• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    Беларусізацыя не толькі не затармазіла, а, наадварот, садзейнічала пашырэнню сеткі навучальных устаноў і павелічэнню колькасці іх кантынгентаў: колькасць пачатковых школ вырасла з 4,2 тыс. у 1924/25 да 6,0 у 1930/31 н. г., вучняў у іх — з 286,6 да 495,9 тыс. За гэтыя гады ііяпоўных сярэдніх школ пабольшала з 280 да 580, іх вучняў з 84,4 да 184,6 тыс.3 На пачатку 1930 г. у БССР мелася 58 тэхнікумаў, у якіх навучалася болып за 11 тыс. чалавек. 3 вышэйшых навучальных устаноў на гэты час працавалі Беларускі дзяржаўны універсітэт, Беларуская дзяржаўная акадэмія сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэвалюцыі (у Горках Магілёўскай вобласці), Віцебскі ветэрынарны інстытут, Беларускі камуністычны універсітзт імя У.І.Леніна (у Менску). Іх прафесарска-выкладчьіцкія калектывы ў цэлым прыхільна паставіліся да беларусізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу і ўсяляк садзейнічалі яе правядзенню.
    У сферы народнай адукацыі беларусізацыя несла вялікую карысць не толькі тытульнай нацыі, але і ўсім этнічным групам, пра што пераканаўча сведчаць наступныя даныя: з 1927/28 да 1930/31 н. г. колькасць беларускіх школ павялічылася з 4941 да 6365, яўрэйскіх з 209 да 301, польскіх з 145 да 166, латышскіх з 20 да 24, літоўскіх з 8 да II. украінскіх з 8 да 14. нямецкіх з 3 да 4, эстонскіх з 1 да 2. Змсншыўся толькі лік рускіх школ з 136 да 101. ГІадобная з’ява тлумачылася тым, што беларусізацыя моцна паўплывала на рост нацыянальнай самасвядомасці карэнных і некарэнных жыхароў БССР, і яны перавялі сваіх дзяцей са школ з рускай мовай навучання ў
    1 Зьвязда. 1930 30 лістапада.
    2НАРБ Ф 701, в.1 С. 17, а. 76, спр. 43. а. 143
    Культурное стронтельство БССР. Мн., 1940. С. 10
    школы з роднай мовай навучання.
    Свае немалыя дасягненні ў развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі, якая ў належнай ступені ўлічвала інтарэсы не толькі беларусаў, але і прадстаўнікоў усіх іншых народаў, рэспубліка з вялікім гонарам дэманстравала на арганізаванай ў красавіку 1928 г. у Лейпцыгу выставе. У сй удзельнічалі Г’ерманія, Швейцарыя, Аўстрыя, Чэхаславакія, Польшча, Францыя. усе саюзныя рэспублікі СССР. За ўдзел Беларусі ў выставе народнаму камісару асветы Антону Баліцкаму была аб'яўлена падзяка наркамам асветы СССР Анатолем Луначарскім. Але нядоўга цешыўся выдатны змагар за беларускую нацыянальную школу такой увагай з боку Масквы. У канцы жніўня 1929 і. ЦВК БССР вынес пастанову аб яго звальненні з займаемай пасады. Колькі не супраціўляўся гэтай пастанове, каго толькі не прасіў заступіцца вымушаны быў здацца і паехаць працаваць шараговым настаўнікам на Гомельшчыну. У адпаведнасці з прыгаворам АДПУ ад 18 сакавіка 1931 г. быў зняволены ў канцлагер тэрмінам на 10 гадоў.
    Наданне прыярытэтнай ролі беларускай мове ва ўсіх звёнах народнай адукацыі станоўча адбілася на якасным авалоданні родным словам маладымі пакаленнямі, выкарыстанні яго не толькі як сродку міжасобасных зносін, але і творчай дзейнасці. асабліва на ніве мастацкай літаратуры. Для яе пасапраўднаму сталіся залатымі першыя гады правядзення дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Яшчэ ніколі да гэтага беларуская літаратура так шчодра не папаўнялася маладымі талентамі. Расло майстэрства, узбагачалася літаратурная спадчына тых, хто раней узяўся за пяро, каб сваім мастацкім словам уносіць уклад у духоўную культуру Бацькаўшчыны, садзейнічаць павышэнню нацыянальнай самасвядомасці яе карэннага насельніцтва, значная частка якога яшчэ да канца не вызвалілася ад шкоднага ўплыву русіфікатарскай палітыкі, не ў стане была глянуць на сябе як на самабытны. адрозны ад суседніх славянаў народ. Набыткі беларускіх пісьменнікаў таго часу добра паказаны ў літаратуры, што не выклікае патрэбы ў іх спецыяльным асвятленні на старонках дадзенай кнігі.
    Пад уплывам прагрэсіўных ідэй беларусізацыі пачынала перабудоўвацца дзяржаўная палітыка ў сферы кінамастацтва. Станавілася нормай, што пры паказе кінафільмаў іх тэкставы матэрыял у пісьмовай форме перадаваўся па-беларуску. Пэўны час выкананыя пераклады пасылаліся для друкавання ў Ленінградскія друкарні. Але паколькі ў іх адсутнічаў адпаведны беларускі шрыфт і не мелася спецыялістаў правесці якасную беларускую карэктуру, а неабходнасць такой была вельмі пільнай зза таго, што наборшчыкі набіралі тэкст на незразумелай для іх мове, дапускалася шмат граматычных памылак у такіх тэкстах. Таму зусім справядліва загадчык Белдзяржкіно Галкін у пасланай у студзені 1926 г. адносіне да народнага камісара асветы Беларусі прасіў зрабіць так, каб друкаванне перакладаў тэкстаў кіно на беларускую мову ажыццяўлялася на прадпрыемствах Белдзяржвыдавецтва.1 Згода была атрымана, і неўзабаве
    ' НАРБ. Ф.42.В.1. С. 1064 Т 1. a 19.
    такую працу пачалі выконваць на месцы.
    Упершыню на экраны рэспублікі беларускі мастацкі фільм выйшаў у 1926 г. Гэта была кінастужка "Лясная быль" паводле аповесці Міхася Чарота "Свінапас" (рэжьісёр Юрый Тарыч), у якой распавядалася пра падзеі грамадзянскай вайны на Беларусі. Гэты ж рэжысёр стварыў фільм "Да заўтра", прысвечаны рэвалюцыйнаму руху навучэнскай моладзі Заходняй Беларусі, "Нянавісць" (1930), першую беларускую гукавую кінапанараму "Псраварот". Да 1930 г. з дакументальных кінастужак выйшлі: "Кастрычнік і буржуазны свет", "Такая наша Беларусь", "Беларуская вёска", "Калгас" і шэраг іншых на мясцовыя сюжэты. Да канца 20-х гадоў з найлепшымі беларускімі фільмамі "Лясная быль", "Яго правасхадзіцельства", "У вялікім горадзе", "Кастусь Каліноўскі" паспелі пазнаёміцца і ў Германіі. Найбольшую зацікаўленасць з іх выклікаў апошні.
    На жаль, шэсце па Беларусі такога любімага шырокімі масамі людзей віду мастацтва, як кіно, не абыходзілася без ахвяр. Прычынай апошніх з'яўляліся парушэнні правілаў бяспекі пад час выкарыстання кіноперасовак. Зачастую іх эксплуатавалі ў неадпаведных памяшканнях. У вёсцы Малое Іголкіна, што на Гомельшчыне, дзеля гэтага 15 сакавіка 1929 г. выкарысталі невялікую майстэрню, у якой сабраліся 200 чалавек. ІІа віне кіномеханіка адбыўся пажар, у выніку якога загінула больш за палову ўсіх прысутных.1
    He заставаліся па-за ўвагай дзяржавы здольныя да музычнай творчасці людзі, ад дзейнасці якіх вельмі многае залежыць у культурным развіцці кожнага народа. Дзякуючы такой увазе, было забяспечана паспяховае выступленне музычных і харэаграфічных калектываў Беларусі ў 1927 г. у Маскве перад дэпутатамі IV Усесаюзнага з'езда Саветаў. У канцьі 20-х гг. у БССР з'яўляюцца першыя творы беларускай сімфанічпай музыкі. У 1929 г. кампазітар Яўген Цікоцкі (нарадзіўся ў Пецярбурзе, з 1920 г. жыў на Беларусі) стварыў Першую сімфонію, прысвечаную рэвалюцыйнай барацьбе беларускага народа ў гады грамадзянскай вайны.
    Карэнныя перамены ў дзяржаўнай культурнай палітыцы пастараліся належным чынам выкарыстаць прадстаўнікі той часткі інтэлігенцыі, што працавалі ў галіне выяўленчага мастацтва. Тут ў Беларусі былі даволі багатыя традыцыі па многіх накірунках. Як і прадстаўнікі многіх іншых творчых прафесій, мастакі ў сваіх творах найбольшую ўвагу надавалі адлюстраванню падзей Першай сусветнай вайны, Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г„ грамадзянскай вайны, а з пераходам да аднаўлення народнай гаспадаркі важнае месца заняў і гэты аспект. Такая тэматыка задавальняла афіцыйныя ўлады. і яны ў мсру сваіх магчымасцяў усяляк садзейнічалі развіццю выяўленчага мастацтва. У 1925 г. у Менску праводзілася Першая ўсебеларуская мастацкая выстава. На ёй адзін з самых вядомых у той час жывапісцаў, выкладчык Віцебскага мастацкага тэхнікума Валянцін Волкаў ураджэнец Арлоўскай губерні. выпускнік Пецярбурюкай акадэміі мастацтва)
    1 Полесская правда 1929. 24 марта.
    дэманстраваў напісаную ў 1923 г. карціну "Кастусь Каліноўскі". Гаварыць пра дасягненні ў дадзенай сферы творчай дзейнасці дазваляе і ўдзел прадстаўнікоў створанага ў 1927 г. Усебеларускага аб'яднання мастакоў у тым жа годзе ў Маскве ў юбілейнай выставе "Мастацтва народаў СССР", прысвечанай 10-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі.
    Здаралася і такое. што хтосьці з прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі працаваў на культуру Беларусі, знаходзячыся па розных прычынах за яе межамі. Шэраг вартых увагі мастацкіх твораў беларускіх аўтараў нарадзіўся ў Маскве. Плённа працаваў у гэтым горадзе паэт Уладзімір Дубоўка, спалучаючы літаратурна-мастацкую дзейнасць з рэдагаваннем беларускага тэксту "Весніка ЦВК, СНК і СГІА Саюза ССР", "Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўрада Саюза ССР", выкананнем абавязкаў адказнага сакратара паспрэдства БССР пры урадзе СССР, выкладаннем беларускай мовы ў Камуністычным універсітэце народаў Захаду. Яго самым буйным літаратурным творам маскоўскага перыяду з'яўляецца трылогія, у якую ўвайшлі паэмы "Кругі", "1 пурпуровых ветразей узвівы", "Штурмуйце будучыні аванпостьі" (апублікавана ў 1965	г.). Шэраг твораў прысвяціў
    заходнебеларускай тэматыцы.1
    3	1923 г. звязаў сваё жыццё з сталіцай СССР Масквою вядомы на той час беларускі культурны дзеяч Мікола Равенскі. Тут ён паклаў на музыку шэраг самых папулярных вершаў беларускіх паэтаў. Вучоба ў Маскоўскай кансерваторыі (закончыў у 1930 г.) паспрыяла пераходу да напісання музычных твораў больш складаных жанраў, у прыватнасці, "у 1929 г. пачаў працу над гістарычнай операй "Браніслава" па аднайменнай паэме Дубоўкі, дзе выкарыстаў народныя напевы Магілёўшчыны (пасля арышту Дубоўкі ў 1930 г. опера канфіскавана)". У Менск М.Равенскі вярнуўся ў 1930 г. і ўладкаваўся на працу вьікладчыка ў музычны тэхнікум.2
    Атрыманне Беларуссю статусу дзяржаўнасці ў форме БССР. яе пераход да афіцыйнай палітыкі беларусізацыі станоўча адбіліся на актывізацыі ўдзелу саміх народных мас у розных відах творчай дзейнасці, зразумела, з яскрава выяўленым ухілам у яе нацыянальную скіраванасць. I Іяпер такое не толькі нс забаранялася, а, наадварот, усяляк падтрымлівалася. У мэтах спрыяння развіццю мастацкай самадзейнасці ў многіх гарадах былі створаны Дамы народнай творчасці, якія хутка здабылі сябе вялікую папулярнасць.
    Буйной заваёвай беларусізацыі трэба прызнаць забеспячэнне трывалых пазіцый беларускай мове ў перыядычным друку, што дазваляля ў шьірокіх маштабах, на высокім узроўні рыхтаваць народ да добра ўсвядомленага ўдзелу ў сваім духоўным адраджэнні. У другой палове 20-х гг. з агульнай колькасці газет і часопісаў на беларускай мове выходзіла адпаведна прыкладна 80% і 90%.