• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    (...) Трохмесячнік беларускай і нацменаўскай пралетарскай культуры па пачыну самога загадчыка школы быў сарваны.
    (...) У гэтай жа школе ніякай літаратуры набеларускай мовс пя выпісвалася.
    Між тым, ёсьць у школе партыйная ячэйка. Hi адзін камуністы не рэагуе на праявы вялікадзяржаўнага шавінізму. Hi адзін член партыі. ні адзін кандыдат партыі не чытае "Зьвязды".
    (...) Гэтымі днямі зволілі з работы выкладчыка беларускай мовы Каваленка за тое. што ён крытыкаваў мясцовае школьнае кіраўніцтва за супраціўленьне беларусізацыі".
    Дзяржаўныя і партыйныя органы, асабліва рэспубліканскага маштабу, не маглі падтрымліваць такога негатыўнага стаўлення прыхільнікаў вялікадзяржаўнага шавінізму да беларусізацыі, тым больш пасля таго, як у чэрвені 1930 г. яму далі рэзка адмоўную характарыстыку на XVI з'ездзе УсеКП(б), заклікалі камуністаў весці рашучую барацьбу з гэтай варожай
    1 Зьвязда. 1930. 21 мая.
    2 Тамсама.
    ■ Тамсама. 3 верасня.
    савецкай нацыянальнай палітыцы з'явай. Праўда, пазіцыю XVI з'езда УсеКП(б) аб тым, што на сучасным этапе галоўную небяспеку ўяляе вялікадзяржаўны расійскі шавінізм, падзялялі далёка не ўсе партыйныя лідэры Беларусі. I не падзялялі таму, што гэта, на іх погляд, магло б паслабіць барацьбу з мясцовымі нацыяналізмамі і найперш — беларускім. Супраць такіх поглядаў не раз выступалі ідэалагічныя службы ЦК КП(б)Б. пераканаўча тлумачачы масам небяспеку такой з'явы ў нацыянальным жыцці. На пытанні: "Якія сілы зьяўляюцца глебай у нас для вялікадзяржаўнага шавінізму, які актывізуецца, у чым і дзе яго карэньні?", людзям даваўся такі адказ: "У недабітых і існуючых яшчэ рэштках гарадзкой расійскай буржуазіі, у буржуазнай інтэлігенцыі. у гарадзкой расійскай дробнай буржуазіі... Нарэшце, у тым падтрыманьні, якое маюць гэтыя сілы з боку вялікараеійскай буржуазіі і кулацтва, якія актывізуюцца, з боку вялікадзяржаўнага шавінізму па-за Беларусьсю.
    Націск вялікадзяржаўнага контр-рэвалюцыйнага шавінізму робіць уплыў і на пэўныя пласты рабочае клясы Беларусі. Гэты націск знаходзіць свій адбітак... і ўнутры партыі ў выглядзе ўхілу да вялікадзяржаўнага шавінізму".1
    I такое не раз можна было сустрэць у зваротах партыі да камуністаў. Для доказу прывядзем такую яе, больш познюю па часе, устаноўку: "На даным этапе галоўнай небясьпекай зьяўляецца ўхіл да вялікадзяржаўнага шавінізму. Супраць яго і павінен быць накіраваны галоўны агонь барацьбы. Аднак, гэта ня значыць, што хоць на колькі-небудзь партыйнымі арганізацыямі можа быць паслаблена змаганьне з беларускім контр-рэвалюцыйным нацыяналдэмакратьізмам, антысемітызмам і шавінізмамі ўсіх колераў. Наадварот, гэта змаганьне павінна быць значна ўзоцнена"; I яго ўзмацнялі ў барацьбе як з вялікадзяржаўным шавінізмам, так і беларускім "наццэмакратызмам", на што адпаведным чынам рэагавалі людзі. Думаецца. каб не перагнулі палку ў змаганні з вялікарускім шавінізмам. справа не дайшла б да таго, што некаторыя студэнты Гомельскага белпедтэхнікума адмаўляліся чытаць газету ''Правда", паколькі яна выходзіла на рускай мове.
    Барацьба з партыйнымі ўхіламі прычынілася да сур'ёзнай дэстабілізацыі ў беларускім грамадстве. Сярод інтэлігенцыі панавала глыбокая занепакоенасць. назіралася частая змена поглядаў на адно і тое ж пытанне ў залежнасці ад пэўных абставін. Здаралася. што ў прачытаных блізка па часе дакладах каго-небудзь з аўтараў адна і тая ж падзея атрымлівала зусім розныя адзнакі. Але горш за ўсё, калі людзі, што мелі пэўныя заслугі перад беларусізацыяй. пачыналі альбо свядома,альбо па чыімнебудзь загадзе чарніць яе акіыўных праваднікоў, шчырых прыхільнікаў.
    Нешта падобнае здарылася з наркамам асветы БССР А.Платуном. Выступаючы ў 1930 г. на сходзе камсамольскага актыву Менска, ён зусім слушна сказаў: "Вядомая рэч, што нац.культуру мы будуем у форме нацыянальнай, а па зместу пралетарскай, але ж гэта не значыць, што мы
    Зьняіда 1930. і9 кастрычіііка.' Гамсама 28 касгрычніка
    адкідваем зусім культурную спадчыну старога часу — буржуазную. Мы бярэм з буржуазнай культуры нам патрэбнае, скарыстоўваем гэтае патрэбнае да нашых задач, для ўзмацненьня дыктатуры пралетарыяту".1 Лагічным быў бы працяг гаворкі аб тым, як мінулая духоўная спадчына беларусаўняхай сабе і створаная прадстаўнікамі буржуазіі пачала ўзбагачацца здабыткамі новага, паслярэвалюцыйнага часу. Але прамоўца, аддаючы даніну тагачаснай модзе. уступіў у бескампрамісную палеміку з уяўнымі ворагамі беларускага народа — нацдэмакратамі. Да самых небяспечных праяў "наццэмакратызму" наркам адносіў: празмернае засяроджанне паасобнымі прадстаўнікамі мастацкай і навуковай інтэлігенцыі ўвагі на практычных праблемах беларусізацыі. тэатральную дыскусію 1928-1929 гг., у час якой, як вядома, была ваказана абгрунтаваная занепакоенасць, што ў беларускіх тэатрах вельмі мала ідзе п'ес па мясцовых матэрыялах, што на сцэнах амаль зусім не ставяцца лепшыя творы зарубежнай драматургіі. He пагадзіўся А.Платун з тым лістом М.Зарэцкага, А.Дудара і А.Александровіча ў газету "Савецкая Беларусь", у якім яны тлумачылі сваю адмову працягваць вучобу ў БДУ тым, што тут выступаюць супроць беларусізацыі. Але больш за ўсё крытыкаваў надуманыя ім жа самім нацдэмаўскія выступленні ўдзельнікаў пленума Цэнтральнага Савета навуковых працаўнікоў Беларусі, які праходзіў у 1929 г. у Менску. А.Платону вельмі не спадабалася. што ў выступленні аднаго з прамоўцаў прагучалі на адрас дзяржаўных і партыйных кіраўнікоў такія словы: "Вы гаворыце, каб уся наша работа была прасякнута пралетарскай класавай ідэалогіяй, каб усе метады работы былі марксісцкія, што мы павінны вучыцца марксізму і г. д., а мы хочам, каб вы вучыліся на-беларуску, каб вы ведалі беларускую мову".~
    Шкода, што ў цытаваным артыкуле часопіса не называецца імя гэтага цвёрдай нацыянальнай арыентацыі навукоўца, бо тое, што ён сказаў і занадта смелае, і вельмі справядлівае. Смелае таму, што без вялікай любові да Бацькаўшчыны. без шчырага жадання зрабіць запісанае ў планах беларусізацыі рэальнасцю, такога не адважьшіся сказаць публічна і тым болыл у час, калі ўжо пачаўся адлоў "нацдэмаў".
    I вельмі трагічна для беларусізацыі, што ганенні на іх пачаліся ііерш за ўсё ў асяроддзі навукоўцаў і пісьменніцкай інтэлігенцыі. Выходзіць. адпаведныя службы НКУСа БССР добра ведалі, на кім трымалася ідэя беларускага нацыянальна-культурнага Адраджэння. Станам спраў у Беларускай акадэміі навук ушчыльную займаўся Фрунзенскі райкам КП(б)Б. Па дадзеным пытанні ў кастрычніку 1930 г. ім была вынесена спецыяльная пастанова. у якой з усёй катэгарычнасцю заяўлялася: "а) з боку камуністых-кіруючых работнікаў Акадэміі праводзілася яўна нацыянал-апартуністычная лінія. якая выявілася ў тым, што камуністыя (Ігнатоўскі, Казак, Бялуга). замест актыўнай і рашучай барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам, фактычна змыкаліся з нацыянал-дэмакратамі ў радзе пытаньняў культурнага
    1 Узвышша. 1930. № 2. С. 105
    2Тамсама. С. 107. 108.
    будаўніцтва;
    (...) в) у выніку скажэньня лініі партыі ў пытаньнях скарыстаньня нацыянальнай інтэлігенцыі і фактычнага ажыцьцяўленьня ў Акадэміі стаўкі на нацыянальна-буржуазную інтэлігеішыю, вядомыя нацыянал-дэмакраты былі пастаўлены на кіруючыя пасады. Падбор работнікаў у значнай меры знаходзіўся ў руках нацыянал-дэмакратаў".1 Усё гэта бюро Фрунзенскага РІ< КП(б)Б ставіла ў непасрэдную віну бюро партыйнай ячэйкі КП(б)Б БАН, за што яно належала роспуску.
    Змест дадзенай пастановы бюро Фрунзенскага РК КН(б)Б падрабязна прааналізавала 18 кастрычніка 1930 г. газета "Зьвязда". даўшы яму (зместу) не зусім адпаведны загаловак "У ролі хваста нацыянал-дэмакратаў", бо ў пераважнай большасці публікацый перыядычнага друку таго часу Беларуская акадэмія навук паказвалася не ў ролі хваста, а авангарднай сілы, штабам "нацдэмакратызму".
    Станавілася ледзь не нормай, што самых выдатных беларускіх вучоных асмельваліся ганьбіць у перыядычным друку нават і тыя, хто меў вельмі цьмяныя ўяўленні пра ролю навукі ў грамадстве. Прычым больш за ўсё стрэлаў скіроўвалі ў бок Беларускай акадэміі навук, заснаванне якой 1 студзеня 1929 г. так урачыста вітала грамддскасць рэспублікі. Але мінула зусім мала часу і панесліся чуткі, піто ў гэтай саліднай. аўтарытэтнай навуковай установе звілі гняздо небяспечныя ворагі беларускага народа, сярод якіх першую скрыпку іграюць не хто іншыя, як самі акадэмікі. Ва ўмовах такой "варожай дзейнасці" акадэмікаў не мог заставацца безпакараным і сам прэзідэнт БАН Усевалад Ігнатоўскі. Вучонага зацягалі па розных дзяржаўных і партыйных установах. He будучы ў стане перанесці ўсе здзекі, ён у лютьім 1931 г. канчае сваё жыццё самагубствам. Нешчаслівым быў лёс і наступных спадкаемцаў першага прэзідэнта БАН Паўла Горына і Івана Сурты, якіх пазней Ваенная калсгія (і гэта ў дачыненні да людзей такой мірнай, цывільнай прафесіі?!) асудзіла да выключнай меры пакаранпя. He пазбеглі расправы акадэмікі БАН Зміцер Жылуновіч, мовазнаўцы М.Дурнаво і Браніслаў Тарашкевіч, літаратуразнавец Іван Замоцін (рускі па паходжанні, ураджэнец Цвярской губерні), гісторык і паэт Стасіс Матулайціс (літовец па паходжанні), эканаміст і пісьменнік Іван Пятровіч (літаратурны псеўданім Нёманскі), педагог Навел ІІанкевіч, большасці з якіх вынеслі смяротны прысуд.
    Той, хто не жартам распачаў барацьбу з "нацдэмаўшчынай", вельмі добра разумеў, што аслабіць волю беларускага народа да нацыянальнага адраджэння ў значнай ступені дапаможа ачарненне яго гісторыі і культуры. У гэтым напрамку сапраўды рабілася нямала. У лагер рэакцьіянераў прадстаўнікі вульгарнага сацыялагізму ў гістарычнай навуцы і літаратуразнаўстве асмеліліся аднесці нават Ф.Скарыну, В.ДунінаМарцінкевіча, К.Каліноўскага. Ф.Багушэвіча, ІДётку, М.Багдановіча, Я.Купалу і Я.Коласа. 1 вельмі трагічна, што гэтай антынавуковай, шкоднай
    1 Зьвязда. 1930. 18 кастрычніка
    інфармацыяй пра слынных людзей Бацькаўшчыны праціўнікі беларусізацыі імкнуліся ў першую чаргу затлуміць галовы маладых пакаленняў, ад паводзін якіх у многім залежыць лёс любой нацыі.
    Шмат блытаніны ў навуку ўносілі рознага роду тэарэтыкі сваімі пісаннямі аб важнасці класавага падыходу пры ацэнцы тых ці іншых з'яў у грамадстве. Пад лозунгам класавасці даволі вытанчаная барацьба вялася і з нацыянальнай культурай беларускага народа. Закранула гэта і моўнае будаўніцтва. Вось, да прыкладу, як яго сфармуляваў сумнавядомы О.Канакоцін: "Мы мала ўдзяляем увагі клясавай барацьбе ў лінгвістыцы і недастаткова мабілізуем увагу грамадзкасьці да клясавай барацьбы ў пытаньнях мовы. Пытаньні мовы — клясавыя пытаньні і зьяўляюцца часткай барацьбы на ідэолёгічньім фронце за марксызм, за ленінізм".’ Дзякуючы старанням такіх адданых партыі ідэолагаў, як О.Канакоцін, барацьба вакол беларускай мовы і сапраўды стане галоўным участкам супроцьстаянпя паміж прыхільнікамі і ворагамі палітыкі беларусізацыі.