• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    Культурнае жыццё яўрэяў рэгулярна асвятлялася на старонках беларускамоўных газет і часопісаў. Самы масавы і папулярны ў БССР часопіс "Полымя" меў спецыяльную рубрыку "Хроніка жыдоўскай культуры”. У матэрыялах такой хронікі трэцяга нумара часопіса за 1925 г. паведамлялася наступнае: "Цэнтральнае праўленьне саюзу краўцоў Беларусі з вясны перашло гюўнасьцю як у сваім дзелаводстве, так і ў вьідачы розных масавых саюзных дакументаў на жыдоўскую мову. Адначасова гэта мерапрыемства праводзіцца ва ўсіх гарадах Беларусі, дзе толькі існуе аддзяленьне краўцоў.
    Часопісь краўцоў "Чырвоная Голка" выходзіць дзесятым нумарам. стаўшы органам як краўцоў Беларусі. так і Украіны"'(С. 171).
    Тут жа прыводзіліся і такія звесткі, што "'са ўсяго ліку жыдоўскіх дзяцей Беларусі звыш 47 проц. вучыцца на жыдоўскай мове... Існуюць два жыдоўскіх рабочых універсітэты — у Менску і Бабруйску, 4 школы для ўрослых, 5 вячэрніх школ для моладзі і 90 розных гурткоў на жыдоўскай мове. Для масавай працы на жыдоўскай мове ў гарадах Беларусі нрыстасавана 7 клюбаў і 30 клюбаў для кустароў. Акрамя таго, маецца 17 зьмешаных клюбаў"
    1	Да ХІП зьезду КП(б)Б. Матэрыялы да спарваздачыЦэнтральна\у камітэту КП(б)Б. С. 103.
    2	Смнловмцкнй Леоннд. Еврен Беларусн. Йз нашей обтей нсторнп 1905-1953. Мн.. 1999. С. 53.
    3	Таксама С. 68.
    (С. 171). У шэрагу месцаў такія клубы з'яўляліся сапраўднымі асяродкамі яўрэйскай культуры. Праўда, меліся і сур'ёзньія перашкоды на гэтым шляху, асабліва з арганізацыяй яе на роднай мове. Нягледзячы на вялікую ўдзельную вагу яўрэяў у складзе рабочых і служачых, іх мова ніяк не магла заняць належнага месца ў культурна-масавай працы створаных у гарадах і мястэчках клубах і саміх прадпрыемстваў. У 1930 г. у перпіым вьшадку на яўрэйскай мове праводзілася 5% усяго аб'ёму такой працы, у другім 3%.*
    Палітыка беларусізацыі не стала прычынай якога-небудзь прыкметнага скарачэння асобаў яўрэйскай нацыянальнасці ў дзяржаўна-партыйным, гаспадарча-адміністрацыйным апаратах, хаця іх належала мэтанакіравана папаўняць кадрамі тытульнай нацыі рэспублікі. Так, пры ўдзельнай вазе яўрэяў у агульнай колькасці яс насельніцтва 8% на іх даводзілася 25% усіх адказных супрацоўнікаў адміністрацыйных устаноў, 49 — гаспадарчых, 42 — судовых.2 Вялікі працэнт на яўрэяў падаў сярод кіраўнічых работнікаў наркамата ўнутраных спраў БССР.
    У гэты спрыяльны для нацыянальна-культурнага адраджэння час нікому не прыходзіла ў голаў думка ўзгадаць, якую ў мінулым велізарную страту прычыніла беларускаму народу дзяржаўная палітыка паланізацыі. Атрымаўшы пэўныя палітычныя правы ў выніку ўтварэння БССР, яе савецкія і партыйныя органы зрабілі нямала ў сферы культуры і для польскай этнічнай групы. На яе роднай мове працавалі ўстановы адукацыі і культуры, выдавалі кнігі, газету "Орка” ("Ворыва").. часопіс. У 1926/27 н. г. працавала больш за 100 польскіх школ і педагагічны тэхнікум? Пры гэтым тэхнікуме (знаходзіўся ў Менску) у 1925 г. першую секцыю стварылі польскія літаратары. Тады ж распачаў дзейнасць гіры Інстытуце беларускай культуры польскі аддзел, які пазней рэарганізавалі ў сектар. 3 1927 г. яго ўзначальваў ураджэнец г. Замосце (Польшча) Стафан Гельтман, які адначасова з'яўляўся рэктарам і загадчыкам кафедры эканомікі і палітыкі Камуністычнага універсітэта Беларусі ў Менску. Прьі беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў дзейнічала польская секцыя, у складзе якой працавала нямала таленавітых майстроў мастацкага слова. Значнай падзеяй у культурным жыцці стала стварэнне ў 1929 г. на базе тэатральнага гуртка польскай моладзі пры клубе імя Розы Люксембург Польскага дзяржаўнага вандроўнага тэатра БССР. Асноўная база яго знаходзілася ў Чырвоным касцёле г. Менска.4 Усім пытанням дзейнасці гэтай этнічнай супольнасці вялікую ўвагу надавалі ГІольскае бюро пры ЦК КП(б)Б і яго філіялы пры Бабруйскім, Барысаўскім, Віцебскім, Калінінскім і Менскім акруговых камітэтах Кампартыі Беларусі. У той час на стаўленне ўладных структур БССР да культурнага жыцця польскай дыяспары ніколькі не адбівалася антынацыянальная палітыка Польшчы ў дачыненні да карэннага насельніцгва Заходняй Беларусі, у выніку чаго над ім ізноў узнікла рэальная
    1 Да XIII зьезду КП(б)Б. Матэрыялы да справаздачыЦэнтральна^ камітэту КП(б)Б С. 65.
    2 Шкуцько Л.Л., Сакалоў М.М Яўрэйская нацыяналыіая культура як часіка сістэмы народнай асветы на Беларусі ў 1920 1930 гады Мн.,2001. С. 10
    1 Нацыянальныя меншасці Беларусі. Кн. 2. Брэст-Мінск Віцебск. 1996. С. 60
    4 Тамсама. С. 50, 51.
    пагроза паланізацыі.
    Палітыка беларусізацыі спрыяла актывізацыі нацыянальнай дзейнасці і такіх нешматлікіх этнічных груп рэспублікі, як латышская, літоўская, нямецкая і інш. У многім дапамагло ім стварэнне мясцовых нацыянальных саветаў, нацыянальньіх калгасаў, якія стала цікавіліся і пытаннямі нацыянальнай культуры, навучання дзяцей на іх роднай мове. Пэўныя структуры нацыянальных мяншыняў ствараліся пры ЦК КІІ(б)Б, дзейнасць якіх прыкметна ажывілася з пераходам да палітыкі беларусізацыі. 3 належнай увагай да запатрабаванняў этнічных груп ставілася Нацыянальная камісія пры прэзідыуме ЦВК БССР. Так. калі ў маі 1928 г. ў Раснянскім раёне Аршанскай акругі адбывалася канферэнцыя літоўскіх сялян, для ўдзелу ў яе працы быў накіраваны адказны сакратар гэтай камісіі Шэвах Будзім.1
    3	мэтай прыняцця канкрэтных практычных захадаў Нацыянальная камісія ЦВК БССР праводзіла ў жніўні-верасні 1930 г. абследаванне татарскага працоўнага насельніцтва.2 Падстаў, як будзе паказана ніжэй, мелася дастаткова ў яе.
    3	палітыкі беларусізацыі крайне мала здабыла для сябе толькі адна, прычым самая старажытная на Беларусі супольнасць, — татарская. Яна зусім не ўключылася ў нацыянальна-культурнае адраджэнне, і не таму, што ў гэтым, мо, татарам перашкаджала карэннае насельніцтва рэспублікі, а галоўным чынам па прьічыне, шго сярод саміх іх прадстаўнікоў не знайшлося дастаткова асобаў, якія глыбока ўсвядомілі б значэнне такога працэсу і маглі ўзначаліць яго. А не знайшлося таму, што вельмі глыбокія карані пусціла і, вядома ж, не па віне карэннага народа беларуская, руская культурна-моўная асіміляцыя гэтай этнічнай групы. Аднойчы ў яе з'явілася магчымасць заявіць пра сябе. Гэта калі на пасадзе першага сакратара ЦК КГІ(б)Б знаходзіўся Аляксандр Крыніцкі, далёкія продкі якогабеларускія татары. Мяркуюць, што яны жылі паблізу ад Менска ў Крыніцах, адкуль паходзіць і іх прозвішча. Як ураджэнец горада Цвер, А.Крыніцкі мог і не ведаць пра ўсё гэта. Аднак быць катэгарычным у такім сцвярджэнні няма важкіх падстаў, бо некаторыя родзічы, высланыя за ўдзел у паўстанні 1863 г., не раз спрабавалі вярнуцца на Беларусь і нават колькі гадоў жылі тут да Першай сусветнай вайны. а затьім яшчэ і ў 20-я гг. Але галоўнае не ў тым. Факт застаецца фактам, што А.Крыніцкі нават і пальцам не крануў, каб штосьці карыснае зрабіць для адраджэння культуры, абуджэння этнічнай самасвядомасці ў тагачасных пакаленняў сваіх прашчураў, бо, відаць. і сам быў пазбаўлены яе. I пазней ніхто не праяўляў ініцыятывы ў развязванні татарскага пытання на Беларусі, што паслужыла прычьшай для першага сакратара ЦК КП(б)Б Вільгельма Кнорына заявіць: "Зусім слабая ў нас рабога сярод трэцяй групы нацыянальнасцей (татарьі і г. д.). Трэба паставіць пытаньне хаця б аб элементарнейшым іх абслугоўваньні". На жаль, яно як след не было пастаўлена, бо неўзабаве пасля зроблснай В.Кнорынам заявы, карэнным
    1 НАРБ, ф 160-с/р-б. в.2. С. 59, а. 70
    23ьвязда. 1930. 1 верасня.
    чынам змянілася не ў лепшы бок само нацыянальнае жыццё на Беларусі.
    Пераўвасабленню ў практыку ідэі нацыянальна-культурнага адраджэння беларускіх татараў сур'ёзна перашкаджаў і заключаны ў сакавіку 1921 г. у Рызе мірны дагавор з Польшчай, у адпаведнасці з якім да яе адышлі іх найбольш значныя культурныя асяродкі Вільні. Наваградка, Гародні, Іўя, Міра і інш. У Менску ж з прычыны даволі высокай ступені русіфікацьіі мясцовага татарскага насельніцтва не знайшлося патрэбнай колькасці людзей. здольных рашуча ўзяцца за адбудову яго жыцця на прьіродным культурна-моўным падмурку. Есць меркаванні. што ў міжваенны перыяд у БССР магла існаваць толькі адна свецкая школа з выкладаннем на татарскай мове. Усяго ж асобаў такой нацыянальнасці жыло тады каля 4 тыс. чалавек. Адсутнічаў перыядычны друк, як след не працавалі ўстановы культуры на татарскай мове, не выдаваліся на ёй кнігі. А шчырая адданасць татараў сваёй спрадвечнай рэлігіі ісламу — ва ўмовах сацыялістычнай рэчаіснасці не з'яўлялася тым дзейсным, магутным фактарам, на які можна было абаперціся пры развязванні крайне складанай праблемы іх этнакультурнага адраджэння і развіцця.
    4.12.	Ідэя беларусізацыі па-за межамі БССР
    Удзел буйных суседніх дзяржаў у развязванні беларускага тэрытарыяльнага пытання прывёў да таго, што пад юрысдыкцыяй іншых палітычных рэжымаў апынулася намнога разоў больш нашых супляменнікаў, чым у сябе на Бацькаўшчыне. Нават і пасля двухразовага (1924, 1926 гг.) узбуйнення БССР за кошт вяртаішя яе "'тнічных тэрыторый Расійскай Федэрацыяй шмат беларусаў усё яшчэ жыло ў іншых краінах. Праз розныя сродкі перадачы інфармацыі і да іх даходзілі звесткі пра кіпучую нацыянальна-стваральную дзейнасць беларускага народа ў мсжах уласнай дзяржавы БССР. У рэальнасць яго выратавання ад любых формаў культурнамоўнай асіміляцыі паверылі вельмі многія незалсжна ад таго, жылі яны на сваіх этнічных землях ці складалі беларускую дыяспару на тэрыторыі якойнебудзь краіны. Бяспрэчна, прагрэсіўнае нацыянальнае будаўніцтва ў БССР найбольшы энтузіазм выклікала ў карэннага насельніцтва Заходняй Беларусі, якое па злой чужой волі апынулася пад уладай Польшчы з яе крайне жорсткім антынацыянальным рэжымам. Найбольш яскрава такая жорсткасць назіралася ў дачыненні да нацыянальнай адукацыі. бо разумелі, што з дапамогай яе можна будзе надзейна засцерагчы маладыя пакаленні беларускага народа ад паланізацыі. Яе заўзятыя праваднікі рабілі ўсё, каб не даць беларускім дзецям узгадоўвацца ў духу нацыянальных традыцый свайго народа. Асабліва цяжкім для нацьіянальнай асветы ў Заходняй Беларусі быў 1924 г.. на працягу якога польскія ўлады зачьшілі 400 беларускіх школ. У выніку, калі ў 1918-1919 гг. на гэтай тэрыторыі функцыянавала звьіш 500 такіх навучальных устаноў, дык у 1924 г. 29.'