыра адданых беларускай нацыянальнай ідэі педагогаў такімі "асаблівымі рысамі" хоць і павольна, але ўсё ж такі папаўняўся навучальна-выхаваўчы працэс. 1 гэта лагічна, бо без нацыянальнай вышэйшай школы не можа існаваць і нацыянальная народная адукацыя ўвогуле. Гэтую азбучную ісціну даўно засвоілі цывілізаваныя народы і дзякуючы функцыянаванню такой вышэйшай школы не маюць праблем з фармаваннем нацыянальнай інтэлігенцыі матора любога грамадства.
Наблізіць маладую вышэйшую школу да нацыянальных патрэб перашкаджалі дзве асноўныя прычыны: неадпаведнасць такой школе этнічнага складу прафесараў, вык.чадчыкаў, а таксама саміх студэнтаў, слабае валоданне імі беларускай мовай. У снежні 1921 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце правелі анкетаванне 738 студэнтаў факультэта грамадскіх навук (2/3
1 Звязда. 1930. 14ліпеня.
2 Труды Белорусского Государственного Уннверснтета в Мннске. Мн , 1922, № I. С. 175.
яго кантынгенту), у выніку якога высветлілася, што беларусаў сярод іх мелася толькі 26%, затое яўрэеў — 67, велікаросаў 26, палякаў 14 украінцаў, латышоў, літоўцаў і эстонцаў 2 14%. Беларускую мову прызналі роднай 15% ад агульнай колькасці анкетаваных, яўрэйскую 52, рускую 27, польскую — 4, латышскую, украінскую, літоўскую, эстонскую. нямецкую і іншыя 5%. Істотны ўплыў на гэтыя паказчыкі магло зрабіць тое, што для 409 студэнтаў месцам сталага пражывання з'яўляўся Менск,! сярод жыхароў якога па-ранейшаму быў вельмі мізэрны працэнт беларусаў і ў горадзе не бытавала беларуская мова.
Першыя дасягненні ў падрыхтоўцы маладых спецыялістаў, якія мелі пэўныя веды па гісторыі і культуры роднага краю, у той ці іншай ступені валодалі мовай яго тытульнага насельніцтва, а таксама наяўнасць уласнай паліграфічнай базы, існаванне нацыянальнага накірунку нерыядычнага друку станоўча адбіліся на працы майстроў мастацкага слова. Пісьменніцкія шэрагі былі папоўнены новымі творцамі, якія пазней сталі добра вядомымі ііразаікамі і паэтамі. Дапамагло ім у гэтым азнаямленнс з даволі багатай ужо і на той час літаратурнай спадчынай Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Беларускамоўныя літаратурныя творы, як нішто іншае. рабілі магутны ўплыў на нацыянальнае сталенне людзей. Для іх кніжка на роднай мове была непараўнальна даражэйшай за ўсё тое, што раней даводзілася чытаць на рускай ці польскай мовах. Даражэй таму, што яна была напісана на добра зразумелай мове і апавядала пра штосьці блізкае і дарагое з мясцовага жыцця. I вельмі важна, што такія публікацыі з'яўляліся і там, дзе гаспадарылі нямецкія і польскія інтэрвенгы, і гам, дзе першыя крокі ў сферы культуры рабіла савецкая ўлада. Несумненна. найбольш спрыяльныя варункі для працы пісьменнікаў узніклі пасля другога абвяшчэння палітычнай незалежнасці БССР. яе пераходу да мірнага будаўніцтва, хаця і ажыццяўлялася яно паводле сацыялістычнаму ўзору. У 1922 г. Янка Купала завяршыў напісанне вельмі папулярнага і на сёння драматычнага твора "Тутэйшыя" (надрукаваны ў 1924 і.), а праз год Якуб Колас выдатную паэму "Новая зямля" (пачаў працаваць над ёй з 1911 г.).