• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    (...) беларуская і руская мовы, як мовы бальшыні насельніцтва Беларусі першая ў сельскай мясцовасці, друіая ў гарадах і мае агульнасаюзнае значэнне з'яўляюцца абавязковымі прадметамі навучання ва ўсіх школах незалежна ад таго, на якой мове гэтая школа працуе".
    Аўтар вышэйназванага артыкула рэкамендаваў вельмі ўважліва ставіцца да зацвярджэнпя беларускага фактару ў асвеце ў тых раёнах, што толькі ўвясну 1924 г. перайшлі ад РСФСР у склад БССР, дзе амаль цалкам адсутнічалі ўстановы, якія працавалі б на беларускай мове. Таму выраўноўваць становішча далучаных раёнаў з астатнімі трэба "паступова, але няўхільна і паслядоўна" (с.4). Дзеля паспяховага дасягнення іэтай мэты прапаноўвалася: "а) разаслаць у кожную школу і ў кожную культурна-асветніцкую ўстанову па камплекгу вучэбнай і педагагічнай літаратуры на беларускай мове і б) арганізаваць цэлы шэраг курсаў па перападрыхтоўцы настаўнікаў з навучаннем на іх беларускай мове і беларускай літаратуры" (с.5).
    Нельга не пагадзіцца з думкай А.Баліцкага пра неабходнасць абавязковага ўводу беларускай мовы. гісторыі і геаграфіі Беларусі, як прадмета выкладання. ва ўсе навучальныя ўстановы рэспублікі; пра поўны перавод на беларускую мову культурна-асветніцкіх устаноў ва ўсіх раёнах, дзе ёю карыстаецца мясцовае насельніцтва; пра выкарыстанне роднай мовы ў культурна-асветніцкай працы з нацмяншынямі (с. 5).
    У гэтым жа нумары часопіса "Асьвета" ў скарочаным варыянце бьілі пададзены матэрыялы V Усебеларускага з'езда работнікаў асветьі, у тым ліку і рэзалюцыя па дакладзе А.Бяліцкага, у якой знайшлося месца і для
    вызначэння ключавых задач нацыянальнай палітыкі ў адукацыі (с. 57).
    Акрамя перыядычнага друкаванага органа "Асьвета" з кастрычніка таго ж 1924 г. пачаў выходзіць на рускай мове штомесячны часопіс ЦК КП(б)Б "Вперед" (выдаваўся да 1925г., у студзені — лютым 1927 г. выйшаў здвоены нумар пад назвай "Весткі Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі", з сакавіка 1927 г. атрымаў найменне "Бальшавік Беларусі"). Яго першы нумар адкрываўся артыкулам першага сакратара і члена Бюро ЦК КІІ(б)Б Аляксандра Асаткіна-Уладзімірскага (рускага па нацыянальнасці) "Асноўныя задачы партыйнай работы". Аўтар патрабаваў ад камуністаў пры развязванні ўсіх надзённых задач "памятаць. што Беларусь вызначаецца крайней стракатасцю складу насельніцтва, па сваім культурным узроўні, па нацыянальных і моўных прыкметах, пры наяўнасці сярод карэннага беларускага насельніцтва велізарнай колькасці зрусіфікаванага насельніцтва, якое страціла ў значнай меры ці зусім бытавыя, моўныя і іншыя прыкметы нацыянальнай прыналежнасці" (с. 7). Ужо з самога прызнання высокай партыйнай асобай такой істотнай ступені русіфікацыі беларускага народа вынікала неабходнасць прыняцця рашучых захадаў па неадкладным спыненні яго далейшай дэнацыяналізацыі, каб не надаць апошняй у тых складаных умовах незваротнага характару.
    Магчымасці асвятляць архіактуальнае для ўсёй гісторыі Беларусі нацыянальнае пытанне істотна выраслі з пачаткам выдання такіх папулярных часопісаў, як "Наш край" (орган Цэнтральнага бюро краязнаўства, выходзіў у Менску з кастрычніка 1925 па кастрычнік 1930 г.), "Узвышша" (орган літаратурна-мастацкага аб'яднання, а пазней — Беларускага дзяржаўнага выдання; выходзіў у 1927-1933 гт.). 1 ўсё ж галоўная роля ў асвятленні пытанняў нацыянальнага будаўніцтва належала тэарэтычнаму і палітычнаму органу ІДК КП(б)Б, часопісу "Бальшавік Беларусі". Гэтая праблема стала прысутнічала на яго старонках. Па ёй рэгулярна выступалі адказныя партыйныя і савецкія работнікі, навукоўцы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі.
    Есць дастаткова падстаў сцвярджаць, што тых часопісаў. якія выдаваліся ў год пераходу да дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі і некалькімі гадамі пазней, практычна было дастаткова. каб на іх старонках у патрэбных маштабах асвятляць дадзеную праблему. А неабходнасць яе грунтоўнага выкладу адчувалася на кожным кроку, бо вельмі многімі людзьмі. у тым ліку і тымі. што займалі вядучае месца ў палітычным. грамадскім. культурным жыцці, не заўсёды правільна разумелася роля ў ім нацыянальнага фактару. Асабліва глыбокага і ўсебаковага аналізу ў сувязі з беларусізацыяй патрабавалі пытанні нацыянальнай адукацыі і роднай мовы.
    He было роўнага ў пісьмовай прапагандзе ролі адукацьіі, заснаванай на прыродным беларускім грунце, намесніку наркама асветы БССР А.Баліцкаму, які з 1926 г. узначаліў гэты архіважны ва ўсе часы камісарыят. Сваімі публікацыямі ён усяляк імкнуўся папоўніць шэрагі сапраўдных змагароў за нацыянальную адукацыю, прычым не толькі за кошт самога
    ластаўніцтва, але і прадстаўнікоў іншых катэгорый інтэлігенцыі. бо добра ведаў пра ўсю складанасць дадзенай праблемьі і што справіцца з яе рэалізацыяй магчыма толькі, абапіраючыся на шырокія колы этнічна самасвядомых людзей.
    Шэраг актуальных пытанняў пастановачнага характару ўзняў А.Баліцкі ў артыкуле "Беларусізацыя культурна-асветніцкіх устаноў" (Полымя. 1925, № 4). Галоўная каштоўнасць гэтай публікацыі заключаецца, бадай, у тым, што яе аўтар глыбокім аналізам статыстычнага матэрыялу. бяспрэчна, змог пераканаць у рэальнасці беларусізацыі адукацыі нават многіх закаранелых песімістаў. Каб дасягнуць яшчэ большых зрухаў на гэтым вырашальным участку нацыянальнага Адраджэння. належная ўвага звярталася на неабходнасць правядзення растлумачальнай працы не толькі з педагагічнымі кадрамі, але і з іншымі катэгорыямі грамадства, асабліва кіраўнікамі працоўных калектываў.
    He спачывалі на лаўрах, абвясціўшы палітыку беларусізацыі дзяржаўнай. кіраўнічыя асобы. што неслі персанальную адказнасць за яе пераўтварэнне ў жыццё. Бальшыня іх мела цвёрдую перакананасць, што поспеху можна дамагчыся толькі пры ўмовах, калі ў мэтазгоднасць такой палітыкі павераць шырокія народныя масы. Як і ў папярэднія гады, нішто ім лепш не дапамагала паверыць у гэта за перыядычны друк. Вельмі каштоўныя, праўдзівыя звесткі пра дасягненні рэспублікі ў беларусізацыі свайго жыцця, і нявырашаных тут задачах чытач мог атрымаць ад адзнаямлення з тэзісамі даклада старшыні Камісіі па нацыянальнай палітыцы ЦВК БССР А.Хацкевіча аб беларусізацыі на прэзідыуме Савета нацыянальнасцяў ЦВК СССР (7 кастрычніка 1927 г.), змешчанымі ў часопісе "Бальшавік Беларусі" (1927, № 12). Абгрунтоўваючы неабходнасць пераходуда такой палітыкі. ён не ўтаіў ад дэпутатаў Савета нацыянальнасцяў ЦВК СССР, што "ў пачатку правядзення беларусізацыі давялося сустрэцца: з адсутнасцю шырокага актыву. граматнага на беларускай мове, з русыфікатарскімі тэндэнцыямі сярод гарадзкой часткі насельніцтва, асабліва сярод быўшага чыноўніцтва, якія адносіліся да беларускай мовы. як да мовы вьідуманай, з русыфікацыяй сельскага насельніцтва праз расійскую школу і казармы" (с. 47). Дапамагала ў пэўнай ступені пераадолець гэтыя перашкоды сур'ёзная ўвага савецкіх і партыйных органаў да пастаноўкі і разгортвання растлумачальнай працы перадусім сярод работнікаў дзяржаўных і грамадскіх устаноў і арганізацый. Прычына адсутнасці прыкметнага поспеху на чыгуначным транспарце тлумачылася "значным процантам працуючых на ім вялікарусаў, старога чыноўніцтва з рэшткамі русыфікатарства, якое праводзілася царызмам на транспарце асабліва ўзмоцнена" (с. 48).
    Каб зняць усялякія пытанні датычна моўнай палітыкі, А.Хацкевіч заявіў, што і зараз, і ў будучым беларускі ўрад зыходзіць з таго, што: "а) установы соцыяльнага выхавання і палітыка-асветныя павінны працаваць на роднай мове; б) тэхнікумы і ВНУ павінны выпускаць работнікаў, прыстасаваных для абслугоўвання насельніцтва на яго роднай мове; в)
    расійская і беларуская мовы з’яўляюцца абавязковымі ва ўсіх навучальных установах, незалежна ад таго, на якой мове школа працуе: першая як мова саюзнага значэння, другая як мова большасці насельніцтва БССР" (с. 50).
    Іншым разам у друку, каб вьіказаць нязгоду з палітыкай беларусізацыі, неабгрунтавана заяўлялася, што пры правядзенні яе не ў належнай ступені улічвакшца інтарэсы рускай і яўрэйскай нацменшасцяў. Каб адхіліць такія несправядлівыя абвінавачванні, А.Хацкевіч заяўляў у сваіх тэзісах наступнае: "Слаба развітая сетка расійскіх 4-х гадовых школ тлумачыцца тьім. што расійскае насельніцтва ў сельскіх мясцовасцях БССР жыве невялікімі групамі і ўкраплена ў асноўныя масы беларускага насельніцтва; што датычыць гарадоў. то яны забяспечваюць дзяцей расійскай нацыянальнасці 7х гадовамі школамі ў большай меры, чым беларускія школы. Неадпаведнасць школ на яўрэйскай мове з колькасцю яўрэйскага насельніцтва тлумачыцца нежаданнем дробна-буржуазнай часткі яўрэйскага насельніцтва навучаць сваіх дзяцей у яўрэйскіх школах" (с. 50). Аўтар не растлумачыў прычыну такога нежадання яўрэяў пасылаць сваіх дзяцей у школы з роднай мовай навучання. А яна ж (прычына), несумненна, палягала ў тым, што гэтая мова вельмі абмежавана выкарыстоўвалася ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Выключэннем з'яўляліся галоўным чынам толькі падобнага раду ўстановы педагагічнага профілю.
    Каб развязаць любое важнае пытанне, і тым больш нацыянальнае, патрэбна адпаведная сістэма кіравання. Дзяржава пайшла на гэта, стварыўшы пры органах улады цэнтральную і акруговыя нацыянальныя камісіі. "Іх роля, як адзначыў у тэзісах А.Хацкевіч, асабліва была значнай пры правядзенні праверкі ажыцяўлення пастаноў Ураду па нацпытанню, пры праверцы ведаў беларускай мовы супрацоўнікамі ўстаноў, пры вывучэнні нацпытання і распрацоўцы практычных мерапрыемстваў у гэтай галіне і дачы практычных указанняў савецкім і грамадскім установам па ажыццяўленні нацьіянальнай палітыкі" (с. 50).
    У тагачаснай перыёдыцы ніколі не зведваўся дэфіцыт у грунтоўных публікацыях па самых розных пытаннях моўнай палітыкі. Ніхто ні з вучоных ці пісьменнікаў, палітыкаў ці проста чытачоў не баяўся адкрыта заяўляць. што прыярытэты ў такой палітыцы павінны былі гарантавацца беларускай мове, як мове пераважнай большасці насельніцтва БССР і да таго ж яшчэ карэннага. Такі погляд далёка не ўсімі падзяляўся, што ніколькі не стрымлівала мэтанакіраваную дзейнасць дзяржавы па пашырэнні сацыяльных функцьій беларускага слова ва ўсіх сферах яе жыцця.
    У моц розных прычын моўны аспект нацыянальнай палітыкі меў складаны характар і на вёсцы. 1 адной з галоўных, несумненна, з'яўлялася неразуменне значнай часткай яе жыхароў ролі сваёй роднай мовы ў нацыянальна-культурным жыцці. бо людзям стагоддзямі ўбівалі ў галаву, што належным чьінам яго можна развіць, зрабіць змястоўным і багатым толькі на польскай ці рускай мовах, а не на грубай. мужыцкай беларускай мове. Цяпер, калі дзяржава надала афіцыйны статус палітыцы беларусізацыр