• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)  Леанід Лыч

    Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)

    Леанід Лыч

    Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
    Памер: 198с.
    Віцебск 2007
    55.47 МБ
    БопьшэвікБеларусі. 1948. № 3. С. 30
    Радасныя весткі пра гістарычныя дасягненні беларусізацыі ў БССР натхнялі жыхароў Заходняй Беларусі на ўпартае супраціўленне любым формам паланізацыі, Варта нагадаць, што менавіта ў самы пік беларусізацыі на дадзенай беларускай этнічнай тэрыторьіі разгарнула сваю дзейнасць Беларуская сялянска-работніцкая грамада (1925-1927 гг.), працягвала яшчэ з большай энергіяй адстойваць ідэю нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі заснаванае ў 1921 г. Таварыства беларускай школы. Пра папулярнасць яго сведчаць наступныя дадзеныя: у 1928 г. яно налічвала каля 500 гурткоў, у працы якіх удзельнічала прыкладна 30 тыс. чалавек. Рашуча адстойвала законныя правы беларускага народа выхоўваць, навучаць дзяцей у роднай мове Камуністычная партыя Заходняй Беларусі, выступаючы пад такім баявым лозунгам: "На ўзмоцненую паланізацыю адкажам пратэстам, барацьбой за школы на роднай мове". Пад напорам усенароднага змагання быў прыняты ў 1924 г. закон, у адпаведнасці з якім ў мясцовасцях, дзе ў агульнай колькасці насельніцтва беларусы складаюць не менш 25%, дазвалялася засноўваць школы на іх роднай мове, Для гэтага толькі неабходна было сабраць 40 заяў, з чым праблемаў ніколі не існавала ў беларусаў. За параўнальна кароткі час пасля прыняцця закона было адчынена 480 беларускамоўных школ.'
    Правільна зразумець ролю нацыянальнага фактару ў адукацыі многія настаўнікі змаглі дзякуючы азнаямленню з поглядамі на дадзеную праблему прагрэсіўнага грамадска-культурнага дзеяча, педагога Сяргея Паўловіча (і 875-1940). Гіад час працы настаўнікам і дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі (1925-1928) ён выдаў невялічкую брашурку, палажэнні якой не падлягаюць старэнню. Сутыкаючыся з фактамі чыста фармальнага залічэння некаторых школ у беларускія, ён пісаў: "Трэба, каб у беларускай школе... панаваў дух беларускі, каб яна аднавядала ўсяму жыцьцю народнаму, псыхіцы і нацыянальны.м імкненьням беларускага народу, каб з яе выходзілі людзі высокае культуры і моцныя барацьбіты за беларускую справу". Працоўную школу ён уяўляў "ня йначай, як толькі з ярка выражаным нацыянальным абліччам. Уся праца ў школе, як і сама школа. усім сваім унутраным укладам і вонкавым выглядам, павінна мець чыста беларускі характар". Паводле С.Паўловіча нацыянальны характар школе можа забяспечыць толькі настаўнік-беларус: "Патрэбна, каб душа вучыцеля. яго псыхіка, увесь жьіцьцёвы сьветапагляд, таксама пагляды на гісторьію, на ўсе балючыя пытаныні сучаснасьці былі беларускія. ...нацыянальны характар школы забясьпечваецца, калі вучыцель-беларус вучыць у роднай мове..."
    3 пазіцыяй С.Паўловіча гірынцыпова не пагаджаліся польскія ўлады, падлеглыя іх юрысдыкцыі органы адукацыі, з якімі сталую непрымірымую барацьбу вялі адданыя беларускай нацыянальнай ідэі патрыёты. I калі ў іх далёка не ўсё з задуманага ажыццяўлялася, дык толькі таму, што добраахвотным грамадскім аб'яднанням заўжды вельмі цяжка змагацца з
    ' Царук І.О. Рост культуры заходніх абласцей БССР за гады Савецкай улады
    (Да 20-годдзя ўз'яднання БССР). Мн, 1959. С. 7
    2 ПаўловічС. Аб арганізацыі беларускае працоўнае школы Вільня. 1928. С. 4,15, 16
    таталітарным палітычным рэжымам, які трывала ўсталяваўся і ў міжваеннай Польшчы. На беларускую справу, і асабліва на адукацыю, у яго вечна "неставала" сродкаў. Таму, каб хоць трохі зменшыць вастрыню фінансавання іпкол, некаторыя з беларусаў, што падаліся на эміграцыю, бралі па сябе абавязак пэўную частку заробленых грошай высылаць дзеля гэтай мэты на радзіму.
    Антынацыянальны курс польскіх уладаў у галіне адукацыі на "усходніх крэсах" не ўдалося змяніць змагарам за беларускую школу. У 1927/28 н. г. такіх устаноў было толькі 29 і 49 змешаных польска-беларускіх школ з агульным лікам 7780 дзяцей. 3 85 гімназій (сярэдніх агульнаадукацыйных школ) трох беларускіх ваяводстваў толькі чатыры былі беларускія (Вільня, Радашковічы, Наваградак, Клецк).1
    У нялёгкіх умовах даводзілася адстойваць законныя правы жыхароў Заходняй Беларусі на нацыянальна друк, у выніку 1927 г. на яе тэрыторьіі ў 1927 г. выходзіла 23 легальныя беларуска-моўныя газеты і часопісы? Яны былі далёка не адназначнымі паводле свайго ўкладу ў нацыянальна-культурную справу, аднак працавалі на яе і самааддана, і самаахвярна, часта трываючы за гэта вялікія пакаранні ад польскага палітычнага рэжыму. У поўную меру зведала гэтыя цяжкасці адна з самых папулярных і найстарэйшых газет "Беларуская крыніца". Бадай ніводная з тагачасных газет не надавала так шмат увагі асвятленню пытанняў беларускай культуры, адукацыі, мовы, нацыянальнага адраджэнскага руху ў БССР. жыцця беларускай эміграцыі. Рэгулярна змяшчала літаратурна-мастапкія творы заходнебеларускіх аўтараў. "Толькі ў першай палове 1920-х гадоў газета 9 разоў канфіскоўвалася і 17 разоў прыцягвалася да судовай адказнасці..."3
    Усяго толькі з лютага 1921 па студзень 1923 г. выходзіў у Вільні беларускі маладзёжны часопіс "Маладое жыццё". На яго старонках друкаваліся У.Жылка, І.Дварчанін, У.Дубоўка, Я.Драздовіч, М.Ільяшэвіч, змяшчаліся артыкулы і нарысы, прысвечаныя творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча. Якуба Коласа. У перакладзе на беларускую мову публікаваліся творы А.Герцэна, І.Тургенева, Г.Лангфела. Шмат друкавалася матэрыялаў з культурнага жыцця. Свет пабачыла толькі сем нумароў часопіса.4
    Значная частка з таго, што стваралася літаратарамі Заходняй Беларусі. прыпадала на тых аўтараў, якія сядзелі ў турмах і астрогах. Страшэнныя ўмовы зняволення не адарвалі ад пяра Сяргея Хмару (сапраўднае прозвішча Сіняк). У 20-я гады разам з Х.Ільяшэвічам,5 С.Рак-Міхайлоўскім, А.Салагубам рэгулярна ладзіліся Беларускія Літаратурныя Серады (ад таго, што збіраліся ў час прагулак гіа серадах), каб сумесна абмяркоўваць напісаныя для нелегальнага турэмнага часопіса "Палітвязень" матэрыялы.
    1 Палуян В.А. Революцннно-демократнческое двнженне в Западной Белорусснн (1927-1939 гг). Мн , 1978. С. 32, 33
    2 Там же. С. 36
    ‘ЛіМ. 1996. 15 сакавіка. С. 14
    4 Тамсама.
    5 Старэйшы брат М.ільяшэвіча
    Свае вершы ў ім Сяргей Хмара падпісваў псеўданімам С.Світка.
    Канкрэтнымі практычнымі справамі адказвалі на беларусізацыю нашыя супляменнікі з Латвіі і Літвы. У першай з названых адкрывалі і працавалі не толькі пачатковыя беларускамоўныя школы, але функцыянавала і Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія. У 1925 г. яе закончыла 8 чалавек, у 1926 г. -27, у 1927 г. —21. Кіраўнік гэтай навучальнай установы, таленавіты педагог-патрыёт Сяргей Сахараў вельмі ганарыўся, йіто галоўная частка яе выпускнікоў моцна трымаецца за беларускі народ, "складае яго маладую нацыянальнасвядомую інтэлігенцыю".1
    Загаварылі пра свае нацыянальныя правы беларусы Смаленшчыны. Яны вельмі ганарыліся, што менавіта на іхняй зямлі 1 студзеня 1919 г. адбылося абвяшчэнне Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, у якую уключалася і значная частка гэтай тэрыторыі адміністрацыйнай адзінкі Расійскай Федэрацыі з пераважнай большасцю нашых суродзічаў. У цэнтр адраджэнскай дзейнасці смаленскія беларусы слушна паставілі стварэшіе нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі, бо добра разумелі, што толькі яна можа зрабіць маладыя пакаленні ўстойлівымі ад культурна-моўнай асіміляцыі, здольнымі прадоўжыць дух беларускасці на яе спрадвечнай этнічнай тэрыторыі, якая доўгі час у рускай гістарычнай літаратуры называлася "Беларуская Смаленшчына". Маецца значная колькасць фактаў актыўнага ўдзелу настаўніцтва за беларускую школу, аднак вынікі аказаліся далёка не суцяшальнымі. Гэта ініцыятыва не знайшла належнай падтрымкі ў мясцовых органах улады, якія накшталт сваіх дарэвалюцыйных папярэднікаў працягвалі атаясамліваць беларусаў з рускімі і таму не бачылі пільнай патрэбы ствараць тут беларускія нацыянальныя школы. Зразумець іх сапраўдную ролю было цяжка і многім беларусам з-за іх крайне нізкай нацынальнай самасвядомасці. Таму па развіцці сеткі нацыянальных школ беларусы ўступалі яўрэям і латышам Смаленшчыны, хаця колькасна пераважалі іх.
    Блізка да сэрца прымалі звязаныя з беларусізацьіяй поспехі ў сферы культуры нашыя суродзічы, што ў розныя гады апынуліся на Украіне, дзе поўным ходам ажыццяўлялася ўкраінізацыя. Яе палітычным і ідэалагічньім цэнтрам з'яўляўся не сталічны горад УССР Харкаў з моцным рускім патэнцыялам, а Кіеў. Туту снежні 1926 г. зарганізавалася Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва (старшыня М.Аляшкевіч. сакратар П.Бруква), якое ўжо на пачатку наступнага года налічвала ў сваіх шэрагах больш за 170 чалавек. "Існавалі культурніцкія і эканамічныя секцыі зямляцтва, працавалі гурткі беларускай мовы і прыродазнаўства, беларуская бібліятэка. На базе Цэнтральнага клуба студэнцтва Кіева ўтвораны беларускі клуб. ГІраводзіліся беларускія студэнцкія вечарыны. Праўленне выпіевала для студэнтаў беларускамоўныя газеты і часопісы. 10 сакавіка 1929 г. па ініцыятыве зямляцтва ва Украінскай акадэміі навук адбылася вечарына беларускай
    1 Гістарычны нарыс пяцігодзьдзя Дзьвінскай Дзяржаўнай Беларускай Гімназіі за 1922-1927 гг. Дзьвінск. 1927. С. 29.
    культуры з удзелам квартэга Першага беларускага драматычнага тэатра. украінскага паэта М.Драй-Хмары і музыказнаўцы-этнографа К.Квіткі". На вечарыне прысутнічала каля 500 чалавек.1
    Звесткі пра выкліканыя беларусізацыяй пазітыўныя зрухі ў культурным развіцці БССР данесліся і да далёкай Сібіры, дзе ў той час жыло нямала нашых суродзічаў. Пра нацыянальна-культурнае адраджэнне на сваёй этнічнай радзіме яны даведваліся не толькі праз сродкі масавай інфармацыі, але і ад сваіх супляменнікаў. значная колькасць якіх у 20-я гады пераехала на пастаяннае пражыванне ў гэты яшчэ мала асвоены край Савецкага Саюза. Перасяленцы 20-х гадоў вельмі прыхільна ставіліся да арганізацыі жыцця на новым месцы паводле сваіх нацыянальных традыцый у надзеі хоць трохі зменшыць тугу па Бацькаўшчыне. Але гэтую задуму не заўсёды ўдавалася здзейсніць з-за недахопу матэрыяльных і фінансавых сродкаў, беларускамоўных работнікаў культуры і адукацыі, абыякавага стаўлення да дадзенай праблемы мясцовай адміністрацыі. На неабсяжных сібірскіх прасторах беларускамоўныя школы існавалі спарадычна, часта, папрацаваўшы адзін год, ліквідаваліся, а затым ізноў аднаўлялі сваю дзейнасць. Праведзенае ў снежні 1926 г. абследаванне паказала, што ў рускіх пачатковых школах навучалася 2768 беларускіх дзяцей. ва ўкраінскіх 3, беларускіх — 98, руска-украінскіх — 31, руска-беларускіх 46, руска-латышскіх — 74.2 Такое становішча непакоіла наркаматы адукацыі РСФСР і БССР, і яны змаглі, абапіраючыся на мясцовыя органы ўлады, некалькі палепшыць стан беларускай адукацыі ў Сібіры. Трохі вырасла колькасць школ з беларускай мовай навучання і пабольшаў лік іх вучняў. Аднак гэтыя пазітыўныя тэндэнцыі працягваліся нядоўга, паколькі ўжо ў канцы 20-х гадоў беларусізацыя не мела такой, як раней, падтрымкі з боку ідэалагічных службаў кампартыі Беларусі, на што адпаведным чынам прарэагавала і Сібір.