• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    Нягледзячы на крайне мізэрныя магчымасці ўсталявання і развіцця рознабаковьіх сувязяў БССР з ішпымі краінамі, дзе жылі беларусы, усё-такі пэўныя звесткі і яны атрымлівалі пра звязаныя з беларусізацыяй падзеі ў сферы культуры. Шчырых беларусаў радавала, што нарэшце і іх Бацькаўшчына пачала будаваць духоўнае жыццё на нацыянальных асновах, забяспечваючы гэтым самым самабытнае этнакультурнае развіццё свайго народа, для чаго ў яго на працягу больш за два стагоддзі адсутнічалі ўсялякія магчымасці.
    'ЭГБ Т I С. 354
    2 Просвешенне нацнональностей. 1930. № 4-5. С. 117, 118.
    Раздзел V. Нацыянальна-культурнае жыццё ва ўмовах адыходу ад палітыкі бсларусвацыі (30-я — пачатак 40-х гг.)
    5.1.	Першыя акцыісупраць беларусізацыі
    Параўнальна спрыяльны для беларусізацыі час стаўся вельмі кароткім. Адлічваўся ён не дзесяцігоддзямі, а ўсяго толькі некалькімі шчаслівымі гадамі. Тлумачыцца гэта тым, што ў беларускага Адраджэння з'явілася шмат сур'ёзных недобразычліўцаў, прычым як у самой БССР, так і ў Маскоўскім Крамлі. Дарэчы, недахопу ў іх не зведвалася нават у гады самага высокага нацыянальнага ўздыму ў беларускім грамадстве. У ім практычна ніколі не было стабільнага, нязменнага погляду на беларускае нацыянальнае Адраджэнне, у чым вінавата і дваістасць нацыянальнай палітыкі самой бальшавіцкай партыі. У адньгх выпадках, калі размова ішла пра бліжэйшую перспектыву, камуністы выступалі ледзь не за самы ноўны нацыянальна-культурны росквіт савецкіх народаў, у другіх, калі справа датычыла пабудовы светлага камуністычнага грамадства (дарэчы, і ў 20-я гады не саромеліся гаварыць пра гэта як зусім заканамерную рэальнасць), перавагу аддавалі працэсам інтэрнацыяналізацыі духоўнага жыцця ў шматэтнічным СССР. Таму нечакана магутны для многіх размах беларусізацыі не мог не хваляваць высокіх палітыкаў БССР. бо яны старанна вывучалі працы галоўнага балыпавіцкага ідэолага Іосіфа Сталіна, у якіх абгрунгоўвалася неабходнасць стварэння ўмоў для зліцця нацыянальных культур у адну нацыянальную культуру з адной агульнай мовай. Аб’екіыўна беларусізацыя вяла да этнічнай кансалідацыі беларусаў, больш поўнага ўсведамлення імі сваёй нацыянальна-культурнай асобнасці ад усіх суседніх славянскіх народаў, што пярэчыла тэзісу У.Леніна: "Інтарэсы рабочага класа патрабуюць зліцця ўсіх нацыянальнасцяў". што вымушала дзяржаўных і партыйных работнікаў з незвычайна вялікай асцярогай падыходзіць да вырашэння задач нацыянальнага характару. I калі. нягледзячы на ўсе перашкоды ўнутранага і знадворнага характару беларусізацыя нязменна ішла ўгару, дык не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму. што ў адпаведных структурах дзяржаўных і партыйных органаў мелася дастагкова асобаў, якія ўмела, узважана кіравалі ёю. На баку такіх асобаў непахісна стаялі бальшыня павуковай і творчай інтэлігенцыі, перадавыя, нацыянальнай арыентацыі прадстаўнікі сялянства, рабочага класа.
    За пачатак мэтанакіраванага абмежавання далейшага руху беларусізацыі наперад з усёй падставай можна лічыць распачатую ў рэспубліцы ў канцы 20-х гг. планамерную барацьбу з надуманымі буржуазнымі нацыянальнымі дэмакратамі ("навдэмамі"). Заўважу, што многія з іх з'яўляліся самымі актыўнымі змагарамі за правядзенне ў жыццё якраз тых мерапрыемстваў, што вынікалі з дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі.
    Сапраўдны бой беларускаму "нацдэмакратызму" КП(б)Б збіралася даць на сваім XIII з'ездзе (праходзіў з 30 мая па 12 чэрвеня 1930 г.). Яшчэ да яго правядзення заяўлялася: "Партыя заўсёды вяла бязьлітасную барацьбу з шовінізмам вялікарускім. беларускім. яўрэйскім, польскім і інш. Але
    бываюць пэрыяды, калі той ш іншы шовінізм з'яўляецца найбольш актыўным і таму найбольш небясьпечным.
    Ва ўмовах Беларусі найбольш небясьпечным на даным этапе зьяўляецца беларускі нацыянал-дэмакратызм, паколькі ён, па-першае, мае больш шырокую базу — кулацкая праслойка беларускае вёскі — і па-другое, паколькі ён цесна зьвязаньі і фактычна з’яўляецца агентурай нацыяналфашыстаўскіх элементаў Заходняй Беларусі і Польшчы, якія вядуць узмоцненую падрыхтоўку да ўзброенага нападу на Савецкі Саюз і ў першую чаргу на заходні форпост Саюзу — БССР".1
    Для поўнага развязвання рук і ўчынення масавых пагромаў "нацдэмаў" сапраўдныя ворагі нашага народа выдумалі ў 1930 г. версію аб наяўнасці ў БССР нацыяналістычнай і антысавецкай падпольнай арганізацьіі "Саюза вызвалення Беларусі", хаця нават самаму маладасведчанаму ў палітьіцы чалавеку было добра вядома, што такой маленькай рэспубліцьі вызваліцца зпад магутнай улады агульнасаюзнага Цэнтра зусім не рэальная зьява. A беларусы ж народ вельмі разважлівы, і калі яны на што-небудзь адважваюцца, дык толькі тады, калі да канца ўпэўнены ў станоўчым зыходзе свайго намеру.
    Заслугоўвае быць адзначаным, што рэпрэсіўныя акцыі супраць удзельнікаў уяўнага "Саюзу вызвалення Беларусі" распачаліся неўзабаве пасля таго, як у 1929 г. расправіліся з падобным надуманым саюзам на Украіне. Як усё гэта адбывалася ў суседняй нам саюзнай рэспубліцы, падрабязна паведамлялася ў артыкулах іазеты "Зьвязда" пад загалоўкам "Украінская контр-рэвалюцыя перад пралетарскім судом. Справа "Саюзу Вызваленьня Украіны" (1, 2, 3, 4 сакавіка 1930г.).
    Першы сур'ёзны адчувальны ўдар па найьіянальным руху ў ходзе ліквідацыі "СВБ" нанеслі ў 1930 г., таму што замахнуліся на самыя інтэлігентныя, найбольш прафесійна падрыхтаваныя для правядзення беларусізацыі колы. Паводле сфабрыкаванай органамі Аб'яднанага палітычнага ўпраўлення (АДІІУ) НКУС БССР справы "Саюз вызвалення Беларусі" бязвінна арыштоўваецца звыш 100 чалавек, сярод якіх пераваж&пі найбольш аўтарытэтныя ў народа прадстаўнікі творчай і навуковай інтэлігенцыі. У ліку арыштаваных беларусы складалі ледзь не 90%. He пазбег арышту нават сямідзесяцігадовы старшыня камісіі Інбелкульта па складанні слоўніка жывой беларускай мовы Браніслаў Эпімах-Шыпіла. Праўда, у верасні яго і яшчэ 17 чалавек, што праходзілі па дадзенай справе, вызвалілі з-пад арышту.
    Сярод асуджаньіх па сфальсіфікаванай справе "Саюз вызвалення Беларусі" значыцца і імя паэта Уладзіміра Жылкі. А мінула ж усяго толькі чатыры гады, як ён прыехаў з Прагі ў Менск на Акадэмічпую канфсрэнцыю (лістапад 1926 г.), на якой разг.чядалася пытанне аб рэформе беларускай азбукі і правапісу. Апошнімі гадамі У.Жылка хварэў на сухоты і, можна сказаць, дажываў свае апошнія гадьі. Стан здароўя паэта быў да такой ступені
    1	Да ХШзьезду КП(б)Б. Матэрыялы да справаадачы Цэнтрадьнаму камітэту КП(б)Б. С. 106.
    пагрозлівым, ненадзейным. што органы АДПУ дазволілі яму, у парадку выключэння, без канвоя рухацца да месца ссылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласці РСФСР. Сюды наш пясняр прыбыў у 1931 г., выпадкова сустрэўшыся на станцыі Кацельнічы з адной з груп беларускіх "нацдэмаў". На вялікае шчасце, яму з дапамогай дырэктара Уржумскага медыцынскага вучылішча Мікалая Шарсценнікава (пазней стане доктарам медыцынскіх навук і зойме пасаду прафесара ў Башкірскім медінстытуце) удалося спачатку ўладкавацца загадчыкам гаспадарчай часткі гэтай навучальнай установы, a затым і чытаць там лекцыі па літаратуры. 3 наступнага навучальнага года ён ужо выкладчык рускай мовы і літаратуры Уржумскай СШ №1, у якой у той час працаваў настаўнікам фізікі другі "нацдэм" з Беларусі Іван Сасіновіч. Хвароба не дазволіла У.Жылку дапрацаваць да канца навучальнага года: памёр 1 сакавіка 1933 г.1 Незадоўгада гэтага ён закончыў працу над паэмай "Тэстамент", якая прысвячалася "люду паспалітаму на карысць і спажьітак, пісьменству прыгожаму на росквіт і аздобу". Упершыню яе надрукавала 1 жніўня 1942 г. "Беларуская газэта".2 Паступныя радкі паэмьі наўрад ці хто прачытае без хвалявання:
    3 прыродай зыііцца я гатоў, Хай прыме дол худое цела, але прашу яе вятроў мой запавет, як плод дасьпелы— Да родных занесьці палёў.
    Падводзячы рысу пад сваім жыццём паэт піша:
    У неспрыяльным ветры злым, Сваё жыйыіё прайшоў я чэсна: Пясьняр, змагар, бядняк праз век, Быў перш за ўсё я чалавек.
    Хаця рэспубліка зведала сур'ёзныя цяжкасці з развязваннем праблемы падрыхтоўкі гак неабходных ёй кадраў навуковай інтэлігенцыі вышэйшай кваліфікацыі, без якіх немагчымы прагрэс у аніводнай сферы дзейнасці чалавека, 6 снежня 1930 г. СНК БССР прымае пастанову аб пазбаўленні годнасці акадэміка Беларускай акадэміі навук Вацлава Ластоўскага. Уладзіміра Пічэты, Язэпа Лёсіка, Сцяпана Некрашэвіча, Гаўрылу Гарэцкага і Аляксандра Дубаха, паколькі, адзначалася ў дакументах, іх дзейнасць была накіравана "супроць дыктатуры пралетарыяту і на зрыў пасьпяховага сацыялістычнага будаўніцтва". У пастанове ўсе яны аб'яўляліся ворагамі пралетарскай дыктатуры.'
    Уражвае той факт, што ўзмацненне барацьбы з "наіддэмакратызмам", звязаныя з ёю арышты самых актыўных яго прыхільнікаў, пазбаўленне шэрага вучоных цвёрдай беларускай пазіцыі годнасці акадэміка БАН супалі па часе з месячнікам праверкі ў рэспубліцы выканання палітыкі
    1	Нашаслова. 1995. 31 траўня
    2	Выходзілаў Менску ў перыяд нямецкай акупацыі
    ’ Зьвязда. 1930. 8 сьнежня.
    беларусізацьгі.
    Пры арыпіту "нацдэмаў", як правіла, канфіскоўваліся ўсе іх надрукаваныя і ненадрукаваныя матэрыяльі, паколькі лічылася, што яны могуць прычыніць шкоду справе сацыялістычнага будаўніцтва. У ліку іншых кніг, забароненых яшчэ да шырока разгорнутай барацьбы з беларускімі "нацдэмамі", трапіў і папулярны сярод навучэнскай моладзі падручнік Мікалая Азбукіна "Геаграфія Еўропы" (М. — Л., 1924). Забаранілі карыстацца выдадзенай ім разам з Аркадзем Смолічам у 1925 г. у Менску кнігай "Школьная карта Беларусі".
    У час допыту арыштаваных нацдэмаў удалося атрымаць ад іх практычна ўсе неабходныя матзрыялы для вынясення суровага пакарання. Дапамагло "творчае" выкарыстанне прымусовых метадаў выбівання прызнання, назапашаных следчымі, рэпрэсіўнымі органамі царскай Расіі. ГІасля жорсткіх катаванняў "раскалоўся" і аўтар шэрагу падручнікаў па беларускай мове Язэп Лёсік, нагаварыўшы сам на сябе шмат такога, што ніколькі не адпавядала праўдзе. Атрыманыя следчымі зусім не прававымі метадамі матэрыялы, часта выкарыстоўвалі ў сваіх публічных выступленнях перад народам высокія дзяржаўныя і партыйныя дзеячы, з мэтай пераканаць людзей, што нацдэмы з'яўляюцца іх самымі лютымі. небяспечнымі ворагамі.