Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
3 лёгкай рукі першага сакратара ЦК КП(б)Б В.Кнорына з усіх бакоў пасыпаліся зласлівыя артыкулы на беларускую гісторыю і культуру, маючы мэтай адарваць народ ад яго духоўных традыцый, зрабіць пасіўным, раўнадушным да нацьіянальнага руху. Здзіўляе, што такой ганебнай справай пажадалі заняцца і асобы, якія мелі пэўныя заслугі перад сваёй Бацькаўшчьінай. Няцяжка зразумець, дзеля чаго бьіла патрэбна такая нячыстая гульня. Бяспрэчна, што некаторыя з іх, прадбачачы нешта трагічнае для свайго лёсу, загадзя хацелі ўзвесці вакол сябе надзейную агароджу непрыступніцтва для карных органаў. He устаяў ад спакусы паваяваць з надуманай нацдэмаўшчынай нават і былы ўдзельнік рэвалюцыйнага руху ў 1905-1906 гг. на Беларусі, адзін з арганізатараў нелеі-альнага настаўніцкага з'езда ў Менскай губерні ў 1906 г., а з 1928 г. рэктар Камуністычнагауніверсітэта імя У.І.Леніна ў Менску Аляксандр Сянькевіч. У артыкуле пад гучнай палітычнай назвай "Заленінскую лінію у нацпалітыцы" ("Полымя", 1930, № 11-12. С. 159175) сн катэгарычна не пагадзіўся з пазіцыяй тых прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, якія імкнуліся да нацыянальна самабытнага ў беларускай культуры, былі заклапочаны чысцінёй беларускай літаратурнай мовы. У іх выступленні "за самабытнасць беларускай мовы" А.Сянькевіч бачыў ні што іншае, як "змаганне з рэвалюцыйнаю пралетарскаю сучаснасцю". Ен цвёрда перакананьі ў тым, што "беларускі нацыянал-дэмакратызм стварае агульны фронт з беларускім нацыянал-фашызмам Заходняй Беларусі, з"яўляючыся такім чынам агентурай беларускага нацыянал-фашызму складанай часткай польскага фашызму". У такіх небяспечных умовах даводзілася з вельмі вялікай перасцярогай брацца за развязванне тых ці іншых нытанняў нацыянальна-культурнага развіцця беларускага народа. каб часам з адданых прыхільнікаў беларусізацыі не патрапіць згодна з фармулёўкай высокіх партыйных аператчыкаў у нацыянал-дэмакраты, а пры збегу адпаведных абставін і ў нацыянал-фашысты.
Пасля таго. як сродкі масавай інфармацыі выдалі на паверхню вялізарную колькасць сфальсіфікаваных матэрыялаў на найболып нацыянальна самасвядомую інтэлігенцьію, варожа настроеныя да ідэі беларускага Адраджэння асобы палічылі, што надышла пара выйсці з гэтьім пытаннем на самы высокі ўзровень афіцыйнай палітыкі. Напэўна ж. верылі.
што перадавыя, па-бальшавіцку настроеныя, як тады было модным гаварыць, рабочыя і калгаснікі горача падтрымаюць усё, што скажуць партыя і ўрад пра "варожую" ідэям Кастрычніцкай рэвалюцыі навуковую і творчую інтэлігенцыю.
На жаль, упярэдадзенв набліжэння трагічнага часу для будучага беларусізацыі, а сям-там ужо і сапраўднага наступу на яе, не на належным узроўні грамадзянскай і нацыянальнай свядомасці знаходзілася значная частка інтэлігенцыі. не выключаючы нават пісьменнікаў. Неставала, відаць, у некаторых прафесійнага вопыту, агульнай культуры, добразычлівасці і спагады адзін да аднаго, што вельмі ахвотна і паспяхова выкарыстоўвалі карныя органы, прадумана нацкоўваючы адну групу інтэлігентаў на другую. Калі ж пачаліся нечуваныя па жорсткасці рэпрэсіі, дык велізарную ролю ў самазнішчэнні творчай інтэлігенцьіі адьіграў страх многіх быць без віны пакаранымі. Відаць, па гэтай прычыне ў імя захавання ўласнага жыцця паспешліва браліся за пяро, каб абылгаць калегу. здавалася б, і самыя крыштальна сумленныя прадстаўнікі мастацкай і навуковай інтэлігенцыі, што было вельмі наруку супрацоўнікам НКУСа. Паасобныя аўтары ўжо ў 1927 г. у сваіх артыкулах заклікалі да бязлітаснай барацьбы з "нацдэмамі", "нацыяналістамі". канкрэтна называючы іх прозвішчы. Адным з першых трапіў ў такую варожую для Савецкай дзяржавы катэгорыю людзей нісьменнік Анатоль Вольны. Але як трохі ўціхлі паклёпы на яго, ён ужо сам актыўна ўзяўся граміць на старонках друку рознай масці "нацыяналістаў", "нацдэмаў".
Неўзабаве ў стан агентаў міжнароднай буржуазіі, беларускіх буржуазных контррэвалюцыянераў і нацыянал-дэмакратаў "загналі" пісьменнікаў Адама Бабарэку, Язэпа Пушчу, Уладзіміра Дубоўку. Менавіта такімі варожымі элементамі яны значыліся ў рэзалюцыі агульнага сходу творчага аб'яднання беларускіх пісьменнікаў "Узвышша" ад 30 лістапада 1930 г„ якую падпісалі Максім Лужанін, Тодар Кляшторны, Сяргей Дарожны, Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Андрэй Мрый. Змітрок Бядуля, Пятро Глебка, Лукаш Калюга. У часопісе "Узвышша" (1928, № 9-10) яна была надрукавана пад такім страшэнным загалоўкам "Патрабуем жорсткай кары агентам міжнароднай буржуазіі ў Савецкай Беларусі беларускім контррэвалюцыйным нацыяналдэмакратам". Ахарактарызаваўшы "шкодніцкую сутнасць" беларускага "'нацдэмакратызму", аўтары рэзалюцыі без усялякіх падстаў адкрыта заявілі, што дзякуючы старанням былых лідэраў "Узвышша" А.Бабарэкі, Я.ГІушчы, У.Дубоўкі ён пранік і ў гэтае літаратурнае згуртаванне. "Мы вітаем, заяўлялася ў рэзалюцыі сходу, дбайнага вартаўніка рэвалюцыі АДГІУ, які выкрыў контррэвалюцыйную нацдэмаўскую арганізацыю. Мы патрабуем самай суровай кары тым, хто імкнуўся адарваць БССР ад сусветнай бацькаўшчыны пралетарыяту СССР, хто сваёй агіднай здрадніцкай дзейнасцю падрываў сацыялістычнае будаўніцтва і хто, будучы лёкаем сусветнае буржуазіі і польскага фашызму ў прыватнасці, імкнуўся аднавіць капіталістычньі лад і крывёю рабочых і сялян заліць агонь Вялікага
Кастрычніка, зруйнаваць вынікі сацыялістычнага будаўніцтва ў Савецкай Беларусі".1
Вось такі суровы, такі неснравядлівы прьісуд вынеслі сваім сябрам па пяру ўдзельнікі агульнага сходу "Узвышша". На шчасце, час для такога цяжкага пакарання. як патрабавалася ў рэзалюцыі. яшчэ не надышоў. Для ўсіх нас застаецца да канца не зразумелым, чаму асобы. што падпісалі гэтую ганебную рэзалюцыю, не паспрабавалі са з'яўленнем у 50-я гады адлігі ў міжнацыянальных адносінах даць крытычную ацэнку свайму недобрасумленнаму, нетаварыскаму ўчынку, каб хоць крыху зменпіыць віну за грубае абгаворванне шчыра адданых ідэі беларускага Адраджэння пісьмсннікаў? А час жа быў для пакаяння ў М.Лужаніна, К.Крапівы, П.Глебкі.
Бязвіннай ахвярай паклёпу ў сваім жа асяроддзі стаў пісьменнік Міхась Зарэцкі, якога на адкрытым сходзе першаснай ячэйкі КП(б)Б Белдзяржвыдавецтва выключылі 6 снежня 1929 г. з партыі, назваўшы прадстаўніком і прапагандыстам нацыянал-дэмакратычных і шавіністычных поглядаў. Сярод тых, хто вельмі горача абураўся супраць "варожай дзейнасці" М.Зарэцкага, быў і Міхась Чарот. На гэтым жа сходзе добра перапала і Алесю Дудару за прапаганду ідэй самабытнасці Беларусі. У лютым 1930 г. па ініцыятыве паэта Андрэя Александровіча камуністычная фракцыя сакратарыту Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (БелАГТП) разглядала і сурова асудзіла ўжо высланага з Беларусі А.Дудара за, як сказана ў пастановс гэтага сакратарьіяту, "антысавецкі ўчынак": напісанне верйіа "Пасеклі наш край". Пастанова заканчвалася словамі: "Камфракцыя сакратарыяту БелАГТП заклікае пісьменніцкую і ўсю пралетарскую грамадскасць даць як след па руках контррэвалюцыйным элементам. якія ў сваім азлабленні зарываюцца надга далёка". I шмат каму сапраўды далі "як след па руках".
Ва ўмовах развязанай барацьбы з уяўнай нацдэмаўшчынай лічылася першачарговым нанесці ўдар па самых прэстыжных беларускамоўных перыядычных выданнях, на старонках якіх, само сабой зразумела, друкавалася шмат матэрыялаў па чраблемах гісторыі і культуры беларускага народа, яго нацыянальным адраджэнні. Асвятляліся ж яны не так, як таго хацелі праціўнікі беларускага руху. Пепрыстойную ролю павучаць рэдакцыйны калектыў часопіса "Полымя" ўзяў на сябе А.Сянькевіч. У артыкуле "Аб чарговых задачах "Полымя" (1929, № 8-9) ён пісаў: "Нашачасопіс "Полымя" таксама ня ўхілялася ўздзеяння буржуазнага, нацыяналдэмакратычнага наіюру, часам паддаючыся яму.
Гэтае адступленьне пад нацыянал-дэмакратычным напорам з класавых пазіцый выявілася ў "Полымі" ў тым, што на яго старонках былі надрукаваны такія наскрозь насычаныя наныянал-дэмакратычнымі поглядамі творы, як раман М.Зарэцкага "Крывічы", артыкулы З.Жылуновіча, у якіх ён развіваў погляды аб рэвалюцыйнай ролі БСГ (Беларуская Сацыялістычная Грамада. —
' Узвышша. 1930. № 9-10. С. 167
JI.JI.) y стварэнні БССР i выводзіў КП(б)Б з нацыяналістычнай, дробнабуржуазнай БСГ, яго ж успаміны за 20 год, у якіх ён ідэалізуе А.Луцкевіча, сённяшняга правадыра беларускага нацыянал-фашызму ў Польшчы" (С. 90). Ужо ў 1930 г. у адной з партыйных публікацый раман М.Зарэцкага "Крывічы" быў названы "апофэозам беларускага нацыяналіповінізму".1
I трэба сказаць, што рэдакцыя часопіса "Полымя" вельмі аператыўна адрэагавала на нартыйна-метадалагічныя ўстаноўкі А.Сянькевіча. Ужо ў здвоеным №11-12 за той жа год быў змешчаны даволі салідны паводле памераў артыкул Станіслава Будзінскага пад страшнай назвай "Вораг у доме". Ёй жа адпавядалі і такія страшныя выпады супраць таго, каго аўтар залічваў у лагер беларускай нацдэмаўшчыны, менавіта М.Зарэцкага, "гэтага дробнага буржуа, які вылазіць з скуры, каб стаць правадыром і пачынальнікам антыпралетарскіх плыняў у беларускай літаратуры... Зарэцкі эпігон буржуазнага адраджэнцтва... які спрабаваў ашукаць гістарычны працэс фразамі аб пралетарскай культуры..." Многія яго творы заключаюць "у сабе бессаромную ідэалізацыю нацыянал-дэмакратызму і нацыянал-фашызму". Такімі выказваннямі перапоўнены старонкі артыкула, таму зусім не здзіўляе вынесеная ў канец яго выснова, што Зарэцкі, "маючы ў кішэні партыйны білет камуністычнае партыі, па лініі свае творчасці ня меў нічога супольнага з партыяй". Гэтым С.Будзінскі цалкам пагадзіўся з рашэннем Фрунзенскага Р1< КП(б)Б г. Менска, якім была зацверджана настанова бюро партыйнай ячэйкі Белдзяржвыдавецтва аб выключэнні М.Зарэцкага са сваіх шэрагаў.
Шырока. актыўна разгорнутай барацьбой з "нацдэмакратызмам" беларускія камуністы не без гонару хваліліся на XVI з'ездзе Усесаюзнай КП(б), які праходзіў у канцы чэрвеня пачатку ліпеня 1930 г. Яго дэлегатам вуснамі першага сакратара ЦК КП(б)Б Канстанціна Гея было заяўлена, што "нацыянал-дэмакратызм у Беларусі... ідэёва родны і цссна звязаны з нацыянал-фашызмам, на чале якога стаіць група Луцкевіча.
(...) Заходніцкая арыентацыя і тэорыя самабытнасці, якая служыць ва ўсіх выпадках змагання супроць мсрапрыемстваў нартыі і савецкай улады усё гэта ўваходзіць у арсенал нацыянал-дэмакратызму".2