Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Пасля таго. як у засценках ІІКУСа БССР апынуліся першыя нявінныя ахвяры "нацдэмаўшчыны", перыядычны друк пачаў шмат пісаць пра іх "злачынную" дзейнасць, атрыманыя пра гэта звесткі ад саміх арыштантаў. У вядучай рэспубліканскай партыйнай газеце "Зьвязда", да прьікладу, на працягу некалькіх тыдняў не спынялася гаворка на дадзеную тэму. Касякамі прысвячалі ёй рэдакцыйныя артыкулы, заявы ад калектываў. індывідуальныя вьіказванні. Усё гэта нагадвала газетныя рубрыкі пра гарачую сенакосную пару ці ўборку збожжавых культур, бульбы і агародніны. Кожны з выступоўцаў імкнуўся біць "ворагаў" мацней за ўсіх астатніх. Незаслужана шмат памыяў было выліта на голавы "нацдэмаў" у рэдакцыйным артыкуле газеты "Зьвязда" "’Гвар беларускай контр-рэвалюцыі" (7 і 9 снежня 1930). У ім дадзена самая адмоўная характарыстыка дзейнасці Тэрміналагічнай камісі, якую ўзначальваў Сцяпан Некрашэвіч, Інстытуту беларускай культуры. крытыкаваліся многія „ісьменнікі за іх арыентацыю на буржуазны захад. Рэальную пагрозу сацыялізму нібыта ўяўлялі "нацыяналістычныя" погляды многіх прадстаўнікоў навуковай і педагагічнай інтэлігенцыі: "У галіне арганізацыі народнай асьветы і пастаноўкі навукова-дасьледчай работы (у Наркамасьветы. унівэрсітэце, с.-г. акадэміі. Акадэміі навук і г. д.) яны сыстэматычна дабіваліся зрыву падрыхтоўкі пралетарскіх кадраў. арганізацыі нацыяналістычнага выхаваньня, захвату кіраўніцтва. У галіне гісторыі, эканомікі і геаграфіі Беларусі вялася ўпартая і сыстэматычная работа па ідэалізацыі феадальнага і буржуазнага мінулага Беларусі, па ідэалізацыі розных дробна-буржуазных і буржуазных арганізацый. па "эканамічным" угрунтаваньні патрэбнасьцяй адмовы ад гегемоніі пралетарыяту і патрэбнасьцяй адрыву Беларусі ад Савсцкага Саюзу. У галіне мовазнаўства
вялася ўзмоцненая работа па палёнізацыі беларускага слоўніка, рабілася стаўка на "самавызначэньне", якая заключалася ў тым, што моўны матар'ял беларускіх рабочых абвяшчаўся русацяпскім і г. д. і г. д. Беларуская нацыяналістычная контр-рэвалюцыя вуснамі Ластоўскага стварае крыўскую лэорыю, якая павінна ўгрунтаваць неабходнасьць аддзяленьня ад Савецкага Саюзу". У артыкуле выказвалася думка, што "беларуская контр-рэвалюцыя паўтарыла шляхі ўкраінскай контр-рэвалюцыі", якую ўжо пад той час паспелі абясшкодзіць савецкія спецслужбы. Чыгачоў запэўнівалі, што такое напаткае і конгррэвалюцыйную інтэлігенцкую групу беларускіх нацдэмаў. Чакаць яго давялося нядоўга
Рэдакцыі газеты "Зьвязда", як самаму папулярнаму ў рэспубліцы перыядычнаму органу, без асаблівых цяжкасцяў удалося стварыць працаздольны аўтарскі калектыў з вядомьгх навукоўцаў і прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі для выкрыцця "варожых" намераў беларускіх "нацдэмаў". He шкадаваў рэзкіх эпітэтаў для нанясення скрышальных удараў па іх М.Югаў у сваім артьікуле "Вялікадзяржаўная кантрабанда пад сьцягам беларускага нацыяналізму" (30 лістапада 1930 г.), хаця ён быў прысвечаны крытычнаму аналізу знятай з продажу кнігі Аляксандра Цьвікевіча "Западно-русснзм". У такім жа варожым да "нацдэмаў" духу напісаны Сямёнам Вальфсонам артыкул "Патрыёты "Крыўскай дзяржавы" (24 снежня 1930 г.). У ім заяўлялася, што "нацдэмы паставілі на службу контр-рэвалюцыі рад навуковых дысцыплін ад гісторыі да аптрапалёгіі. ад літаратуразнаўства — да этнаграфіі, яны стварылі з такіх органаў, як інстытут мовы або ЦБ краязнаўства, свае сапраўдныя цытадэлі'". Асаблівую небяспеку аўтар артыкула бачыў у спробе Вацлава Ластоўскага замяніць сучасную назву "Беларусь" на "Крывію", паколькі першая навязана нашай краіне Масквою. Такое ж ён прыпісваў і Аляксандру Шлюбекаму. Стаўленне рэпрэсіўных органаў да В.Ластоўскаіа магло істотна пагоршыцца і ад таго, што С.Вальсон абвінавачваў яго ў надзяленні "маскалёў" такімі адмоўнымі рысамі. як "някультурнасьць, дзікасьць, нягоднасьць". He адставаў ад М.Югава і С.Вальфсона ў вастрыні крытыкі "'нацдэмакратызму" Л.Якаўлеў, артыкулы яго друкаваліся ў часопісе "Бальшавік Беларусі", газеце "Зьвязда" і іншых перыядычных выданнях. Так. вельмі каштоўную кнігу Мікалая Каспяровіча "Краязнаўства" (Мн.. 1929) ён называе "разгорнутай праграмай поглядаў контррэвалюцыйнага нацыянал-дэмакратызму". цалкам не пагаджаецца са станоўчай ацэнкай у ёй прагрэсіўнай ролі газеты "Наша ніва" дзеля актывізацыі беларускага нацыянальна-адраджэнскага руху.1 He упусціла магчымасці нанесці ўдар па беларускіх "наілдэмах" і Я.Сякерская ў артыкуле "За партыйнасьць ў філёзофіі" ("Зьвязда". 31 снежня 1930 г.). Слабасць тэарэтычнай думкі ў беларускай філасофскай навуцы яна напрамую звязвае з варожай дзейнасцю "нацдэмакратаў", з якімі да апошняга часу не вялі актыўнай барацьбы. Паводле яе меркавання "сваяасаблівасьць ідэалёгічнага фронту ў БССР заключаецца ў тым, што ён па лініі гістарычнага. літаратурнага, мовазнаўчага і часткова аграрнага фронту быў захоплены нац.-дэмаўскай ідэалёгіяй, якая праводзілася адкрыта, або, што яшчэ больш шкодна, у псэўда-марксыцкай
1 Зьвязда. 1930. 31 сьнежня.
форме (напрыклад, Ігнатоўскі)..."
У гэты надзвычайна цяжкі для Бацькаўшчыны час гублялі ўсялякую меру і многія прадстаўнікі мастацкай, педагагічнай інтэлігенцыі. He застаўся ў баку ад змагання з "нацдэмакратызмам" і беларускі пісьменнік Змітрок Бядуля. У артыкуле "Патрабую самых суровых мер для прыхвасьняў польскага фашызму" ("Зьвязда", 6 снежня 1903 г.) ён праводзіць думку, што беларускія "нацдэмы" цесна супрацоўнічаюць з сусветнай контррэвалюцыяй, крытьікуе адну з першых беларускіх газет "Наша ніва", у якой некалі і сам працаваў, за яе нацыяналізм, служэнне інтарэсам багатых класаў, аднаго з самых прагрэсіўных беларускіх дзеячоў Антона Луцкевіча называе фашыстам. Каб зняць з сябе зусім рэальнае па тым часе абвінавачванне за мінулыя "грахі", З.Бядуля ідзе на такі сповяд: "Знаходзячыся ў акружэньні і пад упльівам беларускіх нацыянал-дэмакратаў, у часы акупацыі, а таксама і раней, у часе маёй працы ў "Нашай ніве", я маёй публіцыстыкай і некаторымі літаратурнымі творамі ў беларускіх пэрыядычных выданьнях таго часу сьпяваў і іх дудку, быў свайго роду трубадурам нацыянальна-дэмакратычнага руху. Лічу маю працу таго часу чорным ценем у сваім жыцьці". Асуджаў сябе Змітрок Быдуля і за тое. што "не вёў рашучага змаганьня са спадчынай нацыянал-дэмакратызму", знаходзячыся ў складзе літаратурнай арганізацыі "Узвышша", у час рэдагавання часопіса "ІІаш край".
Распачатае бальшавіцкай партыяй змаганне з беларускімі нацдэмамі актыўна падтрымліваў Віталь Зэйдэль (ураджэнсц Пецярбурга) літаратурны псеўданім Віталь Вольскі. Да гэтага часу ён ужо паспеў папрацаваць у Галоўрэперткаме БССР, Белдзяржкіно, дырэктарам Віцебскага мастацкага тэхнікума, Беларускага драматычпага тэатра імя Якуба Коласа ў Віцебску і, нарэшце, ў 1932 г. узначаліў Інстытут літаратуры і мастацтва Беларускай акадэміі навук. Чалавека такіх высокіх, прэстыжных пасадаў не ўяўляла асаблівых цяжкасцяў для адпаведных службаў схіліць яго на барацьбу з "нацдэмакратызмам". I В.Зэйдель (Вольскі) апраўдаў іх надзеі, што пацвярджаюць і яго зусім неапраўданыя нападкі на ўдзельніка шматлікіх выстаў у СССР і за мяжой, віцебскага гравёра Я.Мініна, рускага па нацыянальнасці. ІІрафесійных ведаў і звычак не было ў В.Зэйделя для прадметнай крытыкі выдатнага майстра сваёй справы. Ды гэтага і не вельмі патрабавалася: абмяжоўваліся агульнымі словамі аб адыходзс таго ці іншага аўтара ад курсу партыі ў галіне мастацтва, аб грэбаванні адзіна правільнага, як лічылася. напрамку ў культуры сацыялістычнага рэалізму. У артыкуле В.Вольскага "Аб рэцыдывах нацыянал-дэмакратызму ў творчасьці мастака Я.Мініна" ("Мастацтва і рэвалюцыя". 1933. №1-2) віцебскі гравёр без усялякай падставы абвінавачваўся ў выкарыстанні атрыбутаў нацдэмаўскай сімволікі пры стварэнні кніжнага знака для Віцебскага краязнаўчага музея. Да ліку такіх атрыбутаў аўтар артыкула адносіў выяву сярэднявечнага рыцара ў вайсковым убранні, які "з'яўляецца сімвалам беларускай буржуазнай дзяржаўнасьці". Паклёпніцкая публікацыя В.Вольскага мела цяжкія вынікі для Я.Мініна. Яго не выратаваў і ад'езд у Маскву, дзе быў арыштаваны ў 1937
г.
Для ідэалагічных органаў КП(б)Б і спецслужбаў было вельмі важным мець асуджэнне беларускіх "нацдэмаў" з боку грамадска-палітычных і культурных дзеячоў Заходняй Беларусі. паколькі першых абвінавачвалі мснавіта ў супрацоўніцтве з польскімі фашысцкімі арганізацыямі. Па прыбыцці такіх дзеячоў 10 снежня 1930 г. у ІУІенск ім давалася для гэтага вялікая магчымасць. Пажадалі ж вярнуцца ў БССР у першую чаргу правадыры разгромленай у Польіпчы Беларускай сялянска-работніцкай грамады Сьімон Рак-Міхайлоўскі, Пётр Мятла, Максім Бурсевіч. Літаральна праз пару дзён пасля іх вяртання газета "Зьвязда" змесціць сваю гутарку з П.Мятлой, якая закончыца такімі словамі, у шчырасць якіх ніяк нельга павсрыць: "Ластоўскія, Лёсікі, Краскоўскія, Некрашэвічы, Цьвікевічы і К°, якія імкнуліся сарваць сацыялістычнае будаўніцтва, заслутоўваюць праклёнаў з боку працоўных мас і самага суровага пакараньня".1 Самога ж аўтаратакіх слоў яно напаткае ў 1934 г. (вышэйшую меру пакарання замянілі на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў).
Сур'ёзная небяспека барацьбы з "нацдэмакратызмам" заключалася ў тым, што ў час яе ставілася задача канчаткова адарваць ад спрадвечных нацыянальных традыцый бсларускую моладзь, усяляк уцягнуць і яе ў гэта шкоднае змаганне. Вось як выклаў палітыку дзяржавы па дадзеным пытанні у снежні 1930 г. на трэцяй сесіі ЦВК БССР дзевятага склікання старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед: "Нам неабходна ў экстраным парадку перагледзець усе падручнікі, па якіх вучацца вучні ў школах, выкінуць з іпкол усе падручнікі з варожай нам ідэалёгіяй і замяніць іх новымі. каб пе калечыліся дзесяткі і сотні тысяч дзяцей і моладзі на агэтай нацыяналдэмакратычнай прадукцыі.
Неабходна партыйным і асабліва камсамольскім ячэйкам разгарнуць шьірокую працу з вучнямі школ і студэнцтвам. каб арганізаваць шырокія масы вучнёўства і студэнцтва на барацьбу з нацьіянал-дэмакратычнай ідэалёгіян і на вьшраўленьне таго, што нацыянал-дэмакратамі занесена ў школы і ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Асаблівае значэньне мае ўзмацненьне палітычнай працы з шырокімі масамі настаўніцтва. Трэба арганізаваць масы настаўніцтва так, каб яны самі праверылі свае рады і ачысцілі іх ад нацыяналдэмакратычнага наносу. 1 пэўная частка настаўніцтва прыслухалася да гэтых слоў. He без яе ўдзелу апынулася за кратамі. пазбавілася любімай працы нямала адданых беларускай нацыянальнай ідэі педагогаў.