• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    Практаческое решенне нацнонального вопроса в Белорусской Сойпалнстнческой Советской Республнке. ЧI Белоруснзацня. Мн., 1928. С 126, 127.
    Беларусі Сцяпан Булат вітаў на беларускай мове, а Барыс Аршанскі (намеснік старшыні выканакама Менскага гарадскога Савета) выкарыстаў у гэтых мэтах яўрэйскую мову. Яна ж прагучала і з вуснаў прадстаўніка ад партыі Бунда Арона Вайнштэйна.
    Яшчэ далей у развязванні надзвычай складанага моўнага пытання пайшла згаданая вышэй II сесія ЦВК БССР, на якой былі ўхвалены даволі эфектыўныя для таго часу практычныя мерапрыемствы па правядзенні нацыянальнай палітыкі. Разглядаючы пытанне аб мясцовых мовах, ЦВК Беларусі прадпісаў "Наркамасветы зрабіць захады да ўзмацнення працьі на мове пераважнай большасці працоўнага сялянства Беларусі мове беларускай. Наркамасветьі павінен у сваёй працы зыходзіць з няўхільнай перспектывы планамернага і паступовага пераходу ўстаноў, у якіх навучаюцца і выхоўваюцца дзеці беларусы, на іх матчыну беларускую мову выкладання. За выкананне гэтага задання павінны ўзяцца яшчэ ў бягучым годзе". Была звернута пільная ўвага на курсавую падрыхтоўку настаўнікаў, якія маглі б выкладаць на беларускай мове. Свой уклад у вырашэнне дадзенай праблемы павінны бьілі ўнесці Мінскі інстытут народнай адукацыі (раней меў назву Мінскі беларускі педагагічны інстытут) і трохгадовыя курсы ў Барысаве і Бабруйску. Вялікае значэнне надавалася выданню літаратуры на мясцовых мовах. "Выданне ж падручнікаў, дзіцячага часопіса, навуковапапулярнай і палітычнай літаратуры на беларускай мове, адзначалася на сесіі ЦВК Беларусі, павінна быць пастаўлена. як ударная задача" Наркамасветы і яго органаў, у прыватнасці Дзяржвыда. I гэтыя рашэнні паслядоўна праводзіліся ла практыцы.
    Нацыянальна зарыентаваны колы беларускага грамадства віталі захады дзяржавы па стварэнні савецкага перыядычнага друку, бо гэта магло адкрыць шырокія перспектывы для журналісцкай, літаратурнай дзейнасці. У рэдакцыйным артыкуле "Нашы заданні" першага нумара беларускамоўнага часопіса "Полымя", які выйшаў у снежні 1922 г., яны сфармуляваны наступным чынам: "...мы не выяўляем перад сабою беларускае культурнае працы адколатаю ад культурнае працы іншых жывучых у Беларусі нацыяў. Культурная работа працоўных грамадаў аднэй нацыянальнасці заўсюды злыгана з культурным жыццём і работаю працаўнікоў другое нацыянальнасці. Бяз узаемнага ўплыву і супрацоўніцтва ня можа быць правідловага культурнага развіцця". Праўда, часопіс. называючыся марксісцкім, асуджаў ідэі незалежніцтва. захапленне беларускай старадаўшчынай. Ён запрашаў працаваць на сваіх старонках толькі тых, хто хоча пасабіць "нам вызваліць беларускую культурную работу ад станкоў народніцтва і нацыяналістычнай рэакцыі".1 У першым нумары часопіса выступілі Цішка Гартны, Міхась Чарот, Алесь Гурло, Андрэй Алексавдровіч. Янка Журба, Змітрок Бядуля, Янка Нёманскі.
    Практычныя захады дзяржавы па стварэнні неабходных перадумоў для развіцця
    'Полымя. 1922. № 1. С 5,6
    беларускай культуры садзейнічалі росту яе аўтарытэту ў грамадстве. Людзі зразумелі. што нарэшце прьійшоў час. каб яна вызвалілася з-пад прыгону, адчула сябе гаспадыняй на сваёй роднай зямлі. Такую спрыяльную сітуацыю проста не магла не выкарыстаць адданая нацыянальнаму інтарэсу. здольная ў тым ці іншым жанры культурна-мастацкай дзейнасці часгка інтэлігенцыі.
    ГІад уплывам нацыянальна-адраджэнскага руху мянялі свае пазіцьіі ў дачыненні да яго многія партыйныя кіраўнікі, у іх ліку і Вільгельм Кнорын (латыш па нацынальнасці), які ў пачатку 20-х гадоў знаходзіўся на пасадзе сакратара ЦК КП(б)Б. Яшчэ зусім нядаўна. у кастрычніку 1918 г., у сваю бытнасць сакратаром Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РКП(б) ён пісаў: "што беларусы не з'яўляюцца нацыяй і што тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжыты. Нашаю задачаю з'яўляецца нс стварэнне новых нацый, а зніштажэнне старых нацыянальных рагатак, якія не існавалі да гэтае пары, а таму камуністы не могуць у якім бы то ні было выглядзе браць удзел у гэтым руху".
    Выкладзенай вышэй пазіцыі прытрымлівалася бальшыня тагачасных камунісгаў, прьічым і беларускага паходжання. Магутны беларускі нацыянальнакультурны рух вымусіў іх карэнным чынам змяніць свае памылковыя погляды, спыніць русіфікатарскую палітыку на тэрыторыі маладой савецкай дзяржавы, пасур'ёзнаму заняцца "узвядзенем новых нацыянальных рагатак". Выступаючы на лютаўскай (1921 г.) сесіі Цэнтральнага ВыканаўчагаКамілэтаСаветаў Беларусі, В. Кнорын з усёй катэгарычнасцю заявіў, што нам трэба адрачыся ад погляду. што пьпанне аб мове ёсць пытанне нацыяналістьічнае, што, наадварот, гэта цалкам адпавядае духу камунізму. Кожнае дзіця мае права вучыцца на сваёй роднай мове, таму нельга ісці на сумеснае выхаванне дзяцей, якія размаўляюць на розных мовах, бо такі дзіцячы інтэрнацыянал ёсць задушэнне свабоды. Прысутныя на сесіі пачулі ад яго і такое, што ў школах беларускай мове трэба даць такія ж правы, як і рускай, бо хаця пераход навучання дзяцей на беларускай мовс яшчэ справа і далёкага будучага, аднак ён будзе мець велізарнае палітычнае і міжнароднае значэнне.2 Шкада толькі. што ў дадзеным пытанні гэты высокага рангу партыйны дзеяч не заўсёды быў паслядоўным. з незвычайнай лёгкасцю мяняў на яго погляды ў залежнасці ад характару палітычнай сітуацыі, што будзе паказана мной ніжэй.
    Канкрэтныя спробы надаць ва ўсіх дачыненнях прагрэсіўнаму, гістарычна абумоўленаму беларускаму нацьіянапьна-культурнаму руху планамерны, арганізаваны характар, зразумела, не маглі не сустрэць на сваім шляху і сур'ёзнага супраціву. Прычым чыніўся ён не якімі-небудзь другараднымі. шараговымі, a ўплывовымі арганізацыямі і ўстановамі, высокімі дзяржаўнымі і партыйнымі асобамі. Таму распрацаваныя накіды і планы па нацыяпалыіакультурным адраджэнні ажыццяўляліся не з такімі размахамі і тэмпамі, як таго хацелася шчырым змагарам за ідэалы народа. Даводзілася прасіць падтрымкі ў аўтарытэтных інстанцый і, вядома ж, не ў апошнюю чаргу ў ЦК
    1 Звезда. 1918. боктября.
    2 Школа м культура Советской Белорусснн. 1921 № 1-2 С 81
    КП(б)Б, які ўвесь час імкнуўся прыбраць да сваіх рук найважнейшыя пытанні нацыянальна-культурнага будаўніцтва. Вось чаму на пачатку лютага 1921 г. група камуністаў (32 чалавекі) і паслала менавіта ў гэты орган ліст крытычнага характару. У склад групьі ўваходзілі даволі вядомыя ў той час на Беларусі грамадска-палітычныя і культурныя дзеячы: Аляксандр Адамовіч (супрацоўнік Бабруйскага павятовага адзела народнай асветы). Сцяпан Булат (загадчык аддзела ЦК КГІ(б)Б, рэдактар газеты "Савецкая Беларусь"), Язэп Каранеўскі (загадчык аддзела сацыяльнага выхавання Наркамата асветы БССР), Міхась Кудзелька (літ. псеўданім Міхась Чарот). У лісце паведамлялася, што з прычыны неразумення некаторымі вьісокімі кіраўнічымі асобамі характару беларускага руху, няведання мінулага краю, раз'яднання з працоўньімі масамі макшь месца сур'ёзныя памылкі ў арганізацыі нацыяналыіага жьіцця на Беларусі. Гэта група, бадай, першай афіцыйна заявіла аб неабходнасці вярнуць Беларусі губерні і паветы, што ў лютым 1919 г. перадалі Расійскай Федэрацыі з-за непрадбачанасці ваеннага становішча, рэальнай пагрозы захопу іх Польшчай. У лісце абгрунтоўвалася неабходнасць хутчэйшага стварэння сеткі беларускіх нацыянальньіх пікол, што вынікала як з меркаванняў міжнароднага характару, так і настрояў саміх працоўных. узнімаліся пытанні аб выданні на беларускай мове неабходных для школ падручнікаў, абавязковага ўжывання яе пры напісанні дэкрэтаў, загадаў і г. д. Гэтая шчыра заклапочаная нялёгкім лёсам народа група камуністаў выказала ўпэўненасць у падтрымцы яе цэнтральнымі (рэспубліканскімі) органамі нартыі, "у перамозе інтэрнацыянальных прынцыпаў камунізму ў бсларускім пытанні".
    Аднак на практыцы такога не адбылося. Ліст разілядаўся на адкрытым пасяджэнні ЦК КП(б)Б у прысутнасці ўсіх падпісангаў. Праўда, частка іх ужо паспела адмовіцца ад подпісу. Відаць, і тады партыйныя функцыянеры ўмелі прамываць мазгі "бунтаўшчыкам". У тую ж ноч службоўцы Надзвычайнай камісіі (галоўны рэпрэсіўны савецкі орган) зрабілі вобыскі на кватэрах кіраўнікоў групы, прычым найбольш "небяспечных" з іх арыштавалі. Чынілася ж гэтая супрацьзаконная акцыя ў час, калі сакратаром ЦК КГІ(б)Б быў В.Кнорын. Самым трагічным аказаўся лёс С.Булата, які з мая 1921 г. ужо працаваў сакратаром ЦК КП(б)Б і загадчыкам аддзела агітацыі і прапаганды. Пры загадкавых абставінах ён загінуў у ліпені 1921 г. ва ўзросце 28 гадоў. На гэтую падзею Янка Купала адгукнуўся вершам "На смерць Сцяпана Булата".
    Шырокія перспектывы для разгортвання стваралькай дзейнасці разняволенных Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 г. народаў былой царскай Расіі. у тым ліку і беларускага, адкрывалі, несумненна прагрэсіўнага характару, рэзалюцыі X з'езда РКП(б) (сакавік 1921 г.) "Аб чарговых задачах партыі ў нацыянальным пытанні" і XII з'езда РКІІ(б) (красавік 1923 г.) "Па нацыянальным пытанні". Для нас яны мелі надзвычай важнае значэнне. бо першы ж вопыт нацыянальнага адраджэння на Беларусі, як ужо пісалася, паказаў, што ў яго ёсць сур'ёзныя праціўнікі, асабліва сярод прысланых Масквою кіраўнічых партыйных работнікаў, якія гатовы былі выкарыстаць
    любыя сродкі. каб не даць беларускаму народу стаць на ўласныя ногі. Рашэнні ж памянёных партыйных з'ездаў ставілі мэтай абараніць нацыянальныя інтарэсы раней прыгнечаных народаў Расіі, дапамагчы ім развіць сваю эканоміку і культуру.
    Да часу адкрыцця X з'езда РКП(б) у Беларускай ССР, як вынікае са сказанага вышэй, былі зроблены толькі першьія крокі дзеля дапамогі яе карэннаму насельніцтву адчуць сябе гаспадаром у роднай хаце. Але і гэта ўжо не падабалася паасобным партыйным кіраўнікам з верхніх эшалонаў, што яскрава праявілася і ў час пасяджэннў X з'езда РКП(б). Шмат каго з яго дэлегатаў моцна ўразіў змест прачытанай у голас запіскі, якую прадстаўнікі ад камуністаў Беларусі падалі ў прэзідыум з'езда. У запісцы сцвярджалася, што нібыта ў нашым краі камуністы штучна ўводзяць беларускую нацыянальнасць. Адвесці гэты гнюсны паклёп на беларускі народ давялося аднаму з бальшавіцкіх лідэраў Іосіфу Сталіну, які ў той час часта займаў узважаную пазіцыю ў нацыянальным пытанні, бо добра ведаў, як небяспечна ісці насуперак волі, настроям масаў у такой далікатнай і сур'ёзнай справе. He памыляўся ён і ў дадзеным выпадку, сказаўшы дэлегатам з'езда: "Гэта няправільна, таму, што існуе беларуская нацыя, у якой ёсць свая мова, адметная ад рускай, з прычыны чаго ўзняць культуру беларускага народа можна толькі на роднай яго мове".