Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Дасягненне жаданага поспеху ў нацыянальна-культурным адраджэнні таго ці іншага народа магчыма толькі тады, калі на чале гэтага святога руху стаяць асобы, якія добра разумеюць ролю нацыянальнай культуры, мовы, з'яўляюцца актыўнымі носьбітамі гэтых найдаражэйшьіх духоўных каштоўнасцяў. Усялякія спробы развязаць адраджэнскую праблему праз выкарыстанне чужой культуры і мовы вядуць толькі да далейшага разбурэння духоўнага нацыянальнага патэнцыялу народа. Усё гэта не з'яўлялася сакрэтам для ідэолагаў, арганізатараў беларускага нацыянальнакультурнага Адраджэння. якім даводзілася працаваць на захад і ўсход ад лініі нямецка-рускага фронта. Больш чым двухсотгадовае выключэнпс беларускай мовы з грамадскага жыцця звяло да мінімуму колькасць яе носьбітаў сярод грамадска-палітычных і культурных дзеячаў. Складанасць
1 Мінская, Віленская і Магілёўская губерні яшчэ з мая 1917 і , а пасля кастрычніка таго ж года і Віцебская губерня атрымалі агульную назву Заходняя вобласць Расіі. У красавіку 1918 г і Смаленскую губерню далучылі да гэтай вобласці, якая ў верасні таго ж года была перайменавана ў Заходнюю камуну і праіснавала да часу абвяшчэння 1 студзеня 1919 г. БССР
паслярэвалюцыйнай абстаноўкі ў савецкай Беларусі і жыцця на падуладнай кайзераўскай Г’ерманіі тэрыторыі не дазвалялі забяспечыць належнае месца нацыянальнаму фактару на культурнай ніве, як след распачаць працу па вывучэнні беларускай мовы асобамі, надзеленымі высокімі службовымі паўнамошвамі з мэтай паступовага ўкараненняя яе ва ўсе сферы грамадскай дзейнасці чалавека як найважнейшай перадумовы сапраўднага нацыянальнакультурнага Адраджэніія.
Апроч бедных ведаў па гісторыі роднай краіны, слабага валодання беларускай мовай разгарнуць у патрэбных маштабах нацыянальна-адраджэнскі рух перашкаджала моцнае засілле ў розньгх органах мясцовай улады і кіравання, усялякага роду ўстаноў і арганізацый асобаў некарэпнага насельніцтва, выхаваных у духу вялікарускага дзяржаўнага шавінізму ці польскага ваяўнічага, рэакцыйнага нацыяналізму, якія адмоўным чынам ставіліся да беларускай справы. Таму і ў паслярэвалюцыйнай савецкай Беларусі з усёй справядлівасцю гучалі наступныя вершаваныя радкі Янкі Купалы:
У беларускім вольным краі, 3 ярэмнай збрыўшы стараны, Царыць чужынец, а ў паслугах Хто?
Беларускія сыны’.
Але такое становішча не заставалася бяззменным. Час уладарна ўносіў у яго карэктывы ў бок узмацнення здаровых беларускіх пачаткаў. Адукаваныя. інтэлігентныя, са здаровай этнічнай самасвядомасцю пласты грамадства, якія паставілі сваёй мэтай вывесці беларускі народ на шырокі шлях нацыянальнага адраджэння. зусім справядліва першачарговую ўвагу надавалі культурнаасветніцкай працы ў масах, бо толькі такім чынам можна было вярнуць людзям гістарычную памяць, далучыць да багатай і адметнай духоўнай спадчыны. Добра разумелі гэта і дзяржаўныя дзеячы абвешчанай у сакавіку 1918 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Беларусь яшчэ не ведала такога велізарнага патоку змястоўнага. аб'ектыўнага інфармацыйнага матэрыялу па нацыянальнай праблеме, розных аспектах культуры, народнай адукацыі. які атрымліваў чытач на старонках перыядычнага друку напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі і ў першыя гады пасля яе. Найчасцей такі матэрыял змяшчалі газеты "Вольная Беларусь" (Менск, май 1917 лістапад 1918 г.; выдавец Беларускі Нацыянальны Камітэт. рэдактар Язэп Лёсік), "Беларускі шлях" (Менск, сакавік жнівень 1918 г.; выдавец гаварыства "Заранка", рэдактары І'Іавел Аляксюк. Алесь Прушынскі). Азнаямленне са змешчанымі на іх старонках матэрыяламі дапамагла многім заняць актыўную нацыянальную пазіцыю, зразумець значэнне адраджэнскага руху для лёсу ўсяго народа.
Паварот людзей тварам да нацыянальнай ідэі істотна дапамог Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі дасягнуць немалога поспеху ў самых розных сферах духоўнай культуры. У значнай ступені гэта стала магчыма і дзякуючы таму, што ўжо раней былі зроблены періпыя крокі па нацыянальна-
культурным адраджэнні і што апошняму не перашкаджалі кайзераўскія акупацыйныя ўлады. Яшчэ ў студзені 1916 г. камандуючы войскамі Усходняга фронта генерал-фельдмаршал Паўль фон Гіндэнбург прызнаў на захопленай тэрыторыі Беларусі і яе карэннае насельніцтва. і яго мову раўнапраўнымі з усімі тымі, хто тут пражываў і не меў ніякіх абмежаванняў у карыстанні родным словам. У красавіку 1918 г. Народны Сакратарыят БНР прыняў пастанову гістарычнай важнасці аб абвяшчэнні беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай для афіцыйнага ўжывання на ўсёй тэрыторьіі рэспублікі. Скрозь і паўсюдна ўладныя структуры пры шырокім удзеле народных масаў распачалі работу па стварэнні беларускіх школ, розных нацыянальных культурна-асветніцкіх устаноў, заснаванні ў Менску Беларускага універсітэта. He лішнім будзе заўважыць, што за развязванне гэтай лёсавызначальнай для беларусаў праблемы браліся пад час, калі ўжо некалькі месяцаў у Менску гаспадарылі нямецкія інтэрвенты. Прыхільнае стаўленне заваёўнікаў да ідэі беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння не магло не выкарыстаць кіраўніцтва эвакуаванаіа ў Яраслаўль Менскага настаўніцкага інстытута, чаму, аднак, усяляк перашкаджалі ўлады гэтага горада і народны камісарыят асветы Расійскай Федэрацыі. Таму вярнуцца ў Менск удалося толькі ў пачатку трэццяй дэкады верасня 1918 г. Пэўную суму грошаў на ўтрыманне інстытута, яго доследнай школы і на стьіпендыі студэнтам выдала акупацыйная нямецкая ўлада. Асноўныя ж выдаткі на гэтыя мэты дый-то далёкія ад рэальных патрэбаў пакрываліся за кошт гарадскога бюджэту. Па прыбыцці на радзіму ў першым жа навучальным годзе кіраўніцтва інстытута ўвяло новыя прадметы: беларускую мову і літаратуру. гісторыю беларускай мовы і літаратуры, геаграфію Беларусі. Акрамя гісторыі Беларусі, на беларускай мове выкладалі хімію, праводзілі практыкум па фізіцы.1 У гэтым можна бачыць мэтанакіраванас наданне Менскаму настаўніцкаму інстытуту характару сапраўднай нацыянальнай навучальнай установы. Давяршьіць гэтую важную справу сталася зусім не лёгкай задачай, бо пасля выгнання з Менску нямецкіх войскаў і ўсталявання тут 10 снежня 1918 г. савецкай улады апошняя, яшчэ не прызнаючы беларусаў за самабытны народ, мела на мэце развіццё ў гэтым горадзе не беларускай, a аднаўленне рускай сістэмы народнай адукацыі, такой, якая функцыянавала ў РСФСР.
2.2. Культурнае жыццё беларусаў па-за межамі сваёй гістарычнай радзімы
У час суровых выпрабаванняў не забываліся на свае нацыянальныя інтарэсы беларусы, эвакуаваныя ў бяспечныя месцы, часта нават на даволі значную адлегласць ад Бацькаўшчыны. Вядомыя выпадкі, калі на чужыне яны выступалі за етварэнне для сваіх дзяцей беларускамоўных школ, бо не жадалі. каб маладыя пакаленні раслі бязродньімі Іванамі. Вялікія клопаты пра ўцекачоў
1 Ляхоўскі У.В. Прадвеснік Адраджэння // Адукацыя і выхаванне. 1994. № 11 С. 111
праяўляў створаны ў лютым 1918 г. ў Петраградзе Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам; з'яўляўся аддзелам народнага камісарыята нацыянальнасцяў РСФСР), які ў наступным месяцы перабраўся ў Маскву. Вельмі важна, што ў ліку аддзелаў камітэта былі, акрамя бежанскага, культурна-асветны і выдавецкі. Белнацкам меў свае аддзяленні ў Петраградзе, Віцебску, Смаленску і Саратаве. Узначальваў яго ўжо добра вядомы на той час, нягледзячы на сваю маладосць, палітычны дзеяч Аляксандр Чарвякоў (1892-1937). Белнацкам "браў на ўлік беларускія арганізацыі і ўстановы, эвакуаваныя ў час Першай сусветнай вайны, адкрываў беларускія школы, клубы (у т.л. "Беларускую хатку" ў Петраградзе і "Беларус" у Маскве). Заснаваў у Маскве Беларускі народны універсітэт, удзельнічаў у стварэнні Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, Беларускага вольна-эканамічнага таварыства і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарсгва ў Петраградзе... Выдаваў літаратуру на беларускай і рускай мовах",1 наладзіў з 1 сакавіка 1918 г. у Петраградзе выданне першай савецкай газеты на беларускай мове "Дзянніца" (з 6 красавіка таго ж года выходзіла ў Маскве). Адначасова з матэрыяламі афіцыйнага характару яна змяшчала на сваіх старонках і беларускія мастацкія творы. Аўтарам некаторых з іх з'яўляўся сам яе рэдактар і вьідавец Зміцер Жылуновіч. Газета заўжды адгукалася на важнейшыя падзеі з нацыянальнакультурнага жыцця беларусаў, прычым не толькі на іх этнічпай тэрыгорыі, але і за яе межамі.
У значнай ступені адпавядала нацыянальнаму інтарэсу Бацькаўшчыны дзейнаць беларускіх секцый РКП (б), якія працавалі ў цеснай садружнасці з Белнацкамам. Секцыі ўваходзілі ў склад мясцовых партыйных арганізацый гарадоў, на тэрыторыі якіх яны знаходзіліся. Пачатак утварэнню секцый быў пакладзены ў ГІетраградзе і Маскве (адпаведна красавік і май 1918 г.).Пазней яны ўзніклі ў Варонежы, Казані. Невелі. Саратаве. Тамбове і іншых гарадах. 3 архіўных крыніц вядома, што гэтыя секцыі выпрацавалі "канкрэтныя планы развіцця беларускай культуры, мовы, падрыхтоўкі кадраў і збірання нацыянальных культурных сіл. Лічылі магчымым далучыць да гэтага працэсу асноўную частку інтэлігенцыі, у т.л. дзеячоў беларускага адраджэння, якіх раскідалі вайна і рэвалюцыя." Прапаноўвалі "шырока скарыстаць творчыя сілы беларускай вёскі як хавальніцы нацыянальнай самабытнасці, звычаяў і традыцый народнай мовы."2 Правядзенню ў жыццё гэтых прагрэсіўньгх планаў. перашкаджала дзейнасць Паўночна-Заходняга абкама РКП (б) і Абласнога выканаўчага камітэта Савета рабочых, салдацкіх сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронта, улада якіх распаўсюджвапася на тэрыторыю савецкай Беларусі. Яны не прызнавалі беларусаў за самабытны народ і таму не жадалі даць ім права на стварэнне ўласнай дзяржавы. Такая пазіцыя названых партыйных і савецкіх органаў тлумачыць, чаму на неакупаванай кайзераўскімі войскамі частцы тэрыторыі Беларусі з такой цяжкасцю, так марудна ўкараняліся ў культурнае жыццё нацыянальныя стандарты. У гэтым беларусы ўступалі практычна ўсім
1 ЭГ6 ТІМн, 1993. С 448
1 Тамсама. С. 463.
нярускім народам. Як і да Кастрычніцкай рэвалюцыі, прыклад павагі да нацыянальных асноў у развіцці культуры паказвалі беларускія землі на захад ад лініі руска-нямецкага фронта. У інтэрвентаў па-ранейшаму не мелася аніякага намеру шкодзіць беларускаму нацыянальна-культурнаму Адраджэнню.