Гісторыя культуры Беларусі (1917 чэрвень 1941 г.)
Леанід Лыч
Выдавец: Выдавецтва УА “ВДТУ”
Памер: 198с.
Віцебск 2007
Мэтай умацавання пазіцый нацыянальнай культуры ў Віцебску, як нішто іншае, добра паслужыла стварэнне тут у 1926 г. Другога беларускага дзяржаўнагатэатраБДТ-2. Яго першымі артыстамі сталі выпускнікі Беларускай
Комсомольская правда 1929. боктября.
драматычнай студыі ў Маскве (існавала ў 1921-1926 гт.). У ім ставіліся ў перакладзе Янкі Купалы на беларускую мову народная драма ''Цар Максіміліян", п'есы Еўрьіпіда, У.Шэкспіра, Е.Жулаўскага і ў арыгінале Ф.Аляхновіча, В.Шашалевіча, І.Гурскага, А.Александровіча і іншых беларускіх аўтараў. Усе яны звычайна стваралі п'есы на мясцовыя сюжэты, што дазваляла калектыву тэатра ўносіць свой пасільны ўклад ў нацыянальнае культурнае жыццё, якое да гэтага так слаба прысутнічала ў Віцебску.
Наведваць усходнія раёны БССР лічыла сваім прафесійным абавязкам трупа беларускіх артыстаў пад загадам Ул.Галубка, якая з 1926 г. атрымала назву Беларускі дзяржаўны вандроўны (перасоўны) тэатр. Ён "нёс у масы беларускую нацыянальную культуру, праводзіў вялікую культурна-асветную работу ...Спектаклі, насычаныя музыкай, песнямі. танцамі, сакавітыя, з нацыянальным каларытам, карысталіся вялікаю напулярнасцю ў народзе".1 Пра размах творчай дзейнасці Ул.Галубка добра даюнь уявіць вынікі летніх гастроляў 1925 г. За іх час у Мазырскай, Барысаўскай і Магілёўскай акругах паказана 90 спектакляў і 15 канцэртаў. Каб выканаць такую праграму артыстам давялося па тэрыторыі названых акругаў праехаць на конях 875 вёрстаў. Спектаклямі абслужана 32 тыс. сялян і чырвонаармейцаў."* 1 дзе б толькі ні гастраляваў Ул.Галубок са сваёй трупай, скрозь ёй спадарожнічаў жаданы поспех. Наведвальнікі яе канцэртаў ніколі не скупіліся на справядлівую пахвалу. У лютым 1926 г. прыйшла яна і з Чэрвеня. Райпалітпрасветкам выказаў ад культустаноў усяго раёна, настаўніцтва і саміх грамадзян "шчырую надзяку Галубку і яго галубяняткам (трупе) за тое высокамастанкас задавальненне, якое глыбока ўзрушыла самыя тонкія струны культурнага жыцця насельніцтва" і пажадаў "поспеху ў пашырэнні беларускага мастацтва на карысць працоўных Беларусі". Да гэтай пахвалы далучыўся і Чэрвсньскі пяты стралковы полк.3
Трупа Ул.Галубка ўвесь час адчувала вельмі вялікую патрэбу ў грошах, бо не мела ў гэтым належнай падмогі ад дзяржавы. 1 нягледзячы на такос беднае фінансавае становішча з агульнага ліку спектакляў амаль палова падала на дармовыя. Г'рошы ніколі не браліся з сялян і чырвонаармейцаў. Практычна ўся выручка ішла наркамфіну. клубам. пажарнікам, а самім артыстам ад яе пападала столькі, што не хапала нават і на хлеб. "Словам, прызнаваўся ў маі 1926 г. сам Ул.Галубок, усе прыбыткі за працу распыляюцца на бакі, a артысту застаецца адзін жаль'".4 Яго звароты да кіраўніцтва Галоўпалітасветы БССР аб паляпшэнні фінансавання не давалі станоўчага выніку. Іншы кіраўнік тэатра мог бы адмовіцца ад далейшай дзейнасці, але толькі не такая высока нацыянальна-самасвядомая асоба, як Ул.Галубок. Без надзейнага фінансавага забеспячэння ён са сваім вандроўным тэатрам даволі пасняхова правёў і летнія гастролі 1926 г. Да пачатку ліпеня паспеў паставіць у Бабруйскай акрузе 33 спектаклі і даць 6 канцэртаў, адпаведна ў
’ ЭГБ Т I. С. 454.
1 Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (у далейшым НАРБ)Ф.42. в 1. С. 1064 Т. 1. а. 157. ’НАРБ.Ф.42, в.1. С. 1064. а. 32.
4 Тамсама, а. 158.
Гомелі 6 і 2. Аднак з прычыны дрэннага матэрыяльнага становішча давялося спыніць гастролі ў гэтым горадзе і 6 ліпеня перасхаць у г.Быхаў.1 Высокі ўзровень прафесійнага майстэрства вандроўнага тэатра Ул.Галубка, вялікае жаданне зрабіць як мага большы ўнёсак у культурнае развіццё Бацькаўшчыны прымусілі дзяржаву перагледзець сваю палітыку фінансавання гэтага таленавітага калектыву. Да таго ж і ў самой эканоміцы істотна палепшыліся магчымасці для пакрыцця такіх выдаткаў. Тэатр працягваў самааддана працаваць на беларусізацыю культурнага жыцця рэспублікі, уздымаючы ў ім ролю нацыянальнага фактару. Гастролі не прыныняліся нават і ў зімовы час. Так, у зіму 1928/29 г. тэатр даў больш за 40 пастановак для жыхароў Новабеліцы, Добруша, Рэчыцы, Васілевічаў, Хойнікаў, Брагіна, Лоева, Холмеча і Суткава, на якіх прысутнічала больш за 30 тыс. чалавек, з якіх бясплатна абслужана звыш 8 тыс. сялян і 2 тыс. чырвонаармейцаў.2
У тыя гады ў тэатры Галубка ў асноўным ставіліся ім самім напісаныя п'есы. Важнае месца займалі драматычныя творы ФАляхновіча, а таксама Янкі Купалы, Якуба Коласа, Міхася Чарота, Л.Родзевіча, В.ДунінаМарцінкевіча, Каруся Каганца і інш. Акрамя Галубка, у якасці першых акцёраў гэтага тэатра выступалі і члены яго сям'і. Удзельнічалі ў спектаклях і некаторыя беларускія пісьменнікі, у т. л. Ілары Барашка, Алесь Дудар, Васіль Сташэўскі, Міхась Чарот, што можна растлумачыць іх добрым усведамленнем ролі тэатра ў адбудове нацыянальнага жыцця.
He такое важнае месца адводзілася нацыянальнаму фактару ў дзейнасці шэрагу іншых тэатральных калектываў, што выклікала незадаволснасць у тых, хто хацеў бачыць Беларусь пераважна з уласцівай толькі ёй адной культурай. Моцна хвалявала такое пытанне Тодара Глыбоцкага, у чым пераконваюць яго наступныя словы: "Няўмелы, механічны, бяздуіпны падбор рэпертуару пазбаўляе беларускі тэатр усякай самабытнасці. А ўжо наступіў час паказаць арыгінальны самабытны твор нашага тэатру: на гэта пайшло шмат сродкаў і энергіі. Пра гэта многа гаварылася і пісалася".3 I загадчык Галоўмастацтва БССР Зміцер Жылуновіч (літаратурны псеўданім — Цішка Гартны) у рэпертуары Беларускага драматычнага тэатра ў Менску (БДТ-1) бачыў усяго толькі бледны "адбітак беларускасці".
He мела сабе роўных у развіцці тэатральна-музычнага мастацтва сталіца Беларусі Менск. У 1930 г. тут адкрываецца Беларуская дзяржаўная студыя оперы і балета. якая ў наступным годзе паказала свой першы спектакль-оперу "Залаты пеўнік" рускага кампазітара Мікалая РымскагаКорсакава. Яшчэ праз год гэтая студыя была рэарганізавана ў Беларускі тэатр оперы і балета. У 1931 г. у Менску засноўваецца Тэатр юнага гледача, у 1932г. Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, два калгасна-саўгасныя перасоўныя тэатры.
' Тамсама, а. 247.
2 Полеская правда. 1929. 10 февраля
■' Савецкая Беларусь. 1928. 11 лістапада.
У пераадоленне істотнага адставання Беларусі ў развіцці класічнага музычнага мастацтва, у чым вялікая віна антынацыянальнай палітыкі царскага рэжыму, важкі ўклад унеслі вядомыя прадстаўнікі гэтага жанру з Масквы, Ленінграда і іншых гаралоў Расійскай Федэрацыі. У 20гг. у Беларускім дзяржаўным музычным тэхнікуме (Менск) заняткі па класу вакалу вёў выпускнік Маскоўскай кансерваторыі, саліст Вялікага тэатра ў Маскве Васіль Цвяткоў (1866-1933). У яго вучыліся знакамітыя пазней беларускія оперныя артысты Ларыса Александроўская, Соф'я Друкер, Ісідар Балоцін. У гэтым жа тэхнікуме, а з 1930 г. у Беларускай студыі оперы і балета працаваў выпускнік Пецярбургскай кансерваторыі Антон Баначыч (ураджэнец г.Марыупаля). У гэтых беларускіх установах ён кіраваў класамі опернай падрыхтоўкі, сольных спеваў і камернага ансамбля, а з 1932 г. стаў першым загадчыкам вакальнай кафедры Беларускай канссрваторыі.1
Сапраўды гістарычнымі трэба прызнаць дасягненні дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі ў стварэнні нацыянальнай сістэмы народнай адукацыі. Там, дзе стагоддзямі панавалі польскія і рускія парадкі, пачалі паспяхова, пры поўным разуменні і падтрымцы людзей, усталёўвацца свае родныя. беларускія. Паважліваму стаўленню народа да такіх перамен у сферы адукацыі добра паспрыяла праведзеная з ім растлумачальная праца пра ролю нацыянальнага фактару ў навучанні і выхаванні маладьіх пакаленвяў. Цалкам апраўдала сябе на практыцы, што беларусізацыю педагагічнага працэсу ажыццяўлялі ў адначасе ва ўсіх тыпах навучальнавыхаваўчых устаноў, пачынаючы ад дашкольных і канчаючы вышэйшымі, дзякуючы чаму ёй не рабілася аніякай абструкцыі з боку бацькоў розных катэгорый навучэнцаў. Яна назіралася толькі сярод заражаных рускім вялікадзяржаўным шавінізмам педагогаў, якім іншым разам удавалася пасеяць такія настроі ў часткі студэнтаў і навучэнцаў.
He сакрэт, што найболып складана было перавесці навучальнавыхаваўчы працэс на беларускую мову ва ўстановах больш высокага тыпу і асабліва ў тых з іх, якія знаходзіліся ва ўсходніх раёнах рэспублікі, дзе русіфікацыя пранікла значна глыбей у духоўнае жыццё людзей. Але дзякуючы старанням савецкіх і партыйных органаў, кіраўніцтву такіх устаноў, і ў іх беларусізацыя паступова выходзіла на новыя рубяжы. Так, у 1927/28 н. г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце на беларускай мове было прачытана 43% агульнай колькасці лекцыйных гадзін супраць 14%, у 1925/26 н. г., адпаведна ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі — 50 і 10%, Беларускім дзяржаўным ветэрынарным інстытуце17 і 2%.
Дзеля павышэння ролі нацыянальнага фактару ў педагагічным працэсе вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы, свядома стараліся набіраць у яе на вучобу і працу асобаў беларускай нацыянальнасці, ведаючы. што нікому як ім, вельмі блізкая ідэя беларусізацыі. Такі падыход практыкаваўся і кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Многае ўдалося зрабіць па прыцягненні беларусаў на вучобу на факультэт народнай гаспадаркі, дзе
1 Беларуская Савецкая Энцыклапедыя {у далейшым БелСЭ). Т. II Мн , С 122
рыхтавалі эканамістаў-інжынераў, эканамістаў-фінансістаў, планавікоў, кааператараў, таваразнаўцаў, эканамістаў-арганізатараў калгасаў і саўгасаў, высокакваліфікаваных работнікаў паасобных галін сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1930/31 н. г. сярод студэнтаў гэтага факультэта на бсларусаў ужо падала 57%, яўрэяў 38, рускіх, палякаў і інш. 5%.'
Беларусізацыя педагагічнага працэсу ў ВНУ праводзілася праз вялікія намаганні не толькі выкладчыкаў і прафесараў з ліку беларусаў, але і іх калегамі ініпых нацыянальнасцяў. Працяглая, цяжкая сваімі наступствамі царская палітыка русіфікацыі нашага краю не дазволіла сфарміраваць тут беларускую нацыянальную педагагічную інтэлігенцыю. Таму не трэба здзіўляцца, што ў 1925/26 н. г. з 219 навуковых супрацоўнікаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта на беларусаў даводзілася толькі 25%, рускіх 26, яўрэяў 42%. Трэба сказаць, што і пазней перавод навучальна-выхаваўчага працэсу ў ВНУ на беларускую мову вельмі істотна стрымліваўся нізкім працэнтам беларусаў сярод прафесарска-выкладчыцкага складу. Да таго ж далёка пе кожны з іх добра валодаў роднай мовай. Яшчэ і ў 1928/29 н. г. сярод прафесараў беларусаў было толькі 8 чалавек, рускіх 59, яўрэяў 12, палякаў 1, іншых 0, адпаведна сярод дацэнтаў: 23-41-19-3-3; затое асістэнтаў: 68-37-28-35; аспірантаў: 37-6-12-0-0."