• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    ' ЭГБ Т.5. Мн_, 1999, С. 318. Т.6. Кн, 2. Мн. 2003.С, 157
    роднага краю, шмат гаварылася пра неабходнасць выкарыстання беларускай мовы ў афіцыйным жыцці, у т.л. і ў сферы адукацыі, што можа разглядацца як сведчанне карэнных пазітыўных зрухаў у нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. I вельмі важна, што беларуская мова ўпэўнена прабівала сабе шлях у заснаваныя там школы, афіцыйныя перыядычныя выданні, адкуль ёй ужо ііе так цяжка было трапіць і ў службовае справаводства, г. зн. зрабіць сур'ёзньі крок да набыцця статусу афіцыйнай, На стане нацыянальна-культурнай актыўнасці адарваных ад роднай зямлі людзей асабліва не адбілася спыненне ў сакавіку 1919 г. дзейнасці Беларускага нацыянальнага камісарыята, a крыху пазней — і беларускіх секцый РКП(б). 24 лютага 1919 г. закончылася выданнс ў Маскве так неабходнай, любімай нашымі ўцекачамі беларускамоўнай газеты "Дзянніца". Ад гэтага часу беларускія палітычныя колы, грамадска-культурныя дзеячы ў Расіі засталіся без свайго нацыянальнага перыядычнага органа, што, зразумела, некалькі аслабіла моц іх уплыву на масы. На вялікае шчасце, гэта цягнулася не дужа доўга.У нялёгкі для нашага народа час, калі рэпггкі ўрадавых органаў былой ЛітоўскаБеларускай Сацыялістычнай Савецкай рэспублікі вымушаны былі хоць неяк функцыянаваць і ва ўмовах эвакуацыі, у Смаленску прымаецца рашэнне пачаць выдаваць з 1-га лютага 1920 г. на беларускай мове газету "Савецкая Беларусь".1 У перадавым артыкуле яе першага нумара гаварылася: "Мы, прыступаючы сягоньня да працы па выданьню нашай газэты, газэтьі беларускіх сялян і рабочых, апавяшчаем: мы хочам быць, мы будзем выявіцелямі волі беларускага народу, сялян і рабочых’". 1 немалы час газета "Савецкая Беларусь" і сапраўды з'яўлялася нацыянальнай трыбунай, адыгрывала важную ролю ў мабілізацыі беларускага народа на вырашэнне сваіх першачарговых задач, у т.л. і культурна-асветніцкага характару.
    За развіццё культурнай працы на беларускай мове і выданне беларускай літаратуры катэгарычна выказаўся шэраг нарад камуністаўбеларусаў, іпто адбыліся ў Смаленску. Неабходна адзначыць, што абсалютная большасць палітыкаў, інтэлігенцыі беларускай нацыянальнасці. якая ехала на працу ў Менск пасля выгнання адсюль у ліпені 1920 г. польскіх інтэрвентаў, значна вырасла, пасталела ў плане этнічнай самасвядомасці, была натхнёна высакароднай мэтай аддаць усе свае сілы справе нацыянальна-культурнага адраджэння роднай Бацькаўшчьіны, асабліва вяртанню на законны пасад яе мовы. якая сотнямі гадоў з'яўлялася пддчаркай ва ўласнай хаце. Рабіць гэта намерваліся без усялякага ўшчамлення інтарэсаў тых, хто жыў разам з беларусамі на іх гістарычнай тэрыторыі.
    Прыведзеныя выіпэй матэрыялы сведчаць, наколькі суровыя выпрабаванні Першай сусветнай вайны. а затым выкліканыя рэвалюцыямі 1917 г. і грамадзянскай вайной, стварэннем БССР падзеі станоўча паўплывалі на рост нацыянальна-дзяржаўнай свядомасці беларускага народа. яго жаданне
    1 3 лютага да 10 ліпеня 1920 г з'яўлялася органам ЦК Кампартыі Літвы і Беларусі, з 15 жніўня да 18 снежня 1920 г. органам Рэўкама ОСР Беларусі, з 19 снежня таго ж года органам Цэнтральнага выканаўчага камітэта і Савета народных камісараў БССР
    быць палітычна суверэнным, будаваць сваё жыццё паводле ўласньіх, а не навязаных звонку канонаў. 3 усім гэтым не маглі не лічыцца і ўлады паўторна абвешчанай 31 ліпеня 1920 г. у Менску пасля выгнання польскіх інтэрвентаў незалежнай Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.
    Раздзел HI. Культурныя дасягненні ў першьія гады існавання БССР(жнівень 1920-ліпень 1924 г.)
    3.1.	Праблема культурнай пераемнасці
    Утварэнне БССР не прывяло яе да палітычнай незалежнасці ад РСФСР. 3 агюшняй даводзілася ўзгадняць практычна ўсе найбольш важныя пытанні ўнутранага і знадворнага характару. таму так шмат чаго агульнага было ў эканамічным, сацыяльна-палітьічным і культурным жыцці гэтых дзвюх дзяржаў. Што ж датычыць беларускіх этнічных тэрьіторый, далучаных у лютым 1919 г. да Расійскай Федэрацыі, тут яе ўлады ажыццяўлялі такую палітыку, як ва ўсіх астатніх губернях.
    Нягледзячы на вьікліканы Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 г. карэнны пераварот у лёсе народаў, у іх жыцці захоўвалася бсз асаблівых змяненняў шмат чаго ад папярэдняй эпохі. Нібы па спадчыне перайшла ад яе ў новы час досыць папулярная пралетарская літаратурна-мастацкая і культурнаасветніцкая арганізацыя пад назваю "Пралеткульт" ("Пралетарская культура"). У яго дзейнасці побач з пазітыўнымі кірункамі былі і негатыўныя, у прыватнасці, адмаўленне ад культурнай спадчыны мінулага, паколькі стваралася яна пераважна непралетарскімі элементамі. Існавала рэальная пагроза. што і на Беларусі могуць знайсціся прыхільнікі самых ярых пралеткультаўцаў, у т. л. і старшыні аргбюро "ГІралеткульта" П. ЛебедзеваПалянскага, які пісаў: "Я ведаю, як мы ўсе любім музыку Чайкоўскага, асабліва інтэлігенцыя. Але ці можам мы яе рэкамендаваць пралетарыяту? Hi ў якім выпадку. 3 нашага пункту гледжання, у ёй вельмі многа чужых нам элементаў"1, ці паэта В.Кірылава. які ў вершы "Мьі" заяўляў: “У імя нашага Заўтра спалім Рафаэля, разбурым музеі, растопчам мастацтва кветкі".2 Было б лішнім падрабязна тлумачыць, якую шкоду такое негатыўнае стаўленне да спадчыны прычыніла б Беларусі, бо на працягу доўгага часу яна не мела належнай магчымасці развіваць нацыянальную культуру, а немала з таго, што ўдалося стварыць, загінула ў полымі Перпіай сусветнай і грамадзянскай войнаў ці апынулася ва ўладанні іншых народаў. I тым не менш, у шэраіу месцаў беларускай этнічнай тэрыторыі, дзе ўсталёўваліся сацыялістычныя парадкі. такое назіралася як да, так і пасля абвяшчэння БССР, Прынцыпова іншы погляд на культурную спадчыну мела кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі. У адным з нумароў яе друкаванага органа газеты "Звон" (выдавалася ў жніўні кастрычніку 1919 г. у Менску) так была сфармулявана пазіцыя па дадзеным пытанні: "Мы не бальйіавікі і ня думаем, што трэба раскідаць стары сьвет, а пасьля збудаваць на яго мейсцы новы. Мы думаем. ійто жывучы ў старым доме, трэба будаваць новы Г перайсці ў яго, калі ён будзе гатовы'". Пры такім падыходзе, як бачым, надзейна забяспечвалася захаванне прынцыпу пераемнасці ў культурным развіцці.
    1 О пролетарской культуре. 1920. № 1 С. 26.
    2 Кнрнллов. Мы «Грядушее», 1918. № 2. С 4.
    Неабходна адзначыць, што даволі чоткую ўстаноўку на праблему пераемнасці ў духоўным развіцці савецкіх народаў мела партыя бальшавікоў і яе правадыр Уладзімір Ленін. Звяртаючыся да самых юных будаўнікоў сацыялістычнага грамадства. ён у сваёй прамове на III з'ездзе РКСМ (праходзіў 2-10 кастрычніка 1920 г.) гаварыў: "Без яснага разумення таго, што толькі дакладным веданнем культуры, створанай усім развіццём чалавецтва, толькі псрапрацоўкай яе можна будаваць пралетарскую культуру без такога разумення нам гэтай задачы не вырашыць. I Іралетарская культура не з'яўляецца выскокнутай невядома адкуль. не з'яўляепца выдумкай людзей. якія называюць сябе спецыялістамі па пралетарскай культуры. Гэта ўсё суцэльная лухта. Нралетарская культура павінна з'явіцца заканамерным развіццём тых запасаў ведаў, якія чалавецтва выпрацоўвала пад прыгнётам капіталістычнага грамадства, памешчыцкага грамадства, чыноўніцкага грамадства".1
    Яшчэ да гэтага і пазней пазіцыя бальшавіцкай партыі па праблеме культуры не раз выкладалася У.Леніным і з ёю не магло не лічыцца кіраўніцтва БССР. He быць абыякавым да духоўных каштоўнасцяў мінулых пакаленняў вучыла яго і наступнае палажэнне з ленінскай. тэарэтычнай спадчыны: "У кожнай нацыянальнай культуры ёсць элементы дэмакратычнай і сацыялістычнам культуры, б ў кожнай нацыі есць працоўная і зксплуатуемая маса, умовы жыцця якой непазбежна нараджаюць ідэалогію дэмакратычную і сацыялістычную. Але ў кожнай нацыі ёсць таксама культура буржуазная (а ў большасці яшчэ чарансоценная і клерыкальная) прычым не ў выглядзе толькі "элементаў", a v выглядзе пануючай культуры1'.2 Змест гэтай цытаты абавязваў з асаблівай павагай ставіцца да створанай пралетарыятам і сялянствам культуры, якая ва ўмовах да — і паслярэвалюцыйнай Бсларусі была пераважна нацыянальнай. ПІто ж датычыць духоўных каштоўнасцяў, народжаных у прывілеяванай частцы грамадства, яны ў нашым краі належалі галоўным чынам да рускай і польскай культур.
    Неаднаразова выказаныя У.Леніны.м думкі, што савецкая ўлада "павінна ўзняць ўсю культуру, якую капіталізм пакінуў", зразумела. датычылі ўсёй культуры, а не толькі навукі, мастацтва, ведаў. г.зн. спецыяльна духоўнай культуры. 1, вядома, у найбольшай ступені і без усялякага абмежавання нрыведзенае выказванне распаўсюджвалася на матэрыяльную культуру, тэхнічныя сродкі і г.д., паколькі яны не носяць класавага характару, чаму тады надавалася першаступеннае значэнне, і таму з пераходам улады ў рукі пралетарыяту павінны прыносіць яму неабходную карысць.
    Справядліва надаючьі культуры велізарную ролю ў сацыялістычным будаўніцтве, трэба было як след паклапаціцца пра людзей, прафесійньім
    ' Леннн B.H, ПСС Т 42 С 304. 305
    2 Леннн В.Н. ПСС. Т.24. C.120. 121.
    заняткам якіх з'яўляецца стварэнне духоўных каштоўнасцяў — інтэлігенцыю. У поўным сэнсе савепкай інтэлігенцыі тады яшчэ нс бьіло. Таму і ва ўмовах БССР даводзілася кіравацца ўказаннем У.Леніна, што "нельга выгнаць і зніштожыць буржуазную інтэлігенцыю, трэба псрамагчы, перарабіць, пераварыць, перавыхаваць яе".1 I былі часы, што значная частка буржуазнай інтэлігепцьіі не зведвала на сабе ганенняў з боку савецкай уладьі, ад чаго апошняя мела толькі выйгрыш.
    Заклікаючы народ беражліва ставіцца да набыткаў духоўнай творчасці мінулых пакаленняў. партыя і ўрад рэспублікі по.мнілі словы У.Леніна, што "захоўваць спадчыну — зусім не значьіць яшчэ абмяжоўвацца спадчынай".’ Новае грамадства не магло задавальняцца толькі засваеннем раней створанага, яму патрэбен быў больш высокі якасньі ўзровень культуры. Выйсці на яго сталася досыць складанай справай, галоўным чынам з-за русіфікатарскай палітыкі папярэдніх рэжымаў, у выніку якой беларуская мова была выключана, акрамя літаратуры, практычна з усіх культураўтваральных працэсаў прафесійнага характару. Без забеспячэння панавалыіай ролі беларускай мове ў такіх працэсах нельга было б ні кроку зрабіць наперад у развіцці нацыянальнай культуры тытульнага народа БССР. I вельмі добра, што гэта разумела яе кіраўніцтва.