Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Структура кнігі не дазваляе вызначыць, каму з аўтараў належаць тыя ці іншыя старонкі яе, бо асобныя з іх (шкада толькі, што вельмі мала такіх) напісаны з правільных пазіцый і, зразумела, хацелася б ведаць, чыя заслуга ў гэтым. Асабліва абгрунтавана адкінуты ў кнізе як памылковыя погляды тых, хто лічыў, раз пралетарыят той ці іншай нацыі зрусіфікаваны (а ў беларусаў гэта дасягнула найвышэйшай адзнакі), дык і мова ўсёй дадзенай нацыі павінна русіфікавацца. Такія погляды слушна былі ацэнены як праявы рускага вялікадзяржаўнага шавінізму і прапаноўвалася "не ператвараць факту моўнай асыміляванасьці пралетарыяту данай нацыянальнасьці ў сьляпую неабходнасьць". Зусім справядліва галоўным на тым этапе нацыянальнай палітыкі прызнаваліся "самае шырокае ўцягваньне рабочых мас у рэчышча беларусізацыі, арганізацыя гурткоў вывучэньня беларускай мовы на нашых фабрыках і заводах, стварэньне пунктаў навучаньня беларускай мове і груп вывучэньня беларускай літаратуры і г. д." He збаяліся нават заявіць, што трэба "даваць жорсткі адпор ліквідатарскім настроям у адносінах да беларускай мовы".
Шырокую магчымасць "паваяваць" з "нацдэмаўшчынай" на старонках кнігі "Навука..." далі таксама гісторыкам і этнографам. I гэта не выпадкова, бо каб зрабіць чалавека абыякавым да лёсу сваёй нацыянальнасці, яго ў першую чаргу трэба пазбавіць гістарычнай памяці. Афіцыйным гісторыкам не падабалася, што некаторыя з аўтараў у мінулым беларускага народа бачаць штосьці адметнае ад рускага. Таму замест глыбокага асэнсавання дадзеных археалагічных даследаванняў. дакументальнага гістарычнага матэрыялу, атрыманых пад час этнаграфічных экспедыцый звестак аўтарамі кнігі, разглядаемай тут мною. галоўнае пры аналізе той ці іншай гістарычнай працы звярталася на тое. як яна знітоўвае ў адно цэлае мінулае беларускага і рускага народаў. Зыходзячы з такой заганнай мэтадалагічнай устаноўкі. Л.Бабровіч, І.Шпілеўскі, Майсей Грынблат, Аляксандр Ляўданскі "волатакрыўскую тэорыю" паходжання беларусаў без усялякай навуковай дыскусіі назвалі ''адным з кітоў нацдэмаўскага крэдо". А як вядома, яшчэ ў канцы XVIII ст. і англійскі гісторык Ватсон ужываў тэрмін "Крывія" ў дачыненні да славянскай часткі Літвы, а пазней і на старонках польскай навуковай літаратуры жыхароў Беларусі называлі "крывічанскімі" ці "крывіцкімі славянам". Да 1861 г. і многія рускія вучоныя карысталіся тэрмінамі "крывічанскія песні", "крывічанская мова". "племя крывічанскае". ГІасля
Кастрычніцкай рэвалюцыі самымі вялікімі прыхільнікамі этноніма "крывічы" былі В.Ластоўскі і яго вучань Аляксандр Шлюбскі, за што ім моцна перапала ад вышэй названьіх вучоных.
На старонках гэтай часткі кнігі пад вострую крытыку падпалі аўтары, якія асмельваліся пісаць аб станоўчым культурным уплыве беларусаў на рускіх, бо тады ў афіцыйнай гістарычнай навуцы дапускалася толькі адваротнае; а таксама гісторыкі мастацтва, што стаялі за захаваннс чыста беларускага стылю ў архітэктуры і ў яе пасляваенным развіцці адзначалі непажаданасць празмернага ўплыву на апошнюю "маскоўшчыны". Непатрэбным, а не дык шкодным аб'яўлялася напаўненне музеяў старажытнымі рэчамі, асабліва рэлігійнага культу. Без усялякіх на гэта падстаў заяўлялася, што музеі на Беларусі "з зброі культурнай рэвалюцыі ператвараліся ў сховішчы царкоўшчыны і старажытных "каштоўнасьцей", што "стаўкай на старажытнасьць нацдэмы дамагаліся адцягнуць нашы музеі ад удзелу ў сацыялістычным будаўніцтве, ад выкананьня задач сёньняшняга дня". Такая "варожая" дзейнасць музеяў тлумачылася свядомым шкодніцтвам, агульнымі ўстаноўкамі "нацыянал-дэмакратызму". накіраванымі "на зрыў будаўніцтва сацыялізму, барацьбу з дыктатурай пралетарыяту і рэстаўрацыю капіталізму". Каб пакончыць з такой "антысацыялістычнай" практыкай, прапаноўвалася ў далейшым пры падборы экспанатаў для музеяў прытрымлівацца класавага падыходу.
Падобнага роду суровыя, несправядлівыя ацэнкі беларускім "нацдэмам" часта можна было прачытаць на старонках перыядычнага друку, пачуць па радыё. Усё гэта не магло нс насцярожваць тых, хто працягваў верыць, жыць ідэяй беларусізацыі. Пад страхам апынуцца ў спісе палітычна ненадзейных і, значыцца, панесці адказ перад судом даў задні ход і вядомы беларускі этнограф, мовазнавец і літаратуразнавец Мікалай Каспяровіч (1900-1937 гг.), які сваімі цікавымі. змястоўнымі працамі па архітэктуры і краязнаўстве ўнёс каштоўны ўклад у нашу агульнанацыянальную справу. Але незадоўга да высылкі ў Сібір (1930 г.) ён у артыкуле "Разгорнем школьны турызм" для часопіса "Камуністычнае выхаваньне" гэты патрэбны. карысны від заняткаў вучняў імкнуўся звесці да зусім непатрэбнага. шкоднага накірунку, што вынікае з наступнай думкі аўтара: "У даны момант асноўная задача экскурсійнай справы і турызму з'яўляецца прапаганда нашага гаспадарска-культурна-палітычнага будаўніцтва. У час экскурсій ці вандраваньняў. у першую чаргу трэба выявіць. што зроблена ў даным краі за рэвалюцыйны час. што робіцца зараз і што мае рабіцца на працягу пяцігодкі (1928/29 — 1932/33 гг. Л.Л.). Розныя цэрквы. магілы і да іх падобныя "выдатнасьці", якімі часам засмечваюцца экскурсіі, калі і павінны прыцягваць увагу экскурсантаў і турыстаў, дык толькі ў мэтах антырэлігійнасьці і дзеля выяўленьня старога ладу, як ворага пралетарскай дзяржавы". Між іншым на працягу дзесяцігоддзяў такога памылковага накірунку і прытрымлівалася нашае школьнае краязнаўства, толькі зусім нядаўна збочыўшы з яго.
Разгледжаная вышэй кніга была далёка не адзінай, у якой бальшавіцкія тэарэтыкі вялі ідэалагічную барацьбу з "нацдэмамі". Агульным для такіх публікацый з'яўлялася выкрыццё "злачынных" сувязяў "нацдэмакратаў" з капіталістыным светам. асабліва з суседняй Польшчай. Так, у кнізе А.Гаруновіча "Супроць нацыянал-дэмократызму і шовінізмаў розных колераў" (Мн., 1930) пісалася, "што нацыянал-дэмократызм падрыхтоўвае глебу разам з нацыянал-фашызмам Заходняй Беларусі і Польшчы да ўзброенага нападу на БССР і на СССР" (с. 28). У той час вельмі неспакойна пачувалі асобы, што мелі родзічаў і сваякоў у Польшчы.
У якасці аднаго з найважнейшых кампанентаў барацьбы з "нацдэмамі"з яўлялася данясенне да свядомасці народа вялікай небяспекі поглядаў апошніх на праблему нацыянальна-дзяржаўнага развіцця Беларусі. Як вядома, многія актыўныя ўдзельнікі нацыянальнага руху выступалі да і пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. за поўны дзяржаўны суверэнітэт нашага краю, чаго ён не атрымаў у выніку ўсталявання савецкай улады. Змаганне "нацдэмаў" у 20-я гг. за дзяржаўную незалежнасць Беларусі падавалася як спроба скіраваць яе на шлях капіталістьічнага развіцця, адарваць ад Савецкай Расіі і зблізінь з буржуазнай Польшчаю. Простым людзям даводзілі, што "нацдэмы" у час іюльскай акупацыі заяўлялі аб неабходнасці рашучага адмежавання "ад якой бы то ні было палітычнай сувязі з Расіяй або Маскоўшчынай вінавайцай усяго нашага гора, усёй пашай гістарычнай пакуты", афіцыйна віталі начальніка Польскай дзяржавы Юзэфа Пілсудскага "як прыяцеля і збаўцу беларускага народу ад заняпаду”. У вялікім паводле памераў перадавым артьікуле "Зьвязды" "У саюзе з інтэсвентамі" мэтай сучаснага беларускага "нацдэмакратызму" нрызнавалася -"гэта ўпартая работа над падрыхтоўкай узброенага змаганьня супроць працоўных Савецкай Беларусі".' Магчыма хтосьці з маладасведчаньіх людзей і паверыў гэтай хлусні.
Здзіўляе, што бальшавіцкі лозунг барацьбы з беларускім "нацдэмакратызмам" бьіў падтрыманы і тымі, каго ў нас прынята лічыць самымі шчырымі змагарамі за нацыянальныя ідэалы. He выключэннем тут з'яўляецца і пісьменнік Алесь Звонак. У артыкуле "За перабудову радоў пралетарскае літаратуры" ("Зьвязда”. 24 верасня 1930 г.) ён сваіх калег па пяры Уладзіміра Дубоўку, Язэпа Пушчу, Алеся Дудара. Міхася Зарэцкага называў не інакш. як "махровыя нацыянал-дэмакраты ад літаратуры”, лічыў, што "барацьба з беларускім нацыянал-дэмакратызмам зьяўляецца і надалей нашай задачай".
Як і трэба было чакаць, "удар партыі па беларускаму нацыяналдэмакрагызму даў повад узьняць галаву вялікадзяржаўнаму расейскаму шовінізму”.2 Многія прыхільнікі гэтай шавіністычнай плыні пачалі больш актыўна выступаць не толькі супроць "нацдэмаў", але і беларусізацыі ўвогуле. Найболылая небяспека вялікадзяржаўнага шавінізму заключалася ў
1 Зьвязда. 1930 5 жніўня.
2 Да ХІП зьезду КП(б)Б. Магэрыялы да справаздачыЦэнтральнаму камітэту КП(б)Б. С 110
тым, што значная частка яго прыхільнікаў у БССР настойліва і адкрыта заяўляла аб неабходнасці забеспячэння тут пераважнай ролі рускай культуры, усяляк прыніжаючы альбо нават цалкам адмаўляючы патрэбу існавання беларускай культуры.
ГІадобныя да такіх погляды ахвотна падтрымлівалі прафесары, вьікладчыкі шэрагу вышэйшых. сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, што зніжала іх ролю ў падрыхтоўцы маладых з належнай нацыянальнай самасвядомасцю кадраў беларускай інтэлігенцыі. Прафесар біялогіі і заалогіі бесхрыбетных БДУ А.Шчапоццеў назваў у 1930 г. беларускую мову замежнай і адмовіўся чытаць на ёй лекцыі. Прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі Афанасьеў, здаючы свой рукапіс у друк. прасіў выдаць яго толькі "на расійскай, ленінскай мове". Выкладчык рабфака той жа акадэміі Менцюкоў на прапанову весці выкладанне па-беларуску даў такі адказ: "...беларуская мова штучная, гэта выдумка беларускіх шавіністых, дый сама Беларусь ёсьць "белая Русь", ёсьць Расія і ніякай асаблівай мовы яна не мае".! Зусім не здзіўляе, што там. дзе сярод прафесараў і выкладчыкаў панаваў такі шавіністычны погляд на беларускую мову, з нігілістычных пазіцый да яе маглі ставіцца і паасобныя студэнты. Так, адзін са студэнтаў рабфака Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі ў ананімнай анкеце пісаў: "...на беларусізацыі сацыялізму не пабудуеш і няма чаго ёк> асабліва займацца".2
Досыць хутка зрэагавала на ўзмацненне барацьбы з "нацдэмакратызмам" кіраўніцтва школы фабрычна-заводскага навучання прьт Гомельскім вагонарамонтным заводзе імя Ланцуцкага. Добра ведаючы пса ўсё гэта, і многія настаўнікі пачалі адмаўляцца весці заняткі на беларускай мове. агітаваць навучэнцаў з непавагаю ставіцца да яе.Як вынік. "на заняткі беларускай мовы не зьяўляліся цэлыя групы вучняў, частка ўцякала, сьвісталі пад вокнамі, крычалі ў калідорах, зрывалі заняткі.